• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    48
    Але нават калі б і не выглянуў, усё адно гэтага немагчыма было б не заўважыць, настолькі праніклівы быў позірк Малушы. Ён нібыта прасвечваў яго наскрозь.
    Дзяўчына чакала яшчэ нейкіх іншых слоў. Несумненна, тых, якіх Святаслаў не павінен быў гаварыць. Ды князь ужо не мог стрымаць сябе і ў парыве адкрытасці дадаў:
    — Ты ж — княжацкая дачка!
    Сёетое наконт свайго княжацкага паходжання Малуша чула і раней. Найчасцей падобнае сцвярджэнне ішло ад людзей, якім яна асабліва не давярала, хоць і памятала, што ёсць нямала і такіх, якія што заўгодна могуць сказаць, абы вывесці чалавека са спакойнага стану і ад гэтага атрымаць задавальненне. Аднак амаль тое самае гаварыў і яе брат Дабрыня, які быў на некалькі гадоў старэйшы.
    Дабрыню нельга было не верыць, бо многае пабачыў на ўласныя вочы. Аднак і да распаведзенага ім Малуша ўсё ж ставілася шмат у чым крытычна. Ведала, што ён ніяк не можа забыцца пра тое, як кіяўляне па загаду княгіні Вольгі люта расправіліся з драўлянамі, у тым ліку з іхнім бацькам, таму шмат у чым схільны прадузята ставіцца да тых падзей. Сама ж яна ўсё запамятавала, бо тады ёй споўнілася толькі тры гады.
    Многае запамятаваў і Святаслаў, але шмат што засела ў ягонай памяці назаўсёды, бо яму пра гэта расказвала маці. Паступова прыйшла хвіліна, калі Святаслаў не ўстрымаўся, прамовіў тое, што ёй даўно хацелася пачуць менавіта з ягоных вуснаў як пацвярджэнне таго, што яна, Малуша, не бсз родуплемені чалавек, а княжацкага паходжання.
    Згадкі, чутыя Малушай раней, цяперашні напамінак Святаслава, а таксама тое, што дагэтуль зберагалася недзе глыбока ў сховах яе памяці, а цяпер пачало выходзіць вонкі, набываючы рэальныя абрысы,— усё гэта разам узятае і пачало вымалёўваць ва ўяўленні ключніцы Малушы падзеі, калі яшчэ зусім і не ключніцай кіеўскай княгіні Вольгі яна была, а любай дачкой драўлянскага князя Мала.
    Драўляне жылі ў басейне Дняпра, акружаныя векавымі лясамі, якім, здавалася, няма канцакраю. На правым беразе ракі Прыпяць, па цячэнні рэк Убарць, Сцвіга, Цераў і іншых яны аблюбавалі мясціны, дзе вадзілася шмат дзічыны, пад восень пчолы адорвалі духмяным мёдам, а ў рэках столькі было рыбы, што хіба лянівы мог не лавіць яе.
    Усяго ставала, каб не толькі не памерці з голаду, але і выплачваць даніну князю. Таму драўляне, у адрозненне
    49
    ад іншых плямёнаў, не надта ахвотна займаліся земляробствам. Дый не збіраліся пакідаць месцы свайго традыцыйнага рассялення, бо лес, рэкі здаўна з’яўляліся для іх не толькі крыніцай харчавання, але і надзейна засцерагалі ад ворагаў, у першую чаргу ад качэўнікаў якія рэдка асмельваліся наведвацца сюды.
    Вольніцы прыйшоў канец, калі трапілі пад залежнасць ад Кіева. Праўда, гаравалі нядоўга, бо даніну маглі плаціць своечасова, а таму паранейшаму працягвалі жыць, па сутнасці, вольна. Аднак так было толькі да таго часу, пакуль кіеўскі трон не перайшоў да князя Ігара.
    У драўлянаў тады гаспадарыў Мал, бацька Малушы. Яе і назвалі Малкай у гонар яго. У Малкі быў брат Дабрыня, першынец у дружнай сям’і. Бесклапотнае маленства Малушы і Дабрыні працягвалася б і далей, калі б не прагнасць князя Ігара. Бачачы, што драўляне, своечасова плацячы Кіеву даніну, і самі жывуць нябедна, ён пачаў павялічваць паборы, якія таксама атрымліваў без затрымкі. Дый гэтага падалося Ігару мала.
    У 945 годзе ён, атрымаўшы ад драўлян чарговую даніну, да Кіева не даехаў, а з паўдарогі павярнуў назад, каб здзейсніць яшчэ адзін пабор.
    Падобны ўчынак кіеўскага князя выклікаў у драўлян вялікае абурэнне. Аднак, магчыма, усё і скончылася б мірна, бо яны былі па сваёй прыродзе людзьмі ціхмянымі. Ды ў справу ўмяшаўся бацька Малушы. Зразумеў князь Мал, што калі і на гэты раз пакінуць усё беспакарана, дык Ігар пачне паводзіць сябе яшчэ больш нахабна. Можа стацца так, што даніну ўжо давядзецца плаціць не толькі двойчы, але тройчы.
    Таму калі ягоныя супляменнікі кінуліся да Ігара, сцягнулі яго з каня, ні слова не прамовіў Мал, даўшы зразумець, што іхнія дзеянні адабрае. He запярэчыў і тады, калі ўзяліся караць нягодніка. А дзейнічалі драўляне так, як і неаднойчы ў падобных выпадках.
    Паклалі кіеўскага князя паміж двума рослымі дрэвамі. Самыя спрытныя палезлі ўверх па ствалах і з цяжкасцю прыгнулі іх да зямлі, а потым прывязалі да вершалін Ігара за ногі і адпусцілі дрэвы. Цела кіеўскага князя было разарвана папалам.
    Пасля гэтага трэба было чакаць з боку Кіева дзеянняў у адказ. Але Малушын бацька, параіўшыся са старэйшынамі, вырашыў апярэдзіць магчымае разгортванне падзей
    50
    і ўзяць ініцыятыву ў свае рукі. Паколькі на той час ён пахаваў жонку, дык вырашыў сасватаць удаву Ігара княгіню Вольгу, якая адразу стала рэгенткай пры малалетнім сыне Святаславе.
    Пры наспяховым ажыццяўленні гэтай задумы можна было б адной стралой забіць двух зайцоў. Ажаніўшыся з Вольгай, Мал прыбраў бы да сваіх рук Кіеў і, як само сабой зразумелае, вярнуў бы заваяваныя драўлянскія землі.
    Ды Вольга аказалася куды хітрэйшай, чым можна было падумаць. Яна ўвяла драўлян у зман, згадзіўшыся, каб тыя прысылалі сватоў, якіх неўзабаве забіла. Напаткала смерць і князя Мала. Дашчэнту была спалена драўлянская сталіца Іскорасцень.
    Усе з насцярогай чакалі, што гэткі ж лёс, як і Мала, можа напаткаць і ягоных дзяцей. I калі б так адбылося, у гэтым не было б нічога дзіўнага. У тыя часы чалавечае жыццё нічога не каштавала, а пераможцы, прагнучы помсты, не шкадавалі ні старых ні малых.
    Вольга пашкадавала.
    У сэрцы кіеўскай княгіні, азлобленым і халодным ад таго, што страціла мужа, усё ж знайшлося месца спагадзе. Калі да Вольгі прывялі заплаканых і безабаронных дзяцей Мала, яна зжалілася. У той момант, калі вырашаўся лёс Дабрыні і Малушы, княгіні прыгадалася, як зусім яшчэ нядаўна ў чымсьці гэткім жа бязвольным выглядаў і яе сын, адчуваючы сябе няўпэўнена і нерашуча.
    Тады, перад самым пачаткам штурму сталіцы драўлян, старэйшыны падказалі Вользе, што на перамогу абавязкова можна разлічваць у тым выпадку, калі сам Святаслаў, як законны спадчыннік трона, дасць знак пачынаць бітву. Яна адказала згодай і маленькага княжыча, які наўрад ці здагадваўся, якая адказная місія пры гэтым ускладаецца на яго, пасадзілі на каня і далі ў рукі кап’ё.
    Святаслаў усміхаўся, ледзь трымаючы яго ў кволых руках, і не ведаў, што рабіць далей.
    — Кідай наперад яго,— падказала Вольга.
    Княжыч з цяжкасцю прыўзняў зброю — так, што кап’ё вострым канцом ледзь не лягло на галаву каня паміж ягоных вушэй.
    — Вышэй падымай! — пачуліся галасы.
    — Добра,— пахваліў княжыча ваявода Свенельд.
    Ад пахвалы твар Святаслава расплыўся ў шырокай усмешцы, і ён з усёй сілы шпурнуў кап’ё наперад. Але
    51
    штуршок атрымаўся ўсё ж слабым, бо княжычу не ставала сілы, а таму кап’ё, праляцеўшы паміж вушэй каня, ударыла яго па назе.
    Ды на гэта ніхто не звярнуў асаблівай увагі. Ваявода Свенельд з усёй сілы крыкнуў:
    — Князь пачаў ужо свой бой! Ударым жа, ваяры, услед за князем!
    Рука ў Святаслава тады аказалася лёгкай, і Іскорасцень быў павержаны, а потым спалены дашчэнту.
    Пра няўдалае кіданне кап’я княжычам усе хутка забыліся, ап’яненыя перамогай. Адна Вольга не забылася. Разумела, што сыну трэба яшчэ нямала расці, каб адчуваць сябе ўпэўнена ў абыходжанні са зброяй і смела дзейнічаць ў баі.
    ...Яе позірк нечакана сустрэўся з позіркам Дабрыні. Маленькі драўлянін глядзеў на Вольгу прама, не адводзячы вачэй, і яна не магла не адчуць, што позірк гэты працінае яе наскрозь, пранізвае, нібыта вострае кап’ё, падобнае да таго, якое кінуў Святаслаў.
    У іншым выпадку яна б абурылася, не пашкадавала б таго, хто ў такім малым узросце праяўляе да яе лютую нянавісць. Але цяпер паставілася да ўсяго інакш. Падумала, што менавіта такі чалавек, як гэты Дабрыня, калі падрасце, і спатрэбіцца ёй у княжацкай дружыне. Будучы ўдзячным за тое, што ўратавала ягонае жыццё, пачне служыць верай і праўдай. Аднак што рабіць з яго сястрой?
    I Малушу забіць у Вольгі рука не падымалася. Калі ўбачыла, як тая, зусім малая яшчэ, горка заліваецца слязьмі, камяк падступіў да горла. Паспела Вольга нямала смерці пабачыць, аднак ёй захацелася, каб гэтая дзяўчынка абавязкова засталася жыць. Нават памкнулася княгіня, каб пагладзіць яе па галоўцы, але своечасова спахапілася, што якраз гэтага і не трэба рабіць. Княжацкае акружэнне падобны ўчынак абавязкова ўспрыме як праяўленне слабасці. А Вользе хацелася выглядаць у чужых вачах пастаянна валявой, моцнай, такой, якую нішто не ў стане вывесці з раўнавагі.
    Загадала:
    — Пакіньце дзяцей жывымі! Паедуць са мной у Кіеў.
    Так і пачала жыць Малуша разам з братам пры двары кіеўскай княгіні.
    3 цягам часу Малушай многае забылася, бо нямала вады і ў Прыпяці, і ў Дняпры сплыло з таго моманту, калі Вольга так жорстка расправілася з непакорнымі драўля
    52
    намі. А калі што і запомнілася, дык тое, што княгіня ўсё ж ставілася да яе, Малушы, і да Дабрыні няблага. Яны атрымалі магчымасць выхоўвацца разам са Святаславам.
    Асабліва зблізіўся з юным князем Дабрыня. Праўда, братава памяць усё ж захавала многае, і ён, безумоўна, у душы хаваў непрыязь да той, якая, будучы да яго і сястры чулай і спагадлівай, забіла іхняга бацьку. Але чым больш сталеў Дабрыня, тым часцей лавіў сябе на думцы, што ў цэлым ягонае становішча не такое і благое.
    Упэўненасці наконт гэтага ў яго пабольшала пасля таго, як пачаў заўважаць, што Святаслаў неабыякавы да Малушы. I неаднойчы думаў аб тым, як бы было добра, калі б яны пажаніліся.
    У магчымасць гэтага канчаткова паверыў пасля таго, як княгіня Вольга зрабіла Малушу сваёй ключніцай. Тым самым ягоная сястра стала пры княжацкім двары эканомкай. А гэта была вельмі адказная пасада, і той, каго прызначалі на яе, карыстаўся асаблівым даверам у княгіні і пашанай у яе акружэння.
    Аднойчы Дабрыня нават параіў Малушы, каб паводзіла сябе са Святаславам смялей, але тая на гэта нічога не адказала, а толькі залілася чырванню, нібыта злоўленая на чымсьці недазволеным. Пры друтім жа напамінку павяла сябе іначай. He ўцякла ад брата, каб тым самым адразу даць зразумець, што няма аніякіх падстаў весці непатрэбную размову, а паглядзела асуджальна.
    — Жартаваць вырашыў? — у яе голасе чулася асуджэнне.
    — Малка, якія могуць быць жарты? — пачаў апраўдвацца Дабрыня.