Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Як бачым, Людвік Сяніцкі ў ссылцы не перавыхаваўся і не збіраўся мяняць пазіцыі на карысць Расіі. Дарэчы, і пасля гэтага не адышоў ад актыўнага жыцця: у 1736—1746 гадах быў рэтаўскім цівуном.
He браўся Сяніцкі за напісанне сваіх назіранняў яшчэ і па той прычыне, што доўгі час не ставіў перад сабой
177
падобнай задачы. Дый, і знаходзячыся ў этапнай дарозе, і па прыездзе ў Якуцк якіхнебудзь сістэматызаваных запісаў не вёў. Захаваліся толькі тыя ўражанні, назіранні, якія зберагла памяць, а таксама сёетое з занатаванага. 3 цягам часу ўзяцца за пяро, відаць, падказаў нехта са знаёмых. Магло стацца і так, што на такое рашэнне паўплывала тое, што сярод публікацый, прысвечаных падарожжам у невядомыя землі, не знайшоў тых, якія расказваюць пра Сібір і Далёкі Усход.
Ва ўсякім разе, у 1754 годзе ў Вільні выйшла кніга Сяніцкага з назвай, што нават у кароткім варыянце вельмі ўскладненая: «Дакумент асаблівай міласэрнасці божай, што цудоўна пераводзіць з кальвінісцкай секты пэўнага слугу і паклонніка божага ў Хрыстовы касцёл» і, як няцяжка заўважыць, па сутнасці, не мае ніякага дачынення да свайго зместу. Ды справа не ў назве. Гэтыя запіскі ўяўляюць вялікую цікавасць таму, што даюць даволі пераканаўчую карціну жыцця народаў Сібіры ў час, калі пачыналася яе асваенне, а прыцягнуты шматлікі этнаграфічны матэрыял, у супастаўленні з сённяшнімі звесткамі, дазваляе адчуць змены, якія адбыліся там з часу, калі ў гэтых краях знаходзіўся наш зямляк. Нарэшце, не трэба забываць, што Сяніцкі са сваёй кнігай стаяў ля вытокаў падарожнага жанру, прытрымліваючыся храналагічнага прынцыпу падачы фактычнага матэрыялу і адштурхоўваючыся ў асноўным толькі ад асабістых назіранняў.
Імі карыстаўся ён і тады, калі гаварыў пра ненцаў, ці, як іх тады называлі, самаедаў. Прызнаваўся, што іх «бачыў толькі праездам па Абі». Па сведчанні Сяніцкага, ненцы «носяць у якасці апраткі аленевыя скуры, ніяк не сшытыя, а толькі вырабленыя, з пярэднімі нагамі, у якія засоўваюць рукі». Каб было цяплей, яны звычайна апраналі на сябе дзве скуры. Адна размяшчалася шэрсцю да цела, a другая, што была паверх першай, шэрсцю наверх.
Меў на ўвазе так званую маліцу, якая і сапраўды карысталася ў ненцаў вялікай папулярнасцю. Праўда, не паспеў заўважыць, што маліцай апратка гэтага народа не абмяжоўвалася. Карысталіся ненцы таксама скуранымі штанамі і абуткам з меху.
He магло, вядома, не здзівіць Сяніцкага і тое, што туземцы ў якасці цяглавой сілы выкарыстоўваюць сабак, бо нічога падобнага дагэтуль яму бачыць не даводзілася: «як коней запрагаючы ў нарты». Нарты ж былі такога памеру:
178
«пяць аршынаў у даўжыню і толькі тры чвэрткі аршына ў шырыню». Яны нагадвалі сабой звычайныя санкі, але былі вельмі ўмяшчальнымі, дазвалялі класці на іх да сарака пудоў грузу.
Тлумачачы паходжанне самога наймення «самаеды», Сяніцкі, на жаль, паўтарыў памылку, якую можна знайсці і ў сведчаннях іншых падарожнікаў, хто прыкладна ў аднолькавы з ім час ці пазней пабываў у гэтых мясцінах. Звязаў гэта з тым, што ненцы ўжываюць у ежу сырое мяса. Хоць гэта не так. Дый сырым мясам яны сваё харчаванне не абмяжоўвалі, любілі таксама варанае і смажанае.
Разгорнутае апісанне Сяніцкі прысвяціў эвенкам: «Потым прывезлі нас у Енісейск, адкуль зямля тунгуская пачынаецца; мова ў іх іншая, непадобная да моў іншых народаў; ходзяць яны ў незвычайнай апратцы з вырабленых звярыных скур, сшытых па іх спосабу замест нітак скручанымі аленевымі жыламі. Аленеву шэрсць, афарбаваную ў чырвоны колер, вакол апраткі па падолу замест бахрамы, хвасты ззаду выразаныя пакідаюць, на галовах носяць... ззаду адну заплеценую касу». Далей сведчыў, што гэтыя «людзі вялікага росту; у глухіх лясах пастаянна ловяць і страляюць розных звяроў, здабываюць ляснога звера дзеля апраткі, харчу і даніны цару». Меў на ўвазе ясак, які эвенкі, як і іншыя народы Сібіры, плацілі пушнінай.
Гэтыя дый іншыя сведчанні, як няцяжка заўважыць, па сутнасці, пазбаўлены мастацкасці. Сяніцкі пісаў па прынцыпу: убачыў, запомніў, расказаў, але карысць ад яго занатовак вялікая. Асабліва яна выклікала інтарэс у ягоных сучаснікаў, стала свайго роду візітоўкай у далёкія землі, да невядомых народаў.
Якое сведчанне ні возьмеш, яно абавязкова несла ў сабе новую інфармацыю, было адкрыццём. Для прыкладу, тагачаснаму чытачу было цікава даведацца, што эвенкі трымалі хатніх аленяў. На самцах ездзілі, а самак даілі, як кароў, а яшчэ, паводле слоў Сяніцкага, «гэтыя тунгусы пастаянных дамоў не маюць, увесь час з месца на месца пераязджаюць, каб карміць аленяў; на тых жа аленях перавозяць свае юрты, папольску палаткі».
I не так важна, што ў дадзеным выпадку ён блытаў лёгкі канічны шалаш эвенкаў, што і сапраўды выкарыстоўваўся як паходнае жытло, з юртамі, характэрнымі для народаў Цэнтральнай Азіі, якія вялі вандроўны лад жыцця і пасвілі жывёлу. Уражанні, пачэрпнутыя з кнігі, выклікалі
179
жаданне з тым, пра што даведаўся, у чымсьці нават паспрачацца, бо часам настолькі нечакана яно выглядала. He ў апошнюю чаргу і тое, што эвенкі ў сваім жытле заўсёды, не зважаючы на тое, якая пара, трымалі ўваход адчынены: «зімой сядзяць каля свайго агменю аголеныя», а ўваход вакол снегам засыпаны.
А дзе яшчэ людзі маліліся такому богу: «Бог у іх чорны мядзведзь (і тут Сяніцкі памыліўся, эвенкі маліліся на бурага мядзведзя,— A. М.), і калі ім надараецца калінебудзь забіць мядзведзя, тады над забітым скачуць, крычаць, просяць прабачэння, што зрабілі гэта не па сваёй волі, а па загаду, таму што і ружжо рускія зрабілі, порах рускія далі, загадаўшы, каб абавязкова мядзведзяў стралялі, знаходзячыся пад іх уладаю, павінны выконваць іх загады...» Таму і звярталіся да забітага мядзведзя: «Ты на нас не сярдуй», «а калі ім калінебудзь пашанцуе ў паляванні на звера, тады робяць памост з трох жэрдак і развешваюць на ім ласіныя ці аленевыя скуры ў гонар мядзведзя, аддзячваючы за ўдачу».
Расказваючы пра веру эвенкаў, Сяніцкі выступаў першапраходцам і пры гэтым дасягнуў праўдзівасці, а што згаданы народ пакланяўся мядзведзю, засведчылі пазнейшыя даследчыкі. Культ мядзведзя меў вытокі яшчэ ў глыбокай старажытнасці, калі існавала перакананне, што ўсе жывыя істоты роўныя чалавеку. Паляўнічы быў упэўнены, што трэба чакаць помсты духа забітага ім звера ці нават помсты ўсіх звяроў Таму і стараўся любымі спосабамі адвесці ад сябе гэты гнеў, у асобных выпадках сцвярджаючы, што ажыццявіў забойства не па сваёй волі, а прымусова.
Напаткаў Сяніцкі на сваім шляху і буратаў, якіх на той час, аб чым сведчаць рускія пісьмовыя крыніцы XVII стагоддзя, еўрапейцы называлі «братамі», ці «брацкім народам»: «3 Енісейска павезлі мяне ў Ейск (маецца на ўвазе Канск,— А. М.у пражываючы там на працягу некалькіх тыдняў, я бачыў іншы народ, які называецца Браты, які трымаў перад гэтым пад сваёй уладай вялікую Татарыю, што знаходзілася ў дзікіх і агромністых стэпах, дзе і цяпер жывуць, валодаючы нябачнымі статкамі коней, авечак».
«Нябачныя статкі», мякка кажучы, недакладнасць. Але недакладнасць істотная. Хутчэй за ўсё Сяніцкі напаткаў багатых буратаў, у якіх і сапраўды налічвалася па некалькі соцень коней, авечак, кароў і коз, а ў самых багатых гэтая колькасць набліжалася нават да тысяч. Беднякі ж,
180
у лепшым выпадку, мелі толькі некалькі кароў ці авечак, і далёка не кожны мог дазволіць сабе гадаваць коней. Магло стацца і так, што аб нечуваным багацці буратаў яму нехта распавёў Як і пра тое, што бураты асталяваліся ў Прыбайкаллі і Забайкаллі, прыйшоўшы з іншых мясцін і знайшоўшы для сябе другую радзіму.
Самыя вычарпальныя звесткі Сяніцкі прывёў пра якутаў, што само па сабе зразумела: у Якуцку ён вымушаны быў жыць шмат гадоў, а таму добра пазнаёміўся з мясцовым насельніцтвам, вывучыў яго звычаі. А пачатак гэтага атюведу традыцыйны. I, як раней, гаворка простая, а стыль падачы лаканічны: «...спусцілі нас вадой (ад Ілімска,— A. М.) па рацэ вельмі вялікай і шырокай, Ленай называецца, да мора Ледавітага ў Якуцк». Гэтаксама проста падае Сяніцкі звесткі, што тычацца адметнасці якутаў: «гэты ... народ адрозніваецца ад усіх тамашніх народаў і мовай і апраткай, мову мае асаблівую, апратку падобную шведскай, толькі ўся са звярыных скураў і аблягае цела, ззаду разрэзы».
Апратку гэтага паўночнага народа ён невыпадкова параўнаў з той, якую насілі тады шведы, бо прытрымліваўся памылковых уяўленняў адносна паходжання якутаў, дарэчы, вельмі пашыраных: «Аб гэтых якутах кажуць, быццам некалі былі родам са Швецыі, і не жадаючы пераносіць цяжкасці, селі з жонкамі і дзяцьмі на караблі, пусціліся ў мора і былі ветрам прынесены ў Якуцк, высадзіўшыся, разграміўшы і прагнаўшы з усёй якуцкай акругі тунгусаў, якія... валодалі гэтай зямлёй, там пасяліліся».
He ведаў, што якуты і сапраўды з’яўляліся ў паўночных раёнах перасяленцамі, але трапілі яны ў басейн ракі Лены з поўдня Сібіры. Недакладны Сяніцкі і тады, калі сцвярджаў, што ў гэтым рэгіёне водзяцца зубры, пантэры і тыгры. Апошняе, калі прыняць пад увагу яго працяглае пражыванне там, тым болып прыкрае, бо меў магчымасць неаднойчы ўдакладніць гэтыя звесткі.
Хутчэй за ўсё па вяртанні на радзіму праз шмат гадоў падвяла памяць, бо ў астатнім, калі гаворыць пра багацце жывёльнага свету Поўначы, дакладны: «летам (якуты,— A. М.) займаюцца рыбнай лоўляй, з пачаткам жа восені адпраўляюцца ў глухія пушчы і дзікія лясы для палявання на собаля, лісіцаў, пясцоў, гарнастаяў, вавёрак, ласёў аленяў... мядзведзяў, ваўкоў... іншых жывёл, што водзяцца там».
У Якуціі ўразіла нашага земляка багацце ягад, якія якуты ахвотна збіралі, «чырвоныя і чорныя парэчкі,
181
чарніку і п’яніку, брусніку», і прадавалі іх рускім, пры гэтым назапашвалі ягад так шмат, што атрымлівалася іх некалькі вазоў. Сярод ягад вылучалася марошка, якая паспявала на працягу кароткага, але спякотнага лета нават ледзь не ля самага ўзбярэжжа «Ледавітага мора», дзе паўсюдна расла на мхах. Яна нагадвала маліну, але была куды большага памеру, цвярдзейшая і такая жоўтая, як воск.
Для ўласных патрэб якуты ахвотна збіралі розныя карані, якія пачыналі нарыхтоўваць ранняй вясной. У гэты ж час здзіралі сасновую кару. Адразалі тую яе частку, што з’яўлялася шэрай і зялёнай, а астатнюю сушылі, затым таўклі на муку, а пазней з такой мукі варылі кашу. Назапашвалі гэтай мукі шмат, як і сушаных каранёў, каб разнастаіць зімовае харчаванне.