• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Так пераносячы папрокі, слёзы Гальшкі, і дабраліся да чэшскай мяжы, не ведаючы, што да іх набліжаюцца праследавацелі куды больш небяспечныя, чым тыя, якія былі пасланыя Касцялецкай адразу пасля выкрадання княжны.
    134
    На чарговы начлег спыніліся ў Ярамержы. Размясціліся ў мясцовай карчме. Гаспадар прыхільна паставіўся да прыезджых. Яшчэ больш усцешыла Сангушку, што ён праявіў тактоўнасць і не распытваў, хто яны і адкуль. За ўмераную плату накарміў, жадаючым наліў па кварце лёгкага віна, а жонцы загадаў паслаць свежую оялізну.
    Стомленая Гальшка лягла адразу і хутка заснула, а неўзабаве да яе далучыліся і астатнія. Толькі князю Дзмітрыю не спалася. У іншых выпадках ён звычайна выстаўляў на ўсялякі выпадак варту і пры жаданні мог з кімнебудзь перакінуцца словамі, але пры набліжэнні да мяжы ад гэтага адмовіўся, будучы ўпэўненым, што пра ягонае месцазнаходжанне ніхто не ведае. He паклапаціўся пра гэта і цяпер. I пашкадаваў.
    Аднаму было сумна. Паціху, каб нікога не разбудзіць, выйшаў на вуліцу. Неба было ўсеяна шматлікімі зоркамі. Сангушка ўспомніў, як любіў назіраць за імі ў маленстве, дзівячыся той бездані, што адкрывалася позірку, а часам і марыў, што, магчыма, калінебудзь удасца яму разгадаць таямніцы Сусвету. 3 узростам гэтыя мары зніклі, ды захапленне бязмежнасцю зорнага неба для яго засталося нязменным. Успомнілася: хтосьці казаў яму, што з нараджэннем чалавека на небе абавязкова запальваецца зорка і гарыць яна да той часіны, пакуль чалавек жыве, а калі памрэ, то і зорка згасае.
    Ад гэтага ўспаміну стала хораша, але адначасова і самотна. Радавала, што ўсё жыццё яшчэ наперадзе, бо пражыта не так і шмат, але непакоіла невядомасць, якая чакала наперадзе і яго самога, і Гальшку. А яшчэ падумалася аб тым, што, магчыма, у гэты момант іхнія зоркі на небе знаходзяцца недзе поруч. Пачаў пільней узірацца, шукаючы іх, але ніяк не мог знайсці. Бачыў адзінокія, заўважаў цэлыя россыпы... Аднак нечакана позірку адкрыліся дзве зоркі, якія прытуліліся там, дзе нядаўна вісела невялікая хмара — невядома адкуль і ўзялася, а знікла яна, сплыла, і выглянулі зоркі, такія жаданыя Сангушку.
    3 думкай, што гэта яго зорка і зорка Гальшкі, і вярнуўся ў карчму. 3 гэтай жа думкай і заснуў, але праспаў нядоўга, бо калі нехта патрабавальна загрукаў у дзверы, уладна загадваючы: «Адчыні!», адразу ўскочыў, схапіўшы свой верны баявы меч. Яшчэ паспеў падумаць, як добра, што за час дарогі прывык класціся спаць нераспранутым. Як і не сумняваўся, што гэтыя нечаканыя начныя наведвальнікі
    135
    ні яму, ні яго атраду нічога добрага не абяцаюць. А тыя і не збіраліся хаваць свайго намеру.
    — Ламай дзверы! — пачулася знадворку— Што тут цырымоніцца!
    — Пачакайце, я адчыню! — Прачнуўся гаспадар карчмы, ды было позна: дзверы затрашчалі і ў нейкае імгненне расчыніліся.
    Сангушка паспеў у праёме іх пры святле месяца заўважыць некалькіх узброеных чалавек. Машынальна адскочыў убок і тым самым апынуўся за дзвярамі. Гэта, бадай, яго і ўратавала, бо той, хто ўвайшоў першым, а гэта быў Збароўскі, закрычаў:
    — Сангушка, сволач, дзе ты?!
    Князь Дзмітрый выкарыстаў тое, што яго ніхто не бачыць, і зза дзвярэй нанёс удар аднаму з няпрошаных гасцей. Цэліў праўда, у першага, які, не сумняваўся, з’яўляецца галоўным, аднак Збароўскі якраз зрабіў крок наперад, і гэта ўратала яго, а той, хто стаяў за ім, снапом зваліўся на падлогу. Сангушка паспеў нанесці ўдар яшчэ аднаму, той машынальна ўхапіўся за руку, з якой пацякла кроў Ад трэцяга, які кінуўся з мячом наперавес, паспеў ухіліцца.
    — Што, справіцца не можаце?! — закрычаў Збароўскі,— Ды бярыце яго!
    На Сангушку накінуліся некалькі чалавек, выбілі з рук меч, заламалі іх.
    — Спакойна! — Князь Дзмітрый не ведаў: яму гэта было сказана ці ягоным воінам, якія так і не змаглі аказаць супраціўленне. Ды істотнага значэння гэта не мела.
    Прыкра было на душы ад таго, што так лёгка трапіў у палон. А літасці ад іх чакаць не даводзілася. Ды не столькі за сябе непакоіўся, колькі за Гальшку, якая залівалася горкімі слязьмі. Да яе нарэшце дайшло, што тое, чаго болып за ўсё баяўся Сангушка, адбылося.
    Разумеў што ягоныя просьбы нічога не дадуць, дый не хацелася ісці на гэта, але дзеля Гальшкі ён гатовы быў на ўсё.
    — Прашу вас, не чапайце яе,— прамовіў з мальбой у голасе і так жаласліва, што здавалася, гатовы быў расплакацца.
    — He хвалюйся, выблюдак! — Збароўскі з усяго размаху садануў князя Дзмітрыя па твары,— Такая прыгажунька і майму сыну спатрэбіцца, а цябе...— He дагаварыўшы, ён яшчэ раз ударыў Сангушку, цяпер ніжэй пояса.
    Дзмітрый не ўстаяў на нагах, рухнуў на падлогу, страціўшы ад болю прытомнасць.
    136
    — А ты заткніся! — крыкнуў Збароўскі на Гальшку— A то не пагляджу, што нявесткай станеш, хутка супакою!
    Сангушку адлілі вадой.
    — He думаў, што ты такі слабак,— зарагатаў Збароўскі,— Трымайся, князь, ты мне яшчэ патрэбны.
    Яго білі доўга. Білі і адлівалі вадой. Усё гэта бачылі Гальшка, князева ахова, ды аказаць супраціўленне верныя князевы воіны не маглі, бо адразу былі абяззброены.
    Толькі Гальшка, заліваючыся слязьмі, прасіла:
    — He трэба, не трэба! Пашкадуйце яго!
    — А табе якая справа? — не стрымаўся Збароўскі.
    — Дык жонка я яго!
    — Паўтараю: ты жонкай майго сына будзеш! — I ўсё ж загадаў сваім людзям: — Перастаньце! — У Гальшкі ж запытаўся: — Што ты вярзеш? Што выкраў Сангушка цябе, я і сам ведаю, але пры чым жаніцьба?
    — А тое, што мы абвенчаны...
    Гэтае прызнанне княжны прымала для Збароўскага непрыемны абарот. Ён спадзяваўся, што Гальшка — нявінная, а калі абвенчана, то на гэта разлічваць не даводзіцца.
    He паспеў Сангушка прыйсці ў сябе, як Збароўскі пачаў дапытвацца ў яго:
    — Вы што, павенчаны?
    — Павенчаны.
    — I, значыць, ты пазбавіў княжну дзявочага гонару?
    — Я ж кажу: мы законныя муж і жонка,— Князю Дзмітрыю была брыдкай падобная размова, ён не любіў прылюдна выказваць тое, што тычыцца толькі дваіх.
    — Дык атрымай яшчэ!
    Збароўскі біў яго, пакуль не стаміўся, а пасля ўдары князю наносілі іншыя. А калі Сангушка амаль перастаў дыхаць, Збароўскі ўскочыў на яго і зламаў пазваночнік. Пасля такой страшнай экзекуцыі сумленнем не пакутаваў, бо належаў да жорсткіх людзей, якія ў дасягненні пастаўленай мэты ні перад чым не спыняюцца. А мэта яго была зразумелая: жаніць на Гальшцы свайго сына.
    3 упэўненасцю, што чакаць давядзецца нядоўга, і з’явіўся з Гальшкай перад Касцялецкай. Аднак Беата, на здзіўленне Збароўскага, заявіла:
    — Абяцанні абяцаннямі, а трэба пачакаць,— і дадала: — Гальшка непаўналетняя, няма куды спяшацца.
    — А для Сангушкі была паўналетняй? — абурыўся Збароўскі.
    137
    — Сангушка выкраў яе,— Касцялецкая прывяла гэты факт як самы важны аргумент у сваю карысць, на што Збароўскі не ведаў, як зрэагаваць, і мусіў, пасылаючы пракляцці, развітацца з той, якая магла стаць яго цешчай, ды так і не стала.
    Невядома яшчэ, як развіваліся б адносіны паміж Касцялецкай і Збароўскім далей, калі б нечакана ім не давялося аб’яднаць намаганні, каб абараняць уласны гонар. А небяспека з’явілася пасля таго, як родзічы Сангушкі падалі ў суд, патрабуючы пакараць Збароўскага за жорсткасць, якую ён дазволіў сабе ў дачыненні да князя Дзмітрыя.
    Ніхто не збіраўся адмаўляць таго факта, што Сангушку аб’явілі паза законам. Але Збароўскі меў права забіць яго ў сумленным паядынку. Ён жа з жорсткасцю расправіўся з безабаронным чалавекам. Гэтыя прэтэнзіі сваякоў князя Дзмітрыя падтрымала шляхта Вялікага княства Літоўскага. Калі ж пачалося расследаванне справы, усплыла і заказчыца забойства. Для многіх жа не з’яўлялася сакрэтам і тое, што да ўсяго гэтага мае пэўнае дачыненне і кароль.
    Прасвятліць сітуацыю, а дакладней — таму, што адбылося, даць іншы кірунак, найперш на карысць Збароўскага, а таксама і Беаты, магла толькі Гальшка як адзіны чалавек, вакол якога разгарэліся ўсе страсці. Таму Збароўскі і пачаў упрошваць Касцялецкую прымусіць княжну заявіць на судзе, што Сангушка згвалтаваў яе, а пасля ўвесь час з ёй надзвычай жорстка абыходзіўся, а Збароўскі якраз і стаў тым добрым рыцарам, які заступіўся за нявінную ахвяру і пакараў нахабніка.
    Беаце, хоць і з цяжкасцю, удалося ўгаварыць дачку, і Гальшка паклялася на Бібліі, што менавіта так усё і адбывалася. Яе «прызнанне» было настолькі нечаканым, што многім з прысутных на судзе, хто добра ведаў князя Дзмітрыя, стала не па сабе. Для іх не заставалася сумнення, што ўсё гэта нагаворы на Сангушку. Ды фактаў, каб даказаць адваротнае, ніхто з іх не меў Таму давялося пагадзіцца з рашэннем суда, які апраўдаў Збароўскага.
    Кажуць, што нават Жыгімонт II Аўгуст быў уражаны такой несправядлівасцю. Ён не сумняваўся, што Гальшка на судзе хлусіла. Таму, калі было прынята такое рашэнне, сказаў княжне: «Няшчасная». Яна і сапраўды была няшчаснай, бо, маючы на гэты момант толькі пятнаццаць гадоў, працягвала заставацца разменнай манетай у руках людзей хцівых, прагных да багацця.
    138
    Прадавалася прыгажосць княжны, і самае страшнае ў тым, што ля вытокаў гэтага ганебнага гандлю стаяла яе родная маці, усё жыццё якой было падначалена таму, каб атрымаць як мага большую асабістую выгаду. Можна не сумнявацца, што яна нарэшце пагадзілася б, каб Гальшка ўсё ж стала жонкай Збароўскага, толькі ўмяшаўся Жыгімонт II. Яму не хацелася, каб Збароўскі ў выніку жаніцьбы сына ўмацаваў свае пазіцыі, ператварыўся ва ўплывовага чалавека ў краіне, таму вырашыў сам падшукаць княжне жаніха, спыніўшы выбар на брэсцкакуяўскім ваяводзе Лукашу Гурку. Пры гэтым нават не палічыў патрэбным абмеркаваць кандыдатуру будучага зяця з цешчай, а тым больш з Гальшкай. Выклікаў яе да сябе і аб’явіў рашэнне.
    Княжна, зразумела, знаходзілася не ў лепшым стане. Перажывала за гібель Сангушкі, якога, як упэўнілася, кахала пасапраўднаму. Гнятліва станавілася на душы, калі прыгадвала, як подла павяла сябе ў час суда. He надавала аптымізму і магчымасць выхаду замуж за Збароўскага, якога інакш як забойцу ўжо не ўспрымала. Нічога добрага не бачыла яна і ў тым, каб стаць жонкай Гуркі. Але замужжа з’яўлялася адзінай магчымасцю хоць чымсьці насаліць маці, якую ўсё больш успрымала асноўнай віноўніцай бед, што абрынуліся на яе апошнім часам. Таму і адказала на рашэнне Жыгімонта II згодай, а той паспяшаўся абвянчаць яе з Лукашом.