Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Сам КмітаЧарнабыльскі сведкам гэтага прыёму крымскага хана, зразумела, не быў, таму не мог ведаць зместу гаворкі, што адбылася ў час сустрэчы. Расказаў яму пра тое, што і як адбывалася, слуга віленскага мешчаніна, кнігавыдаўца і грамадскага дзеяча Лукаша Мамоніча нейкі Аляксей. Аднак, чытаючы аповед Філона Сымонавіча, цяжка здагадацца, што падаецца ўсё не з вуснаў відавочцы — настолькі праўдападобна ўзноўлена адметнасць размовы.
Іван IV, калі крымскі пасол паведаміў яму аб просьбе свайго хана і перадаў нож, зазначыў:
«Цар, де, господар твой, проснт мне о дань, нно, де, господар твой, проснт мне о дань, мно, де, нечего датн — он
105
мене всего сам ограбнл, a то ты, посол его, вндпш в чом я тепер сежу н ннчого не маю, а што маю, то посылаю.
Знялшн, де, тот з собе бараннй шлык, а з сына такнй же другнй, н тому послу дал.
“А што, де, мне упомннается о царства мон, тому, де, бытн моіцно. А обеіцается, де, ко мне на лето быть гостем, я, де, его жду м брагн, де, дополна навару. А послал мне через тебе, посла своего, нож, а я ему посылаю топор”».
Магчыма, КмітаЧарнабыльскі бачыў у Іване IV і таго, хто, заняўшы польскі трон, забудзе пра сваё пагардлівае стаўленне да яго і пасапраўднаму заўважыць і ацэніць, a што бачыў сябе абдзеленым, няма сумнення. Неяк нават прызнаўся: «Быў каралём і нічога не меў». Скардзіўся наконт беднага становішча і таму ж Валовічу, і Радзівілу, і Войне. Аб нялёгкай долі плакаўся нават Генрыху Валуа. A калі гаварыў пра асабістае, нярэдка дазваляў ліслівыя звароты, якія самога, зразумела, прыніжалі, але ў дадзеным выпадку быў неблагім дыпламатам, разумеючы, што падобнае падлашчванне пойдзе толькі на карысць.
Праўда, невядома, якія вынікі мелі гэтыя просьбы аб аказанні яму належнай увагі, якая была вельмі неабходнай. Цяжкае ж становішча, у якім апынуўся, не ў апошнюю чаргу выклікала тое, што яму даводзілася рэгулярна сустракаць розныя дэлегацыі і пасольствы, якія праязджалі праз Оршу ў Маскву, а пасля вярталіся назад. Сродкі на гэта дзяржавай выдзяляліся, прытым немалыя, але іх часта не ставала, дый быў КмітаЧарнабыльскі чалавекам шчодрым, мог аддаць апошняе.
Службу нёс годна, разумеючы, што тым самым служыць роднаму народу і Айчыне. Любіў і горад свайго маленства. Памета на лістах, што ў розных варыянтах, па сутнасці, зводзіцца да аднаго «пісана на Оршы» — найлепшае таму пацвярджэнне. 3 гэтым горадам і звязана ўся яго служба. Праўда, у 1579 годзе Баторый, прымаючы пад увагу асабістыя заслугі Філона Сымонавіча перад Рэччу Паспалітай, увёў яго ў ранг сенатара з тытулам ваяводы Смаленскага. Але падобнае тытулаванне з’яўлялася намінальным, бо Смаленск працягваў знаходзіцца ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
Аднак Орша для КмітыЧарнабыльскага — гэта не толькі дзень, сучасны яму, але і багатая гісторыя. Гэта, нарэшце, знаёмства з будучым беларускім друкаром і асветнікам Васілём Цяпінскім, які ў 1567 годзе з’яўляўся падстаростам аршанскім. I таму ёсць дакументальнае
106
пацвярджэнне. У вопісе коннай роты аршанскага старосты КмітыЧарнабыльскага ад 1 чэрвеня 1567 года згадваецца «таварыш (малодшы афіцэр.— А. М.) Васнлей Тяпнн на шесть конм. На нем панцер, шышак, шабля, чаркабуз, кончер, секнрка, под ннм дрыкгант (жарабец.— A. М.) снв».
Невядома, як далей склаліся ўзаемаадносіны паміж гэтымі двума выдатнымі сынамі Айчыны. Верагодней за ўсё, што яны, калі больш не кантактавалі, дык ведалі нямала адзін пра аднаго. Магло стацца і так, што менавіта Цяпінскі падштурхнуў таварыша па службе пасапраўднаму зацікавіцца літаратурай, а вынікам таго стала, што КмітаЧарнабыльскі, маючы задаткі таленту і не знаходзячы выйсця, як найлепшым чынам праявіць сябе, пачаў у лістахданясеннях рабіць як бы адступленні, якія напісаны памайстэрску. Сам жа Філон Сымонавіч, відаць, з радасцю ўспрыняў вестку, што яго колішні саслужывец стварыў у сваім родавым маёнтку Цяпіна ўласную друкарню. Як і тое, што ў гэтай друкарні пабачыла свет Евангелле паралельна з тэкстамі на царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай) мовах. Але гэта толькі меркаванні...
Адно несумненна: КмітаЧарнабыльскі — першы сярэднявечны пісьменнік Беларусі, і на гэта звярнуў увагу менавіта зямляк Філона Сымонавіча Уладзімір Караткевіч, які, як вядома, цудоўна ведаў нацыянальную мінуўшчыну і яшчэ тады, калі багатая беларуская гісторыя замоўчвалася ці падавалася ў прэпарыраваным выглядзе, шмат рабіў дзеля яе прапаганды.
У творчасці аўтара «Рэестра...» Караткевіч, несумненна, знаходзіў цікавы фактычны матэрыял. I не толькі па гісторыі, але і па этнаграфіі, фальклору. А з лістамі КмітыЧарнабыльскага ён хутчэй за ўсё пазнаёміўся яшчэ да таго, як яны былі апублікаваны Коршунавым у кнізе «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці», што выйшла ў 1975 годзе. Караткевіч быў заўзятым бібліяфілам, a таму мог трапіць у яго рукі другі том зборніка «Zrzodla do Dzejow Polskich», які быў выдадзены ў Вільні ў 1844 годзе, а ў ім М. Машкоўскі і А. Пшэздзецкі і апублікавалі ў храналагічным парадку 29 лістоў аршанскага старосты. Мог Уладзімір Сямёнавіч пазнаёміцца і з публікацыяй «Рэестра...» у «Актах, относяіцнхся к нсторнн Западной Росснн» (СПб., 1848. Т. 3).
Пра КмітуЧарнабыльскага даўно ведалі ў Расіі. Але куды большай павагай і папулярнасцю карыстаўся ён у
107
Польшчы, дзе пастаянна называўся ў асяродку найбольш выдатных людзей Рэчы Паспалітай. Калі ж знакаміты мастакбаталіст XIX стагоддзя Ян Матэйка маляваў манументальнае палатно «Баторый пад Псковам», дык Філона Сымонавіча размясціў на ім поруч з такімі прадстаўнікамі Кароны, як С. Жулкеўскі, Я. Збароўскі, Р. Гайдэнштайн і інш. Тут жа сыны Вялікага княства Літоўскага Радзівіл Руды, Гарабурда... Той жа, хто ўважліва пазнаёміўся з раманам лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча «Патоп», памятае, што ва ўступе выдатны польскі раманіст прыводзіць звесткі аб адным з персанажаў гэтага твора Кміціцу, звяртаючыся да запавету старога палкоўніка Геракліюша Білевіча (цытата па трэцім томе яго Збору твораў, што выйшаў у перакладзе на рускую мову ў 1984 годзе ў Маскве): «каковую (деревню.— A. М.) я в дар прнношу, завеіцаю н отпнсываю Кмнцнцу, хорунжему оршанскому... Тогда я, Гераклнюш Бмлевнч... четыре года тому назад... отправнлся к пану Кмнцнцуотцу, мечнмку оршанскому, дабы благодарность ему прннестн...» Ды марнымі былі гэтыя памкненні: «Но в усадьбе в Водонтах только н разговору было что о Кмнцнцах, вернее о пане Андрее, потому что старого мечннка тоже не было уже в жнвых. Кмпцнц co своей небольшой хоругвою н оршанскнмн охотнпкамн был под Шкловом. Потом пропал нз внду; однако ннкто не думал, что он погнб, нбо смерть столь знатного кавалера, наверно, не прошла бы незамеченной. В Оршанской земле Кмнцнцы прннадлежалн к знатн м владелн болыпнмн поместьямн».
У Беларусі першым зацікавіўся КмітамЧарнабыльскім Яўхім Карскі, выкарыстаўшы яго пісьмовыя пасланні пры напісанні знакамітых «Беларусаў». Ён жа 21 кастрычніка 1919 года надрукаваў у газеце «Беларус» артыкул «Аршанскі староста Філон Сымонавіч КмітаЧарнабыльскі».
Дзе пахаваны гэты выдатны сын Беларусі, невядома. А калі б адбыўся цуд і яго магіла адшукалася б, на яе трэба паставіць помнік з эпітафіяй, напісанай палякам III. Старавольскім:
«Падарожны, пад гэтым каменем госць, мужны, праслаўлены ў Сарматыі сенатар Філон Кміта, гаспадар Смаленска, моцны духам, умелы на полі бою, першы сярод першых.
Пры Жыгімонце Аўгусце і Стэфане Баторыю праславіў ён сябе ў бітвах палякаў з Масквою за Смаленск, атрымліваў перамогу як ніхто і гэтым абяссмерціў сваё імя. Ідзі і помні, хто ляжыць тут...»
СТРАСЦІ 3 ПРЫГОДНІЦКІМ ЭЛЕМЕНТАМ
Гальшка Астрожская
Сангушка цалаваў яе страсна, так моцна, што ажно перахапіла дыханне. Гальшцы нават падалося, што яшчэ імгненне — і яна страціць прытомнасць, але не адхінулася ад Дзмітрыя, бо так прыемна кружылася галава, і здавалася, на хвалі гэтага палкага пачуцця не будзе канца той асалодзе, якую яна спазнала ўпершыню, калі напаткала яго. А Сангушка працягваў яе цалаваць, адначасова ўсё больш даючы волю сваім рукам, якія, крануўшыся стана, апускаліся ніжэй і ніжэй. Але Гальшка не супраціўлялася гэтым яго памкненням. Цела яе зусім аслабла, стала нібыта чужым, ёй не падуладным, і яна толькі бясконца паўтарала: «Дзіма! Дзіма!»
Гэтыя яе словы, поўныя пяшчоты і нейкай нявыказанай радасці, прадчування, надавалі князю яшчэ большага жадання авалодаць Гальшкай, каб як мага хутчэй адчуць усю непаўторнасць кахання, і ён таксама ўжо шаптаў на вуха ёй ласкавыя словы і гэтаксама, як яна, плыў на хвалі таго дзіўнага пачуцця, што ўладна апанавала абаіх. А Гальшка сваім парывістым дыханнем, якое то абрывалася, перахоплівалася, то ўзмацнялася, выводзіла Сангушку з сябе, a куды больш — гэтае замілаванае: «Дзімачка, любы Дзімачка!» I ён падхапіў яе на рукі і панёс на мядзведжую шкуру, рассцеленую на падлозе.
Раптам Гальшка запрацівілася, пачала вырывацца: «Не трэба, Дзімачка, толькі не цяпер...» Ды Сангушка не звяртаў увагі на яе просьбу, а можа, і не чуў яе, таму што і самому пачало перахопліваць дыханне. «Дзімачка, хтонебудзь увойдзе»,— прашаптала яшчэ раз Гальшка і, аслаблая, упала на мядзведжую шкуру— He трэба...»
109
Дзверы зарыпелі, нешта за імі грукнула, мабыць, упала масіўная засова, якая, каб надаць ім надзейнасці, падстрахоўвала вялізны замок. Але Гальшка не пачула яе ўдару. Як не пачула і павароту ключа ў замку. I толькі зычны голас таго, хто ўвайшоў, прымусіў яе ўздрыгануцца:
— Позна спіш, княжна!
Яна расплюшчыла вочы, зірнула па баках: Сангушкі поруч не было. Яшчэ паспела падумаць: «Малайчына, Дзіма! Пайшоў так хутка, што ніхто і не здагадаўся пра яго наведванне», а пасля запыніла позірк на тым, хто ўвайшоў, і ўсё зразумела, вярнулася да рэальнасці. Захацелася ў роспачы заплакаць, заліцца горкімі слязьмі. Яна нават пракаўтнула гаркавы камяк, што падступіў да горла, аднак саўладала з сабой, толькі спахмурнеў твар, стаў разважлівасур’ёзным, а ў чымсьці і зацятым.
— Позна спіш, княжна! — паўтарыў наведвальнік, які патрывожыў яе гэткі радасны і нечаканы сон. I, відаць, здагадаўся, чаго Гальшка невыпадкова так доўга спала, таму ўсміхнуўся: — Няйначай княжне штосьці прыемнае прыснілася?