• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Людвік вельмі здзівіўся такому адчуванню, бо ніколі не назіраў за сабой чагосьці падобнага. Ніколі не было ў яго і асаблівага жадання капацца ў сабе, а тым больш адсутнічала сентыментальнасць. А тут нечакана стала неяк асабліва маркотна, нават да таго тужліва, што станавілася цяжка саўладаць з пачуццямі. Хто ведае, магчыма, калі б нікога не знаходзілася побач, употай выцер бы здрадлівую слязу.
    Інтуітыўна прадчуваў будучыя перамены ў жыцці, але якімі яны будуць, пакуль не ведаў. А рэзкі адлік зменам у яго біяграфіі, па сутнасці, быў звязаны з гэтым момантам, калі абаронцы Быхава апынуліся перад выбарам, як быць далей. Усе спадзяванні яны ўскладалі на тое, што маскоўцы дадуць перадышку, аднак не ведалі, што іхні лёс ужо прадвызначаны, бо, не дачакаўшыся жаданай
    168
    падмогі, вымушаны будуць горад здаць. He ведаў гэтага і Людвік...
    ...Сяніцкія (паводле іншых звестак, Сініцкія і нават БончСіпіцкія ці СініцкіяБонч, ва ўсякім разе пад такім двайным прозвішчам у некаторых дакументах згадваецца Крыштоф Казімір) паходзілі са шляхецкага роду герба Бонча. 3 яго прадстаўнікоў найбольш вядомыя стрыечныя браты Крыштоф Казімір і Людвік.
    Старэйпіы быў сынам Веспасіяна Сяніцкага і нарадзіўся ў 1671 годзе. Наконт з’яўлення на свет Людвіка Сяніцкага звесткі больш дакладныя: 2 лютага 1667 года. Абодва прымалі актыўны ўдзел у Паўночнай вайне, а Людвік далучыўся да гэтых падзей дзякуючы брату, які спачатку ваяваў на баку рускіх і праславіўся ў час аблогі Быхава ў 1702 годзе.
    Уладальнік Быхава К. Сапега, калі ў 1700 годзе пачалася Паўночная вайна, падтрымліваў Карла XII, а пасля — шведскага стаўленіка Станіслава Ляшчынскага. Польскі кароль і курфюрст Саксоніі Аўгуст II знайшоў саюзніка ў асобе рускага імператара Пятра I і выступіў супраць Ляшчынскага і яго прыхільнікаў. Вынікам іх саюзу і стала аблога Быхава, якая пачалася 29 жніўня 1702 года. На падмогу саюзнікам паспяшаліся Нежынскі, Старадубскі і Прылуцкі казацкія палкі пад камандаваннем наказнога гетмана запарожскага войска палкоўніка Міхаіла Міклашэўскага, а таксама войска генерала артылерыі Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Казіміра Сяніцкага, які на той час быў харунжым наваградскім і адміністратарам Магілёўскай аўтаноміі, у складзе Беларускай дывізіі, конніцы беларускалітоўскіх татар і батарэі артылерыі. У яе ўваходзіла і пятнаццаць вялікіх гармат, у тым ліку і «галандка». Неўзабаве падышлі яшчэ два казацкія палкі.
    Паспяховае ўзяцце Быхава адбылося найперш дзякуючы высокаму ваеннаму майстэрству Крыштофа Казіміра. Для непрыкметнага і бяспечнага набліжэння да праціўніка, а затым для акружэння горада ён паспяхова выкарыстаў так званыя апрошы — загадаў спешна выкапаць вузкія, але глыбокія зігзагападобныя равы. Затым былі зроблены шматлікія падкопы пад гарадскія валы і сцены. I ўвесь час працягваўся бесперапынны артылерыйскі абстрэл, у час якога асаблівы эфект мела «галандка».
    I ўсё ж Быхаў для Сяніцкага стаў цяжкім выпрабаваннем. Абаронцы аказалі жорсткае супраціўленне. Гарнізон,
    169
    якім камандавалі пярнаўскі падкаморы Мікалай Більдзюкевіч і быхаўскі губернатар оберстлейтэнант Якуб Дэро, пратрымаўся да 10 кастрычніка, пасля чаго мусіў прысягнуць каралю Аўгусту II.
    Горад і замак разам з усімі 30 гарматамі, што былі ў ім, a таксама з усёй амуніцыяй перайшлі да Крыштофа Казіміра, частка гарнізона і наёмнікі былі пераведзены ў Магілёў. Папоўніўся ж быхаўскі гарнізон за кошт 400 гвардзейцаў караля. Крыштоф Казімір быў прызначаны губернатарам Быхава і адміністратарам Быхаўскага графства. Праз год ён стаў генералмаёрам Вялікага княства Літоўскага і мечнікам Княства. Апошняя пасада лічылася асабліва ганаровай, бо мечнік, ці, інакш кажучы, мочны, у час вялікіх урачыстасцей у краіне ішоў наперадзе манарха і нёс аголены меч — сімвал вайсковай славы.
    Людвік Сяніцкі ўдзелу ў аблозе Быхава не прымаў, але менавіта паспяховае завяршэнне яе, а ўслед за гэтым рост аўтарытэту брата паспрыялі таму, што ён таксама заняў адказныя пасады. Спачатку быў адміністратарам Магілёўскай аўтаноміі, а потым стаў віцэгубернатарам Быхава, падстолі Вялікага княства Літоўскага, а падстолі з’яўляўся намеснікам стольніка, які ў час урачыстых абедаў кіраваў сервіроўкай святочнага стала і адказваў за своечасовую падачу страў.
    Аднак найбольш важная пасада, якую займаў Людвік,— гэта рэгіментар. Так называлі часовага намесніка гетмана, які браў на сябе ягоныя абавязкі ў час адсутнасці апошняга па розных прычынах: у выніку смерці, хваробы, палону... Ён узначальваў усё войска Кароны ці Княства альбо яго частку ў час баявых дзеянняў ці знаходжання на зімовых кватэрах. Апошняе тычылася і Людвіка Сяніцкага. Дарэчы, рэгіментарам быў і Крыштоф Казімір, які некаторы час камандаваў Беларускай дывізіяй.
    Ды слава — рэч такая, што той, хто спазнаў яе, часам пачынае пераацэньваць свае магчымасці. Так атрымалася і з Крыштофам Казімірам. Стаўшы адзіным правіцелем не толькі Быхава, а і Быхаўшчыны і прыбраўшы да сваіх рук, па сутнасці, усе прыбыткі Магілёўскай аўтаноміі, ён гэтым не задаволіўся. Сапраўды: чым больш ясі, тым больш есці хочацца.
    Крыштоф Казімір знайшоў хаўруснікаў, якія разважылі, што ад падтрымкі Аўгуста II карысці мала дый хаўрус з Пятром I дае куды менш, чым можа даць наладжванне
    170
    належных кантактаў з Сапегамі і Карлам II. У свае сакрэты пасвяціў брата, а Людвік не толькі ўхваліў яго намеры, але і заявіў, што пры першай жа неабходнасці падтрымае войскам.
    У братоў не было сумнення, што іхняя здрада, а тое, што адоылося, інакш і не назавеш, не пройдзе беспакарана і першы ж удар рускае войска скіруе на Быхаў. Але паколькі Людвік Сяніцкі ў гэты час знаходзіўся ў Магілёве, усе клопаты па падрыхтоўцы Быхава да наступлення праціўніка ўзяў на сябе Крыштоф Казімір. Праўда, і сам Быхаў, і замак у гэты час і так уяўляўлі непрыступную цытадэль, дзе знаходзілася шмат пешага і коннага войска, a таксама ў дастатковай колькасці гармат.
    Толькі гэтага Крыштофу Казіміру падалося мала. Ён загадаў прывезці ў Быхаў як мага больш тоўстых калод і звыш дзесяці вазоў вялікіх шрубаваных нажоў. Пасля гэтыя нажы былі ўвагнаны ў калоды, а таксама ў бярвенні, і ўсё патаемна паставілі вакол гарадскога вала, каб у час штурму непрыяцель напаткаў перад сабой непрадбачаную перашкоду.
    Бунт нядаўняга саюзніка прывёў Пятра I у ярасць, a яшчэ больш яго азлобіла тое, што Сяніцкістарэйшы выкраў грошы з царскай казны, якія накіроўваліся на выплату жалавання рускім палкам. А пра тое, што казна ў дарозе, Крыштоф Казімір даведаўся ад аднаго са сваіх людзей, які напаткаў яе пад Барысавам. Адразу паслаў туды каля паўсотні вояў. Яны перахапілі абоз з каштоўным грузам у лесе і перабілі большую частку аховы, а астатнія ў паніцы ўцяклі. Грошы ж былі забраны.
    Пётр I спешна адправіў пад Быхаў некалькі дзесяткаў палкоў пад камандаваннем вопытных генералаў Баўра, Валконскага, Фонвердэна і інш. Аднак маскоўскае войска па прыбыцці адразу на штурм не пайшло, а абмежавалася залпамі з лёгкіх гармат, а пасля на абаронцаў абрынуліся бомбы, якія, праўда, не нанеслі вялікай шкоды. Гэта, a таксама своечасовы прыход на падмогу Людвіка са сваім войскам і спадзяванне, што не пакінуць у бядзе Сапегі і Карл XII, надавала Сяніцкамустарэйшаму ўпэўненасці.
    Яе неўзабаве паменшала, бо праходзіў час, а абяцанні Сапегаў і шведскага караля так і не ажыццявіліся. Затое маскоўцы актывізаваліся, пачаўшы моцнае бамбаванне горада і замка. Калі ж яны не спыніліся некалькі дзён запар, стала зразумела, што ўтрымаць Быхаў наўрад ці ўдасца.
    171
    У горадзе пачаліся пажары, а потым быў разбураны і палац. Нічога не заставалася, як прасіць у рускіх перадышкі...
    ...Барабаншчык вярнуўся ні з чым. Спадзяванне на лепшае, аднак, яшчэ цеплілася, бо маскоўцы канчатковага адказу на прапанову абаронцаў Быхава не далі, абяцалі падумаць.
    Чакаць давялося нядоўга. Назаўтра ж здалёку пачуўся знаёмы барабанны пошчак, які не выклікаў сумнення, што да горада спяшаецца пасланец рускіх. Крыху наблізіўшыся, ён зноў ударыў у барабан, а ўжо ля самай гарадской брамы трэці раз зрабіў гэта.
    Яго сустрэлі, як самага дарагога госця. Нават налілі кварту гарэлкі. Праўда, доўга вадзілі з завязанымі вачыма па горадзе, потым па замку. Пры гэтым грукалі зброяй, гучна размаўлялі — усё рабілася для таго, каб пераканаць барабаншчыка, якое добрае ўзбраенне ў абаронцаў і як іх шмат знаходзіцца ў горадзе і замку. Ды ўсе гэтыя намаганні былі марныя.
    Выпіўшы гарэлку і падзякаваўшы за гасціннасць, рускі пасланец сказаў:
    — Нашы пановегенералы не могуць даць вам два тыдні на роздум.
    — А колькі? — запытаўся Людвік.
    — Толькі тры дні.
    He паспеў Людвік выказаць здзіўленне, як у гаворку ўмяшаўся Крыштоф Казімір:
    — Тры дні дык тры дні. Асаблівай розніцы для нас няма. Усё адно здатны даць належны адпор. Так і паведамі панамгенералам.— Наўмысным спакоем і як бы вонкавай абыякавасцю ён хацеў запэўніць рускага пасланца ў тым, што ў абаронцаў Быхава і сапраўды справы ідуць добра. — А табе дзякуй,— і, у пацвярджэнне ўдзячнасці, наліў яму яшчэ гарэлкі і падарыў некалькі залатых дукатаў.
    Развітаўшыся з барабаншчыкам, Крыштоф Казімір зноў пачаў раіцца з надзейнымі сябрамі. Нічога не хаваў ад іх, дый яны самі цудоўна разумелі, што супраціўляцца далей няма ніякага сэнсу. Адзінае выйсце ў тым, каб умовы, якія збіраліся прапанаваць рускаму камандаванню, не былі для яго ганебнымі, дазвалялі з гонарам выйсці з гэтага складанага становішча, калі сталася відавочна, што без здачы Быхава не абысціся. А на абдумванне гэтых умоў заставалася тры дні.
    Адведзены маскоўцамі час вырашылі выкарыстаць з найболыпай карысцю для сябе. Крыштоф Казімір папрасіў
    172
    кожнага прапанаваць тое, што, на яго погляд, абавязкова неабходна ўлічыць, здаючыся ў палон. Першым, хто ўхваліў падобны намер, быў Людвік. Ён, як і іншыя, хто сабраўся на гэтую надзвычайную раду, глыбока перажываў паражэнне, але і спадзяваўся, што, магчыма, удасца з рускімі памяркоўна разысціся. Дый меў на прыкмеце прапановы, якія дазвалялі да.магчыся гэтага. Канечне, пры ўмове, што маскоўцы не стануць пярэчыць.
    Праз дзень раніцой (адтэрміноўваць рашаючы момант ужо не мела ніякага сэнсу) сабраліся зноў, каб зняць рознагалоссі, якія маглі ўзнікнуць. Кожны выказваў свае думкі, а пасля разам гэта абмяркоўвалі. Калі ж якаянебудзь прапанова набірала большасць галасоў, яна адразу праходзіла. А ў выніку ўсё звялося да наступнага.