• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
    БІБЛІЯТЭНА НАСТАУНІКА БЕЛАРУСКАП МОВЫ I ЛІТАРАТУРЫ
    
    
    I        бурак
    
    
    
    
                    пунктуацыя ;
    
    
    
    
                БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
    
    
    
    БІБЛІЯТЭКА НАСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ I ЛІТАРАТУРЫ
    
    
    
    
    
            Л. I. БУРАК
    
    
                ПУНКТУАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
    
    
    ТРЭЦЯЕ,
    ДАПОУНЕНАЕ I ПЕРАПРАЦАВАНАЕ ВЫДАННЕ
    
    
    
    
    
    
    
    МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1982
    
    ББК 74.261.4 Б 91
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук прафесар A. I. Наркевіч, кандыдат філалагічных навук A. К. Юрэвіч
    
    Рэдакцыйная калегія:
    М. А. Лазарук (старшыня), Ю. Я. Бураўкіна, У. В. Гніламёдаў, В. У. Івашын, Г. I. Канцавая, К I. Краўцова, М. Р. Суднік, Л. М. Шакун, Ф. М. Янкоўскі.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
               Бурак Л. I.
          Б 91 Пунктуацыя беларускай мовы.— 3е выд., дап. і перапрац.— Мн.: Нар. асвета, 1982.— 223 с.— (Бка настаўніка беларус. мовы і літ.)
                  65 к.
                  У кнізе даецца сістэматызаваны выклад правіл сучаснай беларускай пунктуацыі. Асаблівая ўвага звяртаецца на так званыя цяжкія выпадкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку, а таксама на магчымыя варыянты пры пунктуацыйным афармленні аднолькавых або адных і тых жа сінтаксічных канструкцый. На кожнае правіла даецца практычны матэрыял, падабраны з твораў мастацкай літаратуры. Кніга адрасуецца выкладчыкам беларускай мовы.
    4306010000050 ,,, g,                 ББК 74.261.4
    Ь М303(05)82                               4 Бел(07)
    
    УМОУНЫЯ СКАРАЧЭННІ
    
    A. — А. Асіпенка
    A. B. — A. Вольскі
    A. 3. — A. Зарыцкі A. 3e. — A. Звонак Ал. — A. Александровіч A. П. — A. Пысін Астр. — A. Астрэііка Б. ■— Я Брыль Бар. — С. Баранавых Бр. — П. Броўка Бч — М. Багдановіч Бяд. — 3. Бядуля Бял. — А. Бялевіч В. — А. Васілевіч В. Б. — В. Быкаў В. В. — В. Вольскі Весці — часопіс «Весці
      АН БССР»
    Віт. — В. Вітка
    В. Т. — В. Таўлай Вял. — А. Вялюгін Г. — С. Гаўрусёў Гал. — П. Галавач Гам. — М, Гамолка Гар. — М. Гарэцкі Гіл. — Н. Гілевіч Гіст. — Гісторыя КПСС Гл. — П. Глебка Гр. — С. Грахоўскі Гур. — I. Гурскі Жырк. — М. Жыркевіч 3. — М. Засім
    Закл. — Заклікі ЦК КПСС Зар. — М. Зарэцкі Зв. — газета «Звязда» 1. Г. — I. Грамовіч I. Н. — I. Навуменка Д. — А. Куляшоў Кав.— В. Каваль К. Б. — К Буйло Kip. — К. Кірэенка Кл. — М. Клімковіч Кр. — К. Крапіва Кс— Я Колас Кул. — А. Кулакоўскі Куп. — Я Купала К. Ч. — К Чорны
    ЛіМ —• газета «Літаратура і мастацтва»
    Лупс. — М. Лупсякоў
    
    Лыньк. — М. Лынькоў М. — М. Машара М. Г. — М. Гроднеў Мел. — I. Мележ Мік. — Б. Мікуліч М. Л. ■— М. Лужанін М. Р. — М. Ракітны М. Т. — М. Танк
    Нар. — народная творчасць Нов. — I. Новікаў Нях. — Р. Няхай П. — П. Пестрак ІІал. — Д. Палітыка Пальч. — А. Пальчэўскі Панч. — П. Панчанка Пасл. — М. Паслядовіч П. К. ■— П. Кавалёў Пр. — П. Прыходзька Прык. — прыказка Пт. — I. Пташнікаў Р. — А. Русак Р. М. — Р. Мурашка С. — Э. Самуйлёнак Саб. — Р. Сабаленка Сав. — А. Савіцкі Сач. — Б. Сачанка Скр. — Я Скрыган Тк. — М. Ткачоў Тр. — П. Трус У. Д. — У. Дубоўка У. К. — У. Карпаў У. Кр. ■— У. Краўчанка X. — У. Хадыка Хадк. — Т. Хадкевіч Хв. — М. Хведаровіч Хомч. — В. Хомчанка Ц. — Цётка
    Ц. Г. — Ц. Гартны Ч. — М. Чарот Чарн. — А. Чарнышэвіч Чырв. зм. — газета «Чырвоная змена»
    Ш. — X. Шынклер Шам. — I. Шамякін Шах. — У. Шахавец Шушк. — С. Шушкевіч Юр. — У. Юрэвіч Як. — А. Якімовіч Я. М. — Я. Маўр
    
    3
    
    
            АД АУТАРА
    
    
    
    
    
    
    
    
    
       У гэтым дапаможніку даецца сістэматызаваны выклад асноўных правіл беларускай пунктуацыі, якімі карыстаюцца ў сучаснай моўнай практыцы. Размяшчэнне паасобных правіл дастасавана ў асноўным да адпаведных раздзелаў школьнай граматыкі. Гэта зручна для карыстання правіламі і садзейнічае лепшаму разуменню іх сутнасці. Праўда, некаторыя правілы выходзяць за рамкі школьнай праграмы, але маюць вялікае значэнне ў агульнай сістэме пунктуацыі, бо сінтаксічныя канструкцыі, якія яны тлумачаць, шырока ўжываюцца ў мастацкай, вучэбнапедагагічнай і іншай літаратуры, што вывучаецца ў школе. Такімі, у прыватнасці, з’яўляюцца правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры цытатах, спасылках і асобных групах слоў у сказе.
       На ўсе правілы пунктуацыі складзены адпаведныя практыкаванні. Яны маюць на мэце растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце або самому паставіць іх, указаць магчымыя варыянты і г. д. Матэрыял практыкаванняў дазваляе рабіць назіранні над пунктуацыйным афармленнем не толькі асобных сказаў, але і цэлых урыўкаў з лепшых твораў сучаснай мастацкай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры.
       Правілы і практыкаванні да іх даюць магчымасць прасачыць, як сучасная беларуская пунктуацыя звязана з будовай сказа, яго зместам, інтанацыяй, эмацыянальнаэкспрэсіўнымі і стылістычнымі асаблівасцямі ў тэксце.
       У трэцім выданні дапаможніка ўдакладнены асобныя правілы, заменены многія ілюстрацыйныя прыклады, даюцца асноўныя звесткі з гісторыі пунктуацыі, тлумачыцца тэарэтычная аснова пунктуацыі, вызначаецца сістэма знакаў прыпынку і іх класіфікацыя. Аўтар спадзяецца, што дапаможнік прынясе карысць настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі сучаснай беларускай мовы і правіламі перадачы яе на пісьме.
    
    
            УВОДЗІНЫ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
       Пунктуацыя і яе задачы. Пунктуацыяй (лац. punctum — кропка) называюць сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовай мове.
       Знакі прыпынку з’яўляюцца надзвычай важным сродкам пісьмовай мовы. Яны прызначаны для таго, каб падзяляць звязны тэкст на асобныя часткі, якія пэўным чынам арганізаваны і з’яўляюцца носьбітам адпаведнага значэння. Знакі прыпынку выкарыстоўваюцца ў кожным сказе незалежна ад таго, складаецца ён з аднаго ці многіх слоў. Яны характарызуюць граматычную будову сказа, вызначаюць яго сэнсавыя і інтанацыйныя асаблівасці. Так, кропка ў канцы сказа сведчыць аб тым, што гэты сказ граматычна завершаны, мае адносна закончаны сэнс, аформлены апавядальнай інтанацыяй і функцыяніруе як самастойная камунікатыўная адзінка мовы: Раніца. Свеціць сонца. Спяваюць розныя птушкі. Коска пры пабочных словах служыць для аддзялення ці выдзялення іх у структуры сказа, бо яны граматычна не звязаны з яго членамі, выражаюць дадатковы (пабочны) сэнс і афармляюцца інтрадуктыўнай (суадноснай, уключанаўставачнай) інтанацыяй: Відаць, нядаўна прайшоў добры дождж (К. Ч.). На дварэ, праўда, было ўжо холадна (Бяд.). Двукроп’е ў сярэдзіне сказа паказвае, што гэты сказ распадаецца на састаўныя часткі, якія часцей за ўсё выражаюць прычынныя або тлумачальныя адносіны і вымаўляюцца некалькі напружаным тонам і з асобай паўзай «папярэджвання» на стыку: Горда стаялі плячыстыя гумны: усё лета забралі яны (Бр.). Мы знаем: у нашай краіне няма непрыгожай зямлі (Панч.). Як відаць, роля знакаў прыпынку ў арганізацыі і афармленні пісьмовага тэксту вельмі вялікая. Яны дазваляюць дакладна перадаваць на пісьме самыя разнастайныя думкі і пачуцці і правільна ўспрымаць іх сэнс пры чытанні пісьмовага тэксту. Натуральна, што знакі прыпынку ра
    
    5
    
    зам з іншымі сродкамі пісьмовай мовы паспяхова служаць мэце зносін паміж людзьмі.
       3 гісторыі пунктуацыі. Пунктуацыйнае афармленне пісьмовых тэкстаў ажыццяўлялася ўжо ў глыбокай старажытнасці. Праўда, знакаў прыпынку ў той час было мала. Паводле слоў акад. Я. Ф. Карскага, у старажытных пісьмовых тэкстах усходніх славян аж да XIV ст. ужывалася толькі кропка [.] і розныя спалучэнн і к р о п а к [:], [...], [:.■], [.•„], [•:•]. Кропка ставілася ў розных частках тэксту, але вызначыць якіянебудзь сістэматычныя правілы яе ўжывання даволі цяжка. Гэты знак прыпынку ставілі не толькі паміж граматычна арганізаванымі часткамі тэксту, але і пасля кожнага слова і нават у сярэдзіне некаторых слоў. Розныя спалучэнні кропак ужываліся пераважна ў канцы абзацаў, у загалоўках як своеасаблівы арнамент.
       3 XIV ст. у пісьмовую практыку пачынаюць уводзіцца іншыя знакі прыпынку. Ужо ў гэтым стагоддзі асобныя словы і словазлучэнні ў сярэдзіне сказа сталі аддзяляцца або выдзяляцца пры дапамозе к о с к і [,].
       У канцы XV ст. паявілася двукроп’е [:], якім карысталіся для аддзялення састаўных частак у структуры 'складанага сказа. Праўда, гэты знак прыпынку пэўны час працягваў ужывацца таксама са значэннем кропкі.
       Для абазначэння пытальнага зместу сказа спачатку ўжывалася так званая «падстолія» (па тэрміналогіі Л. Зізанія), якая мела выгляд сучаснай кропкі з коскай [;]. Сучасны знак пытання — пытальнік [?] быў уведзены ў пісьмовую практыку толькі ў канцы XVI ст. 3 таго часу к р о п к а з к о с к а й паступова стала ўжывацца для аддзялення асабліва развітых частак простага і складанага сказаў.
       Для выдзялення дадатковых заўваг і тлумачэнняў у структуры сказа з канца XVI ст. сталі ўжывацца д у ж к і ().
       Эмацыянальнаэкспрэсіўная афарбоўка зместу сказа з канца XVII ст. пачала абазначацца пры дапамозе к л і ч н і к a [!].
       У канцы XVII ст. паявілася двукоссе [„ ”], у якое бралася простая мова, цытаты, а таксама словы з пераносным значэннем.
       Для абазначэння асабліва выразнай паўзы паміж асобнымі словамі і групамі слоў у простым сказе, а так
    
    6
    
    сама паміж састаўнымі часткамі складанага сказа з сярэдзіны XVIII ст. пачаў ужывацца п р а ц я ж п і к [—].
       Розныя перарывы і пропускі слоў у сказе з канца XVIII ст. сталі афармляцца пры дапамозе ш м а тк р о п ’я [...]. Гэты знак прыпынку ставіўся (і ставіцца) таксама ў канцы сказаў, якія закончаны граматычна, інтанацыйна ці па сэнсу.
       Такім чынам, да пачатку XIX ст. у пунктуацыйнай сістэме былі ўжо ўсе знакі прыпынку, якія ўжываюцца і зараз. Аднак пастаноўка знакаў прыпынку ў пісьмовых тэкстах яшчэ на працягу доўгага часу грунтавалася на рознай аснове і праводзілася ў значнай ступені адвольна і непаслядоўна. Толькі ў XX ст. былі канчаткова вызначаны прынцыпы, якія ляжаць у аснове сучаснай пунктуацыі, і ўстаноўлены правілы ўжывання кожнага знака прыпынку.
       Аснова сучаснай пунктуацыі. У гісторыі развіцця пунктуацыі вядомы сэнсавая, граматычная і інтанацыйная тэорыі знакаў прыпынку. Прадстаўнікі с э н с а в а й тэорыі (М. Ламаносаў, Ф. Буслаеў, С. Абакумаў, А. Шапіра і інш.) лічылі, што пастаноўка знакаў прыпынку на пісьме павінна абапірацца на сэнс выказвання, якое перадаецца ў сказе. Яны не звярталі належнай увагі на граматычную будову і інтанацыйнае афармленне сказа і сцвярджалі, што знакі прыпынку ажыццяўляюць падзел мовы на часткі, якія маюць значэнне для выражэння думкі пры пісьме. Прадстаўнікі граматычнай тэорыі (Л. Зізаній, Н. Грэч, Я. Грот, С. Буліч і інш.) прытрымліваліся думкі, што пастаноўка знакаў прыпынку на пісьме павішіа абапірацца па граматычную будову сказа. He ўлічваючы сэнсу і інтанацыйнага афармлепня сказа, япы даказвалі, што знакі прыпынку робяць наглядным сінтаксічны лад мовы, выдзяляюць сказы і часткі сказа з тым, каб чытач мог лепш зразумець пісьмовы тэкст. Прадстаўнікі інтанацыйнай тэорыі (М. Сматрыцкі, А. Вастокаў, М. Пяшкоўскі, Л. Шчэрба, Л. Булахоўскі і інш.) пастаноўку знакаў прыпынку на пісьме ставілі ў залежнасць ад інтанацыйнага афармлення сказа. Граматычнай будове і сэнсу сказа яны не надавалі належнага значэння, лічачы, што знакі прыпынку служаць для абазначэння рытмікі і мелодыкі мовы, яе тэмпа і паўз паміж сказамі і часткамі сказаў.