• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    На настроі паўплывалі і універсалы Орліка. I хоць яны спальваліся, агітатары арыштоўваліся, а тыя, хто паспеў даведацца пра змест гэтых пасланняў запалохваліся магчымасцю пакарання, а некаторыя і былі пакараны, зерне сумненняў дало свае ўсходы. Баяліся маскоўцы і таго, што людзі, лаяльныя да Орліка, могуць аказацца і ў законным украінскім урадзе. У сувязі з гэтым, каб нейтралізаваць магчымых здраднікаў у Глухаў склікалі жонак усёй генеральнай старшыны. Свайго роду заложніцай стала нават жонка Скарападскага.
    I, як паказалі далейшыя падзеі, такая перасцярога аказалася не лішняй. He, украінскі ўрад на здраду не пайшоў, але хто ведае, як яшчэ павялі б сябе некаторыя прадстаўнікі генеральнай старшыны, калі былі б упэўнены, што блізкія ім людзі знаходзяцца ў бяспецы. Нават найбольш адданыя Маскве ў думках часам ужо вагаліся, а ці не памяняць палітычную арыенціроўку. А падставай для гэтага стала тое, што Орлік атрымліваў перамогу за перамогай.
    Пачалося ж гэтае пераможнае шэсце з таго моманту, як былі дашчэнту разбіты атрады Бутовіча, а сам есаул трапіў у палон. А пасля Орліку і яго прыхільнікам здаваліся горад за горадам. He ўдалося захапіць толькі Белую Царкву ды некалькі навакольных мястэчак. Але і іх лёс,
    197
    у чым Піліп Сцяпанавіч не сумняваўся, па сутнасці, вырашаны. Белая Царква, дзе схаваліся маскоўцы, была ўзята ў кальцо, і пачалася аблога.
    Упэўненасці ў паспяховым завяршэнні баявых дзеянняў надавала і тое, што вызваленчыя сілы ўзмацніліся пасля таго, як да іх далучыліся больш як 16 тысяч казакоў і запарожцаў са сваім кашавым. У гэты ж час войска крымскага хана таксама паспяхова рухалася наперад і дасягнула мястэчка Водалага Харкаўскага палка, а тым самым была заваявана Слабажанская Украіна.
    Толькі фартуна, як вядома,— жанчына з характарам. Немагчыма ўявіць сабе, як пачне яна паводзіць сябе ў бліжэйшы час. Сёння, здавалася б, ва ўсім спрыяе табе, a заўтра, глядзіш, не спадабаўся ёй нечым. Пачынае адварочвацца, падножкі ставіць, a то, чаго добрага, і ўвогуле пойдзе шукаць іншага.
    Нешта падобнае і з Орлікам адбылося. Так усё добра ў яго ладзілася, быццам не адна фартуна яму ўсміхалася, але і сам Бог дапамагаў. I раптам даведаўся, што войска крымскага хана адмовілася ад далейшага паходу ў глыб Украіны і нечакана павярнула назад. А маскоўцы пачалі яго пераследаваць, а паколькі з татарамі рушыла нямала і ўкраінцаў з надзеяй засяліць земліпусткі, якія належалі тым, пачалі адбіваць іх, праяўляючы гэтым здзіўляльную жорсткасць. Ды каб жа толькі жорсткасць адных маскоўцаў! У іншых выпадках ненашмат адставалі ад іх і татары. Апроч таго, маглі ў крытычны момант не падтрымаць намераў Орліка. Аднак не столькі гэта засмуціла яго, колькі няўдача, якую напаткаў пад Белай Царквою.
    Ніякага сумнення ў Піліпа Сцяпанавіча не было наконт таго, што яна доўга не пратрымаецца. Асабліва калі быў захоплены так званы ніжні горад і зроблены шматлікія падкопы пад крапасныя сцены. Здавалася, усё вырашыцца на працягу некалькіх дзён. Але нечакана ў адну з начэй абаронцы Белай Царквы зрабілі ўдалую вылазку і захапілі траншэі, выкапаныя наступаючымі. Нічога не заставалася Орліку, як адступіць. Адышло і польскае войска, якое падтрымлівала яго.
    Татары ж выкарысталі няпэўнасць сітуацыі на сваю карысць і пачалі бясчынстваваць на тэрыторыі, з якой былі выгнаны маскоўцы, а пасля пайшлі наперад. Знішчалі гарады і мястэчкі, апаганьвалі цэрквы, гвалтавалі жанчын, забівалі дзяцей, а многіх бралі ў палон. Дайшло да таго,
    198
    што Орліку давялося прасіць Карла XII, каб той звярнуўся да падзішаха з просьбаю прыняць адпаведныя меры і пакласці канец падобным бясчынствам. Просьба Піліпа Сцяпанавіча была ўважана, але зза зверстваў татараў аўтарытэт ягонага войска ў вачах мірнага насельніцтва ўпаў.
    Чарговы раз зорка спадзявання на небасхіле гетманаэмігранта запалілася, калі Пётр I, ваюючы з туркамі, заглыбіўся на турэцкую тэрыторыю і быў акружаны на рацэ Прут, а тым самым апынуўся перад выбарам: здацца ў палон ці падпісаць ганебны для Масковіі мір. Пра першы варыянт, вядома, і гаворкі не магло ісці. Заставаўся другі... A яго і вырашыў выкарыстаць у сваіх мэтах Орлік.
    У падпісанай дамове падкрэслівалася, што Расія адмаўляецца ад Украіны і абавязуецца больш не ўмешвацца ў яе справы. Але Піліп Сцяпанавіч рана радаваўся. Маскоўцы падкупілі турэцкага візіра. Таму зорка Орліка як хутка запалілася, гэтаксама хутка і пагасла. Пункт дамовы, які тычыўся Украіны, а таксама Польшчы, у выніку карэкціроўкі пачаў гучаць так, што яго, пры жаданні, можна было вытлумачваць парознаму, укладаючы ў сэнс напісанага тое, што лічыш для сябе найбольш прымальным і патрэбным: «У адносінах да Польшчы і яе саюзнікаў казакоў запарожскіх і тых казакоў, якія знаходзяцца ў саюзе з яго светласцю крымскім ханам ДаўлетГірэем, не павінна рабіцца з боку цара ніякіх непрыемнасцяў але паколькі ён на працягу многіх гадоў знаходзіцца ў тых месцах, то ён павінен тэрмінова з усіх гэтых месцаў пайсці».
    «Тэрмінова пайсці» і даць свабоду Украіне — розныя паняцці. А ў дачыненні да гэтага ў дамове якраз канкрэтна нічога і не гаварылася... Праўда, Орлік тлумачыў усё пасвойму. Маўляў, рускі цар павінен цалкам адмовіцца ад Украіны. Прытым у аднолькавай ступені ён не будзе мець ніякіх прэтэнзій як да Левабярэжнай часткі яе, так і да Правабярэжнай.
    Падобнай думкі прытрымліваліся і запарожцы, але Пётр I не спяшаўся выконваць умовы дамовы. Нават у тых пунктах, што тычыліся ўзаемаадносін Расіі з Турцыяй. Прынамсі, не збіраўся вяртаць Азоў.
    У паветры зноў запахла порахам. Аднак калі з абодвух бакоў — з расійскага і турэцкага — знаходзіліся людзі, якія не хацелі новага кровапраліцця, дык Орлік, наадварот, як мог прыспешваў падзеі, будучы перакананым, што Украіна з гэтага супрацьстаяння толькі выйграе. Людскія страты яго мала хвалявалі.
    199
    Дзеля таго каб як мага лепш пераканаць турэцкі бок у неабходнасці не ісці Масковіі на якіянебудзь уступкі, у пачатку снежня 1711 года Орлік спешна пачаў рыхтаваць для адпраўкі ў Канстанцінопаль сваё пасольства ў складзе прылуцкага палкоўніка Дзмітра Гарленкі, генеральнага пісара Івана Максімовіча, генеральнага есаула Грыгора Герцыка і прадстаўніка Запарожскай Сечы і Нізавога казацкага войска Косці Гардзіенкі. Гэтаксама ж тэрмінова ўклаў для пасланцаў інструкцыю, якая складалася з 10 артыкулаў і была гатова ўжо 3 снежня.
    Пачыналася яна, як і іншыя дакументы, напісаныя рукой Орліка, з падзякі. У дадзеным выпадку Турцыі за тое, што яна ў цяжкі для ўкраінскага народа час не засталася абыякавай да ягонага лёсу, а падпісаннем Пруцкай дамовы вызваліла яго ад ненавіснага маскоўскага ярма. Далей коратка тлумачылася сутнасць гэтай дамовы, вядома ж, у яго, Орлікавым, разуменні. А пасля выстаўляліся патрабаванні, якія, на думку гетмана, маскоўцы пры націску Порты павінны абавязкова выканаць. Сярод іх стаяла і пытанне пра вызваленне тых, хто паранейшаму працягваў знаходзіццаў якасці заложнікаў. Асноўнае ж тычылася стасункаў Украіны з Турцыяй. Пасольства прасіла Порту зацвердзіць дамову, заключаную паміж гетманам Войска Запарожскага і крымскім ханам, а са свайго боку выдаць дакумент у тым жа духу, які раней прыняў Карл XII. А гэта значыць, што Украіна назаўсёды застанецца незалежнаю ад любога вонкавага панавання. Гэта тычылася і Крымскага ханства, з якім казакі жадаюць жыць у братэрстве і сяброўскім саюзе, але выступаюць супраць васальскага панавання над Украінай. Важны ў інструкцыі і такі момант: агаворвалася, што гетман Войска Запарожскага выбіраецца на падставе вольных выбараў, з вынікамі якіх Порта мусіць лічыцца. Яна не мае права пазбавіць яго гетманства, як і не можа ўзамен выбранага гетмана прызнаць нейкага новага. Новы ж гетман аб тым высокім даверы, які аказаны яму, паведамляе Турцыі пісьмова, аднак не спяшаецца рабіць візіт.
    Атрымлівалася так, што Орлік, ускладаючы на турэцкі бок вырашэнне многіх сваіх надзённых праблем, а не толькі тых, якія тычыліся непасрэдна стасункаў Порты і Масковіі, сам усё ж хацеў выглядаць незалежным чалавекам, які не пацерпіць любога дыктату. У тым ліку і з боку сяброў. Калі жмець наўвазе гэтуюсітуацыю,—дыктату турак. Апошнія, безумоўна, і раней лёгка заўважалі неадпаведнасць прэ
    200
    тэнзій гетманавыгнанніка і яго абавязкаў, але закрывалі на ўсё вочы, бо ён неабходны быў Турцыі (як і Карлу XII) не ў меншай ступені, чым Турцыя і Швецыя Орліку.
    Вялася вялікая палітычная гульня, і кожны бок стараўся як мага далей хаваць сапраўдныя намеры, а калі хто і не хаваў іх у гэтым супрацьстаянні, дык адзін Орлік, які ў імя незалежнай Украіны, дасягненне свабоды якой стала яго жыццёвым крэда, быў у меру наіўны, у меру рамантычны, а ў нечым і авантурны. Але ўдалае спалучэнне гэтых, у чымсьці супрацьлеглых, якасцей, часта аказвала яму неблагую паслугу і ўсяляла ўпэўненасць, што да ажыццяўлення даўняй мары не так ужо і далёка.
    Падобнае адчуванне гетман перажыў і тады, калі да яго дайшлі чуткі пра тое, які цёплы прыём быў наладжаны ягонаму пасольству ў Канстанцінопалі. I гэта было не звычайнае праяўленне ветлівасці. У вышэйшых турэцкіх колах таксама не сумняваліся, што без новай вайны з Масковіяй не абысціся, а тут яшчэ адно пераканаўчае сведчанне на карысць таго, што яна і на самай справе неабходная.
    Орлік настолькі аргументавана выклаў свае довады, што ўрад Турцыі прыняў ягонае тлумачэнне Пруцкай дамовы, а ў такім разе станавілася відавочным, што Пётр I не выконвае ранейшых дамоўленасцей, таму ў канцы снежня 1711 года Порта аб’явіла вайну Расіі. Пры гэтым было заяўлена, што вясной 1712 года ў паход выступіць сам султан. Адначасова Масковіі давалася магчымасць разысціся мірным шляхам.
    Ваенныя дзеянні маглі прыпыніцца пры выкананні чатырох патрабаванняў, што зводзіліся да наступнага: Масква тэрмінова выводзіць свае войскі з Польшчы і больш ніколі іх не ўводзіць туды; гэтаксама тэрмінова адмаўляецца ад Украіны; аддае туркам Азоў і руйнуе памежную крэпасць Таганрог; заключае з Карлам XII мір на тры гады і пакідае за турэцкім бокам права адпусціць шведскага караля з Турцыі, калі і як пажадае.
    Яшчэ больш усцешыўся Орлік, калі даведаўся, што Пётр I, атрымаўшы паведамленне аб жаданні самога султана прыняць удзел у баявых дзеяннях, аддаў загад зруйнаваць крэпасць Таганрог і перадаць Порце і вярнуць Азоў. Спадзяваўся, што няшмат засталося чакаць выканання і іншых патрабаванняў.