Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
— Вы маеце на ўвазе яго вёску ў Альбе?
— Аякуюяшчэ!
Такая вёска ў прадмесці Нясвіжа сапраўды існавала. Яна была спецыяльна пабудавана паводле загаду Пане Каханку — ідылічная, далёкая ад рэальнасці, у якой сяляне і паны жылі ў пастаяннай згодзе. У ролі сялян выступалі прыдворныя, а таксама і некаторыя госці, якія пераапраналіся ў вясковую апратку. He адставаў ад іншых і Кароль Станіслаў. Яго пры гэтым звычайна выбіралі войтам і Пане Каханку не столькі аддаваў розныя загады, прызначаў павіннасці, колькі знаходзіў з сялянамі згоду і паразуменне. Падкрэсліваў сацыяльную роўнасць і свае клопаты аб простых людзях
— Спектакль і пакажам у гэтай вёсцы,— падтрымаў Мацея Голанд,— а Кароль Станіслаў, несумненна, захоча апынуцца сярод артыстаў. Дый, як мне здаецца, вы, выпісваючы вобраз Пана, яго і мелі на ўвазе.
— He толькі, але паабяцаў, што ён пазнае сябе ў спектаклі.
— Тады і трэба пастарацца, каб опера яму спадабалася.
— He можа не спадабацца...
Мацей не прапускаў ніводнай рэпетыцыі, а яны праводзіліся штодня, бо Голанд разумеў што ўзяўся за складаную і адказную справу. Паслабленняў сабе і раней не дазваляў, але тут іншы выпадак: спектакль павінен як мага больш наблізіцца да жыцця. I таго сапраўднага, сведкамі і ўдзельнікамі якога ўсе яны з’яўляюцца, аднак, у пэўнай ступені і ідэалізаванага, але наколькі гэтая ідэалізаванасць стане праўдападобнай, і залежыць поспех, а значыць, і належная ацэнка з боку Кароля Станіслава.
Сюжэт, пакладзены ў аснову оперы, пры ўсёй сваёй сентыментальнасці скіроўваўся на асуджэнне сацыяльнага
221
зла ў розных яго праяўленнях. Галоўная гераіня, кахаючы простага хлопца, і не здагадвалася, што на яе шляху з’явяцца перашкоды. Антак жа Цалка — гэткі бядняк, як і яна, хто можа перашкодзіць быць разам. Ды ў падстаросты Піяшкі — іншыя планы. Ён хоча выдаць Агатку замуж за іншага парабка — Гайдака. Яго, як і Цалку, таксама завуць Антакам, а гэтае падабенства дапамагае Піяшку ў яго нядобрай задуме. Паступова ўсё пачало адбывацца так, як яму хацелася. Аднак кропкі над «і» паставіў прыезд добрага пана. Той, даведаўшыся пра несправядлівасць, пакараў Піяшку, а Агатка змагла стаць жонкай Антака Цалкі.
I Мацей Радзівіл, і Ян Голанд, назіраючы за рэпетыцыямі, заставаліся задаволенымі. Выканаўцы вельмі стараліся, а Магдалена Ясінская да таго ўжылася ў вобраз, што была якраз той Агаткай, якой і бачылі яе аўтары. Асабліва гэта адчувалася, калі яна выконвала сваю чарговую арыю ці спявала дуэтам з Антакам — любым і адзіным чалавекам, да якога ляжала душа Агаткі. Пан жа з’яўляўся толькі ў канцы дзеяння, але менавіта яго прыезд станавіўся кульмінацыйным момантам, які надаваў дзеянню сапраўдную вастрыню, узмацняў сацыяльныя моманты.
Вядома, абодва не маглі не разумець, што Пан з «Агаткі...» не цягне на Пане Каханку. Але гэта іх мала непакоіла, бо ў мастацкім творы — свае законы і ён, калі напісаны таленавіта, паказвае жыццё не толькі такім, якое яно ёсць, a і якім павінна быць. Імкненне да ідэалу — таксама шлях да праўды, аднак у яе ўзвышаным успрыманні.
Адна з апошніх рэпетыцый праводзілася ўжо ўвосень, незадоўга да таго, калі мусіў прыехаць у Нясвіж Панятоўскі. Нечакана завітаў сам Пане Каханку. Hi слова не сказаўшы, усеўся на вольнае крэсла. Але доўга не праседзеў. Ускочыў пры з’яўленні падчас дзеяння Пана. Калі ж аканом Дбальскі звярнуўся да Пана:
Прымі, наш пане, гэты плён напрацаваны У знак павагі і зычэння ад падданых. Да ног тваіх складзены сэрцы і галовы, Жыві сто гадоў,—
а ўсе дзейныя асобы хорам прамовілі: «Сто год шчаслівы і здаровы» (тут і далей у перакладзе У. Мархеля,— A. М.), твар Пане Каханку засвяціўся такой радасцю, што сумненняў не заставалася — Кароль застаўся вельмі задаволены. Моўчкі дасядзеў да завяршэння спектакля, да таго самага
222
моманту, калі ў заключным эпізодзе прагучала яшчэ адно ўслаўленне добрага Пана:
Антак і Агатка
Жыві, любімы наш пане!
Усе
Жыві, любімы наш пане!
Пачуўшы гэта і не чакаючы пакуль артысты разыдуцца, кінуўся да Мацея:
— Уважыў ты мяне, браце, дык уважыў! Ніхто не прыносіў мне яшчэ такога задавальнення!
— А што я казаў?
— Дый Панятоўскі лішні раз упэўніцца, як мяне любяць і паважаюць!
Мацей не стаў тлумачыць, што опера не толькі пра яго, Пане Каханку, нават не столькі пра яго, як увогуле — пра паноў, якія павінны знаходзіць паразуменне з простым людам. He стаў, бо быў перакананы, што падобныя ўдакладненні наўрад ці дойдуць да Кароля Станіслава — такіх тонкасцей ён хутчэй за ўсё не зразумее. Чалавек недалёкі ў жыцці, яшчэ больш абмежаваны ва ўспрыманні твораў мастацтва, і тэатральных у прыватнасці.
Пішучы лібрэта «Агаткі...», Мацей Радзівіл першнаперш дбаў пра тое, каб сродкамі мастацтва раскрыць думку, якая яго, як аднаго з перадавых людзей свайго часу, пастаянна непакоіла. Як і многія іншыя, ён клапаціўся пра будучыню свайго народа. Канечне, ва ўласных развагах не мог апярэдзіць эпоху, у якой жыў, але оыў перакананы, што сацыяльная роўнасць — адна з умоў паспяховага станаўлення грамадства, той імпульс, які паскарае яго прагрэсіўнае развіццё. У гэтым Мацей быў блізкі да поглядаў Голанда.
Ян таксама застаўся задаволены спектаклем, хоць і разумеў, што ў генеральнай рэпетыцыі сёетое давядзецца дапрацаваць. Пра гэта сказаў і Мацею:
— Хацелася б, каб было больш відовішчнасці.
Мацей, што рэдка назіралася з ім падчас сумеснай працы, не пагадзіўся:
— Мне здаецца, і так усё вельмі ўражвае.
Голанд удакладніў:
— He будзем забываць, што «Агатка...» павінна як мага лепш упісвацца ва ўсе ўрачыстасці.
— Здаецца, гэта мы і мелі на ўвазе...
— Яно так, аднак хацелася б узмацніць масавыя эпізоды за кошт іх большай разгорнутасці.
223
— Больш песень, танцаў? — здагадаўся Мацей.
— Але, а яшчэ ж вы ведаеце...
Сапраўды Мацей ведаў, што апрача оперы «Агатка...» у час урачыстасцей будзе паказаны і балет Голанда «Арфей у пекле». Ён таксама не павінен выгдядаць адасоблена.
— Давядзецца крыху папрацаваць.— Гэтыя словы Яна гатовы быў паўтарыць і Мацей, аднак прамаўчаў.
Яго маўчанне Голанд зразумеў пасвойму:
— Чымсьці не задаволены?
— Пра што гаворка? Яшчэ як задаволены! Але думаю, мне, бадай, не трэба спыняцца толькі на гэтай оперы...
— Новая задумка ёсць? Можа, і не адна? У такім разе вось што параю,— Голанд затрымаў позірк на Мацею.— Паспрабуй сам і музыку напісаць.
— А ці атрымаецца?
— Абавязкова павінна атрымацца.
— Тады, можа, і сапраўды трэба паспрабаваць... Але вазьмуся за новую оперу толькі пасля візіту Панятоўскага...
Калі кароль завітаў у Нясвіж, стаяла цёплая, залацістая восень, якая ўступіла ў тую сваю пару, калі прырода асабліва шчодра адорвае чалавека за рупнасць ягонай працы. А сустракалі Панятоўскага ў Снове, у некалькіх вёрстах ад Нясвіжа. Пане Каханку выехаў насустрач на турэцкім кані. Аднак не столькі гэтым здзівіў прысутных, колькі тым, што быў у каўпаку з брыльянтамі, кошт якіх складаў некалькі дзесяткаў тысяч дукатаў. А пасля была дарога ў Нясвіж, паабапал якой стаялі сяляне, бедная шляхта, у многіх месцах узвышаліся спецыяльныя трыумфальныя аркі.
Праграма ж знаходжання Панятоўскага ў Нясвіжы была распісана па гадзінах, хоць візіт і разлічваўся на некалькі дзён. Балі, паляванні, паездкі ў Альбу, дзе па каналах і вадасховішчах плавалі сапраўдныя караблі. Як даведаўся кароль, Пане Каханку марыў пра сваю флатылію на Чорным і Балтыйскім морах.
«Агатку...» паказвалі 17 кастрычніка 1784 года. Сярод гледачоў знаходзіліся і Мацей Радзівіл з Голандам, якія хваляваліся не менш, чым артысты. Усё ж цікава было ведаць, як успрыме спектакль Панятоўскі. А Станіславу Аўгусту, відаць, надакучыла празмерная пампезнасць, якая суправаджала кожнае мерапрыемства. Як і тое, што Пане Каханку пры любым выпадку хацеў лішні раз засведчыць, наколькі ён багаты. Надакучылі і пышныя застоллі, падчас
224
якіх толькі дзівіўся, як можна столькі есці і не захварэць на жывот. Невыпадкова, наведаўшыся да бернардзінцаў, папрасіў чагонебудзь «прасцейшага» і з задавальненнем з’еў каўбасы з верашчакай.
Калі пачаўся спектакль, Панятоўскі кожную цікавую сцэну сустракаў воплескамі. Яму падабалася шчырасць, натуральнасць ігры артыстаў. Пацікавіўся ў Пане Каханку, хто аўтары оперы.
— Свае, нясвіжскія,— з гонарам адказаў той, і хацеў адразу пазнаёміць Панятоўскага з Мацеем і Голандам, але кароль запярэчыў:
— Лепш пасля спектакля. Ён мне вельмі падабаецца, таму хачу дагледзець да канца.
Гэта Пане Каханку не спадабалася — не любіў калі яму пярэчылі нават у самым малым, але змаўчаў. Дый хутка забыўся пра падобную «непачцівасць» Панятоўскага, бо падчас дзеяння з’явілася чарговая дзейная асоба — Пан. Адразу кінуўся ў гурт акцёраў. Тыя ж, заўважыўшы свайго гаспадара, звярталіся ўжо не столькі да літаратурнага персанажа, колькі да Кароля Станіслава: «Жыві, любімы пане!», тым самым сведчыўшы сваю павагу.
Самалюбства Пане Каханку было яшчэ раз задаволена, а што гэта адбылося ў прысутнасці караля, надало яшчэ большай пыхі. Само сабой знікла і жаданне знаёміць Панятоўскага з Голандам і Мацеем. Захацелася пасля спектакля павесці караля туды, дзе весяліўся просты люд,— Панятоўскі і не здагадваўся, што сярод гэтых шчаслівых і вясёлых сялян большасць пераапранутых прыдворных.
Але Станіслаў Аўгуст сам напомніў пра дамоўленасць:
— А дзе ж ваша абяцанне?
— Вы пра што? — Пане Каханку зрабіў выгляд, што ні пра што не здагадваецца. Нечакана як бы спахапіўся: — Калі ласка, калі ласка...
3 гэтымі словамі ён павёў Панятоўскага да Голанда і Мацея. Тыя пачціва схілілі перад каралём галовы. Пане ж Каханку адразу адышоў убок, даўшы зразумець, што ў яго з’явілася нейкая неадкладная справа, якая патрабуе тэрміновага вырашэння, хоць у сапраўднасці яму не хацелася прысутнічаць там, дзе галоўная ўвага скіравана не на яго, а на іншых.
Панятоўскі ж перакінуўся з Голандам і Мацеем некалькімі словамі. Мацей нават яго больш зацікавіў.
— Прыемна было даведацца, што радзівілаўскі род паранейшаму на таленты шчодры.
10736
225
— Сапраўды, Францішка Уршуля праславілася як выдатны драматург. — Мацей здагадаўся, што кароль мае на ўвазе яго, аднак, не прывыклы да пахвальбы, саромеўся добрых слоў наконт сваёй кампазітарскай дзейнасці, таму і паспрабаваў павесці размову ў іншы кірунак.