• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    192
    атрымліваюць права засядаць у радзе поруч з генеральнымі старшынамі. Без дазволу такой рады гетман не меў, па сутнасці, права прыняць ніводнага важнага рашэння. Генеральная ж рада мусіла збірацца тройчы на год: на Раство, Вялікдзень і Пакровы. У выключных жа выпадках, калі да чарговага пасяджэння застанецца шмат часу, гетман мог звяртацца непасрэдна да генеральнай старшыны, і яна вырашала, як быць. Важна і тое, што калі дзеянні гетмана не падабаліся, тады тая ж старшына, а таксама палкоўнікі і генеральныя саветнікі маглі публічна яго крытыкаваць, і ён за гэта не павінен быў абурацца. У той жа час сам не меў права караць таго, хто абразіў яго гонар або звінаваціўся ў чымнебудзь іншым. Такія выпадкі разглядаліся ў «судзе вайсковым генеральным», і толькі ён прымаў па пэўным пытанні канчатковае рашэнне.
    Гэтыя і іншыя палажэнні дамовы, як у некаторых выпадках і паводзіны новаабранага гетмана, сведчаць аб дэмакратычнасці Орліка, хоць не трэба забываць і таго, што шмат у чым ён мусіў дзейнічаць па ўказцы Карла XII, a шведскаму каралю было лепш, калі б побач знаходзіўся чалавек, які не мае неабмежаванай улады і якога ў такім выпадку лягчэй трымаць на пэўнай адлегласці, ненавязліва даючы зразумець, што ён і сам не можа абысціся без падтрымкі больш моцнага.
    Толькі не будзем забываць пра вядомае выслоўе, паводле якога ўсімі добрымі намерамі мосціцца дарога ў пекла. Ідэалізаванне сітуацыі, празмерны рэалізм Орліка ў сапраўднасці слаба ўвязваліся з рэальнасцю. Тое, што задумваў ён і на што арыентаваўся, у што верыў і на што спадзяваўся, магло б паспяхова ажыццявіцца толькі ў адзіным выпадку: падзеі разгортваюцца ў далейшым па сцэнарыі, народжаным уяўленнем чалавека, які хацеў бачыць Украіну незалежнай. Без якіх бы там ні было, нават самых маленькіх, адхіленняў. Аднак у жыцці, як вядома, так ніколі не адбываецца. I адбыцца не можа. Ды Орліку было не да гэтага: ён, стаўшы гетманам, знаходзіўся ў стане эйфарыі. Як той ДонКіхот. Хіба што ў іншых абставінах. Дарэчы, гэтае параўнанне належыць не мне. Новым ДонКіхотам назваў Орліка вышэйзгаданы Энсен. I не памыліўся...
    А пакуль свята толькі пачыналася.
    10 мая 1710 года Карл XII зацвердзіў выбранне Орліка гетманам і дамову, якая была падпісана ўкраінскім і шведскім бакамі. 3 нагоды такіх знамянальных падзей
    9736
    193
    нават быў прыняты зварот да ўсяго ўкраінскага народа. Але не Орліка, а самога пратэктаранта. Карл XII не пашкадавааў слоў, каб адзначыць мужнасць і вернасць новага гетмана ідэям свабоды, і са свайго боку запэўніў, што пакуль украінскі народ не здабудзе вольнасці, не складзе зброі супраць маскоўскага цара, баронячы цэласнасць межаў Украіны і змагаючыся з агульнымі ворагамі.
    Асаблівым красамоўствам Карл XII не вызначаўся, ды гэта быў не той выпадак, каб дэманстраваць яго. Іншая справа ўрачыстасці, што адбыліся з нагоды выбрання Орліка гетманам. Але калі сам пратэктарант паводзіў сяое стрымана, дык Піліп Сцяпанавіч не мог не пакарыстацца магчымасцю даказаць, наколькі добра валодае словам, як умее вобразна выказваць уласныя думкі. I як цудоўна ведае латынь (дарэчы, гэтаксама добра ён ведаў польскую, французскую, нямецкую, шведскую, зразумела, украінскую мовы), на якой і выступаў перад Карлам XII. Між іншым, і дамова была напісана латынню і толькі пасля перакладзена на ўкраінскую мову.
    «Прадстаўляюся Табе, Наймацнейшы і Найшчаслівейшы Каралю, я, новавыбраны гетман Войска Запарожскага»,— пачаў выступленне Орлік і адразу ж, без хоць якоганебудзь пераходу, абрынуў на Карла XII такі паток пахвалы, які напаткаеш далёка не часта нават у падобных выпадках, калі не абысціся без гучных слоў, яркіх параўнанняў, эпітэтаў. Але, трэба быць справядлівым, гэта высокі ўзровень аратарскага майстэрства. I ўзор дыпламатыі — таксама. He кажучы ўжо, што наяву і майстэрства публіцыстычнае. Таму невыпадкова Орлік ва Украіне згадваецца сярод пісьменнікаў XVIII стагоддзя, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё дакументалістыкі.
    Майстар, яшчэ які майстар ён ва ўменні завалодаць увагай таго, да каго звяртаецца, як і аўдыторыяй, якая пры гэтым прысутнічае. I няхай яна была і не такой вялікай, але гэта была аўдыторыя паважаная. А заваяваўшы яшчэ большы давер яе, лёгка спадзявацца, што ён праз некаторы час адплаціцца спаўна. Далейшай падтрымкай. Далейшым узаемапаразуменнем. I ў першую чаргу з боку Карла XII, без якога ў дадзены момант Піліп Сцяпанавіч быў бы як без рук. Таму так і стараўся запэўніць Карла XII у сваёй бязмернай любові і павазе да яго, пры гэтым падкрэсліваў, што сам, не толькі ў параўнанні з ім, а і са сваім папярэднікам Мазепам, у многім прайграе, бо яшчэ не дасягнуў таго,
    194
    чаго дасягнулі яны, але падобнае асабістае прызнанне не ўспрымаў для сябе абразлівым, бо не сумняваўся, што неаднойчы здолее даказаць, чаго варты, а пакуль неабходна яшчэ і яшчэ раз заручыцца падтрымкай: таго ж Карла XII і свайго бліжэйшага акружэння. Але найперш таго, на каго ўскладаў найбольшыя спадзяванні:
    «Я загінуў бы, калі б не рука Вашай Найяснейшай Каралеўскай Вялікасці, страшная для ворагаў і добразычлівая для вернападданых, не падтрымала б гінучага і не дапамагла мне... Ці мне, Найяснейшы Каралю, раўняціся з Іванам Мазепам, якому ў славе і папулярнасці не было роўных людзей у нашай Бацькаўшчыне? Ці мне, хто не мае ніякіх заслуг, вынесці на раменах, падобна Атланту, які выносіў падаючае неба, цяжар праўлення Украінаю, мне, не дастойнаму такога гонару і нават, скажу больш, такога цяжару? Ці мне, недасведчанаму арганаўту для такой вялікай і магутнай улады, у наш жорсткі век накіраваць расхістаны віхурай і бурамі ўкраінскі карабель да благаславенных астравоў? Ці мне, падобна Тэзею, блукаючы пакручастымі шляхамі, вывесці з лабірынту страшнага рабства прыгожую Арыядну — нашу Айчыну, якую сцеражэ маскоўскі дракон, і павярнуці яе ранейшаю воляй? Аднак Ты, Найміласцівейшы Каралю, абароніш, па аднадушнаму жаданню нашаму, Войска Запарожскае пад сваёю магутнаю рукою лепш, чым пад шчытом; Ты шчасліва правядзеш разбіты човен Украіны па бурлівых хвалях да мыса добрай надзеі! Ты адпрэчыш маскоўскае страшыдла сваімі магутнымі рукамі, на якіх ты носіш воблік велікадушнага льва. Я ж, справа рук Тваіх, узначальваючы гетманскі ўрад, прыношу падзяку прастолу зброі майго пратэктара, Вашай Вялікасці, і цалую тысячу разоў пераможныя рукі Вашай Вялікасці».
    Захавалася і яшчэ адна прамова Орліка да Карла XII. Прагучала яна ў тым жа 1710 годзе, толькі з нагоды святкавання Уваскрэсення Хрыстовага, таму больш сціплая. Але гэтаксама, як і папярэдняя, сведчыць пра моўнае майстэрства яе аўтара і нязменную павагу да пратэктара Украіны. Аднак прамовы — прамовамі, а трэба было пераходзіць да канкрэтных дзеянняў. Орлік разумеў што, толькі дасягнуўшы поспеху ў барацьбе з Масковіяй, ён зможа даказаць, што паплечнікі, выбраўшы яго, не памыліліся.
    А ў поспеху ён не сумняваўся, нягледзячы на тое, што сілы з’яўляліся малалікімі. Гэта былі генеральная старшына, казакі, якія ў свой час пайшлі за Мазепам, а цяпер
    195
    падтрымлівалі яго пераемніка, а таксама запарожцы пад кіраўніцтвам Косці Гардзіенкі, якія перад гэтым таксама падтрымлівалі Мазепу. Абнадзеіла, аднак, тое, што змог лёгка знайсці паразуменне з крымскім ханам. Паводле заключанай дамовы, той абавязаўся дапамагаць украінцам вызваляць Украіну зпад маскоўскага прыгнёту. 3 ханам дамову аб аказанні дапамогі заключыў і Карл XII.
    Запэўніванні крымскага хана не засталіся толькі на паперы. У сакавіку 1711 года аб’яднанае войска Орліка рушыла на Правабярэжную Украіну. Яно складалася з падначаленых гетмана, белгарадскіх і буджацкіх татараў пад кіраўніцтвам султана, сына крымскага хана, а таксама тых палякаў, якія прызнавалі сваім каралём Станіслава Ляшчынскага. Апярэджваючы гэтае воінства і нярэдка знаходзячыся на ладнай адлегласці ад яго, рухаліся спецыяльныя агенты, якія мелі пры сабе універсалы, выдадзеныя Орлікам напярэдадні паходу. Да пары да часу яны стараліся не звяртаць на сябе ўвагі і толькі прыйшоўшы ў чарговы населены пункт, збіралі людзей і агітавалі іх выступаць супраць маскоўцаў. Запэўнівалі, што толькі вызваленне ад іх прыгнёту зробіць усіх пасапраўднаму шчаслівымі.
    Паспрабаваў Орлік заручыцца і падтрымкай Івана Скарападскага, які, калі Мазепа перайшоў на бок шведаў, захаваў вернасць Расіі і на старшынскай нарадзе ў горадзе Глухаў па рэкамендацыі Пятра I быў выбраны афіцыйным гетманам Левабярэжнай Украіны. Ім і працягваў заставацца, а Орлік у яго вачах інакш як самазванцам не выглядаў. Разумеючы пікантнасць сітуацыі, недарэчнасць якой асабліва відавочнай станавілася ў дадзены момант, калі намінальны гетман у законнага просіць дапамогі, Піліп Сцяпанавіч зрабіў яшчэ адзін важны крок, заявіўшы ў лісце да Скарападскага: «Калі вас спыняе цяперашні мой тытул, што я нашу дык будзьце ўпэўнены, што для агульнай справы я ўступаю яго Вам, як старэйшаму, спадзеючыся, што вы не захочаце мяне губіць. He верце тым, хто кажа, быццам Атаманская Порта думае панаваць над Украінай. He. Бліскучая Порта (так называлі тады турэцкі ўрад еўрапейцы,— A. М.), Яго Вялікасць кароль шведскі і хан крымскі ўжо між сабой такую згоду зрабілі, каб Украіна не падпадала ні пад чыю васальскую залежнасць, але была б заўсёды самастойнаю дзяржаваю».
    Цяжка сказаць, што пераважае ў гэтым звароце да Скарападскага: звычайная дыпламатычнасць Орліка ці ўсё ж ягоная шчырасць і гатоўнасць дзеля агульнай справы і
    196
    сапраўды адмовіцца ад гетманскага тытула. Як і невядома рэакцыя на гэтае пасланне самога Скарападскага. Хоць далейшыя яго дзеянні выдаюць на тое, што ён не збіраўся мяняць свайго кірунку. Праўда, у сувязі з гэтым цяжка вытлумачыць, чаму на правы бераг Дняпра супраць Орліка ён паслаў атрады менавіта есаула Бутовіча, пра лаяльнасць якога ў Маскве існавалі падазрэнні. Магчыма, таму, што не сумняваўся: падобная інфармацыя дайшла і да Орліка, а таму ўдасца ўвесці яго ў зман, а ў далейшым будзе лягчэй разграміць.
    На левы ж бераг Дняпра, дзе размясціліся людзі крымскага хана, са сваім войскам прыбыў маскоўскі генерал Бутурлін. 3 ім знаходзіўся і сам Скарападскі. Як быццам ніякага сумнення не магло быць наконт таго, што Орліку і яго саюзнікам падрыхтаваны надзейны адпор. Але маскоўцы неаднойчы ўжо мелі горкі вопыт таго, як падзеі нечакана могуць рэзка змяніць свой кірунак, а сітуацыя выйсці зпад кантролю, таму, на ўсялякі выпадак, вырашылі прыняць меры, якія б аслабілі падтрымку Орліку з боку мясцовага насельніцтва, сярод якога, што ні для кога не было сакрэтам, знаходзілася нямала спачуваючых.