Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
260
месцы, на Поўдзень і Поўнач, — хутка і астатнія будуць адпраўлены, вы падумаеце, што гэта вымаразкі вядомых вінаў. He! Гэта вымаразкі напалеонаўцаў, гэта значыць, людзей з Францыі, Італіі, Галандыі, Швейцарыі, Вестфаліі, Бадэна, Віртэмберга, Саксоніі, Польшчы і, у малой ступені, з Афрыкі і Амерыкі».
Удакладняў: «Многія тысячы перамерзлых, згаладалых, ахопленых бяздушшам, якое страшней самога адчаю, несучы ўжо ў грудзях сваіх насенне разбурэння і смерці, дацягнуліся сюды і ў расплату за бедствы і апустошанасць, імі ж тут здзейсненыя, засталіся тут на кватэрах вечнасці... Вымаразкі, адпраўленыя цяпер, прыйшоўшы сюды не людзьмі, а фантомамі чалавечымі, пераўтварыліся тут і выходзяць ад нас падобныя да людзей. Раней яны былі голыя, худыя, слабыя, грубыя і брудныя да неймавернасці; не ведалі ніякай пачцівасці, не аддзячвалі за зробленае дабро... а цяпер накормленыя, апранутыя, ветлівыя, кланяюцца, здымаюць капелюшы, не робяць нічога непрыстойнага на вуліцах і старанна дзякуюць за міластыню. Скажыце, ці не перамяніўся свет, калі мы, жыхары Поўначы, у сваю чаргу, зрабіліся настаўнікамі жыхароў Поўдня?..»
Пасля выхаду ў адстаўку, жывучы ў Мілым, Манькоўскі не толькі клапаціўся аб новаўвядзеннях ва ўласнай гаспадарцы, а і марыў аб удасканаленні яе ў маштабах усёй краіны. Пра гэта засведчылі вынікі конкурсу, аб’яўленага ў студзені 1830 года Імператарскім Вольным эканамічным таварыствам ў Пецярбургу, якое прапанавала яго ўдзельнікам адказаць на пытанне, як найлепшым чынам, прытым, пры найменшых затратах, паправіць сялянскія пабудовы ў паўночнай і сярэдняй паласе Расіі і прыстасаваць іх з выгодай для далейшага развіцця земляробства, жывёлагадоўлі і прамысловасці.
У якасці першай прэміі абяцаўся залаты медаль і 50 чырвонцаў. Аднак пры падвядзенні вынікаў поўны медаль было вырашана не прысуджаць, а паўмедалём і 30 чырвонцамі ўзнагародзілі аўтара праекта, які свае прапановы прыслаў пад дэвізам: «Я шчаслівы, калі магу быць яшчэ карысным маёй Бацькаўшчыне, маім сабратам расіянам». Калі ўскрылі канверт з імем аўтара, высветлілася, што пераможцам стаў стацкі саветнік Ігнат Манькоўскі. У 1833 годзе гэтыя выкладкі Ігната Антонавіча былі апублікаваны ў «Трудах 67го года суіцествовання Нмператорского Вольного экономнческого обіцеатва» і сёння з
261
поўнымі на тое падставамі моіуць успрымацца, як адна з прац, што стаіць ля вытокаў беларускай эканамічнай навукі.
Эканамічныя пазнанні Манькоўскага таму і былі вялікімі, што ён увогуле меў глыбокія і разнастайныя веды ў розных галінах дзейнасці і стараўся многае ўвасобіць на практыцы. Нездарма сяляне з навакольных вёсак называлі яго чарадзеем. He ў апошнюю чаргу і таму, што Ігнат Антонавіч у сваім маёнтку паспяхова праводзіў вопыты з электрычнасцю. Але дбаў ён аб тым, каб палепшыць і быт сялян.
Яшчэ ў 1800 годзе пачаў будаваць у сваіх вёсках хаты з комінамі — так званыя белыя, у адрозненне ад чорных хат, што ўзводзіліся без каміноў Гэтым кінуў адкрыты выклік прыхільнікам старасветчыны, сярод якіх, як ні дзіўна, знаходзіліся і некаторыя афіцыйныя асобы. Яны на поўным сур’ёзе сцвярджалі, што ў чорных хатах сяляне лепш саграюцца, а таму менш хварэюць, больш жывуць. Дый у курніках, упэўнівалі, лягчэй сушыць апратку. У белых жа хатах, маўляў, часцей надараюцца пажары.
Іншай думкі прытрымліваўся Манькоўскі, калі пісаў: «Я вельмі сумняваюся, каб у дзвюх губернях (меў на ўвазе Віцебскую і Магілёўскую.— A. М.), якія маюць сялян абодвух полаў каля мільёна, можна было знайсці ў курніках двух дзядоў стогадовых». I не без іроніі зазначаў: «...Рускі селянін (вядома, меў на ўвазе і беларускага селяніна.— A. М.) па свайму фізічнаму складу не мае нічога адметнага ад людзей іншых еўрапейскіх нацый, і навошта ж патрэбна менавіта яму аднаму чорная хата і дым?»
Вядома, пабудова белых хат абыходзілася даражэй, чым чорных, аднак Манькоўскі быў упэўнены, што ў такім выпадку частку расходаў павінны ўзяць на сябе памешчыкі. Марыў і аб тым, што і ў вясковых пабудоў з’явяцца прыгожыя фасады. Але для гэтага неабходны не толькі грошы, а і перакананне, што далей жыць так, як жыве вёска цяпер, нельга.
Разам з тым разумеў, наколькі цяжка прагрэс праторвае сабе дарогу: «Усё новае, нават паміж людзьмі адукаванымі знаходзіць сваіх праціўнікаў... Але, на шчасце роду чалавечага, ісціна з цягам часу паказваецца, як сонца з воблакаў, і бязглуздыя крыкі змаўкаюць. Звычка да старога і забаооны, што ўсе старыя звычаі і спосабы з’яўляюцца найлепшымі і што трэба так жыць, як жылі нашы бацькі, дзяды і прадзеды, уводзяць людзей у самы вялікі зман.
262
Выпраўленне некаторых памылак у старажытным перакладзе царкоўных кніг выклікала раскол і было прычынай уцёкаў многіх сем’яў за мяжу. Вядома гісторыя галення барод і рэформа стральцоў».
Наколькі цемрашальства, забабоны моцныя, Ігнат Антонавіч мог пераканацца на ўласнай практыцы. Калі знайшоў сродак, які дазваляў паспяхова лячыць у жывёлы чуму і іншыя пошасныя хваробы і прапанаваў яго суседнім памешчыкам, дык толькі трое з іх узялі яго, у чьш, дарэчы, не пашкадавалі. «...Іншыя ж, — прызнаваўся,— строга прытрымліваліся старадаўніх бескарысных лекаў ці забаоонных сродкаў. Так, два суседы мае, паводле парады нейкага ксяндза, у брамах абор сваіх закапалі па быку, кату і сабаку жыўцом, такім чынам, што яны павінны былі стаяць на нагах і трымаць галаву не да аборы, а да поля». Меркавалася, што гэтыя ахвяры «рагамі, зубамі і кіпцюрамі сваімі» не выпусцяць заразы. Ды спадзяванні, зразумела, аказаліся марнымі. Памешчыкі зза падзяжу жывёлы панеслі вялікія страты.
Пераканаўся Манькоўскі і ў тым, што аборы лепш будаваць не ў выглядзе замкнёнага чатырохкутніка альбо карэ, як гэта практыкавалася, а «выцягваць» іх па адной лініі, а яшчэ лепей ставіць у выглядзе літары «П». У такім разе ў аборах будзе больш свежага паветру.
У асобных выпадках не абмяжоўваўся толькі развагамі, а і падмацоўваў свае рэкамендацыі чарцяжамі. Гэтак зрабіў, калі знаёміў з уласным, шмат у чым больш дасканалым спосабам, як рабіць у драўляных пабудовах вугал.
Добрае веданне Ігнатам Антонавічам жыцця беларускага народа, як і ягоная любоў да літаратуры, далі права некаторым даследчыкам называць Манькоўскага аўтарам ананімнай паэмы «Энеіда навыварат».
Першым падобнае меркаванне выказаў яшчэ Рамуальд Падбярэзскі. I меў на гэта падставы, бо, калі ўважліва знаёмішся з беларускай «Энеідай...», шмат што сведчыць на карысць таго, што гэты твор мог напісаць менавіта Манькоўскі. Папершае, яго немалыя літаратурныя задаткі. Падругое, тое, што ацэнка Айчыннай вайны 1812 года ў «Лісце з Віцебска» і ў «Энеідзе навыварат» супадаюць. А яшчэ дэмакратычнасць светапогляду Манькоўскага.
На ўсе гэтыя якасці звярнуў увагу вядомы беларускі гісторык літаратуры і літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў, але ён аргументавана і давёў, што падобных супадзенняў
263
недастаткова на карысць аўтарства Манькоўскага. Ды важна, што Ігнат Антонавіч вельмі любіў гэтую паэму, ахвотна папулярызаваў яе.
А хіба жыццё яго самога не вартае паэмы? Альбо цікавай аповесці? Пры ўмелай падачы і належным асэнсаванні матэрыялу, можа атрымацца твор з цікавым сюжэтам. Толькі тры неверагодныя гісторыі (выпадак, што адбыўся з бацькам Манькоўскага, калі той хацеў купіць яшчэ адзін маёнтак; вырашэнне самім імператарам Паўлам I асабістага жыцця Ігната Антонавіча; нарэшце, расповед пра тое, як чыноўнік Талькэ шмат зямлі прыдбаў) чаго вартыя.
Адыход Манькоўскага ў вечнасць — гэта ўжо элегія. Перажыў ён смерць не толькі Рахіль, а і яшчэ адной жонкі. Пахаваў дачку і сына, поруч з якімі і знайшоў свой спачын, што ахоўвала надмагільная пліта з надпісам:
йгнатнй Маньковскнй
Ст. Сов. н Кавалер
Сконч. 30 дек. 1831 г. (старога стылю.— A. М.)
Летамм старец удрученный
Средн любнмых нм холмов
Жнл долго здесь уеднненный
й лег между родных гробов.
А над усімі магіламі ўзвышаўся агульны помнік. Надпіс на ім сведчыў: «Tu es morte, respekte done les tombeaux des morts», што ў перакладзе з французскай мовы азначае: «Ты смяротны, дык паважай магілы памерлых».
Ігнат Антонавіч заўсёды паважаў іх, як і памятаў тое добрае, што было звязана з іхнім жыццём. А дома ў яго, над сафою ў гасцінай ганарова вісеў у пазалочанай раме партрэт Паўла I. На другой жа сцяне ў больш сціплай аздобе размяшчаўся партрэт Рахілі Антонаўны і сына ў пажаскім мундзіры.
МАГ СКУЛЬПТУРЫ
Казімір Ельскг
Пра гэтага чалавека напісана, на жаль, вельмі мала.
Пра гэтага чалавека, несумненна, павінна пісацца вельмі шмат. Аднак нішто адразу не робіцца, а толькі праз асобныя намаганні можна дасягнуць многага. Таму і пастараемся ажыццявіць першыя спробы ў гэтым кірунку, пачаўшы з таго моманту, калі ў ягоным жыцці настаў драматычны перыяд, а пасля ўжо звернемся і да іншых падзей. Як да тых, што папярэднічалі гэтаму выпадку, так і пазнейшых, якія, разам узятыя, і склалі жыццё Казіміра Ельскага.
А адбылося ўсё ў 1826 годзе, калі ў Віленскім універсітэце пайшла пагалоска аб закрыцці класа скульптуры. Спачатку, вядома, у гэта мала хто верыў, не так і шмат часу мінулася з дня адкрыцця яго, усяго нейкіх трынаццаць гадоў. Дый вынікі былі станоўчымі. Калі дагэтуль многія да скульптуры ставіліся, як да жанру мастацтва, што мае другаснае значэнне і не адпавядае высокаму прызначэнню прыгожага, больш таго, знаходзіліся ахвочыя сцвярджаць, што «лепкай» можа займацца пры наяўнасці пэўнага таленту кожны і для гэтага не абавязкова атрымліваць спецыяльную адукацыю, дык цяпер з’яўлялася ўсё больш прыхільнікаў, што і ў скульптуры, як і ў іншых відах творчай дзейнасці, не абысціся і без ведання тэорыі, тых азоў, з якіх і пачынаецца ўсвядомленая праца над творамі, а ўжо вартасць іх залежыць ад майстэрства аўтара.
Праўда, падобная змена ў поглядах адбылася не хутка. Калі клас скульптуры нарэшце ў 1803 годзе адкрыўся (дарэчы, поруч з арганізацыяй кафедры жывапісу і графікі), паранейшаму існавала нямала песімістаў. Дый, па праўдзе кажучы, падставы для гэтага былі. 3 цяжкасцю
265
знайшлі першых студэнтаў, што між іншым таксама не дзіўна. Выхадцы, у асноўным з невялікіх маёнткаў, якія знаходзіліся ў правінцыі, яны, калі і захапляліся творчасцю, дык перавагу аддавалі маляванню, што, безумоўна, мела і практычнае значэнне. Той, хто большменш авалодаў ім, мог пісаць абразы, афармляць алтары храмаў. Толькі вельмі нямногія спрабавалі нешта ляпіць.