• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Яна на гэта нічога не адказала, хоць звычайна падтрымлівала гаворку. Дый як не падтрымліваць было, калі знаёмства іх доўжылася ўжо не адзін месяц, хоць, колькі дакладна, не ведала — зза аднастайнасці праведзеных у адзіноце дзён і начэй даўно страціла ім лік.
    За час зняволення да Гальшкі заходзілі і іншыя наглядчыкі. Прыносілі ежу, пітво, а калі ўзнікала неабходнасць — свежую бялізну. А часам нават і сёетое з парфумы — чымчым, а ўвагай яна не была абыдзена. Аднак менавіта гэты ёй чамусьці спадабаўся больш за іншых. Мо таму, што быў пажылы, і калі надаралася магчымасць паразмаўляць, любіў расказваць пра сваіх дзяцей. Прыгадваў іх, і ягоны твар лагоднеў, станавіўся надзіва прыемным. Гальшка бацькоўскай ласкі так і не зведала, бо нарадзілася тады, калі яе бацька памёр. А яшчэ цягнулася яна да гэтага наглядчыка і таму, што ён, у адрозненне ад іншых, хоць і забаранялася гэта, часта распавядаў аб тым, што робіцца на волі. Гэтыя ж весткі ёй былі вельмі неабходныя, дазвалялі хоць на некаторы час забыцца пра адзіноту і пра тое, што невядома, калі гэтае зняволенне закончыцца, а магчыма, і ніколі, і яна так і правядзе рэшту сваіх дзён, адарваная ад свету і людзей.
    Праўда, дастаткова было захацець ёй, і дзверы памяшкання, у якім яна знаходзіцца не адзін месяц, могуць
    110
    назаўсёды расчыніцца. Аднак на падобны крок яна ніколі не зможа пайсці. Даўно дала сабе зарок не рабіць гэтага. Hi пры якіх умовах. Нават тады, калі непакора можа каштаваць жыцця. I пра такую яе рашучасць, што мяжуе з упартасцю, усе ў замку ведаюць, але калі многія ўспрымаюць гэта спакойна, a то і абыякава, а паміж сабой нярэдка пагаворваюць: «Магла б гардыню скінуць, a то найшла каса на камень!», дык гэты наглядчык, якога яна даўно пасвойску называе Сымонавічам, бо клічуць яго Васіль Сымонавіч, заўсёды паспагадае, але ў душу надта не лезе. Калі бачыць, што Гальшка не ў духу, паставіць ціхенька сняданак ці полудзень і гэтаксама ціха зачыніць за сабой дзверы.
    Аднак цяпер Сымонавіч чамусьці не спяшаўся. I Гальшка зразумела, што ён хоча сказаць ёй нешта важнае, але, бачачы, што не ў духу, пабойваецца. Звычайная цікаўнасць прымусіла Гальшку парушыць маўчанне, і яна, як ні ў чым не бывала, быццам і не яе гэта апанавалі смутак і роспач, запыталася:
    — Нешта не пазнаць цябе, Сымонавіч?
    — Мяне? — Гэтае пытанне напаткала наглядчыка знячэўку, і ён спачатку не ведаў, што адказаць, але пасля звыкла прамовіў: — У мяне якраз усё добра, княжна...
    — Я рада за цябе, Сымонавіч,— Гальшка ўсміхнулася, аднак усмешка яе, чаго не мог не заўважыць наглядчык, атрымалася нейкай вымучанай, няшчырай.
    Ды Сымонавіч пастараўся не паказаць, што здагадваецца, як нялёгка зараз у яе на душы. Памаўчаў... I яна зразумела, што маўчанне гэтае невыпадковае: Сымонавіч пэўна хоча сказаць нешта важнае, ды не асмельваецца.
    — Кажы, не бойся...
    — Што казаць, княжна? — Наглядчык працягваў знаходзіцца ў няпэўнасці.
    — А ці мы не давяраем адно аднаму? — Гальшка працягвала выклікаць Сымонавіча на давер, і гэта нарэшце надало яму рашучасці.
    — Давяраем,— Нечакана ўзмахнуў рукой, быццам рассек ёю паветра: — Было не было! Хоць і павінен маўчаць...
    — Кажы хутчэй, a то яшчэ хтонебудзь увойдзе.
    — Сапраўды ўвойдзе, і не абыхто, а твой муж.
    Яна ледзь не запыталася: «Каторы?», але своечасова спахапілася. Дзмітрый жа Сангушка даўно ў сырой зямлі косці парыць, а Сымон Алелькавіч далёка адсюль. Дык хто ж, апроч Лукаша Гуркі, можа зайсці? Няйначай прыехаў, каб даведацца, як жывецца ёй у гэтым зняволенні.
    111
    — Гурка, кажаш, зойдзе? — нават па імені не назвала яго,— Чаго ж гэта завітаў? Казаў жа, што не пакажацца сюды некалькі гадоў,— гаварыла, ні ў чым не хаваючыся, бо Сымонавіч і так пра ўсё ведаў. Сама ж у хвіліны даверу расказвала.
    — Хіба не здагадваешся, княжна? — зусім ціха, ледзь не шэптам прамовіў Сымонавіч і, зірнуўшы на Гальшку, спалохаўся, што паведаў ёй пра намер мужа.
    Вочы княжны палалі нянавісцю. Было такое адчуванне, што яна гатова знішчыць любога, хто асмеліцца запярэчыць ёй. Кінецца, як тая ваўчыца, ухопіцца рукамі за горла, а калі гэта не дапаможа, зубамі ўчэпіцца.
    Сымонавіч ажно жахнуўся.
    Гальшка, убачыўшы такую яго рэакцыю, пастаралася супакоіць:
    — He бойся, усё будзе нармальна.
    Нічога не адказаўшы, ён зачыніў за сабой дзверы. I добра, што паспяшаўся зрабіць гэта, бо, калі б затрымаўся яшчэ крыху, яго б шлях з Гуркам мог перакрыжавацца. He паспела Гальшка паснедаць, як за дзвярамі зноў пачуліся крокі, але адчувалася, што ідзе не адзін чалавек. Нават усміхнулася: «Нічога сабе мужанёк?! Да жонкі і то адзін баіцца зайсці». А пасля сцялася, напружылася, і вочы зноў напоўніліся гневам.
    Грукнула на падлогу засова, шчоўкнуў паварот ключа ў замку. Дзверы расчыніліся, і ў пакой прасунуўся — менавіта прасунуўся, а не ўвайшоў, бо дзвярны праём яму падаваўся цесным, тоўсты, невысокага росту малады мужчына, на твары якога было столькі дабрадушнасці і лагоднасці, што здавалася, ён ніколі і нікога не пакрыўдзіць. Але Гальшкато ведала, што вонкавы выгляд Гуркі падманлівы, за ім хаваюцца хітрасць і жаданне заўсёды настойваць на сваім, а яшчэ тая разумовая абмежаванасць, у якой яна, як ніхто іншы, магла пераканацца неаднойчы. Таму, убачыўшы Лукаша ў дзвярах, ажно ўздрыганулася. А яшчэ больш яе вывела з сябе ліслівая ўсмешка, калі, стараючыся быць пачцівым, ён запытаўся:
    — Як спалася, жоначка? — 3за гэтай сваёй абмежаванасці нават уявіць сабе не мог, што падобным запытаннем абражае яе, бо гучала яно двухсэнсоўна. 3 аднаго боку, нібыта і шчыра, але разам з тым і нагадвала, у якім становішчы яна, Гальшка, знаходзіцца.
    112
    Ды і каб не было гэтага запытання, Гальшка ўсё адно не праявіла б да Гуркі пачцівасці, бо ён даўно стаў для яе тыранам, які зламаў жыццё.
    — Цудоўна! Толькі няўжо вы забыліся, што я вам — не жонка?
    I зваротам на «вы», і самім тонам гаворкі давала зразумець, што нічога ў іх адносінах не змянілася дый перайначыцца не можа. Аднак Гурка ці то не зразумеў падкавыркі, а мо спадзяваўся, што гэтая размова з Гальшкай усё ж дасць нейкія, абнадзейваючыя для яго вынікі, зноў запытаўся:
    — He жонка? А хто ж тады?
    — Чужы чалавек, пане Гурку! — адказала Гальшка і засмяялася так істэрычна, што Лукаш спалохаўся, ён ажно азірнуўся на дзверы, каб упэўніцца, што ахова, якая засталася за імі, у неабходным выпадку можа своечасова прыйсці на дапамогу.
    — Мы ж абвенчаны, Гальшка!
    — Я абвенчана з князем Сымонам Алелькавічам.
    — Дык няма ўжо твайго князя!
    — Як няма?! — нічога не зразумела Гальпіка.
    — Памёрён!
    — He можа быць?!
    — Мне што, паклясціся?
    Яна зразумела, што Гурка не маніць. Ды сказала з такой упэўненасцю, як і дагэтуль:
    — Усё адно я з ім павенчана. I ніколі яму не здраджу.
    — А са мной хіба не павенчана? Няўжо запамятавала?
    — 3 вамі пад прымусам!
    — Пабойся Бога! Які прымус?
    — А такі, што вы — агідны мне!
    Ад пачутага твар Гуркі наліўся чырванню. Падобнае ад Гальшкі ён чуў неаднойчы, але абразіла тое, што гэта, канечне, чула ахова. Таму не стрымаўся:
    — Шмат сабе дазваляеш!
    Гальшка гэтаксама істэрычна засмяялася, як і дагэтуль, а да ўсяго так рашуча наблізілася да Гуркі, што ён ажно адступіў.
    — Столькі дазваляю, колькі ёсць!
    — Чаго? — нічога не зразумеў Гурка.
    — Нянавісці да вас!
    Як ні дзіўна, пасля гэтага Гурка не ўзарваўся. Праявіў нечаканую абачлівасць, паспрабаваў, што ніяк не ўласціва
    113
    яму было дый не спалучалася з ягонымі разумовымі якасцямі, абяззброіць Гальшку спакоем:
    — Навошта грубасць?
    I спакой, ягоная вытрымка паўздзейнічалі на княжну. Раптоўна сцішылася, адышла ў кут. Прыхінулася да сцяны і горка заплакала. Гэты плач Гурка расцаніў пасвойму. Яму падалося, што ўсё ўладзілася, ва ўсякім разе настаў момант, калі можна з Гальшкай дамовіцца.
    — Любая, хіба я жадаю табе зла?
    Аднак яго словы быццам не даходзілі да Гальшкі. Яна плакала, выціраючы далонямі вочы. А Гурка працягваў гаварыць ціха, нібыта спрабуючы загіпнатызаваць яе:
    — На руках гатовы цябе насіць. Любое жаданне выканаю...
    Нечакана Гальшка перастала плакаць, узняла на Лукаша мокрыя ад слёз вочы, застыла ў маўчанні. Сабралася з думкамі і рашуча, як на адным дыханні, выпаліла:
    — Ніколі! Зразумейце: ніколі!
    Да Гуркі адразу дайшоў сэнс прамоўленага ёю, таму не спрабаваў удакладніць, што яна мела на ўвазе. Апусціў галаву і стаяў, як абліты вадою. Але Гальшка вырашыла дабіць яго цалкам:
    — Нам ніколі не быць жонкай і мужам!
    Пасля гэтага Гурка не стрымаўся. Ледзь не на паўслове абарваў яе:
    — Падабаецца быць адной?
    — Лепей адной, чым з вамі!
    Затупаў нагамі:
    — To і добра. А ведаеш, колькі часу ты знаходзішся тут?! — He чакаючы ад яе адказу дадаў: — Усяго адзін год!
    Знайшла ў сабе сілы ўспрыняць гэта спакойна, што яшчэ больш ўзарвала Гурку:
    — Запомні: гэты замак стане тваім прытулкам да самай смерці!
    ...Яна памятала іншы замак, які належаў яе дзядзьку князю Канстанціну Васілю Астрожскаму, што знаходзіўся ў Астрозе, а горад гэты быў у Астрожскіх спадчынным.
    Астрожскім быў і бацька Гальшкі князь Ілья, ці, як яго называлі яшчэ, Элія. Ён ажаніўся на Беаце Касцялецкай, пазашлюбнай дачцэ Жыгімонта I Старога, але рана пайшоў з жыцця, так і не паспеўшы даведацца, каго яму падорыць жонка: сына ці дачку.
    114
    У 1539 годзе, праз тры месяцы пасля смерці Ільі Астрожскага, нарадзілася дачка, якой далі імя Альжбета, a сёйтой называў яе Еўдакіяй і нават Аленай, але для большасці яна была проста Гальшкай, Гальшкай Астрожскай. Бадай, і ў памяць аб яе бабулі Таццяне, што паходзіла з роду Гальшанскіх. А дзедам Гальшкі быў гетман найвышэйшы Вялікага княства Літоўскага, пераможца ў славутай Аршанскай бітве Канстанцін Астрожскі.
    Паміраючы, бацька Гальшкі пакінуў завяшчанне, у якім прасіў, каб яго жонка апекавалася і ягоным братам князем Канстанцінам Васілём, якому на той час споўнілася ўсяго дванаццаць гадоў. Таму і сталася так, што Гальшка з маленства выхоўвалася разам з дзядзькам, а калі ён падрос, забраў пляменніцу разам са сваёй цёткай Беатай Касцялецкай у горад Астрог, дзе і пасяліў іх ва ўласным замку, пабудаваным па праекту італьянскіх дойлідаў.
    I замак, і горад Астрог запомніліся Гальшцы як дзівосны і непаўторны куток. Пазней, калі лёс падрыхтаваў ёй столькі выпрабаванняў, якія можа вытрымаць далёка не кожны мужчына, яна неаднаразова вярталася ў гады, праведзеныя ў сям’і дзядзькі, і тады ўсё больш упэўнівалася, што калі ёсць рай на зямлі, дык ён магчымы толькі ў Астрозе.