Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Як і ў іншых гарадах Беларусі, у Слуцку рамесная вытворчасць развівалася паспяхова і дзякуючы аб’яднанню асобных вытворцаў у цэхі. Разам было лягчэй адстойваць свае правы, збываць прадукцыю і вырашаць іншыя надзённыя задачы. У першай палове XVII стагоддзя існавала 7 цэхаў і 12 аб’яднанняў. У апошнія ўваходзілі ткачы, кавалі, слесары, ювеліры, рэзчыкі па дрэве, гравёры, рыбакі і інш. Колькасць цэхаў і аб’яднанняў няўхільна павялічвалася. Кожная з гэтых арганізацый мела статут, які зацвярджаўся Багуславам Радзівілам.
У статуце рэгламентаваліся ўсе дзейнасці цэха ці аб’яднання, агаворваліся правы, а таксама магчымасць прыбыцця рамеснікаў з іншых населеных пунктаў. He абміналіся і правы, абавязкі самога ўладальніка горада. У прыватнасці, цэху вылучаўся зямельны надзел, на якім будаваўся дом для правядзення «сходак». Гэты ўчастак і пабудова вызваляліся ад уплаты падаткаў Магнат, у дадзеным выпадку Багуслаў Радзівіл, перадаваў уладу
158
ўнутры цэха старшыне. Гэты ж магнат даваў права цэх. містрам (іх звычайна выбіралася тры), а таксама старшым цэха судзіць іншых за якіянебудзь правіннасці. Але толькі за звязаныя з непасрэднай прафесійнай дзейнасцю.
Пра тое добрае, што зрабіў Багуслаў для Слуцка, можна казаць шмат. I гэта тычыцца не адной яго гаспадарчай дзейнасці. Радзівіл з’яўляўся адным з самых высокаадукаваных людзей не толькі ў сваім родзе, але ўвогуле ў магнацкім асяродку, быў вельмі таленавітым чалавекам, які разумеў ролю мастацтва, культуры ў развіцці грамадства. Знаходзячыся на перадавых пазіцыях, надаваў немалую ўвагу адукацыі.
Дзякуючы Багуславу Радзівілу ў кальвінісцкую гімназію выкладчыкамі былі запрошаны лепшыя спецыялісты з Германіі, Маравіі, Польшчы. Дбаў ён і пра выхаванне дзяцей з народных нізоў, заснаваўшы школу і для іх. У цэлым жа Слуцк з’яўляўся апошнім падмуркам рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім.
He забываючы на працягу усяго жыцця аб уражаннях, што засталіся пасля наведвання ў юнацтве многіх выдатных культурных цэнтраў, Радзівіл збіраў карціны, напісаныя майстрамі розных краін, а таксама тымі, хто жыў і працаваў у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы. Яны ўпрыгожвалі ягоныя маёнткі, шмат іх знаходзілася і ў слуцкай рэзідэнцыі. Калі ж быў сасланы каралём Янам Казімірам ў Крулевец (Кёнігсберг), які стаў яго апошняй рэзідэнцыяй, забраў туды і свае зборы жывапісу.
Яшчэ адно яго захапленне — кнігі. 3 цягам часу стаў уладальнікам багацейшай асабістай бібліятэкі ў Вялікім княстве Літоўскім. Пачатак гэтага кнігазбору паклала калекцыя кніг, рукапісаў, сабраная ранейшымі ўладальнікамі Слуцка Алелькавічамі. Сам жа Багуслаў, бываючы ў пастаянных раз’ездах, не прамінаў выпадку набыць якоенебудзь унікальнае выданне. Пры гэтым яго інтарэсы былі вельмі шырокімі і ўсебаковымі, у чым можна ўпэўніцца, пазнаёміўшыся з двухтомным каталогам, складзеным бібліятэкарам курфюрста Брандэнбурга і герцага Прусіі Фрыдрыха Вільгельма, доктарам тэалогіі Марцінам Сільвестрам Грабе і выдадзеным у 1673 годзе ў Кёнігсбергу.
Гэтыя кнігі князь у 1668 годзе і завяшчаў свайму родзічу па маці, агаварыўшы, каб яны абавязкова захоўваліся ў Кёнігсбергскай бібліятэцы Фрыдрыха Вільгельма. A падарыў тыя кнігі, што засталіся ў яго бібліятэцы пасля
159
аграблення яе шведамі. Увесь жа кнігазбор да таго, як пацярпеў у час ваеннага ліхалецця, хутчэй за ўсё налічваў больш як тысячу экземпляраў, а захавалася 371.
Пераважная большасць — 313 — на латыні, а лацінская мова, як вядома, з’яўлялася мовай навукі таго часу, гэта яшчэ адзін доказ таго, што Радзівіл быў высокаадукаваным чалавекам. Прадстаўлены і выданні на нямецкай і французскай мовах (44 кнігі) і толькі чатыры на польскай. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць інкунабулы. Іх — 15, a выпушчаны ў Нюрнбергу, Венецыі, Ліоне. 160 кніг адносяцца да XVI стагоддзя.
Амаль палову захаванага кнігазбору Багуслава складаюць творы антычных аўтараў, кнігі па гісторыі і філасофіі. Сярод іх «Апісанне ўсходняй Індыі» ў дзевяці частках, «Новы атлас, апісанне зямель» Я. Янсоні ў шасці тамах, «Матэматычныя творы» нідэрландскага матэматыка Сімана Стэвіна і шэраг іншых. У тым ліку — «Каментарыі да Лукіяна» С. Дыдацы, «Аб маралі» Плутарха, «Гісторыя з рознымі тлумачэннямі» Г. Лівія і іншыя, а таксама сачыненні Герадота, Плутарха, Дэмасфена, Лівія.
Думаецца, невыпадкова Багуслаў прыдбаў і кнігу Себасцьяна Мюнстэра «Касмаграфія». На карце, што дапаўняе яе, нанесена і Палессе. Тэрыторыя яго пазначана як суцэльныя лясы, толькі вышэй нейкага безыменнага горада (як называўся, ён, Радзівіл, несумненна ведаў) паказаны кароткі прыток Дняпра.
Багуслаў цікавіўся як гісторыяй, так і геаграфіяй свайго краю. Тым больш невыпадкова з’яўленне ў яго бібліятэцы кніг па мастацтве, з якіх пасля вайны са шведамі збераглося дзесяць. Асобныя прысвечаны архітэктуры. Гэта «Сучасная архітэктура Бельгіі» Карнелія Данкертса, а таксама выданні па дойлідстве Францыі, пра асобных архітэктараў. Набываючы іх, князь меў на ўвазе практычны інтарэс, бо і сам цікавіўся гэтай галіной творчай дзейнасці. I не толькі захапляўся як ваеннай, так і цывільнай архітэктурай, але і належаў да архітэктараўаматараў, не пазбаўленых таленту.
Нядрэнна малюючы, распрацоўваў праекты асобных пабудоў Таму не будзе лішнім сцвярджэнне, што Багуслаў Радзівіл — адзін з першых беларускіх архітэктараў. У нясвіжскім архіве Радзівілаў захавалася яго графічная спадчына, што складаецца з 44 лістоў. Гэта асобныя малюнкі, выкананыя з натуры. Сустракаюцца і краявіды гарадоў,
160
Пётр Конюх падчас вучобы ў Італіі
Пётр Конюх
(у другім радзе справа) сярод сваіх сямейнікаў. 30я гг. XX ст.
У сваёй студыі ў НьюЙорку
Герман Мінкоўскі
Генрых Вейсенгоф.
Беларускія могілкі. Русаковічы
Генрых Вейсенгоф. Снег
Казімір Ельскі.
Марцін Пачобут
Казімір Ельскі.
Алегорыя скульптуры
Казімір Ельскі. Захар Нямцэўскі
Генрых Вейсенгоф. Лось
С. Шчукін.
Партрэт Паўла I
Г. Р. Дзяржавін. Гравюра Н. I. Уткіна. 1831
Віцебск.
Судны з таварам на р. Заходняя Дзвіна. Акварэль Ю. Пешкі
Туземцы Аўстраліі
Бумеранг
Віцебск. Драўляны мост цераз Віцьбу. Акварэль Ю. Пешкі
Піліп Орлік
Мацей Радзівіл
Тытульны ліст рукапіснага зборніка паланезаў для фартэпіяна Мацея Радзівіла (захоўваецца ў Дрэздэне)
Герб Быхава
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Станіслаў Ляшчынскі. Гравюра XVIII ст.
Герб «Бонча»
Родавы герб Радзівілаў
Багуслаў Радзівіл.
Гравюра XVIII ст.
Праект печы для барысаўскай пякарні
Праект гарадской брамы ў Дурэнічах
прытым напісаныя так, што відаць асаблівасці забудовы, пазначаны ўмацаванні. Бадай, падобныя занатоўкі рабіліся ў час баявых дзеянняў.
Выкананы гэтыя малюнкі, як не для прафесіянала, прыстойна. Але куды большую цікавасць уяўляюць эскізы і праекты асобных збудаванняў. Некалькі адносяцца да Слуцка.
Ёсць чарцяжы, выкананыя на вока (называюцца брульёны), але сустракаюцца і такія, якія сведчаць, што Багуслаў дасканала валодаў тэхнікай і дакладна захоўваў прапорцыі асобных дэталяў. Часам ён прапаноўваў не адзін, а некалькі варыянтаў, а гэта сведчыць, што задума выкрышталізоўвалася і ўдакладнялася паступова, каб знайсці найбольш поўнае ўвасабленне.
Некаторыя праекты адносяцца да драўлянай архітэктуры, вельмі пашыранай у Беларусі. Тым самым князь развіваў у сваёй творчасці лепшыя нацыянальныя традыцыі.
Дасканаласцю вызначаецца праект драўлянай ратушы для гарадскога магістрата. Яго Багуслаў уяўляў як трохпавярховы ў плане будынак з двухсхільным высокім дахам. Фасад яму бачыўся падоўжаным. Да фасада прымыкала вежа, завершаная купалам з фігурным абрысам. Як на самой вежы, так і на вільчаку праекта пазначаны сцяжкіфлюгеры. Малы памер не дазволіў выразна вымаляваць дэталі, але верагодней за ўсё на іх павінен быў размяшчацца герб горада.
Відаць, ратуша праектавалася для Слуцка, хоць працаваў Багуслаў не толькі для гэтага горада. Ён распрацаваў і іншыя праекты, у прыватнасці, печы для пякарні ў Барысаве... Апошні на сённяшні дзень — самы стары помнік прамысловага праектавання ў Беларусі.
Дзякуючы Багуславу Радзівілу захаваўся Радзівілаўскі, ці, інакш, Кёнігсбергскі, летапіс — унікальны помнік старажытнабеларускага летапісання, зместам блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу,— складаецца з «Аповесці мінулых гадоў», а таксама летапісу за 1112—1206 гады, прысвечанага гісторыі ПаўночнаУсходняй Русі. Адзіны ілюстраваны спіс гэтага помніка канца XV стагоддзя зроблены, відаць, у Смаленску, з «Хаджэннем Данііла ігумена...» на завяршэнне, і захоўваўся ў бібліятэцы Багуслава. Ён з усёй бібліятэкай быў завешчаны курфюрсту ў Кёнігсберг, куды трапіў у 1671 годзе, а ў 1758м яго вывезлі ў
8736
161
Расію. Цяпер захоўваецца ў бібліятэцы Расійскай акадэміі навук у СанктПецярбургу.
Летапіс — важная першакрыніца, да якой звяртаецца ўжо не адно пакаленне гісторыкаў. У ім багата звестак з гісторыі ўсходніх славян эпохі Сярэднявечча. За IX—XI стагоддзі яны пададзены паводле летапісу Нестара, а за XII стагоддзе — паводле Уладзімірскага летапіснага зводу пачатку XIII стагоддзя. Пад 1128 годам змешчана поўная рэдакцыя аповесці пра Рагнеду. Тэксту тэматычна блізкія 617 каляровых мініяцюр, на якіх адлюстраваны розныя ваенныя паходы і бітвы, помнікі архітэктуры, матэрыяльная культура ўсходніх славян, паказана дзейнасць князёў. Гістарычную каштоўнасць уяўляюць мініяцюры, зместам звязаныя з беларускай гісторыяй,— «Рагнеда і Рагвалод», «Бітва на Нямізе», пра паланенне і вызваленне Усяслава Чарадзея...
Багуслаў Радзівіл складаў евангелісцкія гімны. Шмат займаўся мецэнацтвам. Важнай крыніцай успрымаецца сёння і яго багатая эпісталярная спадчына. А яшчэ трэба сказаць аб тым, што князь заўсёды ўмеў распазнаваць людзей ініцыятыўных, таленавітых, ахвотна запрашаў іх да сябе на службу. Таму і знаходзіліся ў яго акружэнні вучоныя, дзеячы культуры.
У іх шэрагу быў і картограф, інжынер Юзаф Наронскі, які на службу да Радзівілаў паступіў каля 1644 года. Спачатку выконваў даручэнні Януша Радзівіла, а пасля і Багуслава. У 1644 годзе Наронскі склаў план мястэчка Любчы і ваколіц, а ў 1645—1653 гадах праводзіў геадэзічныя здымкі, складаў карты маёнткаў Свядасць, Мерач, Біржы і інш. Наронскі напісаў трохтомны дапаможнік «Кнігі матэматычных навук», з якога захавалася толькі «Геаметрыя». 3за ганенняў пратэстантаў мусіў пераехаць у Прусію, дзе знайшоў яшчэ большую падтрымку Багуслава. Складаў карты старостваў і генеральную карту Прусіі, распрацаваў план каналаў для злучэння Мазурскіх азёраў, рэк Прэголя і Дзейма з Нёманам. Рабілася гэта для ажыўлення гандлю Прусіі з Вялікім княствам Літоўскім і Расіяй. Выкарыстаўшы некаторыя звесткі з кнігі К. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», Наронскі напісаў працу «Артылерыя». Ён таксама аўтар «Праўдзівага сведчання гісторыі пра найвышэйшую манархію скіфаў і сарматаў».