• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Сталася так, што КмітаЧарнабыльскі, будучы слугой паноўсенатараў, адначасова шмат у чым зрабіўся рабом абставін. Як свайго роду пасрэднік у перамовах з Масквой, ён, зразумела, не вельмі мог уплываць на іх выніковасць, бо знаходзіўся далёка ад яе. Але гэтага не жадалі прымаць пад увагу ні сенатары, якія адзінае ўратаванне бачылі ў наладжванні больш шчыльных кантактаў з краінай, з якой шмат ваявалі, ні тыя сілы ў Масковіі, што ўжо бачылі Івана Грознага на каралеўскім троне.
    Скончылася ж усё не на карысць ні першых, ні другіх. У красавіку 1573 года польскім каралём быў выбраны Генрых Валуа. Кіраўнік пасольскай місіі ў Маскву Гарабурда, як і некаторыя яе прадстаўнікі, паспяшаўся абвінаваціць у правале задуманага КмітуЧарнабыльскага, пра што шмат гаварылі на Рудніцкім з’ездзе, які праходзіў у тым жа 1573 годзе. Папракаў яго і сам Іван Грозны. Пры гэтым дзейнічаў агрэсіўна. Сенатарам прыгразіў, што «королей, де, в ннх много, надобе б, де, почать што». Асабліва ж пагардліва паставіўся да КмітыЧарнабыльскага, якому, у знак знявагі перадаў галаву казла, недвухсэнсоўна нагадаўшы, чаго варты аршанскі староста ў сваіх дыпламатычных дзеяннях.
    Справа прыняла сур’ёзны абарот. Ніякія апраўданні Філона Сымонавіча, што ён рабіў усё магчымае, каб каралём стаў Іван IV, у разлік не прымаліся. Дайшло да таго, што КмітуЧарнабыльскага неўзабаве пачалі лічыць асноўным віноўнікам таго, што не ўдалося каранаваць на польскі трон маскоўскага правіцеля, а некаторыя сенатары запатрабавалі нават аддаць яго пад суд. Уратавала Філона Сымонавіча, як ні дзіўна, каранацыя Генрыха Валуа.
    101
    Спачатку судовую справу прыпынілі, а затым і зусім пра яе забыліся. Аднак яшчэ неаднаразова давялося аршанскаму старосту апраўдвацца і перад панамірадай Вялікага княства Літоўскага, і перад Валовічам.
    Водгалас названых падзей прысутнічае ў лістах, але, паколькі яны пісаліся чалавекам таленавітым (да месца прывесці выказванне вядомага беларускага даследчыка Аляксандра Коршунава, дзякуючы якому «Рэестр...» і прыйшоў да беларускага чытача: «...выходзяць (лісты.— A. М.) за рамкі службовых дасягненняў і набываюць характар вострапубліцыстычных артыкулаў, прасякнутых пафасам бязлітаснага выкрыцця закулісных махінацый кіруючай вярхушкі Вялікага княства Літоўскага і яе капітуляцыі перад відавочным дыктатам ганарлівай... польскай феадальнай знаці»), асабістыя крыўды выступаюць на другі план, калі КмітаЧарнабыльскі разважае пра лёс Княства, абураецца, наколькі шмат у ім людзей, якія на словах падаюць сябе шчырымі радцамі Айчыны, а ў сапраўднасці клапоцяцца толькі пра ўласныя інтарэсы.
    Асаблівую цікавасць уяўляюць чатыры лісты, адрасаваныя Філонам Сымонавічам Валовічу. Сярод іх сваёй страснасцю, чалавечым і грамадзянскім болем вылучаецца той, што датаваны 5 жніўнем 1574 года. КмітаЧарнабыльскі, вядома, звяртаўся да канцлера ў першую чаргу па абавязку службы, але Валовіч з’яўляўся для яго не толькі ўплывовым магнатам і аўтарытэтным дзяржаўным мужам, але і выдатным нацыянальным дзеячам, які на Люблінскім сойме прадстаўляў вялікакняжацкую апазіцыю, пасапраўднаму быў заклапочаны лёсам сваёй краіны, перасцерагаў, што яна, аб’яднаўшыся з Польскай Каронай, можа трапіць у залежнасць ад апошняй. Філон Сымонавіч у многім падзяляў думкі Валовіча, таму ў лістах да яго надзіва шчыры і адкрыты. Гэта піша патрыёт патрыёту. Гэта спавядаецца чалавек, які ўпэўнены, што прамоўленае ім не застанецца паза ўвагай. Гэта сын Княства (чытай: Беларусі!) дзеліцца набалелым з гэткім жа неабыякавым сынам.
    Слушна сцвярджае адзін з даследчыкаў творчасці КмітыЧарнабыльскага і ягонага жыцця В. Таранеўскі: «Тут паўстае ён перад намі ў поўны рост як асоба, як чалавек прыгожай і неспакойнай душы, тут вычытваем яго філасофію і мараль, мудрасць, якія, пэўна, бяруць свае карані з народных этыкі і эстэтыкі, хрысціянскай ідэалогіі і, несумненна, з фальклору».
    102
    А з фальклорам КмітаЧарнабыльскі быў добра знаёмы. Калі згадваў тыя беды, якія абрынуліся на яго, упэўнены быў што «прнйдет час, колм будет надобе Нлнн Муравленнна н Соловья Буднмнровнча, прнйдет час, колм служб нашнх потреба». Да КмітыЧарнабыльскага ніхто ў беларускім пісьменстве не згадваў гэтых народных герояў а паколькі Ілья Мурамец і Салавей Будзіміравіч узяты з рускага быліннага эпасу, няма сумнення, што ведаў ён і вуснапаэтычную творчасць суседняга народа, а тым болей — беларускую.
    Гэтае веданне прыводзіла і да таго, што ў лістах ён ахвотна карыстаўся прыказкамі і прымаўкамі: «Н кашн не хочу, н по воду не пойду», «обжогшыся на молоце, велено на воду дуть», «колн топнлн — топор давалн, а выплавшн не топорніца», «солгавшн спаслнся». Дый сам мог надзіва вобразна, часам нават афарыстычна, а гэта таксама пацвярджэнне і таленту і начытанасці: «Поставн, господн, законодавца над ннмн, да розумеют языцы, яко человечн суть», «бог н слепому очы отворпт», «завоведь господня нздалече просвеіцаюіце очы»...
    Філасофія ж КмітыЧарнабыльскага — гэта жыццёвыя развагі, якія мацуюцца на канкрэтных фактах, але ў сілу таго, што выказнік іх валодае дарам абагульнення, супастаўлення, выразна арыентуецца ў палітычных падзеях, але адначасова мае і трывалы жыццёвы грунт пад нагамі, а ў поглядах прытрымліваецца высокіх прынцыпаў народнай маралі, на першы план паступова выступае праграмна акрэсленая пазіцыя, нават свайго роду кодэкс паводзін, прынцыпаў.
    Разважаючы над тым ганебным учынкам, які дазволіў сабе новы кароль, патаемна пакінуўшы польскі трон, КмітаЧарнабыльскі не проста абураецца. Ён настолькі напоўнены гневам, што яскрава ўяўляеш сабе яго ў гэты момант, калі гатовы быў на ўвесь белы свет крычаць: «Людцы добрыя, ды што ж гэта робіцца?! Адкуль і за што падобная знявага на нашу краіну, на народ наш! I колькі будзе яшчэ падобнае працягвацца!»: «Днвныс суть судьбы божн! Мы от ворот, а он днрою вон. He только нам того розуметн, але такогого сударского отьеханя всему свету не взместнтн! Неслыхана от веку, абы хто слепорожену отворыл очы; так н помазонцу божему тым способом от подданых свонх уехатп! Ова, вторый ест Нептонов[?] бы ту в[аша] м[нлость], п[ан] м[ой] м[нлостнвый], ушы свон мел! Якнй же около того шмер на Москве, якнй прн граннцах! Страх божгій! О всем все ведают, прекладаючы то жнвот государскнй, яко
    103
    был в руках нашых, которая ему была вчастность, якнй покой, яковая вдячность, што за роскош, што за послушенство, якая соромота через цедулы, за очы н в очы, якая преспечность здоровя яго. Яка тепер обелжлвость, похвалкл, одповедл! Еслл бы чого кому не дал, еслл бы теж, ведле права, кому судлл, вытегаючл ремень з нас? Н што за выхованье мел, уруганя, посмеху, прнкростей самему н слугам его французам, розберанем маетностл его, лменей скарбов? Длв божмй н страх божлй! He вымовлть, не выплсать того человек не може».
    Ды нездарма кажуць: кожны народ мае таго правіцеля, якога заслугоўвае. У правільнасці падобнай высновы быў перакананы і КмітаЧарнабыльскі. Ён не сумняваўся, што выбранне Генрыха Валуа на каралеўскі трон стала невыпадковым. У краіне, у дзяржаўным жыцці якой шмат несправядлівасці, пастаянна вядуцца закулісныя гульні, нямногія адважацца ўзваліць на свае плечы падобную адказнасць. I не шкадаваў слоў, калі згадваў балячкі грамадства, у якім жыў, але падобным становішчам якога быў незадаволены:
    «(Што за.— A. М.) люда того панства? Яклх послушенств не муслло быть? Яклх іцодробліівостей? — Только дай!
    Якое справедллвостл? Богатому так, а убогому сяк! Которого сумнення? — Кого кто не пекне через ногу!
    А лакомство? — Бо, де, ввесь свет роздал, душ польсклх л ллтовсклх не насытлть: все мало!
    А цнота всех справ? — Тая се, де, в нлх лз ботов вызула! А вдячносте? — Длсь о том добре мовн, а ютром смердом, бенкартом зове! Всё хламство, всё ложь, нет бога! Блй, заблй, дерн, лупн — той найлепшый пан цл рыцер! От вольного цара вольный посол!
    Мовечл, де, так, не вемы, чы людл, чы дьяблы! А на так зацну славу н на таковые вольностл нашл н на таковое заховалле протлвко государям тых панств...(не ведеть,— A. М.), будем лл тот, (што,— A. М.) таковое досады ужлл, не только молвлтл сметь, же се вернет, але л другому закажет! A вернет лл се — лло того смотреть — только не с поллцою б железною, п што его мелн за нмц — покажет, што умеет!»
    У непрыманні многіх тагачасных парадкаў у краіне КмітаЧарнобыльскі заходзіў так далёка, што ўжо не бачыў дастойнага прэтэндэнта на каралеўскі трон ні сярод рускіх, ні сярод ліцвінаў. Быў перакананы, што і паляк, атрымаўшы неабмежаваную ўладу, можа знішчыць Літву пад корань. He пакіне ён у спакоі і Русь. Ліцвінаў жа
    104
    ўспрымаў як людзей слабахарактарных, якія баяцца ў неабходнай сітуацыі падаць свой голас, таму нярэдка выглядаюць палахлівымі, а ў нечым падобныя да авечак: «где іх больш берет волк, там оне дальше за ннм ндут!» He сумняваўся і ў тым, што не заўсёды здатны пасапраўднаму адстойваць інтарэсы свайго народа, а наадварот, нярэдка ахвотней клапоцяцца пра іншыя народы: «Больш будзе зычлнвшый народу польскаму, нежелн своему!»
    Падобную катэгарычнасць лёгка зразумець, калі прыняць пад увагу тое, што КмітаЧарнабыльскі паранейшаму быў упэўнены, што адзіны найбольш прымальны прэтэндэнт на каралеўскі трон — Іван Грозны. I ў сваіх памкненнях быў шчырым, бо нават і пасля таго, як той абразіў яго, пазіцыі не змяніў. I нават даходзіў да таго, што маскоўскага самадзержца ідэалізаваў, параўноўваў з біблейскім прарокам эпохі цара Навухаданосара (604—562 гг. да н. э.) Авакумам, які праславіўся мудрасцю. Падобныя спробы ён зрабіў яшчэ ў лісце «До панов Велнкого Княжества Лнтовского», напісаным 13 сакавіка 1754 года.
    У гэтым пасланні Філон Сымонавіч паведаміў, як хітра паводзіў сябе Іван Грозны, прымаючы Даўлета Гірэя, пасла крымскага хана. Перад сустрэчай надзеў на сябе сялянскую апратку. Наперадзе паставіў слуг з сякерамі, а поруч пасадзіў свайго сына, таксама пераапранутага простым чалавекам. Заявіўшыся да маскоўскага самадзержцы, Гірэй здзівіўся такой сустрэчы, але ўсё адно мусіў перадаць, што хан хоча, каб яму была вернута Казань. А яшчэ просіць Івана IV з кожнага свайго чалавека даць па грыўне. Іолькі пры такой умове можна разлічваць на вечны мір і паразуменне. У адваротным выпадку вайна немінучая, і як, пацвярджэнне таму, ханскі пасланец перадаў аголены нож.