Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
А потым у Арэя і Забавы быў трэці сын — Харыў, пасля якога на свет з’явілася дачка — ёй далі імя Лыбедзь.
He заўважыў Арэй, як ягоныя дзеці падраслі. I не проста на ногі сталі. Асабліва Арэя сыны радавалі. Гэтаксама,
13
як і ён, адважна паводзілі сябе ў час ловаў, а надаралася з ворагамі сутыкацца, дык цяжка даводзілася таму, хто трапляўся на іхнім шляху.
Сярод сыноў асабліва вылучаўся старэйшы. Дый сам Арэй любіў яго больш за іншых, хоць не сорамна яму было за ўсіх сваіх дзяцей. Лыбедзь, дык тая і сапраўды лябёдку нагадвала — стройная, з русявымі валасамі, якія, калі распушчаныя, быццам хвалі, пагойдваюцца на ветры. А вочы ў яе чыстыя, блакітныя, нібыта аблокі, што праплываюць па небе, пакуль не ўгневіцца Пярун і не пачне насіцца на калясніцы. Многія юнакі не супраць таго, каб узяць яе ў жонкі, толькі не спяшаецца Лыбедзь з кімнебудзь звязваць лёс. I не столькі таму, што гордая, непрыступная. Яна, як і маці яе, Забава, толькі за таго пойдзе, каго асабліва ўпадабае.
He можа Арэй паскардзіцца на свой лёс, але на сарцы трывожна. Ды не таму, што ягоных вёснаў і зім назоіралася столькі, што, бадай, і час збірацца ў далёкую дарогу, каб сустрэцца з Галубай, Светлагорам, з усімі тымі, каго ён добра ведаў а некаторых любіў ці знаходзіўся ў прыязных з імі адносінах.
Іншая прычына ягонай трывогі. I не менш істотная.
Нядобрыя весткі прыходзяць апошнім часам. Кажуць, што набліжаецца да іх мясцін качавы народ, які называе сябе гунамі.
Арэй і раней сёетое чуў пра іх, але не надаваў гэтым чуткам асаблівай увагі. Дый мала што могуць людзі казаць. А да ўсяго — навошта асабліва турбавацца, калі гэтыя гуны жывуць недзе далёка, дзе горы цягнуцца суцэльным ланцугом і каб трапіць у той невядомы край, спатрэбіцца нямала часу, і будзе ён вымярацца не дзесяткамі, а сотнямі ўсходаў і захадаў Дажбога.
Але цяпер гэтыя качэўнікі аказаліся зусім блізка ад стойбішча Арэя і ягоных супляменнікаў. I ўжо чуткамі справа не абмежавалася. Надоечы з’явіўся ў стойбішчы пасланец роду, які жыў не так і далёка — нейкіх дваццаць дзённых пераходаў ставала, каб патрапіць да іх. Стомлены, з’явіўся, напалоханы, дый конь пад ім ледзьве на нагах стаіць.
Зразумеў Арэй, што адбылося штосьці надзвычайнае, іначай гэтак бы не спяшаўся пасыльны ад суседзяў. А той, цяжка дыхаючы, паведаў страшную навіну:
— Гуны з’явіліся, Арэй, у нашых мясцінах...
— Гуны? — не паверыў ён.
14
— Гуны, Арэй.
— Ды яны ж далёка жывуць ад нас.
— Жылі, Арэй.
— Нічога не разумею, добры чалавек.— Хваляванне пасланца перадалося і Арэю,— Падрабязней раскажы.
— Я і сам не ўсё ведаю,— прызнаўся пасланец,— і мой правадыр таксама.
— Твой правадыр, наколькі ведаю, Градабой? — пацікавіўся Арэй.
— Ён самы.
— Дык з чым паслаў цябе, Градабой?
— Кажа, што ўцякаць ад гунаў трэба...
— Уцякаць?! — Вочы Арэя наліліся крывёю, ён ад абурэння з цяжкасцю стрымліваў сябе, ды своечасова зразумеў, што пасланец ні ў чым перад ім не вінаваты, таму працягваў больш спакойна: — А ці ведаеш ты, што Арэй ніколі не быў палахліўцам?
— Ведаю. I Градабой гэта цудоўна разумее.
— Дык чаму ж ён прапаноўвае мне,— голас Арэя зноў паздрадніцку затрымцеў, не абяцаючы нічога добрага,— таму, хто ў маленстве перамог лютага мядзведзя, ператварыцца ў палахлівага зайца.
— Заяц, Арэй,— асмеліўся запярэчыць пасланец,— таксама пасвойму мудры.
— Хахаха! — Арэй засмяяўся так гучна, што з суседніх буданоў спалохана выскачыла некалькі чалавек.— Ды я зайцоў і за дзічыну не лічу!
— I ўсё ж і ён мудры,— не зважаючы на такую рэакцыю Арэя, працягваў пасланец,— Уцёкамі ратуецца не толькі для таго, каб самому не памерці, але і пра тое думае, каб род ягоны на зямлі не звёўся.
Задумаўся Арэй, бо было над чым. Як ні хацелася яму ў гэтым прызнавацца, а была праўда ў словах пасланца, які, канешне ж, не сваім розумам да такой высновы дайшоў, а паўтараў тое, што яму сказаў Градабой. А Градабой не з тых, хто словамі кідаецца. Ва ўсім асцярожны і разважлівы, а калі ўжо Градабой мяркуе, што трэба пакідаць абжытыя мясціны, значыць, і сапраўды гэта адзінае выйсце.
— А гунаўто шмат? — трывожна запытаўся ён.
— Hi я, ні сам Градабой гэтага не ведаем.
— He ведаеце?! — Ранейшыя абурэнне, незадаволенасць вярнуліся да Арэя,— Дык навошта ж тады мне галаву тлуміце?!
15
— Супакойся, Арэй,— пасланец сказаў такім тонам, што ніякага сумнення не заставалася: ён ведае яшчэ тое, чаго не сказаў, і гэтае не сказанае — страшнае ў сваёй сутнасці.
Сцішыўся Арэй, а пасланец Градабоя працягваў:
— Мы не бачылі гунаў, але іх бачылі тыя, хто жыве ад іх у сарака — пяцідзесяці пераходах. I яны паведамілі сваім суседзям, а тыя сваім, і так паступова вестка аб з’яўленні гэтых лютых ваўкоў да нас прыйшла.
— Ваўкоў, кажаш?
— Ды яны за ваўкоў страшней! Ваўкі хоць і лютыя, але калі не галодныя, на чалавека не нападаюць, а гэтыя, адчуўшы смак крыві, ужо не спыняюцца. Ім мала сумленных паядынкаў, калі сыходзяцца праціўнікі і ў адкрытай барацьбе вырашаюць, хто мацнейшы.
Моўчкі слухаў Арэй пасланца Градабоя, а той ахрыплым ад нянавісці і абурэння голасам працягваў:
— Гуны забіваюць жанчын і дзяцей, здзекуюцца са старых. Яны агнём выпальваюць нашы стойбішчы. I не жадаюць спыняцца на якімнебудзь адным месцы, бо ім трэба кроў, і толькі кроў А яшчэ кажуць, што ўслед за гэтымі захопнікамі з цягам часу прыйдуць іхнія супляменнікі і пачнуць абжываць нашы землі. Без нас з табой, Арэй! Без Градабоя! Без усіх тых, каму гэтая зямля належала вечна! Рашай, Арэй, як быць далей,— апошнія словы пасланец прамовіў ціха, адно ў ягоных вачах паранейшаму заўважаліся нянавісць і трывога, якіх ён ніяк не мог пазбавіцца.
Спазма падступіла да горла старога Арэя, і ён пракаўтнуў цяжкі камяк, але ад гэтага не палягчала. У роце адчуваўся нейкі гаркаваты прысмак, быццам налілі туды якойсьці атруты і яна паступова рыхтуецца зрабіць сваю чорную справу, і толькі адзінае, апошняе намаганне яшчэ можа дапамагчы.
— Рашай, Арэй, як быць,— нагадаў пасланец,— I чым хутчэй ты гэта зробіш, тым будзе лепш. I для цябе самога. I для твайго племені. Дый для ўсіх нас.
— Падумаю,— Арэй замутнёным позіркам паглядзеў на нечаканага візіцёра,— Так і перадай Градабою...
Ён не запрашаў пасланца заставацца начаваць, бо адчуваў, што таму хочацца адразу вяртацца назад. Толькі сказаў:
— Дам табе, добры чалавек, новага каня.
16
— Дзякуй, Арэй.
— Дам з сабой прыпасаў...
Дзякуй.
На ўсялякі выпадак запытаўся:
— А можа, застанешся на дзеньдругі? Адпачнеш...
— Час прыспешвае, Арэй,— адказаў пасланец Градабоя і запэўніў, што яму да падобных паездак не прывыкаць: — У дарозе я сябе як дома адчуваю.
— To няхай заўсёды будуць мір і згода ў тваім доме,— сказаў Арэй на развітанне.
— У тваім доме таксама, Арэй.
— Пра сваё рашэнне паведамлю не марудзячы.
— 3 нецярпеннем будзем чакаць...
I вось ужо другую ноч не знаходзіць сабе спакою Арэй. Канешне, і ўдзень яму самотліва, ды ўдзень усё ж хоць на некаторы час удаецца адпрэчыць цяжкія думкі, а ўначы яны, як нейкае насланнё, лезуць і лезуць у галаву. Таму і мулкай становіцца пад ім мядзведжая шкура, таму і не можа заснуць Арэй.
Ведае, што з канчатковым рашэннем і так запазняецца, але ніяк не можа прыняць яго.
Здагадваецца, што для сыноў ягоных ужо няма сакрэту, у чым прычына бацькавай трывогі, але і з імі не спяшаецца падзяліцца думкамі.
Няхай пачакаюць, пакуль сам для сябе ён вырашыць, як быць: кінуцца напярэймы гунам і загінуць, ці ўсё ж на некаторы час ператварыцца ў палахлівага зайца, але выжыць і ўратаваць племя.
А што перамагчы гэтых качэўнікаў не ўдасца, Арэй ужо не сумняваецца. Калі змаглі яны не тое што пакарыць, а знішчыць не адно племя, гэта кажа аб вялізнай іхняй сіле. Быццам сама гара зрушылася з месца і ўсё знішчае на сваім шляху, а супраць гары чалавек бяссільны. Якім бы мужным ён ні быў, гару яму не знішчыць.
Толькі не хочацца, ой, як не хочацца Арэю ператварацца ў палахлівага зайца! Нават разумеючы неабходнасць падобнага выйсця — пасланец Градабоя ўсё ж здолеў яго пераканаць, што гэта пойдзе на карысць,— бо заяц ёсць заяц.
Хоць і з цяжкасцю, але Арэй нарэшце засынае. I прыходзіць да яго сон, які неаднойчы даводзілася бачыць пасля таго, як перамог першага мядзведзя, аднак, паколькі прайшло няшмат часу, раны яшчэ не паспелі загаіцца, і ад іх
17
было вельмі балюча, а боль гэты асабліва даваў аб сабе знаць уначы. Тады Арэй у сне часта бачыў «свайго» мядзведзя, які падмінаў яго пад сябе, спрабуючы вострымі зубамі ўхапіцца за горла.
Мядзведзь прыйшоў да яго і гэтай ноччу, але ў параўнанні з тым, колішнім, з гадоў ягонага маленства, ён быў куды большы — сапраўдная аграмадзіна, якая на кароткіх, крывых нагах, шырока разявіўшы зяпу, павольна насоўвалася на яго, разумеючы, што нікуды ад яе ён усё адно не дзенецца.
Ад гэтай мядзведзевай упэўненасці Арэя быццам паралізавала, і ён застыў на адным месцы. А мядзведзь усё бліжэй і бліжэй... Арэй нарэшце ачомаўся, ухапіўся за дзіду і спалатнеў ад страху. Ведаў, што яна побач, стаіць, уваткнутая ў зямлю, і раптам яе няма. Арэй за нож, але і нажа няма... Зусім разгубіўся, бо дыханне смерці адчуваў ужо на сваім твары. I ў гэты момант, калі Арэй змірыўся з лёсам, аднекуль звысоку, з той далёкай высі, дзе, ведаў ён, жывуць Пярун, Дажбог і іншыя багі, якія клапоцяцца пра чалавека, пачуўся гучны, трывожны голас:
— Я ж казаў табе, Арэй, што трэба было ўцякаць.
Здзівіўся Арэй, што бацька да яго звяртаецца. Захацелася адказаць Светлагору, што ён ніколі не чуў ягонай перасцярогі, але не паспеў, бо мядзведзь усім цяжарам грузнага цела наваліўся на яго, і апошняе, што з цяжкасцю дайшло да Арэя, было:
— Чаму ж ты не паслухаўся...
Прачнуўся потны, мокры, быццам і не зацяжная вясна была, а спякотнае лета, ад якога нельга знайсці ўратунку нават тады, калі Дажбог пачынае спачываць і прыносіць на зямлю прахалоду і цемру. I не адразу змог Арэй прыйсці ў сябе, зразумець, дзе знаходзіцца. Усё здавалася, што не ў будане сваім, а на лясной паляне ён, паблізу ад той бярлогі, з якой выскачыў мядзведзь.
Нарэшце ўзрадаваўся: «Сон гэта быў! Усяго толькі сон...»
He адразу падняўся, а працягваў ляжаць, звёўшы вочы, якія цяжка было расплюшчыць.