• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Пра яго раннія гады, праўда, нічога невядома. Выказваюцца меркаванні, што, калі падрос, вучыўся ў адным з езуіцкіх калегіумаў, а потым прадоўжыў адукацыю. Вядома, што быў паеўрапейску адукаваным чалавекам. А службу пачаў у 1783 годзе, калі ўладкаваўся ў нейкую канцылярыю, што знаходзілася ва Усходняй Беларусі. Крыху пазней апынуўся ў Магілёве, дзе і пазнаёміўся з Рахіль Мазавецкай.
    ...У КамянецПадольску губернскім пракурорам Ігнат Антонавіч працаваў нядоўга і ў 1801 годзе атрымаў гэткую ж пасаду ў Віцебску. Займаўся, безумоўна, справамі, якія выконваюць і іншыя пракуроры. У той жа час і адрозніваўся ад іх тым, што быў неабыякавы да гісторыі роднага краю. Прынамсі, калі ў 1803 годзе жыхары Віцебска пачалі прымаць захады аб зацвярджэнні ім ранейшых правоў і прывілеяў, ахвотна падтрымліваў іх намаганні.
    Відаць, не без падказкі Манькоўскага яны звярнуліся з хадайніцтвам аб задавальненні сваіх патрабаванняў да тагачаснага міністра юстыцыі Расіі, вядомага пісьменніка Гаўрылы Дзяржавіна. Гаўрыла Раманавіч таксама з разуменнем паставіўся да гэтай просьбы. А Манькоўскі
    256
    паклапаціўся, кабу сталіцубылісвоечасовапасланы 11 грамат, выдадзеных у розны час польскімі каралямі, што падцвярджалі прывілеі віцябчан.
    Сам жа ў гэты час прыдбаў вёску Мазалава, якая знаходзілася непадалёку ад Буеўскага маёнтка. I вельмі перажываў што гэты маёнтак не падораны яму, як абяцаў цар, a паводле ўказу перададзены толькі ў пажыццёвае карыстанне, а гэта значыць, не мог пераходзіць у спадчыну. Праўда, суцешваў сябе, што калі народзіцца сын, будзе прасіць цара стаць яго хросным бацькам, а тым самым маёнтак аўтаматычна пяройдзе з пажыццёвага карыстання ў вотчыннае.
    Сын у Ігната Антонавіча і сапраўды нарадзіўся, але ўжо тады, калі Паўла I не было ў жывых. Ды Манькоўскі асабліва не перажываў, што яму не ўдалося ажыццявіць сваю мару адносна будучыні Буеўскага маёнтка. Апрача яго і вёскі Мазалава меў ужо і цудоўную сядзібу, якой даў назву Мілае.
    Гэты маляўнічы куток знаходзіўся каля вёскі Мазалава. Паміж дзвюх невысокіх гор, адна з якіх была пакрыта яловым лесам, а на другой знаходзіўся бярозавы гай, працякала невялічкая рэчка. Уздоўж яе, а таксама паміж гэтымі гарамі знаходзілася невялікае ўзвышша, з якога далёка бачыліся навакольныя лясы і палі, узгоркі і курганы. Калі Манькоўскі ўпершыню пабываў тут, загарэўся жаданнем прыдбаць гэты куток, што належаў нейкаму Талькэ, які працаваў колісь чыноўнікам у Віцебску.
    Наконт таго, як сам Талькэ стаў уладальнікам тамашняй зямлі, распавядалі ў наваколлі гісторыю, што нечым нагадвала легенду але ўсё гэта адбывалася ў сапраўднасці.
    Калі Віцебск уваходзіў яшчэ ў склад Рэчы Паспалітай, завітаў неяк у горад на Заходняй Дзвіне кароль. Сустракаўся ён і з мясцовымі чыноўнікамі. Позірк караля затрымаўся на адным з іх, які вылучаўся надзвычайнай таўшчынёй. Відаць, кароль засумняваўся, як можа такі непаваротлівы чалавек працаваць. Начальства запэўніла, што Талькэ — так звалі гэтага чыноўніка — не толькі дбайна выконвае свае службовыя абавязкі, а і з’яўляецца прыкладам для іншых.
    Кароль вырашыў пасвойму адзначыць рупліўца. Падазваў Талькэ да сябе і сказаў: «Колькі зямлі абойдзеш ад усходу да заходу сонца, уся будзе твая». Бадай, усё ж сумняваўся ў паваротлівасці гэтага чыноўніка. А Талькэ паспяшаўся адказаць згодай.
    11736
    257
    Каб усё адбывалася сумленна, для назірання стварылі нават спецыяльную камісію. Яна прывезла Талькэ раніцой на ўзвышша і загадала пачынаць абход мясцовасці. Сем патоў пралілося ў той дзень з таўстуна, але ён амаль не адпачываў, а таму пад вечар і стаў уладальнікам вялікага зямельнага надзелу.
    Прыдбаўшы гэтую зямлю, на якой ужо жыла невялікая колькасць сялян, за грошы, атрыманыя на пасаг у час жаніцьбы, Манькоўскі пабудаваў на ўзвышшы вялікі мураваны двухпавярховы дом, а з тыльнага боку яго паставіў гаспадарчыя пабудовы.
    Сам звычайна праводзіў у Мілым летні час, у асноўным жа ў маёнтку жыла жонка з сынам, якога, як і дзядоў назвалі Антонам. Антон гадаваўся добрым, паслухмяным хлапчуком, а калі падрос, паступіў у прэстыжны пажаскі корпус.
    Ігнат Антонавіч заставаўся задаволены сваёй працай, a ў вольны час цікавіўся гісторыяй, мастацкай літаратурай. Спрабаваў пісаць — па некаторых звестках і пабеларуску, хоць найчасцей карыстаўся рускай мовай.
    Калі сюды дадаць узаемную любоў з жонкай, дык можна сказаць, што панавала тая сямейная ідылія, калі існуе паразуменне, павага адно да аднаго, а таму і прысутнічае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Аднак гэтай ідыліі паклала канец Айчынная вайна 1812 года, якая прынесла з сабой, як і ўсе войны слёзы, разруху, смерць. I гэтаксама, як і ўсе войны, лёгка засведчыла, хто ёсць хто.
    Сярод беларусаў, як вядома, аказаліся і тыя, хто ўскладаў немалыя спадзяванні на Напалеона, звязваючы з яго прыходам магчымасць вызвалення ад расійскага прыгнёту. Для Манькоўскага ж з самага пачатку вайны было зразумела, што Напалеон — захопнік, які ніколі не думаў пра дабрабыт народаў бо заўсёды на першы план ставіў задавальненне ўласных імперскіх амбіцый. Гэтаксама не сумняваўся Ігнат Антонавіч і ў тым, што змагацца з гэтым лютым ворагам трэба сумесна, у тым ліку разам рускім і беларусам.
    ІПто сам перажыў у гэты час і якая напасць напаткала родны край з прыходам напалеонаўскага войска, добра відаць з «Ліста з Віцебска», напісанага Манькоўскім у 1813 годзе і апублікаваным у тым жа годзе ў часопісе «Сын отечества». Гэты твор цікавы тым, што з’яўляецца адным з першых дакументальных сведчанняў пра бясчынствы французаў на беларускай зямлі.
    258
    Баі пад Віцебскам, як вядома, пачаліся 13 ліпеня 1812 года. Незадоўга перад гэтым было прынята рашэнне эвакуіраваць губернскія ўстановы ў Вялікія Лукі, адкуль яны былі пераведзены ў Лугу. 3 іншымі ад’язджаў і Ігнат Антонавіч: «15 ліпеня 1812 года, атрымаўшы дазвол выехаць, у пачатку апошняй пад Віцебскам баталіі, калі наўкола ўсё дымілася і гарэла, калі вочы мае на працягу трох дзён запар стаміліся глядзець на жахі вайны, закураны парахавым дымам і ледзь жывы ад яго, аглушаны стрэламі і запырсканы крывёю параненых, якіх прыносілі да маёй кватэры і якім я стараўся дапамагаць, — я пакінуў Віцебск, даўшы блаславенне сыну, які прымчаўся з бівуакаў на хвіліну, каб атрымаць яго; расстаўся з ім, думаючы, што развітваюся навекі; развітаўся з жонкай, якая засталася, каб памацярынску апекавацца над сынам, у выпадку калі ён будзе паранены; пакінуў на волю лёсу дом у горадзе і ў вёсцы і падаўся ў Расію з сэрцам, якое рвалася ад усяго гэтага, і з душою, поўнаю горычы, тугі і смутку».
    «Ліст з Віцебска» не прэтэндуе на высокую мастацкасць, ды падобнай задачы перад сабой Манькоўскі і не ставіў. У яго была іншая мэта: адштурхоўваючыся ад асабістых назіранняў, а часам і ад уласнай біяграфіі, паказаць, што прынеслі з сабой на мірную зямлю захопнікі, як насаджалі яны паўсюдна свой парадак, сеючы зло і смерць. I з гэтай задачай ён паспяхова справіўся, таму «Ліст з Віцебска» і ўспрымаецца як важны дакумент эпохі, у якім праўдзіва адлюстравана французская акупацыя Беларусі: «...Палаючыя наўкола вёскі і гарадскія ваколіцы; вуліцы, усланыя параненымі і мёртвымі, палі, палітыя крывёю, пакрытыя многімі тысячамі трупаў, грабяжы і гвалты ў горадзе і па вёсках, забойствы бяззбройных жыхароў у іх дамах. У лясах і глухіх мясцінах не было спакою і ратунку. Напалеонцы палявалі на людзей, якія хаваліся там, як на дзікіх звяроў; хто не мог уцячы, таго абіралі дагала ці забівалі; цэрквы апаганены, вера зняважана, свежыя магілы і дамавіны раскапаны, у іх шукалі скарбаў, і на ўсе гэтыя праявы вялікасці нельга было скардзіцца!»
    Асуджэнне Манькоўскім Напалеона — гэта асуджэнне насілля ў любых яго праявах і схіленне галавы перад мужнасцю народа, а калі глядзець шырэй — у «Лісце з Віцебска» гучыць праклён усім заваёўнікам, якіх урокі папярэднікаў нічому не вучаць: «Нарэшце і сам вялікі (Напалеон,— A. М.) пасля дарэмных намаганняў разбурыць ці прынізіць
    259
    Расію, пасля таго, як знікла яго мара даць ёй свае законы, убачыў, што вялікасць яго магла здавацца велічэзнаю ў іншых месцах і што ў Расіі ён пігмей. Ён уваходзіў у Расію з пыхаю Аляксандра Вялікага, з ганарлівасцю Ацілы Грознага, з татарскім варварствам Батыя, а выйшаў ці, лепей сказаць, уцёк, як бягляк. Так калісьці ў старажытныя часы Мамаі, а на пачатку мінулага стагоддзя — Карл XII урываліся ў Расію з агнём і мячом і гінулі ад непахіснай мужнасці сыноў яе». Заклікаў: «Няхай згіне ўсякая вялікасць, якая заснавана на праліцці крыві чалавечай, што шкодзіць шчасцю і спакою народаў!»
    Пацярпела ад захопнікаў і сям'я самога Манькоўскага. Перад ад’ездам з Віцебска Ігнат Антонавіч частку сваёй маёмасці вывез у вёску дзе яе закапаў у зямлю, аднак пра сховішча нейкім чынам даведаліся французскія салдаты. Усё было ўкрадзена, рабаўнікі паквапіліся і на маёмасць, што знаходзілася ў маёнтку. Рахіль Антонаўна трапіла пад падазрэнне. Пад выглядам, што ў віцебскім доме Манькоўскіх хаваецца зброя, туды таксама неаднойчы наведваліся чужынцы і прыхоплівалі з сабой усё, што ім траплялася пад руку.
    У Віцебск Манькоўскі вярнуўся ў канцы кастрычніка 1812 года. Спачатку працаваў губернскім пракурорам, некаторы час выконваў абавязкі генералгубернатара, a 8 красавіка 1813 года быў прызначаны віцебскім генералгуоернатарам і на гэтай пасадзе знаходзіўся да 1817 года, калі пайшоў у адстаўку і пасяліўся ў маёнтку Мілае.
    Тэрмін знаходжання на пасадзе генералгубернатара не такі і вялікі, каб належным чынам праявіць сябе. Дый звестак аб гэтай працы Ігната Антонавіча захавалася не так і шмат, але і тых, што дайшлі да нас, дастаткова, каб сказаць, што Манькоўскі належаў да людзей, высокая пасада якіх не толькі не псуе, а і дазваляе яшчэ лепш раскрыцца чалавечым якасцям.
    Калі адна з памешчыц паспрабавала расправіцца з сялянамі, якія ў час вайны змагаліся з французамі, бо бачыла ў напалеонаўцах вызваліцеляў, выступіў на іх абарону. Гэтаксама разважліва дзейнічаў і ў іншых выпадках. Са спагадай ставіўся і да былых захопнікаў, якія ўжо не ўяўлялі ніякай небяспекі, а калі што і выклікалі ў добрай душы Манькоўскага, дык звычайнае чалавечае шкадаванне.
    Прызнаваўся: «Мы ўжо адправілі некалькі партый вымаразкаў у Архангельск, на Каўказскую лінію і ў іншыя