Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Швецыю пакінуў з сям’ёй 11 кастрычніка 1720 года, паехаўшы ў Гановер, дзе затрымаўся, каб ажыццявіць шэраг мер, якія, на яго думку, прывядуць да таго, што Заходняя Еўропа зразумее неабходнасць суцэльным фронтам выступіць супраць Расіі. Асаблівыя спадзяванні ўскладаў на Англію, бо, будучы добрым стратэгам, няблага разбіраўся ў раскладзе сіл на палітычнай арэне. А на Англію кінуў свой пільны позірк таму, што яна, з’яўляючыся магутнай марской дзяржавай, была занепакоена, што Расія ў гэтым напрамку становіцца яе саперніцай.
Свой першы ліст, у якім прапанаваў сумесна выступіць супраць Масквы, Орлік напісаў англійскаму каралю. Услед за ім падобныя пасланні былі накіраваны правіцелям Польшчы, Турцыі і іншых краін. Пры гэтым прасіў англійскага караля, каб той, у сваю чаргу, угаварыў Порту стварыць кааліцыю супраць Расіі.
У Маскве разумелі, якая небяспека будзе для краіны, калі многія заходнееўрапейскія дзяржавы пачнуць супраць яе сумесную барацьбу. Таму першае, што вырашылі
206
зрабіць,— нейтралізаваць галоўнага зачыншчыка. Адпаведнае заданне атрымаў расійскі пасол Ягужынскі, які, у сваю чаргу, перадаручыў гэтую важную справу малодшаму брату. Але Ягужынскімалодшы спазніўся. Калі ён прыехаў у Гамбург, Орлік паспеў пакінуць гэты горад і перабраўся ў Брэслаў. Зразумеўшы, што неўтаймаваны гетман уцёк у яго, па сутнасці, зпад носа, і ўпэўнены, што такая сітуацыя можа паўтарыцца, бо, як стала вядома, Орлік не збіраеццца доўга затрымлівацца на адным месцы, каб, па меры магчымасці, наладзіць кантакты з як мага большай колькасцю людзей, якія б маглі дапамагчы яму, Ягужынскімалодшы вырашыў заручыцца падтрымкай прэзідэнта цысарскай палаты Найдгарта. He ведаў таго, што Найдгарт знаходзіўся ў прыязных адносінах са сваяком Піліпа Сцяпанавіча — баронам і шамбелянам Яго Цысарскай Вялікасці таксама Орлікам, а таму і паведаў бунтарнаму падарожніку аб той вялікай небяспецы, якая навісла над ім. Сваяк Орліка дапамог яму схавацца ў небяспечным месцы ў 8 мілях ад Брэслава. Сям’я ж Піліпа Сцяпанавіча, якая засталася ў горадзе, была надзейна схавана ў манастыры. Так і ўратаваўся ад царскіх шпікоў.
Казырная карта Орліка чарговы раз была біта, калі ў 1721 годзе Швецыя нарэшце памірылася з Расіяй. Пасля гэтага ён перабраўся ў Францыю, якая разам з Іспаніяй абвясціла вайну Германіі. Неаднойчы апёкшыся, паранейшаму стараўся атрымаць выгаду там, дзе галоўным аргументам станавілася зброя. I нібыта ўсё ішло да таго, што супрацьстаянне не абмяжуецца толькі гэтымі дзвюма краінамі.
Памёр польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст, і ў Рэчы Паспалітай розныя групоўкі пачалі весці барацьбу за тое, каб мець на троне свайго стаўленіка. Актывізавалі дзейнасць і тыя, хто зноў хацеў бачыць каралём Станіслава Ляшчынскага, праўленне якога было нядоўгім. Пазіцыі Ляшчынскага ўмацоўваліся тым, што французскі кароль быў жанаты на ягонай дачцэ. Калі ж Расія пачала рабіць стаўку на свайго прэтэндэнта, Францыя, зразумела, убачыла ў Маскве яшчэ аднаго ворага.
Орлік, які на гэты час ужо знаходзіўся ў Салоніках, гатовы быў паціраць ад радасці рукі. Сітуацыя складвалася такім чынам, што ён зноў мог лёгка ўзняць украінскае пытанне. Еўропа ж раскалолася на вялізныя, варожыя адзін аднаму, лагеры. 3 аднаго боку знаходзіліся Францыя і Іспанія, да якіх гатовы былі далучыцца Швецыя і Турцыя,
207
а з другога — Расія, Германія, Данія, Галандыя і Англія. Праўда, была яшчэ Польшча, якая цалкам не вызначылася, які бок канчаткова падтрымаць. Гэтае ваганне таксама было на карысць Піліпу Сцяпанавічу. У мутнай жа вадзе часам і вялізную рыбу можна злавіць. Калі не ўпусіць, вядома, зручнага моманту.
I Орлік стараўся як ніколі. Быццам прадчуваў што гэта апошні ягоны шанец. Наведаўшы крымскага хана, ён аб’ехаў шэраг краін, а пасля звярнуўся з лістом да запарожцаў у якім пісаў, што нарэшце настаў «здаўна жаданы час», калі нельга шкадаваць «не толькі жыцця, але і апошняй кроплі крыві», каб вызваліць сваю Айчыну. Ён нагадваў, што ў Польшчы і Літве ўжо ўсе ваяводствы гатовы падтрымаць Ляшчынскага, а войска літоўскае і польскае б’е Маскву, Швецыя ж рыхтуецца пачаць супраць яе вайну. Порта таксама трымае напагатове вялікае войска, а крымскі хан наблізіўся да польскай мяжы. У канцы ліста Орлік папярэджваў аднадумцаў, што калі «страцім і гэты час для вызвалення мілай нашай айчыны, то ніколі ўжо такога не знойдзем і не дачакаемся...».
Спадзяванням яго не суджана было збыцца. He распачалася чарговая вайна Расіі са Швецыяй. Моцным ударам стала для Піліпа Сцяпанавіча і тое, што на ягоны ліст не адгукнуліся запарожцы. Многія проста стаміліся ад бесперспектыўнай барацьбы, а некаторыя паверылі царскім абяцанням не праследаваць іх і склалі зброю. Аднак Орлік, не зважаючы ні на што, усё яшчэ не збіраўся выпускаць яе з рук. I дачакаўся, што чарговы раз пачалася вайна Турцыі з Расіяй.
У 1739 годзе Піліп Сцяпанавіч зноў на кані, хоць гэты конь пад ім ужо ледзьве трымаўся на нагах. Дый у самім ім цяжка было пазнаць колішняга малайца, гатовага пры першай жа магчымасці кінуцца ў бой. I толькі позірк вачэй — адкрыты, пранізлівы — напамінаў: ёсць яшчэ порах у парахаўніцах. Орлік прасіў Порту падтрымаць яго даўнія планы, звяртаўся да крымскага хана, паслаў ліст запарожцам.
Адны яго выслухоўвалі з разуменнем, абяцаючы дапамагчы. Другія казалі нешта няпэунае. Трэція... Яны сваёй абыякавасцю і выводзілі яго з сябе. Але Піліпу Сцяпанавічу нічога не заставалася, як і да іх ставіцца неабыякава, спадзеючыся, што яшчэ памяняюць свае погляды. Інакш нічога няможна зрабіць. Інакш... адзін у полі не воін.
He здагадваецца, што такім воінам стаў даўно. Пасля таго яшчэ, як першы раз пакінуў Турцыю, а бліжэйшыя
208
паплечнікі разбегліся хто куды. I няхай у тым не было іхняй віны, дый многія гатовы былі працягваць барацьбу, але ж для гэтага трэба быць разам. Інакш самыя лепшыя спадзяванні спадзяваннямі і застануцца.
Праз год Турцыя і Расія, як і неаднойчы дагэтуль, зноў памірыліся. I апошняя надзея згасла ў яго бунтарным сэрцы. Зразумеў: гэта ўсё! Таму і паспяшаўся правесці яшчэ адпушчаныя яму лёсам дні так, каб можна было даўжэй самнасам знаходзіцца з Богам. А дзеля гэтага пасяліўся ў адным з манастыроў у Ясах, дзе ў 1742 годзе напаткала яго смерць. У гэтым жа годзе не стала і аднаго з бліжэйшых паплечнікаў Піліпа Сцяпанавіча Вайнароўскага, якога ўдалося высачыць царскім шпікам і выслаць у Сібір, дзе ён памёр у Якуцку, усімі забыты.
Урэшце — лёс, які заўсёды спадарожнічаў бунтарам. A да бунтароў і адпаведнае стаўленне, асабліва калі іх дзейнасць не ўпісваецца ў афіцыйнае паняцце дабра, справядлівасці. Таму і Орліка інакш як злачынцам, здраднікам не ўспрымалі. А ўсё таму, што выступаў супраць Расіі. Але ж гэта было ягонае права — каго выбіраць сабе ў саюзнікі, a з кім змагацца. Ён здзейсніў свой выбар на карысць свабоднай і незалежнай Украіны. Таму, хоць афіцыйная прапаганда доўгі час і замоўчвала яго, а калі і ўспамінала, дык толькі ў негатыўным святле, украінскі народ згадваў яго ў сваіх думах як аднаго з тых, хто варты памяці. Тым больш ушаноўвае яго сёння, калі Украіна стала самастойнай дзяржавай.
Памятаюць пра выдатнага земляка і ў Беларусі. У Вілейскім краязнаўчым музеі прадстаўлены экспанаты, што расказваюць пра яго жыццё і дзейнасць. Летась Мінскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб устаноўцы памятнага знака Орліку ў вёсцы Касута. 3 Украінай вядуцца перамовы аб адкрыцці ў гэтай вёсцы капліцымузея роду Орлікаў. У 2005 годзе на Вілейшчыне праходзілі гістарычныя чытанні, прысвечаныя 295годдзю прыняцця першай Канстытуцыі Украіны.
Да бунтарнага гетмана мае дачыненне і назва знакамітага французскага аэрапорта Арлі. Праўда, ён названы ў гонар ягонага сына, бо ўзведзены на землях, што колісь належалі Рыгору Піліпавічу. Але ж у бацькі і сына — адзін род.
«АГАТКА» ГАСПАДЫНЯ ОПЕРНАЙ СЦЭНЫ
Мацей Радзівіл
Пане Каханку, а менавіта такая мянушка прыжылася да Кароля Станіслава Радзівіла (часам называюць яго і Каролем II Станіславам, каб не блытаць з яшчэ адным Каролем Станіславам) за тое, што гэта быў яго любімы выраз, з якім віленскі ваявода і самы багаты чалавек у Рэчы Паспалітай звяртаўся да добра, a то і малазнаёмых яму людзей, любіў разгульнае жыццё, не шкадуючы грошай на розныя ўвесяленні. Пра ягоную шчодрасць хадзілі легенды. Балі, шматлікія прадстаўленні ладзіліся ўсюды, дзе толькі даводзілася бываць Пане Каханку па сваіх справах, але асаблівы размах яны набывалі ў Нясвіжы — яго рэзідэнцыі. Каб адпачыць з размахам, звярнуць на сябе ўвагу, лішні раз засведчыўшы аб багацці, Кароль Станіслаў знаходзіў любыя падставы. Для яго не існавала розніцы: вяселле спраўляць ці хаўтуры ладзіць. Усё адно п’янкі доўжыліся па некалькі дзён.
Трэба, аднак, аддаць Пане Каханку і належнае: прывыкшы жыць у вялікай раскошы, ён шмат спрыяў развіццю ў Нясвіжы тэатра, у тым ліку музычнага, балета, працягваючы добрыя традыцыі сваіх бацькоў — гетмана Міхала Радзівіла Рыбанькі і драматурга Уршулі Францішкі Радзівіл. Хоць, калі не крывіць душой, абое і вінаватыя ў тым, што Кароль вырас марнатраўцам. Іншыя іхнія дзеці рана памерлі, таму і песцілі адзінага нашчадка, забываючы пра пачуццё меры, а ўсёдазволенасць і прывяла да таго, што Пане Каханку яшчэ ў пятнаццацігадовым узросце не ўмеў чытаць. Дый калі стаў чалавекам вядомым, ні вялікім розумам, ні эрудзіраванасцю не вызначаўся. Але і сумяшчэнне, здавалася б, несумяшчальнага — беспрабуднае
210
п’янства і захапленне тэатрам, разумовая абмежаванасць і запрашэнне акцёраў нават з Італіі — таксама пасвойму спрыяла яго папулярнасці. Да ўсяго ўладар Нясвіжа выкарыстоўваў любую магчымасць, каб засведчыць, што сваімі багаццямі, уплывовасцю ў многім пераўзыходзіць нават караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Адна з такіх мажлівасцей з’явілася ў 1784 годзе, калі Панятоўскі мусіў прыехаць у «сталіцу муз». Прыезд караля планаваўся на восень, узімку Пане Каханку паспеў шырока адзначыць свой паўвекавы юбілей, а цяпер вырашыў як бы сумясціць дзве падзеі, праўда, не афішуючы гэтага. Галоўнае ж для яго было ў тым, каб яшчэ раз засведчыць, што сапраўдны кароль — не той, хто мае гэты афіцыйны тытул, а Кароль Станіслаў Радзівіл. А паколькі да візіту заставалася нямала часу, можна было падрыхтавацца да яго так, што ўсе ранейшыя ўрачыстасці ў параўнанні з той, якая мусіць адбыцца, паблякнуць і будуць выглядаць толькі як свайго роду рэпетыцыі перад генеральным мерапрыемствам.