• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Князь Дзмітрый Сангушка быў сынам яго сябра і хрэснікам. Сангушкі паходзілі ад вялікага князя літоўскага Альгерда і мелі родавы герб «Літоўская Пагоня». Бацька Дзмітрыя Фёдар Андрэевіч быў маршалкам Валынскай зямлі, старостам браслаўскім і вінніцкім. Маці з роду Дэспатаў, гаспадароў Валахіі. Нарадзілі яны трох сыноў.
    Апрача старэйшага Дзмітрыя былі яшчэ Раман і Яраслаў. Усе як на падбор: у ратных справах — смелыя, у мірных — працавітыя, але князю Канстанціну Васілю асабліва падабаўся Дзмітрый, які быў яму не толькі за сына, але і за малодшага таварыша. Неаднойчы думаў, што лепшай пары, чым ён з Гальшкай, і не знойдзеш. Таксама прыгожы, стройны. Такія дзяўчатам падабаюцца. А на балях любая лічыць за гонар, каб запрасіў яе на танец. Танцы ж Дзмітрый любіць, таму і ніводнага балю не прапускае. Павінен быць і на гэтым.
    Танец скончыўся.
    Канстанцін Канстанцінавіч адвёў Гальшку да паненак:
    — He будзеш сумаваць?
    — Сумаваць? — Гальшка ўскінула на дзядзьку вялікія вочы, у якіх было столькі радасці, што ён адразу зразумеў, як падабаецца ёй тут,— Шкадую, што раней не хадзіла.
    — А я табе што казаў? Слухай мяне заўсёды, і ўсё ў цябе будзе добра.
    — А хіба я не слухаю? — Гальшка пазмоўніцку падміргнула.
    — Слухаеш, дачушка. А цяпер, калі не супраць, я пакіну цябе.
    Гальшка толькі паспела кіўнуць галавой, як заіграла музыка і да яе падышоў адзін з кавалераў, запрашаючы на танец. А да князя набліжаўся малады чалавек, убачыўшы якога, Канстанцін Канстанцінавіч адразу кінуўся яму насустрач:
    — Каго бачу! Хрэснік, дарагі! — распасцёр рукі для абдымкаў
    120
    Гэтаксама зрабіў і малады чалавек. Абняліся моцна, памужчынску. Абодва не хавалі, што паспелі засумаваць адзін па адным. I абодва адчувалі сябе нароўні. Дзмітрый Сангушка, а гэта быў ён, часта называў Астрожскага бацькам, і Канстанціну Канстанцінавічу гэта падабалася.
    Ды князь Канстанцін Васіль паспеў заўважыць, што ягоны хрэснік увесь час паварочвае галаву, быццам кагосьці шукае. Аднак пытацца не стаў, чакаючы, што і так усё хутка стане зразумела. I не памыліўся. Калі танец скончыўся, Сангушка, гледзячы туды, дзе стаялі паненкі, прамовіў:
    — Вунь тая прыгажунька нешта мне вельмі знаёмая.
    — Дык гэта Гальшка, мая пляменніца,— адказаў Канстанцін Канстанцінавіч.
    — Гальшка? — здзівіўся Сангушка.— Няўжо яна? Але яшчэ нядаўна я бачыў яе зусім дзяўчынкай...
    — Падрасла. Бы тая кветка, распусцілася.
    — To колькі ўжо ёй гадоў?
    — Чатырнаццаты ідзе... Маці ўжо і жаніхоў падшуквае...
    — Падшуквае? — Па тым, як гэта было сказана, Канстанцін Канстанцінавіч зразумеў, што падобная вестка не тое што здзівіла Сангушку, а выклікала ў яго нават нейкае трывожнае пачуццё. Быццам яму не хацелася, каб нехта ўзяў Гальшку ў жонкі.
    — Буду з табой шчыры. He падабаюцца мне гэтыя захады Касцялецкай,— прызнаўся князь Канстанцін Васіль Сангушку— Больш пра сябе думае, чым пра Гальшку.
    Сангушка ўважліва слухаў хроснага, а той працягваў:
    — Мне б хацелася, каб жаніх быў варты Гальшкі. I яе прыгажосці, і яе багаццяў. Ды і каб не стаў разменнай манетай у руках Беаты. Такі чалавек, як ты, Дзіма.
    — Якя?
    — А чаму б і не? Калі на тое пайшло, чаму б табе з ёй не пазнаёміцца бліжэй. А ўвогуле, як бачу, ты да Гальшкі неабыякавы.
    На гэта Сангушка нічога не адказаў. Яго маўчанне Канстанцін Канстанцінавіч зразумеў пасвойму:
    — He падай духам, хрэснік. Я ў твае гады...
    Цяпер ужо Сангушка не стрымаўся, рассмяяўся:
    — Бацька мой, ты яшчэ такі маладзён, што пазайздросціць можна. Любая прыгажуня за табой пабяжыць.
    — He кажы, Дзіма, не той ужо порах ў парахаўнях, a табе поспеху жадаю.
    121
    Сангушка станцаваў з Гальшкай не адзін танец. Перахопліваў ініцыятыву ў кожнага, хто толькі спрабаваў наблізіцца да княжны. А пасля, калі госці пачалі разыходзіцца, каб падыхаць свежым паветрам, палюбавацца на феерверк, прапанаваў Гальшцы прайсціся разам. Яна ахвотна згадзілася.
    Стаяла цёплая травеньская ноч. 3 боку ракі патыхала прахалодай, а ў кустах ваўсю заліваліся салаўі, трэлі якіх выразна былі чуваць, нягледзячы на тое, што паўсюдна стаялі гаманкія кампаніі. Дыхалася хораша і лёгка, але і ў Сангушкі, а тым больш у Гальшкі, калі яны размаўлялі, быццам перахоплівала дыханне. I ад хвалявання, дый ад той пяшчоты, якая нечакана прачнулася ў душах абаіх.
    — Можа, прысядзем дзенебудзь? — прапанаваў Сангушка і павёў Гальшку ў засень дрэваў, дзе знаходзіліся лаўкі.
    Затрымаліся ля той, якая стаяла крыху ўбаку ад астатніх і амаль гублялася ў густа квітнеючай зелені, таму можна было не сумнявацца, што ніхто іх тут не ўбачыць.
    — Прысядзем,— адказала Гальшка.
    Іх далоні нечакана спляліся. Ад гэтага раптоўнага дотыку абое ўздрыгнуліся, нібыта нейкая нябачная хваля прабегла паміж імі. Але цяпло, што выпраменьвалася ад кожнага, супакоіла. He хацелася ні аб чым гаварыць, ні пра што думаць, а толькі адчуваць прысутнасць адно аднаго і ўсведамляць радасць ад гэтай сустрэчы.
    Яны прасядзелі да той часіны, калі ўсіх пачалі запрашаць у залу, каб прадоўжыць гулянне за святочным сталом. Сангушка было прапанаваў сесці поруч, але Гальшка запрацівілася:
    — He трэба, Дзіма. Маме не спадабаецца.
    Яму цяжка было адпускаць ад сябе Гальшку, аднак мусіў паслухацца, бо не хацеў лішніх размоў непатрэбных папрокаў з боку Касцялецкай. He пра сябе дбаў, пра Гальшку клапаціўся, ведаючы, што яе маці, калі будзе не задаволена паводзінамі дачкі, больш не пусціць яе на баль.
    Але іхняе спатканне ўсё ж не прайшло незаўважна. Знайшліся тыя, хто бачыў іх разам і паспяшаўся пра ўсё паведаміць Беаце, а тая назаўтра ўчыніла дачцэ ледзь не допыт. Запэўніванні Гальшкі, што нічога паміж імі не было, яшчэ больш узлавалі маці:
    — He было? Паспрабуй толькі! Выгадавала на сваю галаву— I як вырак прагучала з яе вуснаў: — Назаўсёды
    122
    выкінь з галавы гэтага Сангушку. У мяне даўно ёсць жаніхі на прыкмеце, без яго абыдземся.
    — А што, нават не адзін? — Адкуль тая і смеласць у Гальшкі ўзялася, прамовіла гучна, нават з выклікам: — I каго ж гэты ты, мамка, мне падшукала?
    Беата ад падобнага нахабства дачкі, а яна толькі так успрыняла тон, якім пачала размаўляць з ёй Гальшка, сумелася. Хацела накрычаць на яе, ды саўладала з сабой, бо разумела, што тым самым толькі пакажа сваю слабасць, таму, уважліва гледзячы ў вочы Гальшцы і стараючыся гаварыць як мага спакойней, хоць гэта і ўдавалася ёй з цяжкасцю, прамовіла:
    — Няўжо думаеш, мне абыякавы твой далейшы лёс?
    На гэта Гальшка нічога не адказала, дый Касцялецкай адказ не патрэбен быў. Яна, як гэта апошнім часам назіралася неаднойчы, гатова была пачаць доўгі маналог, што зводзіўся да таго, як яна, маці, дбае аб будучыні дачкі, a Галыпка замест таго, каб падзякаваць за такі клопат, сваімі паводзінамі толькі псуе ёй настрой.
    Звычайна Гальшка спакойна слухала гэтыя нудныя натацыі, а сама ў думках была далёка ад таго, пра піто гаварыла маці, прыгадвала штонебудзь куды больш прыемнае. Але цяпер абарвала маці ледзь не на паўслове:
    — Хопіць!
    Сказана гэта было з такой рашучасцю і катэгарычнасцю, што Касцялецкая не пазнала дачку. Ціхая, спакойная, Гальшка нагадвала вулкан, які нечакана абудзіўся ад доўгай спячкі і гатовы выліць з сябе лаву.
    — Хопіць! — паўтарыла Гальшка.
    — Хопіць?! — да Беаты нарэшце дайшло, што дачка, па сутнасці, выходзіць з яе падпарадкавання і, калі не прыняць рашучых мер, можа стацца так, што яна ўвогуле можа перастаць яе слухацца,— I гэта ты гэтак гаворыш са сваёй маці?! Дык засячы сабе на носе раз і назаўсёды: ніякіх танцаў, ніякіх гуляў!
    — Няйначай запрэш мяне ў пакоі? — Гальшка ўсё яшчэ не збіралася адступаць.
    — Iзапру!
    Свой намер Касцялецкая здзейсніла, і Гальшка некалькі дзён знаходзілася пад хатнім арыштам. Нікога да яе не пускалі, ніхто да яе не заходзіў, апроч слугі, які прыносіў ежу. Спачатку княжна не вельмі пакутавала ад адзіноты, больш таго, адчувала сябе пакаранай за справядлівасць,
    123
    а пярэчанне маці ўспрымала як справядлівы учынак, бо нельга ж трываць далей, калі да твайго голасу не прыслухоўваюцца і кожны крок кантралююць.
    Аднак міналі дні, і на душы ў Гальшкі станавілася ўсё больш гнятліва. Асабліва калі ўспамінала Дзіму Сангушку а пра маладога князя, які так спадабаўся ёй, апошнім часам думала пастаянна. I не толькі думала, але і ўяўляла сабе, як на чарговым балі яны будуць танцаваць. Але калі вярталася да рэальнасці, вочы поўніліся слязьмі. Калі яшчэ будзе той баль, і ўвогуле невядома, колькі маці пратрымае яе ў гэтым пакоі адну. Як зачыніла, дык і не заходзіць.
    А Беата дала сабе слова ні пры якіх умовах не праяўляць слабасці. Хай знаходзіцца дачка пад гэтым арыштам колькі заўгодна. He папросіцца — для яе горш. Зняволенне можа прадоўжыцца і месяц, і два. Толькі і Гальшка, хоць ёй і хацелася на волю, прасіць у маці прабачэння не збіралася. Калі слуга нагадваў княжне пра падобную магчымасць вызвалення, зразумела, не без падказкі Касцялецкай, Гальшка заяўляла адно і тое ж: «Не дачакаецца!»
    Супрацьстаянне маці і дачкі працягвалася. Невядома, колькі б яно яшчэ доўжылася, калі б Канстанцін Канстанцінавіч, занепакоены тым, што доўга не відаць пляменніцы, не запытаўся ў Беаты:
    — Нешта даўно не бачыў Гальшкі?
    — I не хутка ўбачыш! — Адно ўпамінанне імені дачкі выклікала ў Касцялецкай непрыхаваную злосць.
    — Нешта здарылася?
    — А што можа здаоыцца? Сядзіць пад хатнім арыштам!
    Князь Канстанцін Васіль пачаў распытваць, што стала прычынай такой жорсткасці, але Беата не хацела шмат гаварыць, абмежавалася толькі кароткім сведчаннем:
    — Заслужыла, таму і сядзіць.
    Яму ўсё ж удалося ўгаварыць Касцялецкую выпусціць Гальшку. Хоць і з цяжкасцю, Беата нарэшце згадзілася, а пасля гэтага Канстанцін Канстанцінавіч сустрэўся з Гальшкай. I мімаходзь у размове згадаў князя Сангушку. Пры ўпамінанні яго імя шчокі Гальшкі запалалі. «Закахалася,— з радасцю падумаў князь,— Дый Дзіма неабыякавы да яе». А ўголас сказаў:
    — Збіраюся чарговы баль арганізаваць. Як глядзіш на тое, дачушка, каб і Сангушку запрасіць?
    Гальшка не збіралася рабіць выгляд, што ёй усё адно, будзе ён на балі ці не, таму прамовіла шчыра:
    124
    — Запрасі, дзядзечка!
    Потым было яшчэ некалькі баляў, на якіх Гальшку пастаянна бачылі з князем Сангушкам. Беата занепакоілася не на жарт, зразумеўшы, што дачка выходзіць зпад яе ўплыву, таму аднойчы заявіла Гальшцы: