• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    3 Карлам Густавам у яго заўсёды былі самыя прыязныя ўзаемаадносіны, таму, не зважаючы, што наступалі моманты, якія маглі выклікаць як з аднаго, так і з другога боку неадэкватныя паводзіны, імкнуліся своечасова паразумецца, не пераступіўшы тую мяжу, якая вядзе да адасобленасці. Чаго, аднак, не скажаш аб стасунках з іншымі ўплывовымі людзьмі. А паколькі Багуслаў Радзівіл прывык жыць і дзейнічаць так, як лічыў сам патрэбным, надта пад увагу не прымаў, хто перад ім — блізкі сусед, з якім, па логіцы, павінна быць шмат агульных інтарэсаў, ці той, хто жыве далёка, але трапляе ў кола гэтых інтарэсаў.
    Таму і сталася так, што меў шмат сяброў і аднадумцаў у розных краінах, аднак не заўсёды знаходзіў іх у Рэчы Паспалітай, якая, як і Вялікае княства Літоўскае, была яго радзімай. А гэта многім не падабалася яшчэ пры ягоным жыцці, не кажучы аб тым, што нямала непрымальнікаў яго жыцця, яго пазіцыі, яго паводзін займеў пасля смерці, калі ў наступнікаў з’явілася магчымасць лепей разабрацца ў тым, кім ён быў і кім застаўся для Айчыны.
    Пра яго магла быць напісана яркая прыгодніцкая кніга... Хоць, па сутнасці, гэты прабел ужо ў чымсыді ліквідаваны. I не кімнебудзь, а самім Генрыкам Сянкевічам. Маецца на ўвазе яго вядомы гістарычны раман «Патоп». Але справа ў тым, што чалавека, які сваімі прыгодамі набліжаецца да герояў Дзюма, а ў нечым і пераўзыходзіць іх, пазнаеш у галоўным адмоўным героі. Дый то падаецца ён усяго толькі як гэткі лавелас, якога нішто іншае ў жыцці
    149
    не цікавіць, як толькі жаданне прыемна правесці вольны час з прыгожай паловай чалавецтва.
    Дый, як відаць са зместу рамана, Сянкевіч ставіў перад сабой іншую задачу, чым праўдзіва распавесці пра таго, хто быў вельмі каларытнай фігурай эпохі, у якую жыў. Іншая справа, што гэтую эпоху наўрад ці магчыма належным чынам зразумець і асэнсаваць, не паставіўшыся як мага больш аб’ектыўна да таго, хто шмат у чым увасабляў яе. He ўвасабляць жа не мог, таму што належаў да той перадавой часткі грамадства, якая, знаходзячыся пры ўладзе, складалася з людзей высокаадукаваных, якія ва ўласных памкненнях апярэджвалі свой час. Аднак і ў іх шэрагах ёсць асобы вельмі неардынарныя. Да апошніх і адносіцца Багуслаў Радзівіл.
    Багуслаў нарадзіўся 3 мая 1620 года ў горадзе Гданьску ў сям’і Януша Радзівіла і Соф’і Гогенцолерн — дачкі брандэнбургскага курфюрста Іагана Георга. Бацька, аднак, нядоўга радаваўся малодшаму сыну — да гэтага нарадзіліся дзве дачкі і сын Юрый. Праз шэсць месяцаў яго не стала. Гэта не магло адбіцца на матэрыяльным дастатку ў сям’і, бо Радзівілы заўсёды жылі ў раскошы, але нястачу бацькоўскай ласкі ён з цягам часу адчуў. У той жа час і адсутнасць поруч старэйшага мужчыны, які з’яўляецца ў сям’і апорай, паўплывала на тое, што Багуслаў рана павінен быў шмат у чым разлічваць толькі на сябе, а гэта спрыяла фарміраванню моцнага, незалежнага характару. Дый тая рашучасць, з якой ён пазней браўся за ўсё новае, таксама пачынаецца менавіта з ранняй неабходнасці пастаяць за сябе, а пры нагодзе і даць адпор.
    Шмат дзе вучыўся: у Кейданах, Вільні, Тронінгене і Утрэхце (Нідэрланды). I падчас вучобы, і проста ў вольны час, як іншыя маладыя людзі з дастаткам, любіў падарожнічаць. Прусія, Памеранія, Францыя — краіны, дзе юны Багуслаў пабываў. 3 задавальненнем знаёміўся са знакамітымі мясцінамі, заводзіў сяброўства з уплывовымі людзьмі, у тым ліку з прадстаўнікамі каралеўскіх дынастый. Тыя, у сваю чаргу, ахвотна ішлі на стасункі з ім, бачылі ў асобе аднаго з нашчадкаў роду Радзівілаў чалавека, роўнага сабе.
    Сябрам Багуслава стаў і каралевіч Ян Казімір — брат караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. Прыязныя адносіны склаліся ў яго з прынцамі Кандэ, Насау і іншымі. Знаходзячыся за мяжой, у 1638 годзе атрымаў чын харунжага. На гэта паўплывала і тое, што меў знатнае паходжанне,
    150
    валодаў вялікімі багаццямі, але былі прынятыя пад увагу і смеласць, мужнасць, адвага — рысы, якія характарызавалі яго на працягу ўсяго жыцця.
    У дваццацішасцігадовым узросце Багуслаў быў удастоены ганаровага тытула канюшага Вялікага княства Літоўскага. У гэты час ён знаходзіўся ў Галандыі, але неўзабаве перабраўся ў Францыю. Увагу на маладога Радзівіла звярнуў сам кароль Людовік XIV. А паколькі ў французскім войску служыла нямала палякаў вырашыў прызначыць Радзівіла генеральным палкоўнікам польскай пяхоты і кавалерыі. Ускладзеныя на яго спадзяванні Багуслаў апраўдаў. I хто ведае, магчыма, у Францыі затрымаўся б надоўга.
    Служыць у французскім войску, дый яшчэ са сваімі суайчыннікамі, яму падабалася. Тым больш што даводзілася прымаць удзел у баявых дзеяннях, а які афіцэр не марыць пра гэта. Але якраз ва Украіне пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Як вядома, яно хутка пашыралася, атрады паўстанцаў заваёўвалі ўсё новыя тэрыторыі. Багуслаў быў упэўнены, што яго месца на радзіме, таму ў 1648 годзе пакінуў Францыю.
    Кароль Ян II Казімір, які паспеў ужо нямала пачуць пра яго вайсковае майстэрства, прысвоіў яму званне генерала кавалерыйскай гвардыі. Багуслаў камандаваў палкамі ў польскім войску і войску Вялікага княства Літоўскага, удзельнічаў у бітве пад Берасцечкам.
    Шмат у якіх гарадах спыняўся і шмат дзе жыў, аднак асноўнай рэзідэнцыяй зрабіў Слуцк. 3 гэтага моманту і пачаў клапаціцца аб развіцці яго, у выніку чаго Слуцк за кароткі час ператварыўся ў адзін з самых буйных і ўмацаваных прыватнаўласніцкіх гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Дбаў і аб тым, каб да Слуцка вярнулася яго былая слава.
    Радзівіл ведаў пра тое, што яшчэ ў 1441 годзе, калі горадам валодалі Алелькавічы, Слуцк атрымаў самакіраванне — магдэбургскае права. Аднак з цягам часу такія правы гараджан былі скасаваны. Багуслаў пачаў хадайнічаць перад Янам II Казімірам, каб той зноў выдаў прывілей аб наданні Слуцку магдэбургскага права. Такі прывілей каралём быў падпісаны ў 1652 годзе. Адначасова горад атрымаў і свой герб.
    Выказваюцца меркаванні, што малюнак яго распрацаваў сам уладальнік Слуцка, і, як можна будзе ўпэўніцца ніжэй, падстаў для гэтага нямала. На гербе на фоне блакітнага поля — срэбны крылаты конь, накрыты чырвоным
    151
    пакрывалам, на якім пад княжацкай каронай размешчана манаграма лацінскімі літарамі «В» і «Р», а гэта, як няцяжка здагадацца, пачатковыя літары імя і прозвішча Багуслава Радзівіла. Выяву герба Слуцка вярнуў з небыцця, вывучаючы розныя гістарычныя крыніцы, сучасны спецыяліст па геральдыцы Анатоль Цітоў.
    Дамогся Багуслаў магдэбургскага права і для Капыля, які таксама ўваходзіў у яго ўладанні. I ўсё ж найперш ягоны клопат — Слуцк. Дзякуючы яму гэты горад паступова ператвараўся ва ўмацаваную крэпасць. Былі ўзведзены новыя фартыфікацыйныя збудаванні: сама цытадэль, a таксама крапасныя сцены з трыма бастыёнамі і чатырма брамамі. Гарнізон Слуцка павялічыўся да адной тысячы чалавек, што для таго часу нямала. Павялічваючы колькасць уласнага войска, Багуслаў глядзеў наперад, дбаючы пра магчымую абарону ад атак пераўзыходзячага па сіле праціўніка.
    У сваіх спадзяваннях не памыліўся. Слуцакі трымаліся мужна, калі ў 1655 годзе пачалася аблога горада, а пасля і штурм яго расійскім войскам. А гэта быў адзін з эпізодаў вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, што стала лагічным зыходам памкненняў рускага самадзяржаўя авалодаць землямі Рэчы Паспалітай.
    Знайшліся і тыя, хто ахвотна пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Асабліва праявіў сябе магілёўскі шляхціц К. Паклонскі. Улетку 1654 года ён стварыў беларускі казацкі полк з некаторых сялян, гараджан, часткова дробнапамеснай шляхты. Паклонскі хацеў спачатку стварыць аўтаномную адзінку, падобную той, якая існавала ва Украіне, якая б уваходзіла ў склад Расійскай дзяржавы. Планаваў, што такой адзінкай будзе кіраваць шляхта з яе «залатой вольніцай». Але намеры Паклонскага так і засталіся намерамі. Яго полк, да якога быў прыдадзены і Крычаўскі павет, поспехаў у баявых дзеяннях не меў.
    Багуслаў Радзівіл у гэты час знаходзіўся ў складзе дзеючай арміі, а ў лютым —маі 1655 года — пад Магілёвам, разам з іншымі трымаючы доўгую аблогу горада, што з’яўляўся важным стратэгічным пунктам. На гэты час, як вядома, прыпадае і пачатак Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў.
    Такі назоў атрымала вайна Швецыі ў саюзе з Брандэнбургам і Трансільваніяй супраць Рэчы Паспалітай, a калі баявыя дзеянні пашырылі свае межы, дык і супраць Аўстрыі, Даніі, Брандэнбурга і Галандыі. Яна, да ўсяго,
    152
    перакрыжавалася з вайной Расіі з Рэччу Паспалітай, а таксама вайной Расіі супраць Швецыі ў 1656—1661 гадах.
    Пры гэтым закраналіся інтарэсы многіх дзяржаў, і кожная з іх мела выразна акрэсленыя планы. Відавочна, аднак, і іншае. У саміх дзяржавах знаходзілася нямала ўплывовых людзей, інтарэсы якіх разыходзіліся з планамі саміх улад. Пацвярджэнне таму і пазіцыя, занятая ў час Паўночнай вайны Багуславам Радзівілам.
    Пачаткам вайны стаў напад шведскага караля Карла X Густава ў ліпені 1655 года на Полыпчу. Багуслаў разам са сваім стрыечным братам Янушам Радзівілам, які з’яўляўся вялікім гетманам Вялікага княства Літоўскага, пачаў з Карлам X Густавам перамовы. Ініцыятарам іх выступіў Януш Радзівіл. Тым жа летам 1655 года ён афіцыйна абвясціў аб гатоўнасці прызнаць шведскага караля вялікім князем Вялікага княства Літоўскага.
    Многімі такі ўчынак вялікага гетмана быў успрыняты як здрада сваёй краіне, аднак падобная ацэнка яго дзеянняў не магла спыніць Януша Радзівіла. У Рыгу тэрмінова быў накіраваны пасол Княства I. Любянецкі прасіць пратэкцыі ў Густава і ваеннай дапамогі. Януш Радзівіл, Багуслаў, а таксама іхнія прыхільнікі, якіх набралася не адна сотня чалавек, меркавалі, што пры дапамозе ваеннай сілы ўдасца пазбегнуць захопу расійскім войскам зямель Вялікага княства Літоўскага.
    Праект пагаднення аб саюзе са Швецыяй, у якім абгаворваліся дзеянні бакоў, разглядалі ў Кейданах (Жамойць). Вынікам стала Кейданская дамова 1655 года, падпісаная 17 жніўня Радзівіламі, польным гетманам Вялікага княства Літоўскага В. А. КорвінГасеўскім, іерархамі каталіцкай царквы і многімі ваеннымі чынамі, агульная колькасць якіх дасягнула 436 чалавек.
    Падпісанцы спадзяваліся, што тым самым удасца ўратаваць Вільню ад захопу рускім войскам, але іх спадзяванні аказаліся марнымі. Памыліліся яны і ў тым, што асноўны пункт гэтага пагаднення, які прадугледжваў аб’яднанне (унію, як гаварылася ў самім дакуменце) Вялікага княства Літоўскага і Швецыі на роўных правах і аўтаматычна скасоўваў унію Вялікага княства з Польшчай, знойдзе поўную падтрымку ў шляхты.