• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Апошняе ёй імпанавала яшчэ і таму, што і мужа яна хацела бачыць манархам з неабмежаванай уладай, а гэтага можна было дамагчыся толькі ў тым выпадку, калі зменшыць уладу магнатаў і князёў, а таксама апрыходаваць землі, што знаходзіліся ў калектыўным карыстанні. Адны з іх яна збіралася падначаліць сабе, іншыя аддаць у непасрэднае кіраванне Жыгімонту I.
    Дзякуючы Боне Сфорцы у Рэчы Паспалітай, а найперш у Вялікім княстве Літоўскім, а калі быць яшчэ больш дакладным, у той частцы яго, якая сёння з’яўляецца тэрыторыяй Беларусі, наспявала вялікая сялянская рэформа. Менавіта наспявала, бо пры ўсім жаданні каралева і вялі
    82
    кая княгіня літоўская не магла распачаць яе адразу, і на тое было некалькі прычын.
    Сказвалася непадрыхтаванасць мясцовых улад да значных пераўтварэнняў, а ў некаторых месцах і няздольнасць падобныя зрухі праводзіць. Боне Сфорцы неабходна было падшукаць тых, хто стаў бы не толькі выразнікам яе інтарэсаў, але і, што, безумоўна, важней, змог бы належным чынам і з найбольшай аддачай праводзіць яе задумы ў жыццё.
    Галоўнае, аднак, заключалася не ў гэтым. Асноўная перашкода ў немагчымасці адразу прыступіць да рэфармавання сельскай гаспадаркі была ў тым, што яшчэ заставалася нявырашаным пытанне з ранейшымі ўладальнікамі. А гэта зацягнулася на працяглы час, і толькі ў 1522—1523 гадах, у залежнасці ад мясцовасці, усе спрэчныя пытанні паспяхова вырашыліся, што поўнасцю і развязала рукі Боне Сфорцы, і яна змагла ўзяцца за справу, якая і стала тым добрым, што пакінула аб італьянцы значны след у беларускай гісторыі.
    Перамены, якія адбыліся, у розных месцах не мелі аднолькавага характару, хоць пры ўсіх выдатках, інакш, як наватарскімі, іх нельга назваць.
    У шэрагу гарадоў, якія Жыгімонт I перадаў у карыстанне Боне Сфорцы, як вядома, значыліся Клецк і Рагачоў, але імі, а таксама Гарадком валодаў князь Фёдар Іванавіч, прытым, дзякуючы волі таго ж Жыгімонта I, яны з’яўляліся яго пажыццёвымі ўладаннямі.
    Атрымліваецца, як быццам, няўвязка. Прынамсі, два гарады аддадзеныя ў карыстанне дзвюм асобам. Ды не трэба забываць, што першае сваё рашэнне, якое ўлічвала інтарэсы князя Фёдара Іванавіча, кароль прыняў яшчэ ў 1509 годзе, калі і думаць не мог, што ў яго з’явіцца другая жонка, прытым менавіта Бона Сфорца. Падарыўшы ж Клецк і Гарадок ёй, не прымаў якіхнебудзь арганізацыйных мер, і толькі пасля смерці Фёдара Іванавіча Бона Сфорца стала законным землеўласнікам. Дый то не адразу. Пакуль афармлялася перадача гэтых зямель ад пакойнага, імі кіраваў староста берасцейскі, ковенскі, лідскі, маршалак дворны Юрый Ільініч. У абавязкі Юрыя Іванавіча ўваходзіла і разгледзець усе маёмасныя прэтэнзіі, якія ўзніклі, з чым ён справіўся паспяхова.
    Плён дзейнасці Боны Сфорцы на Рагачоўшчыне, як і ў іншых рэгіёнах вялікі, але найбольшая заслуга ў тым, што сам Рагачоў, разбураны ў 1535 годзе ў час вайны з
    83
    Масковіяй, быў адноўлены. Апроч таго, каралева і вялікая княгіня літоўская прыняла ўсе захады, каб пабудаваць у горадзе магутны замак, запрасіўшы для распрацоўкі праекта аднаго з вядомых італьянскіх архітэктараў. Дарэчы, спецыялісты з Італіі запрашаліся і ў іншых выпадках, а гэта лішні раз сведчыць на карысць таго, што Бона Сфорца не забывала пра Радзіму, а таксама добра ведала, што шмат у чым па сваім развіцці Італія абышла Вялікае княства Літоўскае, але ж і не магла не бачыць, наколькі таленавітыя тамашнія людзі, калі запрашала да сябе ўпраўляючыхбеларусаў.
    Пры ўзвядзенні замка чакаўся вялікі аб’ём работ, таму на будаўніцтва прыцягнулі шмат сялян з навакольных вёсак, нямала працавала і гараджан. Праца гэтая была цяжкая, аднак іншага выйсця не заставалася, дый, безумоўна, і сама Бона Сфорца, і тыя, хто адказваў за будаўніцтва, пра гэта шмат не думалі. Без шматлікай таннай рабочай сілы было не абысціся. А працавалі ўвесь светлавы дзень.
    Каб надаць замку трываласці і непрыступнасці, асабліва ўмацоўвалі сцены. Завозілі тоўстыя бярвёны, якія клаліся двума паралельнымі радамі, а паміж глінай і зямлёй утрамбоўвалі камяні. Старанна рыхтавалі і перакрыцці, а зверху на сценах, як і заўсёды ў падобных выпадках, рабіліся вялікія пляцоўкі, на якія ўстанаўліваліся гарматы, кадзі з вадой, каб, калі з’явіцца неаоходнасць, хутка патушыць пажар, а таксама спецыяльныя прыстасаванні, што дазвалялі весці нагляд за непрыяцелем.
    Рагачоўскі замак уяўляў сабой комплекс мураваных будынкаў, якія акружала непрыступная агароджа, а таксама абараняльны роў з вадой, праз які праходзіў пад’ёмны мост. Унутры ж размяшчаўся аднапавярховы палац з пяці жылых пакояў, кухні, мезаніна ў дзве залы. Да палаца прымыкаў флігель, дом аканома, царква і розныя гаспадарчыя пабудовы. Пры ўездзе ў замак размяшчалася двух’ярусная брама.
    Пакуль вялося будаўніцтва, Бона Сфорца рэгулярна цікавілася яго ходам. Сама, праўда, не наведвалася. I таму, што не ставала часу пабываць усюды, дзе ажыццяўляліся яе планы. Дый не старалася гэта рабіць, бо была ўпэўнена, што любая справа будзе развівацца паспяхова, калі знайсці надзейных памочнікаў. А імі і былі тыя, хто адказваў за ход будаўніцтва.
    Імёны іх не захаваліся, затое можна назваць аканомаў замка. У 1545 годзе ім быў Міхто Якубовіч, у 1548м — Павел Папяльжынскі,у 1552м — Багдан Даўмат,у 1555м —
    84
    Мацвей Вайцаховіч, у 1556 годзе — Рыгор Бака. Дый надзейным радцам і памочнікам Боны Сфорцы ва ўсіх пачынаннях, а будаўніцтва Рагачоўскага замка не стала выключэннем, быў дзяржаўца княства Пінскага, пісар, староста пінскі, клецкі, гарадоцкі, рагачоўскі Іван Харэвіч.
    Іван Міхайлавіч кіраваў княствам каля 20 гадоў. Верагодней за ўсё, гэта і яго заслуга, а не адной Боны Сфорцы, што ў Рагачоўскім замку быў створаны рагавы аркестр. Як і Бона Сфорца, Харэвіч належаў да людзей, якія, узяўшыся за важную справу, не абмяжоўваюцца тым, каб рабіць толькі тое, што знаходзіцца на першым плане, але і глядзяць у перспектыву. He можа быць сумнення, што той жа аркестр прыносіў радасць жыхарам замка, а ў моманты адпору непрыяцелю натхняў на ратныя подзвігі.
    Клецк у валоданне Боны Сфорцы перайшоў у 1523 годзе. I ў гэтым горадзе, як і ў наваколлі, пры правядзенні рэформаў яна праявіла сябе дзелавым і валявым чалавекам. I таксама дзейнічала не ў адзіночку, а абапіралася на памочнікаў, у прыватнасці на старосту Станіслава Хвальчэўскага, на плечы якога была ўскладзена асноўная ноша цяжару, што выклікалі гэтыя пераўтварэнні. Але Хвальчэўскі не толькі сам праявіў арганізатарскія здольнасці, a і меў і надзейных памочнікаў, якімі былі Іван Гарэцкі, Ян Дубоўскі і нехта Богуш. Гарэцкі пад наглядам Хвальчэўскага склаў пісцовую кнігу Пінскага і Клецкага княстваў.
    Кобрынскімі землямі яна пачала валодаць пасапраўднаму і таго пазней — толькі ў 1532 годзе, бо, паводле прывілеі, выдадзенага Жыгімонтам I Старым 7 чэрвеня 1519 года, пажыццёвым уладальнікам староства, у якое ператваралася Кобрынскае княства, станавіўся маршалак польскага сейма Вацлаў Касцевіч, хоць, для прыкладу, Пружаны заставаліся ў складзе адміністрацыйнага падпарадкавання самога караля і вялікага князя, а Касцевіч станавіўся дзяржаўцам і кіраваў ад імя яго. Землі Кобрынскага староства, у тым ліку і Пружаны, сталі ўладанпямі Боны Сфорцы пасля смерці Касцевіча.
    I ў іншых месцах яна паслядоўна ўмацоўвала свае пазіцыі, знаходзячы саюзнікаў і нязменна праяўляючы цвёрдую волю, што была скіравана на правядзенне зямельнай рэформы, якая ў далейшым атрымала назву Валочная памера, і ставіла сваёй галоўнай задачай удасканальванне карыстання зямлёй, вызначала парадак абкладання сялян феадальнымі павіннасцямі. Назва ж пайшла ад таго, што
    85
    ў аснову гэтай рэформы быў уведзены падзел зямлі плошчай у адну валоку, што адпавядае 21,3 гектара. Зыходзячы з валокі, і праводзіліся ўсе далейшыя пераўтварэнні.
    Ажыццяўленне Валочнай памеры прывяло да таго, што ва ўладаннях Боны Сфорцы была ліквідавана цераспалосіца і ўведзена трохполле. Усе сялянскія землі зводзіліся ў адзін кавалак, ці, інакш кажучы, абруб, пасля чаго дзяліліся на валокі. Прымалася пад увагу якасць глебы, якая адносілася да добрай, сярэдняй, кепскай і г. д. Землі аддаваліся ў карыстанне ўласнікам у залежнасці ад іх маёмаснага становішча.
    Упарадкаванне землекарыстання ставіла і такія задачы, як найлепшае размяшчэнне жылля. Да рэформаў Боны Сфорцы ўсё рабілася спантанна, уласнік сам вырашаў дзе ставіць хату, а дзе гаспадарчыя пабудовы. Ніхто не клапаціўся і аб планіроўцы населеных пунктаў: кожны будаваўся там, дзе яму падабалася. Вёскі былі непрыглядныя, хаты «разбягаліся», быццам тыя авечкі ў полі. У многіх паселішчах адсутнічала вуліца, а пабудовы аднаго ўласніка аддзяляліся ад збудаванняў другога зямельнымі ўчасткамі.
    Бона ж Сфорца загадала, каб сялянскія сялібы абавязкова былі перанесены на палі, што па якасці глебы адносіліся да сярэдніх. У вёсках з’явіліся вуліцы, па адзін бок якіх размяшчаліся хаты, па другі — гаспадарскія пабудовы. Паселішчы стала не пазнаць. Яны пачалі радаваць вока хоць нейкай планіроўкай. Няхай ёй і далёка было да той, што існавала ў італьянскіх вёсках, на якія арыентавалася Бона Сфорца, але яе новаўвядзенні ўсё ж сталі значным крокам наперад.
    Яшчэ больш каралева зрабіла па ўдасканаленні абкладання сялян, устанавіўшы новую сістэму відаў і норм павіннасцей, якія браліся з валокі і залежалі ад якасці глебы. Частка павіннасцей і даніны замянялася грашовымі выплатамі. А ўвогуле новаўвядзенні, што ў рэшце рэшт прывялі да прыняцця каралём і вялікім князем літоўскім, ужо Жыгімонтам II Аўгустам, сынам Жыгімонта I Старога і Боны Сфорцы «Уставы на павалокі», сведчаць, наколькі яна рашуча ламала старыя парадкі і як гатова была ў дасягненні пастаўленай мэты ісці нават, калі карыстацца сённяшнімі паняццямі, на непапулярныя меры, дзеля ўмацавання як сваёй улады, так і пазіцый Жыгімонта I Старога. Гэта, вядома, не магло не выклікаць незадавальнення з боку некаторай часткі сялянства, якое лічыла, што ста
    86
    новішча яго пасля пераўтварэнняў значна пагоршылася, але большасць вітала змены, бо, пры пэўных выдатках рэформаў, выйгравала.
    Паводле характару іх галоўных павіннасцей сяляне падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: асадныя, цяглыя і сялянеслугі. Значнае месца адводзілася першым, якія, як і цяглыя, паводле «Устава на павалокі», плацілі чынш, давалі дзякла і стацыю (прытым як натурай, так і грашыма), адбывалі талокі і згоны. Вартасць усіх павіннасцей дакладна агаворвалася і залежала ад якасці зямлі. Прытым мела «разбег» паміж добрай і вельмі дрэннай амаль у два разы. 3 першай павіннасці ацэньваліся ў 106 грошаў, з апошняй — у 66. Адпаведна з сярэдняй па якасці зямлі павіннасці прымерваліся дзесьці да сярэдняга паказчыка паміж першай і апошняй катэгорыяй.