• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    — Пра Францішку Уршулю з роду Вішнявецкіх я добра ведаю, аднак маю на ўвазе менавіта вас.
    — Да яе мне яшчэ далёка.
    — У вас яшчэ ўсё наперадзе.
    — He ведаю, як і што атрымаецца,— шчыра прызнаўся Мацей.
    — Сціпласць — выдатная рыса, толькі гэтым талентам не кожны валодае...
    Да іх спяшаўся Пане Каханку і Мацей з Голандам так і не зразумелі, ці меў Панятоўскі пры гэтым кагонебудзь канкрэтна, бо ён, не дагаварыўшы да канца, пажадаў ім поспехаў, пакрочыў насустрач Каролю Станіславу, які хутчэй за ўсё вырашыў яшчэ нечым здзівіць караля.
    Але Мацея гэта ўжо мала цікавіла. I поспех «Агаткі...», і пажаданні Панятоўскага, але не ў меншай ступені гаворка, што адбылася з Голандам пасля апошняй рэпетыцыі, выклікалі ў яго жаданне хутчэй пакінуць Нясвіж, вярнуцца ў Паланэчку, каб працаваць над чарговай операй. У той жа час не пакідала думка, што вось так адразу паехаць не можа. Трэба да канца вытрымаць усё тое паказное, народжанае неўтаймаванай фантазіяй Пане Каханку. He пачнеш жа тлумачыць, што як мага хутчэйшы ад’езд яго, Мацея, з Нясвіжа і ў ягоных інтарэсах, бо хоча адну з опер прысвяціць менавіта яму. Ужо нават і назва акрэслілася — «Войт альбянскай сядзібы». Гэта, безумоўна, узрадуе Пане Каханку, аднак зусім не значыць, што Кароль Станіслаў, пачуўшы такое, скажа: «Едзь, Мацею, хутчэй да сябе і за стол пісьмовы сядай». Наадварот, усё зразумее пасвойму, налье такую чашу віна, што хоць аберуч абхоплівай яе, засмяецца: «То будзь здаровы, браце! Я ў табе ніколі не памыляўся!» I паспрабуй не выпі. Дзякуй Богу, як іншых, прымушаць не стане, а пакрыўдзіцца надоўга.
    Гэта якраз Мацею і не трэба, бо ён часта прыходзіў яму на дапамогу, а цяпер дапамога патрэбна яму нават больш, чым раней. Хоць «больш» — паняцце адноснае. Аўтарытэт Пане Каханку ў Вялікім княстве Літоўскім такі вялікі, што да яго звяртаюцца многія. А яны ж, якніяк, сваякі...
    226
    Першы раз Кароль Станіслаў дапамог Мацею ў 1780 годзе. Адбылося гэта адразу пасля таго, як яны зблізіліся. Зводны брат параіў яму заняцца актыўнай палітычнай дзейнасцю. Якраз з’явілася і нагода — праходзілі чарговыя выбары ў сойм. Наўрад ці змог бы сам дасягнуць поспеху, бо на той час ва ўплывовых колах пра яго мала хто ведаў Аднак умяшаўся Пане Каханку, і Мацей Радзівіл стаў паслом ад Браслаўскага павета. He ведаў як і дзякаваць за такую дапамогу. А Кароль Станіслаў паставіўся да ўсяго, як да таго, што не варта асаблівай увагі, толькі глыбакадумна зазначыў: «Мы — Радзівілы, а таму і павінны адзін аднаго падтрымліваць».
    Што гэта для яго не пустыя словы, пераканалі іхнія далейшыя ўзаемаадносіны. Нават яшчэ падчас Мацеевага пасольства. Акурат пасля выбараў абвастрылася хвароба, таму не мог удзяляць сваёй рабоце столькі ўвагі, колькі неабходна. Аднак апошняя акалічнасць не перашкодзіла Мацею быць узнагароджаным ордэнам Станіслава. He сумняваўся, што спатрэбілася ўмяшанне Пане Каханку. Хоць асабліва за ўзнагародамі не ганяўся, было прыемна ўсведамляць, што той не забываецца пра яго.
    Кароль Станіслаў настояў і на тым, каб Мацей вылучыў сябе на пасаду падкаморага Вялікага княства Літоўскага. Таксама чакалася няпростая барацьба, бо жадаючых заняць яе аказалася нямала, аднак Пане Каханку, пачуўшы сумненне ў магчымасці перамогі, толькі ўсміхнуўся і паўтарыў ужо вядомае: «Мы — Радзівілы».
    Барацьба за пасаду падкаморага пачалася неўзабаве пасля ўрачыстасцей у гонар Панятоўскага. Будучы ўдзячным Каролю Станіславу за дапамогу, Мацей і вырашыў прысвяціць яму оперу «Войт альбянскай сядзібы». Сам напісаў не толькі лібрэта, а і музыку. Прэм’ера спектакля з вялікім поспехам прайшла 4 лістапада 1786 года. Пане Каханку застаўся вельмі задаволены, бо калі ў «Агатцы...» толькі асобныя рысы добрага пана былі выпісаны з яго, дык у тым, хто ў сапраўднасці з’яўляецца войтам, сумнення не заставалася. Уразіла яго і тое, што Мацей выступіў выканаўцам адной з роляў.
    Падзякаваўшы пасля прадстаўлення, Кароль Станіслаў заўважыў:
    — He люблю заставацца даўжніком.
    — Ты пра што?
    — За ўсё трэба своечасова аддзячваць. За оперу — таксама.
    227
    Мацей не ведаў, што і адказаць, таму прамаўчаў. А аддзячыў Пане Каханку вельмі хутка: 16 снежня 1786 года Мацей Радзівіл атрымаў прывілей на пасаду падкаморага.
    Калі што і засмучала яго, дык тое, што ніяк не мог напаткаць сваё сямейнае шчасце. Хоць і прымаў захады, каб знайсці блізкую душу, ды безвынікова. Асабліва перажываў няўдалае сватанне ў 1779 годзе да дачкі мінскага ваяводы Юзафа Мікалая Радзівіла. Нявеста была разумная, прыгожая, але бацька яе катэгарычна адмовіў. Мацей палічыў сябе абражаным, і толькі калі крыўда забылася, пераканаўся што лепш падшукаць жонку няхай і менш прыгожую, аднак добрую, сардэчную. Пошукі расцягнуліся не на адзін год, і толькі ў 1788 годзе змог абвянчацца з дачкой жмудскага старасты Яна Мікалая Хадкевіча
    Альжбета не з’яўлялася прыгажуняй, але выглядала сімпатычнай, а невысокі яе рост і нязначнае калецтва ад нараджэння лёгка кампенсаваліся чуласцю, спагадай. У далейшым у іх дружнай сям’і нарадзілася двое дзяцей. Сын Канстанцін Радзівіл стаў адным з першых беларускіх фалькларыстаў. Толькі пакуль выхоўваць уласных дзяцей, Мацею давялося нямала паклапаціцца аб лёсе непаўналетняга Дамініка Гераніма, сына Гераніма Вінцэнты Радзівіла і пляменніка Пане Каханку.
    Кароль Станіслаў апошнім часам адчуваў сябе хворым, да фізічнай немачы дадалася слепата. Разумеючы, што дні яго злічаны, прапанаваў Мацею паехаць разам адпачыць на воды ў Сілезію. Мацей не сумняваўся, што запрашэнне — невыпадковае. Пане Каханку хацеў, каб у такі час поруч з ім быў блізкі чалавек. Дый, мабыць, меў намер зрабіць некаторыя свае апошнія распараджэнні. Так і адбылося. Кароль Станіслаў заявіў што жадаў бы бачыць апекуном Дамініка Гераніма, як адзінага спадкаемца, Мацея:
    — Табе давяраю больш, чым камунебудзь іншаму.
    — Згодны быць апекуном, але як паставяцца да гэтага іншыя...
    — Хто іншыя? — Пане Каханку ўзарваўся,— Якая мне да іх справа. Гэта мая воля...
    — Хоць бы Міхал Геранім,— спакойна адказаў Мацей.
    — А, Міхал Геранім! Яшчэ, можа, і Юзаф Мікалай?
    — I Юзаф Мікалай таксама...
    Як ні дзіўна, Пане Каханку нечакана астыў, невідучым позіркам уставіўся на Мацея, аднак таму падалося, што сваім поглядам пранізвае яго наскрозь. I Мацею стала
    228
    вельмі шкада Кароля Станіслава — яшчэ нядаўна такі магутны, самаўпэўнены, ён выглядаў безабаронным і слабым. Хацеў нават сказаць колькі слоў, каб супакоіць, але Пане Каханку загаварыў сам:
    — Яны не супакояцца, пачнуць даказваць свае правы. Толькі ты не здавайся. Абяцаеш мне?
    — Абяцаю.
    — А я пастараюся, каб пасля маёй смерці не ўзнікла ніякіх складанасцей.
    Памёр Пане Каханку 21 лістапада 1790 года. Аднак хоць Трыбунал Вялікага княства Літоўскага пацвердзіў апякунства Мацея над Дамінікам Геранімам, ні Міхал Геранім, ні Юзаф Мікалай Радзівілы з гэтым не пагадзіліся. Яны пачалі ўпартую барацьбу за перагляд рашэння. Асаблівую настойлівасць праявіў першы. Прэтэнзіі ўзмацніліся пасля таго, як Мацей быў гатовы адмовіцца ад апякунства на карысць Юзафа Мікалая. Міхал Геранім настойваў, што толькі ён можа быць дастойным спадкаемцам.
    Справа зноў дайшла да Трыбунала Вялікага княства Л ітоўскага і разглядалася ў Гародні ў чэрвені 1791 года. Перамога ўсё ж была за Мацеем. Аднак і пасля гэтага Міхал Геранім не здаўся. Ён звярнуўся ў Трыбунал Кароны. Тым, ад каго залежала рашэнне, нават даваў хабар. Тым не менш апекуном застаўся Мацей Радзівіл. Але да Міхала Гераніма перайшло кіраванне маёнткамі, атрыманымі ў спадчыну Дамінікам Геранімам на тэрыторыі Польшчы. Давялося Мацею пагадзіцца. Для яго галоўным было выканаць абяцанне, дадзенае Пане Каханку, і старанна клапаціцца пра лёс непаўналетняга спадкаемца. А таксама займацца яго дастойным выхаваннем. Дзеля гэтага прызначыў настаўнікам Дамініка Францішка Карпінскага.
    Клопаты, звязаныя з упарадкаваннем спадчынных правоў, не перашкаджалі прымаць далейшы ўдзел у палітычным жыцці. Актывізацыі дзейнасці ў гэтым кірунку паспрыялі тагачасныя падзеі. Захопніцкая палітыка Расійскай імперыі прывяла да таго, што ўзнікла пагроза існавання Рэчы Паспалітай. Мацей Радзівіл апынуўся ў шэрагу тых, хто выступаў супраць заваёўнікаў. Калі расійскія войскі перайшлі дзяржаўную мяжу, ад імя Дамініка Гераніма і ад свайго аддаў у распараджэнне арміі войска Вялікага княства Літоўскага ўсе замкі і арсеналы, якія належалі ім. У шэрагі змагароў уступіла і войска саміх Радзівілаў — так званая Радзівілаўская міліцыя.
    229
    Звяртаючыся ў Вайсковую камісію, пісаў: «Найперш Айчыну, а пасля Радзівілаўскі дом жадаю бачыць шчаслівымі». Ліст быў апублікаваны ў многіх перыядычных выданнях, а таксама выпушчаны спецыяльнымі лістоўкамі. Патрыятычны ўчынак Мацея знайшоў такі шырокі рэзананс, што 25 жніўня 1792 года яму, а таксама Дамініку Гераніму на сойме выказалі падзяку за падтрымку барацьбы супраць акупантаў
    Далейшыя падзеі, як вядома, разгортваліся не на карысць патрыётаў Бацькаўшчыны. Перамаглі тыя, хто хаўрусаваў з расійскімі ўладамі. Згодніцкую пазіцыю заняў і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Многіх пачалі пераследаваць. У дачыненні да Мацея пакуль абмежаваліся тым, што ў сакавіку 1793 года пазбавілі апякунства, і яно перайшло да Міхала Гераніма Радзівіла.
    Калі невыносна цяжка станавілася на душы, заспакаенне знаходзіў у музыцы. He толькі слухаў яе, а і пісаў новыя творы. Яшчэ ў 1788 годзе з’явіліся яго шэсць паланезаў для камернага аркестра, прысвечаных саксонскаму курфюрсту Антонію і прынцэсе Ганне. Але найбольшы поспех Мацея чакаў у 1797 годзе, калі напісаў свой самы цудоўны твор — Дывертысмент для камернага аркестра, а таксама Серэнаду для струннага квартэта, Санаціну для скрыпкі ці флейты і фартэпіяна.
    Па сведчанні вядомага музыказнаўцы Вольгі Дадзіёмавай «паводле эстэтычнастылявой арыентацыі, мастацкіх якасцяў і ўзроўню кампазітарскай тэхнікі гэтыя творы можна паставіць у адзін шэраг з тымі шматлікімі опусамі, якія стваралі музычную атмасферу сваёй эпохі і прыцягвалі ўвагу як класікаў еўрапейскага музычнага мастацтва, так і кампазітараў менш буйнога таленту, як прафесіяналаў, так і аматараў». «Мацей Радзівіл зза свайго шляхетнага паходжання не мог лічыцца прафесійным музыкантам дэюра, хоць быў ім дэфакта паводле ўзроўню валодання кампазітарскім майстэрствам, у чым пераконваюць яго творы, якія да сённяшняга дня радуюць слухачоў сваёй прыгажосцю».