• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Замак размяшчаўся на ўзвышшы, якое як бы спускалася да берага ракі, і летам патанаў у зеляніне шматвекавых дрэў, праз якія праступалі белыя купалы Богаяўленскай царквы, а пад скляпеннямі яе, як даведалася Гальшка, вечным сном спалі многія прадстаўнікі роду Астрожскіх. Дзядзька часам клікаў яе, і яны ішлі да царквы, спускаліся да магільнага склепа.
    Было цемнавата, і Гальшцы станавілася страшна, але старалася не падаць выгляду, дый дзядзька супакойваў яе, ціха прамаўляючы:
    — He трэба баяцца мёртвых, дачушка.
    Дачушкай ён пачаў называць яе пасля таго, як памерла яго адзіная дачка. Было ў Канстанціна Канстанцінавіча яшчэ і трое сыноў, але князю не ставала дачкі, таму ўся яго пяшчота і аддавалася Гальшцы.
    — He трэба баяцца мёртвых,— паўтарыў дзядзька,— бо мы частка іх і жывём за іх.
    — I за майго тату? — запыталася тады Гальшка.
    — I за твайго тату — таксама,— патлумачыў дзядзька,— Але за яго найперш жывеш ты, а пасля твая мама, a потым ужо я.
    115
    — Таму, што ты яго брат? — здагадалася Гальшка.
    — Таму, што брат. Аднак,— працягваў князь Канстанцін Васіль,— мы жывём не толькі за твайго бацьку, але і за іншых Астрожскіх, якія пайшлі на той свет.
    — За ўсіх, за ўсіх? — здзівілася Гальшка.
    — Заўсіх.
    Яна акінула позіркам склеп, у якім стаяў не адзін дзесятак дамавін. I моцна прыціснулася да дзядзькі. Той абняў яе і спытаўся:
    — Страшна, дачушка?
    Гальшцы было страшна, але яна смела паглядзела яму ў вочы і прамовіла спакойна, быццам і сапраўды не баялася:
    — А чаго баяцца? Яны ж — свае, а таму ніколі не пакрыўдзяць,— Разважала Гальшка зусім як дарослая, чым вельмі здзівіла Канстанціна Канстанцінавіча.
    — To і добра,— Князь Канстанцін Васіль узяў яе за руку, павёў да выхаду— Пойдзем дахаты, і я табе раскажу пра многіх Астрожскіх.
    — Пра мёртвых?
    — He толькі пра мёртвых, але і пра жывых.
    Неўзабаве Галыпка даведалася, што Астрожскія — самыя багатыя ў Вялікім княстве Літоўскім людзі пасля Гаштольдаў. А цяпер гэтыя незлічоныя багацці належаць князю Канстанціну Васілю. Дый на свае вочы Гальшка бачыла, што яе дзядзька ні ў чым не адмаўляе сабе. Адных прыдворных у яго налічвалася больш як дзве тысячы чалавек. А яшчэ князь Канстанцін Васіль утрымліваў вялікі ганаровы каравул, у якім было некалькі соцен казакоў венгерская пяхота і нямецкія драгуны. У яго двары знаходзілася каля 800 маладых шляхціцаў пажаў і паненак. На ўтрыманне іх штогод ішло да паловы ўсіх даходаў, але грошай на гэта Канстанцін Канстанцінавіч не шкадаваў. Часта наладжваў розныя святы, запрашаючы шматлікіх гасцей, любіў праводзіць балі, у час якіх вялізны парк вакол замка, што з’яўляўся часткай лесу, які падступаў да яго, асвятляўся феерверкамі, а пасля ілюмінацыяй. У цёплую ж пару года сваімі струменямі пераліваліся дзесяткі фантанаў.
    Аднойчы Гальшка запыталася ў дзядзькі:
    — А гэтыя багацці і маёй маме належаць?
    Калі б яна была больш дарослай, а таму больш уважлівай, заўважыла б, што, пачуўшы гэта, дзядзька не ведаў, што і адказаць, таму некаторы час маўчаў. Нарэшце нрамовіў:
    — I тваёй маме таксама.
    116
    Толькі праз некалькі гадоў Гальшка даведалася, што адносіны яе маці з дзядзькам не такія і добрыя, як ёй падавалася спачатку, а князь Канстанцін Васіль, які спачатку называў маці сястрой, з цягам часу ўсё больш адасабляўся ад яе. Прычына ж акурат і была звязана з багаццем Астрожскіх, у дадзеным выпадку з тым, што засталося пасля смерці князя Ільі, якому належалі ў Беларусі многія маёнткі, атрыманыя ім ад Гальшанскіх. Але яны не маглі аўтаматычна перайсці да Беаты Касцялецкай.
    Паводле тагачасных законаў, жонка пасля смерці мужа атрымлівала толькі частку спадчыны, так званы «ўдовін удзел», астатняе пераходзіла да дзяцей. Але пакуль яны не дасягнулі паўналецця, удава станавілася апякункай і магла распараджацца багаццямі як хацела. Маці Гальшкі, аднак, апекавалася не толькі дачкой, але, як вядома, паводле завяшчання мужа, і князем Канстанцінам Васілём. I стала адной з самых багатых жанчын у Вялікім княстве Літоўскім. Іншы б на яе месцы ўмела распараджаўся б спадчынай, стараўся б памножыць яе. Беата ж Касцялецкая пайшла іншым шляхам, не знайшоўшы нічога лепшага, як прагульваць мужавы і пляменнікавы багацці.
    Пра гэта даведаўся нават кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст. Крыніца падобных звестак невядомая. Магчыма, паведаміў хтосьці з яго бліжэйшага акружэння. Маглі ўмяшацца ў справу сваякі памерлай маці Канстанціна Васіля Аляксандры Алелькавіч. Нельга выключыць, што па дапамоіу звярнуўся і сам князь Канстанцін Васіль, які сталеў не па гадах. Жыгімонт II Аўгуст, хоць Беата Касцялецкая і была яго адзінакроўнай сястрой, вырашыў усё па справядлівасці і аб’явіў князя Канстанціна Канстанцінавіча датэрмінова паўналетнім, а гэта значыць, што ён пазбаўляўся аііякунства цёткі і станавіўся гаспадаром ва ўласных уладаннях.
    Вядома, што падобнае рашэнне караля не магло абрадаваць Беату Касцялецкую, але яна, пакрыўдзіўшыся, усё ж не парвала адносін з князем Канстанцінам Васілём і працягвала жыць у яго замку, хоць ужо ранейшых прыязных адносін паміж імі не было. Тыя ж, хто добра ведаў Беату, былі ўпэўнены, што яна засталася ў палацы брата пакойнага мужа невыпадкова.
    I гэта сапраўды так. Беата баялася страціць Гальшку, якая ўсё больш прывязвалася да князя Канстанціна Васіля. Магло б стацца так, што яна пасля ад’езду маці засталася б з дзядзькам, а той пастараўся б хутчэй падшукаць
    117
    ёй жаніха, а значыць, частка мужавай спадчыны Беатай была б страчана. Жывучы ж поруч з дачкой, замужжа Гальшкі лёгка адтэрмінаваць ці падшукаць такога жаніха, які б больш слухаўся цешчу, чым сваю законную жонку. А для гэтага неабходна выхаваць Гальвіку так, каб яна ва ўсім слухалася маці і ні ў чым не пярэчыла ёй.
    Калі ж Беата Касцялецкая нешта задумвала, ад свайго намеру ніколі не адступалася. Гэта была падступная, помслівая жанчына, а страшнае заключалася ў тым, што яна лёгка маскіравала тое, што задумвала. На людзях магла падацца вясёлай, кампанейскай, а ў сапраўднасці толькі і марыла аб тым, каб атрымаць асабістую выгаду. А яшчэ пастаянна знаходзіла гэткіх жа хаўруснікаў, якія выказвалі адно, думалі другое, а ажыццяўлялі тое, што ішло насуперак і першаму, і другому. I цяжка было таму, хто трапляўся ў іх на шляху, бо ён адразу рабіўся ахвярай. Ахвярай у дадзеным выпадку наканавана было стаць Гальшцы.
    Гальшка шмат у чым была супрацьлегласцю маці. Гэта ў пэўнай ступені можна растлумачыць тым, што характар яе пакуль канчаткова не сфарміраваўся і зза свайго юнага ўзросту яна ўспрымала навакольны свет і людзей у рамантычным святле. Але было ў Гальшкі тое, што ўжо закладваецца ў чалавеку ад нараджэння: прыродная дабрыня, сціпласць, шчырасць. А самае галоўнае — гадавалася яна прыгажуняй. Хутка, літаральна на вачах, з цыбатай дзяўчынкі ператварылася ў вабную паненку. Наўрад ці мог хтонебудзь у наваколлі паспаборнічаць з ёй у харастве.
    Ужо ў дванаццацігадовым узросце звярнула на сябе ўвагу, калі пачала з’яўляцца на балах. Праўда, зза сціпласці не пайшла б на іх, дый маці была супраць, але князь Канстанцін Васіль настаяў. Даўно любаваўся ёю. Куды болей часу з пляменніцай, чым з сынамі, праводзіў, а неяк і прапанаваў Гальшцы:
    — Час табе, дачушка, і на балі хадзіць.
    Гальшка зачырванелася, засаромелася:
    — Рана мне яшчэ.
    —	He рана, дачушка.
    —	Дык мама супраць.
    Беата ж Касцялецкая паступова ператварыла дачку амаль у пустэльніцу. Днямі трымала яе ледзь не пад замком. I тое забараняла рабіць, і гэта, а на пярэчанні Гальшкі адказвала, што трэба жыць у паслушэнстве і ні ў чым не пярэчыць дарослым.
    118
    Аднойчы Гальшка не стрымалася:
    — Дык і дзядзьку я павінна слухацца.
    I тут Беата не стрымалася, упершыню выказала дачцэ тое, што даўно накіпела ў яе на душы:
    — Ды дзядзька твой для мяне як костка ў горле.
    — Ты пра што, мама? — спалохалася Гальшка.
    Беата зразумела, што сказала лішняе:
    — А пра тое, што я твая маці і ты павінна мяне слухацца!
    Гальшка спачатку хацела распавесці пра ўсё дзядзьку, даведацца ў яго, у чым прычына такой непрыязнасці з боку яе маці, але своечасова перадумала, зразумела, што падобным запытаннем толькі паставіць яго ў няёмкае становішча: даўно навучылася разважаць, як дарослая.
    На баль жа, хоць і без асаблівай ахвоты, усё ж пайшла. А прыйшоўшы, разгубілася, не ведала, як і паводзіць сябе. Ад сарамлівасці схавалася ў гурт паненак, якія стаялі ля сцяны, назіраючы за кавалерамі, але дзядзька, калі пачаліся танцы, адшукаў яе:
    — Патанцуем, дачушка?
    Танцаваць яна ўмела, навучылася яшчэ да таго, як маці пачала яе амаль не выпускаць з пакояў.
    А князь Канстанцін Васіль, не чакаючы згоды, узяў яе галантна за руку, і яны выйшлі на сярэдзіну залы. Гальшка засаромелася, зачырванелася, але не паспела і слова прамовіць, бо зайграла музыка, а пасля... Яна бачыла, як многія кідаюць позіркі ў іхні бок. Падумала, што прычына таго — яе дзядзька, якога ўсе добра ведаюць і паважаюць, захапляюцца ягоным уменнем гаспадарыць. Ды князь Канстанцін Васіль патлумачыў:
    — Бачыш, як ты падабаешся?
    — Я? — яшчэ больш засаромелася Гальшка.
    — Канечне, ты, прыгажуня мая.
    Гальшка не ведала, што і адказаць. Ёй, вядома, было прыемна чуць падобныя словы з вуснаў дзядзькі, але падумала, піто, магчыма, ён проста хоча падтрымаць яе, нагадаць, што добра зрабіла, калі паслухалася і прыйшла на баль. А князь Канстанцін Васіль, прадчуваючы, што ў гэты момант на душы ў пляменніцы, усміхнуўся, прашаптаў ёй на вуха:
    — Дачушка, хутка ты пачуеш не адно прызнанне...
    — Якое? — паспяшалася запытацца Гальшка.
    — У каханні.
    Яна не ведала, як зрэагаваць на гэта, таму не прамовіла ні слова, а Канстанціну Канстанцінавічу і не патрэбны
    119
    былі ніякія словы. Душа яго поўнілася радасцю за пляменніцу. I толькі думаў аб тым, каб у далейшым лёс яе склаўся шчасліва, каб знайшла надзейнага жаніха. Да яго даходзілі чуткі, што і Беата Касцялецкая даўно дбае пра гэта, і трывожыла, што яна больш стараецца (гэта таксама не было для князя сакрэтам) улічваць свае інтарэсы. Праўда, і ў яго быў ужо на прыкмеце жаніх для Гальшкі, але да пары да часу не спяшаўся князь Канстанцін Васіль раскрываць свае карты, хоць і не сумняваўся, што ягоная кандыдатура надзейная.