Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
— Прапускай людзей Сангушкі.
6736
129
А Дзмітрый даўно зачакаўся дамоўленага знаку. Знерваваліся не толькі людзі, а і коні, якія паводзілі сябе ўстрывожана: паварочвалі галовы, стрыглі вушамі, спрабавалі ржаць. Іх стараліся супакоіць, бо баяліся, што сярод аховы могуць аказацца тыя, хто не ведае пра планы князя Канстанціна Васіля, а таму, здагадаўшыся аб блізкай прысутнасці чужых, уздымуць трывогу. Ды, на шчасце, усё прайшло спакойна.
Нарэшце з боку замка, амаль ля самай агароджы, пачуўся крык савы. Сангушка не сумняваўся, што гэта дамоўлены сігнал. Ведалі пра тое, што ён павінен быць менавіта такі, а не іншы, і людзі з бліжэйшага князевага акружэння. Таму, не чакаючы каманды, тузанулі за павады, і коні, якія толькі жылі хвілінай, калі можна будзе рынуцца наперад, галопам узялі з месца. А наперадзе ўжо расчыняліся шырокія вароты.
Некаторыя ахоўнікі не адскочылі ўбок — ці то не паспелі, а можа, не ведалі, што ўсё адбываецца са згоды князя Астрожскага, і хацелі аказаць супраціўленне. Яны былі павалены лавінай нападаючых. Асобныя з енкам паміралі, раструшчаныя конскімі капытамі. Ды не было да іх ніякай справы. Як і ніхто не звяртаў увагі на тое, ці жывы ягоны таварыш, з якім некалькі хвілін назад пасяброўску размаўлялі, непакоячыся, ці пашанцуе ім выкрасці княжну.
А страты ўжо былі вялікія, бо, пачуўшы конскі тупат, крыкі вершнікаў, якія ў азарце размахвалі шаблямі, шукаючы сваіх ахвяр, з пакояў выскоквалі тыя, хто паспеў крыху праспацца і таксама загараўся прагай бою ў прадчуванні сутычкі. Некаторым надзвычайнай рашучасці надавала ап’яненне, якое цалкам не прайшло, іншым было не займаць мужнасці, таму яны смела кідаліся насустрач наезнікам, і сёйтой, у апошнюю хвіліну паспяхова ўхіліўшыся ад разгарачаных коней, наносіў камунебудзь з вершнікаў смяротны ўдар.
Аднак Сангушку было не да таго, каб думаць пра страты. Дый ён адразу вырваўся наперад, каб хутчэй трапіць да балкона, які вёў у пакой Гальшкі. Княжна, не сумняваўся Дзмітрый, абавязкова павінна былаяго чакаць. Спыпіўшыся паблізу, хутка саскочыў з каня, чакаючы, калі паднясуць лесвіцу каб узняцца наверх.
Ноч была цёмная, таму не мог пэўна сказаць, ці на балконе Гальшка, але княжна сама падала голас:
— Дзіма...
130
— Цішэй, прашу цябе...
I вось ужо лесвіца прынесена. Толькі паспеў Сангушка падумаць, якія малайцы тыя, каму даверыў гэтую справу,— не падвялі, як і дамовіліся, усё ідзе паводле плана, і хутка, ледзь не спатыкаючыся, пачаў пераадольваць прыступку за прыступкай. Апынуўшыся на апошняй, працягнуў Гальшцы рукі:
— Спускайся...
— Баюся.
— Тады заплюшчы вочы, не так страшна будзе.
Прыціснуў Гальшку да сябе і, утрымліваючы яе адной рукой — адкуль і сіла ўзялася, а другой, абапіраючыся на лесвіцу, пачаў асцярожна спускацца.
— Хутчэй, князь,— прыспешвалі ўнізе,— a то позна будзе.
Ён і сам разумеў, што трэба спяшацца, бо ўвесь парк ужо напоўніўся людзьмі. I сярод іх крыкаў выразна чуўся — памыліцца Дзмітрый не мог — пранізлівы голас Касцялецкай:
— Гальшку ратуйце! Гальшку! He пашкадую грошай, аддзячу!
Некалькі чалавек паслухаліся Беату, кінуліся на выручку, але не паспелі дабегчы да балкона, як іх перахапіла ахова Сангушкі. Завязалася бойка, аднак Дзмітрыю было не да таго, каб высвятляць, чым яна скончыцца. Спусціўшыся з Гальшкай з лесвіцы, азірнуўся па баках, шукаючы каня.
— Сюды, князь,— крыкнуў адзін з ахоўнікаў
— Патрымай,— папрасіў Сангушка, перадаючы яму Гальшку, якая ад перажытага страціла прытомнасць, а сам лёгка ўскочыў у сядло.— А цяпер давай яе мне, мы ўжо больш ніколі не расстанемся.
— А не цяжка будзе, князь? Можа, я патрымаю!
— Такая ноша — не ў цяжкасць. За мной, у каплічку, павянчацца трэба!
У каплічцы, што знаходзілася непадалёку ад замка, з нецярпеннем чакаў з’яўлення Сангушкі з Гальшкай святар. Даволі стары ўжо чалавек, ён нямала пабачыў у сваім жыцці, быў сведкам самых нечаканых сітуацый, таму і гэтую просьбу князя Канстанціна Васіля ўспрыняў спакойна. Шмат не распытваў чаму з вянчання робіцца такая тайна. Толькі маліў Бога, каб усё добра абышлося. Але маладыя штосьці затрымліваліся. Пачынала брацца на світанне, а іх усё не было, і святар пачаў непакоіцца.
131
У гэты ж час Сангушка з Гальшкай, якую пасадзіў наперадзе сябе і прытрымліваў левай рукой, а правай трымаў вупраж, на сваім кані разам з аховай выскачыў за межы замка. 3 цяжкасцю адарваліся ад праследавацеляў, якія мусілі спыніцца, бо сутыкнуліся з тымі, хто прыкрываў адыход.
Недзе ззаду чуліся крыкі, лаянка, лязгат шабляў, ды яны ўсё цішэлі па меры таго, як вершнікі заглыбляліся ў лясны неруш. Таўстыя, каржакаватыя дрэвы акружалі вузкую сцяжыну з абодвух бакоў, галіны білі па твары, конь фыркаў, але Сангушка не звяртаў на гэта ўвагі і ўсё падганяў і падганяў яго. I яшчэ мацней прыціскаў да сябе Гальшку, чуючы яе парывістае дыханне.
Ад усведамлення таго, што яна побач, такая дарагая і жаданая, сэрца яго напаўнялася цеплынёй і верылася, што ўсё абыдзецца. Павянчаюцца, а пасля трэба падацца далей. I ад Касцялецкай з яе пастаянным жаданнем падавіць самастойнасць дачкі. I ад ненавіснага яе акружэння, якое толькі тым і займаецца, што пляце інтрыгі. А калі і ўзнікне якаянебудзь небяспека, дык князь Астрожскі абавязкова прыйдзе на дапамогу, не пакіне ў бядзе ні Гальшку, ні яго.
Княжна прыйшла ў сябе толькі тады, калі спыніліся каля капліцы, што амаль гублялася сярод дрэў і кустоўя. Зірнула на Сангушку, на вершнікаў, якія спешыліся. Спачатку не магла зразумець, дзе знаходзіцца і што за людзі яе акружаюць. Нарэшце ўсвядоміла:
— Дзіма, мы ўцяклі?
— Уцяклі, любая! — Яму хацелася цалаваць яе — моцна, да самазабыцця, не зважаючы на прысутнасць аховы. Можа, і зрабіў бы гэта, калі б не ўбачыў святара, які выйшаў з капліцы:
— Трэба паспяшацца, дзеці мае. Ужо світае, а дарога чакае вас няблізкая.
Ён паклікаў іх за сабой, а далей усё адбывалася як у сне. А мо таму так і адбывалася, што і сам Дзмітрый, і Гальшка менш за ўсё прыслухоўваліся да таго, што прамаўляе святар. Ім не так і важна было, якія словы гучалі, галоўнае, што пры гэтым яны станавіліся законнымі мужам і жонкай, а пасля гэтага, не сумняваліся, ужо ніхто і нішто іх не разлучыць і з самых цяжкіх варункаў абое выйдуць пераможцамі.
Падзякаваўшы святару, развіталіся з ім і накіраваліся ў далейшы шлях...
132
Касцялецкая ж, заявіўшы князю Канстанціну Васілю: «За ўсё адкажаш!», паспяшалася да Жыгімонта II Аўгуста.
Што яна звернецца да свайго галоўнага заступніка, Астрожскі не сумняваўся, але за сябе не баяўся: быў упэўнены, што кароль не адважыцца абвастраць адносіны з ім, адным з самых уплывовых людзей у Вялікім княстве Літоўскім. Але Канстанцін Канстанцінавіч баяўся за Сангушку. Праўда, адначасова спадзяваўся, што Жыгімонт II, добра ведаючы пра іхнія стасункі з князем Дзмітрыем, таксама праявіць разважлівасць, бо зноў жа не захоча псаваць адносіны.
Сапраўды, кароль, выслухаўшы Беату, папрасіў яе маўчаць пра ўдзел у выкраданні Гальшкі князя Канстанціна Васіля і нават запытаўся, ці многія здагадваюцца аб гэтым, на што Касцялецкая са злосцю адказала:
— Хіба не ведаеш яго? Што заўгодна праверне з карысцю для сябе, а сам пры гэтым будзе цішэй вады, ніжэй травы, нібыта нішто яго і не тычыцца.
— To і добра,— узрадаваўся Жыгімонт Аўгуст.
— Нічога сабе — добра! Дачка — зганьбавана, я — зняслаўлена.
— He пра гэта гаворка,— супакоіў Беату кароль,— Вінаватыя павінны быць пакараны, але толькі не Астрожскі.
— А ён што — святы?!
Святы не святы, а мне не патрэбна пагалоска, што да такіх ганебных здарэнняў маюць дачыненне лепшыя людзі Кароны і Княства. А Сангушка адкажа за ўсё. I тыя, хто яму дапамагаў, таксама. I не пагляджу, што за Сангушку пачне заступацца Астрожскі. Пакаранне будзе самае суровае.
— Калі так, то чорт з ім, з гэтым Астрожскім,— пагадзілася Беата.
Справу Сангушкі разглядаў Вярхоўны суд, на якім галоўным абвінаваўцам выступала сама Касцялецкая, якая і пастаралася падаць свайго не прынятага ёю зяця злачынцам, для якога няма і не можа быць ніякай спагады і апраўдання. Лёгка былі адведзены і аргументы наконт таго, што Гальшка добраахвотна згадзілася на выкраданне, а таксама, што яна была з Дзмітрыем абвенчана. Паколькі не дасягнула паўналецця, не магла распараджацца сваім лёсам, пра што Сангушка добра ведаў, але не адмовіўся ад задуманага. Значыць, усвядомлена стаў на шлях злачынства.
Улічваючы ўсё гэта, князь Дзмітрый Сангушка ў пачатку 1554 года быў прысуджаны да так званай баніцыі і
133
аб’яўляўся паза законам, а тым самым Беата Касцялецкая магла расправіцца са сваім крыўдзіцелем, чым яна, прымаючы пад увагу яе тэмперамент і авантурнасць характару, не прамінула пакарыстацца, лёгка знайшоўшы ахвотнікаў выканаць у дачыненні да яго смяротнае пакаранне. Выбар спыніла на далёкіх родзічах па маці Збароўскіх, а тыя вырашылі дапамагчы ёй не столькі па сваяцкай лініі, колькі таму, што хацелі завалодаць багаццямі, якія па спадчыне належалі Гальшцы. Збароўскімалодшы да ўсяго вырашыў на ёй і жаніцца.
Ды Беата ў гэты момант асабліва не задумвалася аб прычыне іхняга жадання дапамагчы ёй, для яе важней было як мага хутчэй пачуць, што Сангушка забіты.
Збароўскія адабралі сваіх лепшых людзей, якія неаднойчы праславіліся ў час вайны, добра ўзброілі іх і, даведаўшыся пра магчымае месцазнаходжанне ўцекачоў накіраваліся ў бок чэшскай мяжы.
Князь Дзмітрый якраз знаходзіўся ў становішчы, што напамінае тое, калі чалавек, які добра павесяліўся ў прыемнай кампаніі, назаўтра перажывае цяжкае пахмелле. Ужо на другі дзень пасля вянчання ён заўважыў, што Гальшка зусім не такая, якой яна ўяўлялася яму падчас спатканняў у замку. Княжна магла без дай прычыны заўпарціцца і заявіць, што далей ехаць не хоча, хоць новая пагоня, пасланая Касцялецкай, ішла за імі амаль па пятах і ад яе адрываліся з неймавернай цяжкасцю. To нечакана пачынала плакаць, скардзячыся на незайздросны лёс. A то ў яе з’яўлялася нейкая дзіўная весялосць, якая выводзіла Сангушку з сябе, і ён ледзьве стрымліваўся, каб не сказаць штонебудзь рэзкае. Станавілася відавочным, што разам апынуліся людзі, шмат у чым розныя характарамі.
Калі ж ад пагоні ўсё ж удалося адарвацца і людзі Касцялецкай вярнуліся назад ні з чым, Сангушка змог дазволіць больш частыя прыпынкі для адпачынку. Гэта станоўча паўплывала на настрой Гальшкі. Княжна павесялела. Толькі ненадоўга, хутка зноў пачала скардзіцца, што ніякіх сіл больш не мае, каб ехаць далей. Запэўніванні князя Дзмітрыя, што, калі іх зловяць, нічога добрага чакаць не даводзіцца, адбіваліся як гарох аб сценку.