• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    На працягу некалькіх дзён Манькоўскі рэгулярна раніцой з’яўляўся каля палаца. Убачыўшы, як выходзіць імператар на развод, з хваляваннем чакаў абумоўленага знака. Ды дарэмна: ніхто не падаваў яго. Нават пачаў было думаць, што знаёмыя пра ўсё забыліся, але пасля супакойваўся. Дамовіліся ж, што яны выкарыстаюць такі выпадак, калі ў Паўла I будзе асабліва цудоўны настрой, каб быць упэўненым, што выкажа жаданне дапамагчы.
    Нарэшце такая раніца настала. Хоць і стаяў Манькоўскі далекавата ад палаца, заўважыў, што імператар надзіва вясёлы. He чакаючы знаку, падышоў бліжэй, супыніўся за адным з тоўстых дрэў. Сэрца ад хвалявання забілася моцнамоцна, адчуванне было такое, што яно восьвось вырвецца з грудзей.
    Ігнат ажно перавёў дыханне, у нецярплівасці азірнуўся па баках. Так і хацелася напомніць: «Ды не цягніце вы, сама час, каб падысці да Паўла I». Толькі як з рабіць гэта? Дый каму нагадаць пра сябе? Як быццам, нікога са знаёмых поруч з імператарам няма. Але вось ён той, які запэўніў, што абавязкова дапаможа.
    251
    Манькоўскаму падалося, што іхнія позіркі сустрэліся. I здзівіўся пры гэтым, што ніякай рэакцыі няма. Няўжо яшчэ адна раніца пройдзе марна і давядзецца пайсці ні з чым. Але што гэта? Так і ёсць: знаёмы ледзь прыкметна KiBae галавой і нават падміргвае.
    У гэтае імгненне Ігнату хацелася перахрысціцца. Ён і перахрысціўся, але толькі ў думках, а сам асцярожна, каб не выклікаць падазрэння, выйшаў зза дрэва і пакрочыў насустрач імператару.
    Павел I не паспеў ніяк зрэагаваць на яго нечаканае з’яўленне на сваім шляху, як Манькоўскі, скінуўшы шапку, апынуўся перад ім на каленях, а ліст хуценька паспеў пакласці сабе на галаву.
    Імператар, здзіўлены, заўважыў яго, падышоў да Манькоўскага. Той, працягваючы стаяць на каленях, толькі ўзняўшы галаву, лісліва паглядзеў у вочы Паўлу I, глытаючы ад хвалявання словы, папрасіў:
    — Ваша Вялікасць, выслухайце!
    — Ды падыміцеся,— сказаў Павел I, па апратцы заўважыўшы, што перад ім знаходзіцца зусім не просты чалавек,— Гаварыце, чым магу быць Вам карысны.
    — У лісце, Ваша Вялікасць, усё напісана,— Манькоўскі ўзняўся, але працягваў правай рукой прытрымліваць канверт на галаве.
    — А калі ў некалькіх словах?
    — Калі коратка, дык хачу жаніцца!
    — А я пры чым? — рассмяяўся імператар.
    He стрымалі сваіх усмешак і афіцэры, якія суправаджалі яго.
    — Ды бацька нявесты, Ваша Вялікасць, супраць. Дапамажыце...
    — А як я магу дапамагчы? — Павел ахвотна падтрымліваў гаворку, што лішні раз сведчыла аб тым, што ў яго і сапраўды ў гэтую раніцу, як ніколі, быў цудоўны настрой.
    — Пра гэта ўсё ў лісце сказана...
    — У лісце? — Імператар узяў канверт, разарваў яго, хуценька прабег вачыма тэкст і засмяяўся куды гучней, чым спачатку: — А і сапраўды, бадай, трэба дапамагчы. Толькі пачакайце. Правяду развод, а пасля прадстаўлю Вас імператрыцы.
    Марыя Фёдараўна, даведаўшыся, пра што гаворка, праявіла яшчэ большую зацікаўленасць, чым імператар. Падрабязна распытала ў Манькоўскага, хто яго нявеста,
    252
    кім працуе яе бацька. Дый увогуле, яе гаворка з Ігнатам зацягнулася. Адчувалася, што Манькоўскі спадабаўся ёй сваёй сціпласцю, ветлівасцю, манерай паводзін.
    — He хвалюйцеся, абавязкова дапаможам Вам.
    А праз дзень Ігнат, схаваўшы надзейней лістрэскрыпт імператара, вяртаўся на перакладных дамоў Адразу ж па прыбыцці паспяшаўся на кватэру да Макавецкага. Той, калі даведаўся ад прыслугі аб прыбыцці настырнага «зяця», загадаў не пускаць яго на парог, пры гэтым перадаў Ігнату, што калі не пакіне ў спакоі, выкліча паліцыю. Рахіль паспрабавала заступіцца, аднак гэта выклікала яшчэ большае абурэнне:
    — 3 табой таксама будзе кароткая размова. Хопіць цацкацца. У бліжэйшы час знайду жаніха, якога сам захачу!
    — Ды выслухайце Ігната, тата,— не зважаючы на яго пагрозы прасіла Рахіль,— Прашу вас, выслухайце.
    У гэты момант Манькоўскі, адціснуўшы прыслугу, усё ж аказаўся ў пакоі.
    — Як бачыце, я тут,— смела прамовіў Ігнат Антонавіч.— I не адзін...
    — Жартаваць уздумаў?
    — Ну навошта так? Якія могуць быць жарты, калі я прывёз Вам ліст ад самога імператара.
    — Што ты вярзеш? — адчувалася, што Ігнатава паведамленне заінтрыгавала Макавецкага, ён паспакайнеў, хоць так і не мог разабрацца, што і да чаго.— Які яшчэ ліст?
    — Вам, асабіста.
    — Нягоднік! — Макавецкі пайшоў у наступ.— Вон, каб нагі тваёй тут не было. Гэта ж падумаць: нават імператара ў спакоі не пакідае.
    — Бярыце, чытайце. — Ігнат так спакойна разарваў канверт, быццам яму толькі і даводзілася рабіць тое, што дастаўляць будучаму цесцю царскія пасланні.
    Макавецкі змяніўся ў твары. Для яго больш не заставалася ніякага сумнення, што Манькоўскі сапраўды прывёз яму нейкі важны ліст. Але з якой нагоды Павел I звяртаецца менавіта да яго? Няўжо ў яго няма іншага занятку, чым займацца такой перапіскай? He, чакаць нічога добрага ад гэтага ліста нельга.
    Дрыготкімі рукамі ўзяў ліст ў рукі, пачаў чытаць. Манькоўскі ўважліва назіраў за ягоным тварам, паспеўшы перад гэтым падміргнуць Рахіль, каб не хвалявалася. Маўляў, усё ў парадку.
    253
    Твар Макавецкага мяняўся на вачах. Здранцвенне, сполах на ім паступова перайшлі ва ўсё большае здзіўленне, a здзіўляцца сапраўды было чаму: Павел I, па сутнасці, загадваў, каб Макавецкі неадкладна аддаў сваю дачку замуж за Манькоўскага. У лісце было напісана:
    «В С.Петербурге,
    февраля 17го
    1797 года
    Господнн действмтельный статскнй советннк Маковецкнй. Я получнл пнсьмо от дочерн вашей; но что оно пнсано чнстосердечно, в том нмею многне доказательства, увернвшне меня о страстн ее к советннку Маньковскому н о желаннн быть его женою. Согласне ваше на увенчанне таковой взанмной мх любвн, может составнть нх счастье, н я надеюсь, что вы, по чадолюбню, не воспротнвнтесь тому. С моей же стороны, для поспешества оному, пожаловал я женнху чнн, место н деревню. Пребываю впрочем вам благосклонный. Павел».
    Скончыўшы чытаць, Макавецкі незнарок правёў далонню правай рукі па твары, аднак хуценька адвёў яе, не жадаючы, каб і Манькоўскі, і Рахіль заўважылі, наколькі гэты ліст усхваляваў яго. Але і так было ўсё зразумела. Дый прыслуга, пачуўшы пра ліст ад імператара, зайшла ў пакой.
    На ёй і вырашыў адвесці сваю злосць Макавецкі:
    — А вы чаго тут?! Заняцца няма чым?!
    Прыслугу як венікам змяло.
    Рахіль не ўстрымалася, усміхнулася:
    — Тата, навошта так! Гэткі радасны дзень, а ты...
    Макавецкі са злосцю зірнуў у бок дачкі, хацеў і на яе прыкрыкнуць, але стрымаўся.
    Рахіль расцаніла гэта як прымірэнне, запыталася:
    — To калі, татачка, вяселле згуляем?
    — Табе што, сёння хочацца? — толькі і сказаў Макавецкі і паспяшаўся ў свой пакой.
    Рахіль з Ігнатам праводзілі яго маўклівымі радаснымі ўсмешкамі, і толькі калі зачыніліся за ім дзверы, кінуліся абдымацца. Яны не сумняваліся, што хутка быць вяселлю, бо Макавецкі пабаіцца аслухацца імператара.
    Так і адбылося: праз тыдзеньдругі ламаліся ад дарагіх страў сталы, за якімі сядзелі самыя шаноўныя госці, а ў Магілёве толькі і гаворкі было, што сапраўдны стацкі саветнік Макавецкі аддае сваю дачаку замуж па ўказцы імператара Паўла I.
    254
    Калі адгуло застолле, Макавецкі паспяшаўся паведаміць у сталіцу, што зроблена ўсё так, як таго і хацеў цар. Павел I не пакінуў гэты ліст без адказу. Як і не забыўся пра свае абяцанні павысіць Манькоўскага ў званні, а таксама падарыць яму пасаду і вёску.
    Хутка ў Магілёў прыйшоў чарговы ліст ад імператара, які ў той час знаходзіўся не ў сталіцы.
    «Новгород, 11 марта 1797 года.
    Господнн действнтельный статскнй советннк Маковецкнй.
    йзвеіцаясь через пнсьмо ваше, что брак дочерм вашей с надворным советннком Маньковскнм, основанный на взанмной любвн нх, уже совершнлся, я желаю, чтобы он был для ннх нсточннком всякого благополучня. Скажнте нм о сем моем желаннн н уверьте нх о моем к ннм благовеннн, о каковом н к вам пребываю. Ваш благосклонный Павел».
    Услед за гэтым Паўлам I быў падпісаны ўказ аб наданні калежскаму асэсару Манькоўскаму чына надворнага саветніка і аб прызначэнні яго ў КамянецПадольск губернатарскім пракурорам, а таксама перадачы яму ў пажыццёвае карыстанне казённага Буеўскага маёнтка, які знаходзіўся ў дванаццаці вёрстах ад Віцебска.
    —	Радасць мая, каб не ты, нічога гэтага б і не было,— неаднойчы, цалуючы жонку, прамаўляў Ігнат.
    —	А каб не ты,— адказвала яна на пяшчоты, — дык хіба я дадумалася б да такога.
    Абое яны былі шчаслівыя ад усведамлення, што могуць быць заўсёды поруч. А Манькоўскі яшчэ і таму радаваўся, што не толькі сямейнае шчасце знайшоў, а і нечакананегадана паправіў сваё матэрыяльнае становішча, хоць і браў у жонкі Рахіль Макавецкую зусім не зза таго, што бацька яе быў чалавекам уплывовым і з дастаткам, а па каханні. Аднак і жыць з пастаянным усведамленнем, што ты, у параўнанні з іншымі, многім абдзелены, мала радасці, а Ігнат да жаніцьбы якраз і належаў да тых, хто мусіў ашчаджаць кожную капейку, і прывучыў яго да гэтага бацька — дробны памешчык на Віцебшчыне, які таксама не мог пахваліцца вялікім дастаткам, а яго імкненні зажыць лепш так і засталіся не ажыццёўленыя, хоць спачатку, як быццам, усё і ішло да лепшага. Ды адбылося непрадбачанае.
    Антон Манькоўскі ўвесь час марыў купіць сабе новы, больш прыстойны маёнтак, каб і самому зажыць палюдску і сёетое дзецям у спадчыну пакінуць (нарадзіўся Ігнат
    255
    Антонавіч на Віцебшчыне недзе каля 1765 года), таму пачаў збіраць грошы, а калі іх сабралася шмат, вырашыў зберагчы да таго моманту, калі нагледзіць маёнтак, варты куплі. А каб быць упэўненым, што ніхто не паквапіцца на зберажэнні, зрабіў так, як дзейнічалі ў падобных выпадках у даўніну.
    Пайшоў у лес і закапаў грошы пад вялікім дрэвам. A пасля рэгулярна наведваўся да сховішча, каб упэўніцца, што ўсё ў парадку. Для гэтага карыстаўся невялікім металічным кійком. Пераканаўшыся, што скарб на месцы, радасны вяртаўся дамоў. Але аднойчы на знаёмым месцы напаткаў Макавецкістарэйшы свежавыкапаную яму. Як высветлілася, пра патаемнае сховішча грошай свайго гаспадара даведаўся конюх, які высачыў што Манькоўскі пастаянна ходзіць у лес да аднаго і таго ж месца. 3 украдзенымі грашыма конюха і след прапаў. Як ні шукалі яго, не змаглі знайсці.
    Пасля таго, што здарылася, Антон Манькоўскі стаў, як не свой. Ён перажываў і неаднойчы скардзіўся знаёмым, што загубіў дзяцей, якія вымушаны будуць пайсці з торбай па свеце. Перажыванні скончыліся тым, што ён развітаўся з мірскім жыццём і пайшоў у манастыр. Дзеці ж мусілі самі выбівацца ў людзі. He ў апошнюю чаргу Ігнат.