Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
3 такой прыкідкай у Нясвіжы і пачалі ажыццяўляць задуманае, што, аднак, не перашкаджала Пане Каханку праводзіць свой час паранейшаму бяздумна, ці не штодня задавальняючыся іншымі ўцехамі, якія хоць і мелі меншы размах, ды сумаваць не дазвалялі. А што галоўнае мерапрыемства ўдасца, Кароль Станіслаў не сумняваўся, бо сярод яго прыбліжаных кожны добра ведаў сваю справу і без лішняга напамінку мог зрабіць усё так, як трэба, прымаючы пад увагу пасапраўднаму радзівілаўскі размах.
У Пане Каханку ў сувязі з прыездам Панятоўскага былі і асаблівыя спадзяванні. Зводны брат Кароля Станіслава Мацей паабяцаў падрыхтаваць з такой нагоды спектакль паводле сваёй п’есы. Спачатку, пачуўшы пра гэта, Пане Каханку вялікай цікавасці не праявіў. Хоць у іх з Мацеем і склаліся прыязныя адносіны і, нягледзячы на розніцу ва ўзросце ў пятнаццаць гадоў, яны нават сябравалі, як звычайна адрэагаваў груба:
— He ставала мне яшчэ тваёй п’есы!
Мацей, аднак, не пакрыўдзіўся — да неадэкватнай рэакцыі брата ў розных выпадках даўно прызвычаіўся, але прапусціў усё міма вушэй яшчэ і таму, што ведаў тое, чаго не мог ведаць Кароль Станіслаў. Адказваў як ні ў чым не бывала:
— Такіх спектакляў ты яшчэ не бачыў...
211
— Хочаш мяне здзівіць?
— А чаму б і не?
Пане Каханку зарагатаў, пагладжваючы жывот.
— Мяне ніхто і нічым ужо не здзівіць.
— Ты ўпэўнены? — не здаваўся Мацей.
— Упэўнены — не ўпэўнены... Каб мне ды твае клопаты. Галава пасля ўчарашняга трашчыць, хоць абруч надзявай, каб зусім не раскалолася,— як усё адно для пэўнасці, што галава і сапраўды расколваецца, абхапіў яе аберуч, пры гэтым заплюшчыў вочы, а на лбе выступілі буйныя кроплі поту — лішні доказ таго, якой бурнай, вясёлай была для яго нядаўняя ноч. Пасля апусціў рукі, зірнуў на Мацея:
— Здзіўляй, калі так ужо хочацца, а я пайду лепей апахмялюся.
— I здзіўлю!
— Ат! — махнуў рукой Пане Каханку, быццам перад ім не брат быў, а нечакана з’явілася назойлівая муха, і паспяшаўся туды, дзе, не сумняваўся, накрыты багаты стол.
— Станіслаў,— крыкнуў наўздагон Мацей,— а спектакль пра цябе!
Пане Каханку спыніўся быццам укапаны, рашуча павярнуўся.
— Ты сёння ўсё нейкімі загадкамі гаворыш,— адчувалася, што сказанае Мацеем яго зацікавіла.
— Ніякіх загадак.— Мацей паспяшаўся да брата.— Пра цябе будзе спектакль...
— Пра мяне, кажаш? Твар ягоны стаў задаволены,— Пра мяне можна...
— Пра тое, які ты добры,— працягваў Мацей,— Як клапоцішся пра ўсіх.
Пасля такіх слоў твар Пане Каханку расплыўся ва ўсмешцы.
— Анягож, клапачуся!
— Пра гэта і пойдзе гаворка ў спектаклі.
— Абавязкова пастаў, Мацею, такі спектакль. Абавязкова,— Пане Каханку кінуўся да брата з абдымкамі,— Няхай усе ведаюць, які я... He толькі шчодры, а і добры.
— Пастаўлю, абавязкова пастаўлю...
Мацей Радзівіл — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў гэтага славутага магнацкага роду. 1 хоць ён не прымаў удзелу ў вялікіх палітычных баталіях дый у ваенных справах не надта праявіў сябе, аднак у гісторыі пакінуў яркі след, дзякуючы таму, што засведчыў аб сабе як паэт, кам
212
пазітар, жыў сумленна і годна, марачы пра свабоду і незалежнасць свайго краю. Аднак, як гэта часта бывае, пра Мацея Радзівіла да нядаўняга часу ў Беларусі ведалі мала. А ён жа сваёй творчасцю хораша ўпісваецца ў культурнае жыццё Беларусі канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, a жыццём сваім пацвярджае, што чалавек сумленны, незалежна ад свайго сацыяльнага статусу, застаецца адданым Бацькаўшчыне, свайму народу.
Як вядома, у родзе Радзівілаў некалькі адгалінаванняў. Мацей Радзівіл адносіўся да так званай шыдлавецкай галіны. Нарадзіўся ён 10 лістапада 1749 года ў сям’і польнага стражніка Вялікага княства Літоўскага Лявона Міхала Радзівіла і Ганны Людвікі Мыцельскай. З’яўляўся другім, малодшым, сынам і рос хваравітым. Бацька памёр, калі Мацей быў малым. Маці выйшла другі раз замуж. Новым мужам яе стаў вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, князь Міхал Казімір Радзівіл, які ў гісторыю ўвайшоў як Рыбанька. Ён перад гэтым пахаваў сваю жонку драматурга Францішку Уршулю з роду Вышнявецкіх.
Маленства Мацея прайшло ў Нясвіжы. Рыбанька, які не мог пасапраўднаму аддаць усю сваю бацькоўскую ласку родным дзецям, прыхільна ставіўся да пасынка. I хоць адсутнічаюць дакладныя звесткі аб іх узаемаадносінах і немагчыма сказаць, хто займаўся выхаваннем Мацея, аднак няма падстаў сумнявацца, што гэта былі не толькі высокакваліфікаваныя гувернёры, запрошаныя зза мяжы, а і лепшыя артысты нясвіжскай капэлы, бо юны Радзівіл атрымаў цудоўную музычную адукацыю.
Як і многія маладыя людзі таго часу, якія паходзілі з багатых і ўплывовых сем’яў, вучобай у хатніх умовах і абмежаваўся, не паступаў ні ў які універсітэт. Але гэта не значыць, што ён не пашыраў ведаў па розных дысцыплінах. Для гэтага існаваў перспектыўны і неаднойчы правераны шлях — наведванне замежных краін. Недзе ў канцы 1760 года ў такое падарожжа з маці адправіўся і Мацей. Пажыў у Дрэздэне, Гданьску, Празе, Карлавых Варах, пасля чаго зноў вярнуўся ў Дрэздэн.
Падрабязнасцей яго жыцця за мяжой не захавалася. Але несумненна, што Мацей за гэты час, а гэта гадоў дзесяць, а магчыма, і болей, меў сустрэчы з многімі выдатнымі людзьмі, наведваўся ў розныя ўплывовыя салоны: у гарадах, у якіх пабываў, прымаў удзел у культурных мерапрыемствах. Адбываліся сустрэчы з музычнымі і
213
тэатральнымі дзеячамі. А ў канцы 1770х гадоў ён ужо ў Нясвіжы. Маці памерла, хоць і з цяжкасцю, удалося з братам Мікалаем уладзіць маёмасныя справы. На гэты час прыпадае і яго збліжэнне з Пане Каханку. I хоць па сваіх паводзінах, характары яны былі надзіва розныя, гэта не адштурхнула адзін ад аднаго.
З’яўляючыся вялікім прыхільнікам мастацтва і шчодрым мецэнатам, Кароль Станіслаў запрасіў у свой горад многіх славутасцей, сярод якіх былі італьянскі спявак, дырыжор і кампазітар Дж. Альберціні, чэшскі арганіст, піяніст і кампазітар Я. Дусік. У мясцовым опернабалетным тэатры ставіліся творы, што мелі шырокі рэзананс на падмостках многіх краін. На час вяртання Мацея зза мяжы прыпаў росквіт нясвіжскага балета на чале з балетмайстрам Антонам Лойкам. Мацей трапіў у такую творчую атмасферу, пра якую толькі можа марыць чалавек, які неабыякавы да музыкі, тэатра дый сам марыць аб творчасці. А паколькі Пане Каханку падтрымліваў усе добрыя пачынанні, ён і цягнуўся да зводнага брата, не зважаючы на яго чалавечыя слабасці, звязаныя з разгульным, марнатраўным жыццём. I не таму, што праяўляў бесхарактарнасць. Ведаў, што спроба ў чымсьці перавыхаваць Кароля Станіслава карысці не прынясе, а сваёй настойлівасцю толькі нажывеш ворага. Калі ж адносіны прыязныя, заўсёды можна разлічваць на ўзаемаразуменне, падтрымку.
Неабходнасць падтрымкі Мацей асабліва адчуў, калі сам пачаў пісаць музыку. Падштурхнуў да гэтага яго прыдворны кампазітар і капельмайстар нясвіжскай капэлы Ян Голанд, якога Кароль Станіслаў запрасіў да сябе ў 1780 годзе. Мацей паспеў пазнаёміцца ўжо з усімі, хто меў дачыненне да культурнага жыцця ў горадзе. Ва ўсякім разе, з тымі, ад каго залежаў мастацкі ўзровень новых пастановак. Дый шмат каго з прыдворных артыстаў ён ведаў асабіста, наведваючыся не толькі на прадстаўленні, а і на рэпетыцыі. Прыезд жа новага чалавека не мог не зацікавіць. Калі ж даведаўся, што Голанда Кароль Станіслаў запрасіў для таго, каб музычная капэла стала яшчэ лепшай, зразумеў, што пры спрыяльных абставінах у рэпертуар яе Голанд можа ўключыць і асобныя яго творы.
Першае ж знаёмства засведчыла, што Голанд — з тых творчых людзей, якія, ведаючы сабе цану, з павагай ставяцца да іншых, гатовы падтрымаць іх, бо не ўспрымаюць сапернікамі. Мацей даведаўся, што родам Ян з Нямеччыны,
214
піша сімфоніі, паланезы, іншыя музычныя творы, хоча ўзяцца за стварэнне балета. Згадка пра балет яго найбольш зацікавіла. Прызнаўся, што гэты від мастацтва вельмі любіць, а ў танцы бачыць само праяўленне чалавечай душы. А яшчэ сказаў Голанду, што мае два захапленні — музыку і паэзію.
— А як наконт оперы? — запытаўся той.
Мацей сумеўся, яму падалося, што Голанд умее чытаць чужыя думкі. He мог не прызнацца:
— Напісаць оперу — маё вялікае жаданне.
— Тады што стрымлівае вас? — Голанд быў гатовы падбадзёрыць,— Вы ж прызналіся, што любіце і паэзію, і музыку. I не толькі любіце, а самі спрабуеце пісаць.
— Гэта толькі першыя напрацоўкі...
— Першыя? Ухвальна.
— He, адразу на цэлую оперу (слова «на цэлую» ён вылучыў) я замахнуцца не асмелюся, калі на адно лібрэта — іншая справа.
— Дык даводзьце яго да ладу! — Голанд, па сутнасці, заахвочваў Мацея да далейшай працы.
— Але ж неабходны яшчэ і кампазітар...
— Калі толькі зза гэтага затрымка, можаце разлічваць на мяне,— Голанд прамовіў гэта звыкла, нават неяк будзённа, быццам раз і назаўсёды высветлена і ён не сумняваецца, што прапанаванае Мацеем лібрэта стане вартым музычнага ўвасаблення.
I адразу гэтай сваёй падтрымкай як бы вырас у вачах Мацея, бо той зразумеў, што якраз такога чалавека, як Голанд, не ставала яму побач — уважлівага, тактоўнага, без той фанабэрыі, на якую здатныя людзі амбіцыёзныя, асабліва ў мастацтве — празмерна самаўпэўненыя ў значнасці створанага самімі, якое, як нярэдка высвятляецца пры першым жа знаёмстве, не ўзнімаецца выпіэй звычайнага сярэдняга ўзроўню. Падзякаваў Голанду з упэўненасцю, што да гэтай размовы абавязкова вернецца пры падыходзячым моманце.
Такі момант і надарыўся, калі Кароль Станіслаў прызнаўся, што мае намер запрасіць у Нясвіж Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
— Няхай ведае, хто сапраўдны кароль. Хоць і не каранаваны, а ўладу маю — кожны пазайздросціць! — прызнаўся падчас аднаго застолля, якое Мацею даўно надакучыла, але мусіў не пакідаць яго, каб падкрэсліваць сваю павагу.
215
He радавалі i папярэднія — гэткія ж п’яныя оргіі, аднак ён таксама прысутнічаў, бо не хацелася аддаляцца ад Пане Каханку, а той, калі нешта было не так, як яму хацелася, мог праявіць круты нораў, не зважаючы, хто перад ім. Таму і баяліся яго, трываючы ўсе разгулы і загулы. Цяпер жа Мацей нават узрадаваўся, што не пайшоў зза стала. Інакш са спазненнем пачуў бы тое, што для яго было ў нечым важней, чым для самога Кароля Станіслава. Але для пэўнасці перапытаў: