• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       6.   Калі аднародныя члены сказа звязаны злучнікам і ў пары, то пры адсутнасці злучнікаў паміж такімі парамі заўсёды ставіцца коска: Ляжыць мой край на Дзвіне і Дняпры, на Бугу і Нёмане, на Прыпяці і Бярэзіне (Кс). Бярозы і вербы, дубы. і клёны пышна растуць на дзядзінцы (Бяд.). Нас прымуйіалі змалку прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла (К. Ч.).
       7.   У тых выпадках, калі аднародныя члены маюць пры сабе паясняльныя словы (іншы раз са сваімі знакамі прыпынку) або аб’ядноўваюцца ў блізкія па сэнсу групы, паміж гэтымі членамі або іх групамі ставіцца кропка з коскай: Аўсянае ржышча хмурна жаўцела; зелянілася густым каліўем згрызенай травы і палявога зелля (К.. Ч.). Азалаціла восень поле ржьшічам, дрэвы лісцем, гумны снапамі; абвеяла хаты жытнім пылам; вострым пахам кастрыцы напоўніла вуліцу... (К. Ч.). У тыя дні вячыстай славы абрабаваны, бедны люд крывёй плаціў за найіа права на хлеб, на працу, на зямлю; за права на лясы і горы, на залатыя скарбы руд, за права цеслі і шахцёра на ўласныя здабыткі рук; за права змучаных аратых на каласісты ўраджай; за наша права на багаты, на сонечны, квяцісты край; за права жыць і гаспадарыць, людзьмі назвацца між людзей; за права на спакой пад старасуь і на вясёлы смех дзяцей (Гл.).
       8.   Калі аднародныя члены інтанацыйна і сэнсава выдзяляюцца ў сказе, а слова, з якім яны звязаны (звычайна выказнік), набывае дадатковае абагульняючае адценне, тады перад аднароднымі членамі ставіцца двукроп’е, а самі аднародныя члены аддзяляюцца адзін ад другога коскай або кропкай з коскай: Партыя патрабавала: жалезнай дысцыпліны, няспынных удараў па ворагу, уцягвання ўсё большых і болыйых мас народа ў барацьбу (Лыньк.). Вучылішча рыхтуе: токараў па металу на універсальных работах; электраслесараў па рамонту і мантажу прамысловага абсталявання; слесараў па рамонту
    
    51.
    
    прамысловага абсталявання; фармаўшчыкоўліцейшчыкаў для металургічнай прамысловасці (Зв.).
    
       3 а ў в а г а. Для больш выразнага інтанацыйнага і сэнсавага выдзялення развітыя аднародныя члены пішуцца пасля двукроп’я з абзаца (іншы’раз з літарнай або лічбавай нумарацыяй) і аддзяляюцца кропкай з коскай або кропкай.
    
       9.    Калі паміж аднароднымі членамі сказа выражаны супраціўныя адносіны, то гэтыя члены аддзяляюцца адзін ад другога працяжнікам: Я не слыхам— істотаю чую, як, гайдаючы рэхам эфір, на світанні і ў поўнач глухую не сціхае магутнае: «Мір» (Гл.). He сохікрывулі — маторныя коні пайшлі ўперагонку па чорнай раллі (М.). He кавыль — пійаніца ззяе ў пацерках расы (Хв.).
       Пры большай паўзе і развітасці аднародных членаў (пераважна выказнікаў) і ярка падкрэсленым проціпастаўленні абазначаных імі паняццяў замест працяжніка можа ставіцца коска з працяжнікам: He паншчыны мы дзеці,—рэвалюцыі сыны (Тр.). Але справа магутнага КІМа не памрэ,— будзе вечна квітнець! (Тр.).
       10.    Калі паміж аднароднымі членамі выражаюцца адносіны неадпаведнасці, то ў такім выпадку заўсёды ставіцца працяжнік: Лабановіч хацеў нешта сказаць — ледзь стрымаўся (Кс). Андрэй думаў усё зрабіць сам — не змог (П.). Хацеў спытацца ў яе — не адважыўся (Пасл.).
       11.    Працяжнік ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа, з якіх апошні ўдакладняе або дапаўняе змест папярэдняга: Праходзілі дні хутка — быстраю рэчкаю беглі ў вечнасць (X. Ч.). На дубе сядзеў Данік — назіраў за дарогай (Шам.). Тут цяпер на беразе высокім слаўных продкаў малады найічадак у сівыя далі строміць вока— сцеражэ спакой на даляглядзе (А. Зв.). Сілы правяраюць птушаняты — б’юць іга голлі крыллем маладым (Бр.).
       Пры большай паўзе і развітасці аднародных членаў замест працяжніка можа ставіцца коска з працяжнікам: Шырока лягла пабудовц,— да самых узлескаў сасновых мурамі ўзнялася ўгару (М.) Я сяджу за сталом,—чытаю кнігу (Б.).
       12.    У радзе выпадкаў працяжнікам або коскай і працяжнікам (пры большай паўзе) аддзяляюцца аднародныя члены, якія маюць дадатковае адценне выніку, нечаканасці і г. д.: Песню я запяю — раскатурхаю
    
    
    52
    
    цьму (Кс). Немцы шукалі паргызан — не знаййілі (Лыньк.). Пагуляла завіруха — пазмятала ў гурбы пух (Панч.). Вазьму касу я,— скайіу быльнёг пад санцавей! (Тр.). Дзяўчаты са ўсёй Беларусі пачулі,—збіраюць яму васількі на кашулю (Бр.).
       13.    Працяжнік або коска і працяжнік (пры большай паўзе) ставяцца пасля некалькіх аднародных членаў для больш выразнага і дакладнага адмежавання іх ад іншых членаў сказа. Самі ж аднародныя члены звычайна аддзяляюцца коскай: Ад’ютант, камендант, двое вартавых — бяззычна зніклі з пакоя (С.). За святло душы, за сілу, ласку — пакахала дзеўчына яго (Бял.). Вам сталі на свеце апошнім прыстаннем шырокія рэкі, ручайкі малыя, палі ў красаванні, дарогі ў завеях, гаі і дубровы, бары еекавыя,— на ўсіх неабсяжных і родных прасторах (Бр.).
    
       3    а ў в a г а. Калі аднародныя члены звязваюцца як злучнікам і, так і бяззлучнікавым спосабам, то паміж гэтымі членамі знакі прыпынку ставяцца на аснове агульнага правіла: Тут прастор палёў, лясы і горы, глыбіню азёр і сілу рэк, нават сонца яснае і зоры — пакарыў упарты чалавек (Бр.). Каб хутчэй пустое зелле, колас, ветрам наліваны, вецце сплеценага хмелю, і крапіву ля парканаў, і сагнутую на вытак нашых рэк нядолюгора, і дубцы сівой ракіты, і з лапцей усе аборы, хмараў звешаныя грывы, песні, вырасшыя з плачу,— у жніво на нашых нівах перагнуць на серп гарачы (М. Т.).
    
            і)    Аднародныя члены з абагульняючымі словамі
    
       1.    Калі абагульняючае слова (займеннік ці прыслоўе) знаходзіцца перад аднароднымі членамі, то пасля яго ставіцца двукроп’е (лагічны націск прыпадае на абагульняючае слова): Усё маўчала: і лес, і поле, луг, і гай (Кс). Сталі гаварыць аб усім, што траплялася на вочы: аб новых будоўлях, аб магазінах (I. Г.). Вы нічога ад нас не схавалі: ні ўсмейіак, ні бед, ні надзей (Панч.). За дзень Круміня можна было бачыць усюды: то на таку, то на кароўніку, то ў сталярні (Бр.).
       Пры аслабленым абагульненні і менш працяглай паўзе паміж абагульняючым словам і аднароднымі членамі замест двукроп’я можа ставіцца працяжнік (лагічны націск прыпадае на аднародныя члены): Усё цвіло—■ яблыні, вішні (Гр.). Яна [хата] у сяле сваім старым не вылучалася нічым — ні падмуроўкай, ні сцяной, а ні ўскудлачанай страхой, а ні заторкнутым акном, а ні пахілым каміном (Бр.).
    
    
    53
    
       2.    Калі ў ролі абагульняючага слова, якое заўсёды стаіць перад аднароднымі членамі, ужываецца назоўнік або дзеяслоў (часам у спалучэнні з іншымі часцінамі мовы), то яно звычайна аддзяляецца двукроп’ем: На падаконніках стаялі вазоны: кактус, альяс і дрэўца лімона (Гур.). Два старэйшыя Тарасавы сыны ўходжваліся на двары: загатаўлялі каровам трасянку, секлі і пілавалі дровы (Кс). Быў Яська майстар на ўсе рукі: як да сярпа, так і да кнігі (Кс).
    
       3     а ў в а г а. Калі кожны з аднародных членаў пішацца з абзаца, тады паміж гэтымі членамі ў залежнасці ад іх развітасці ставіцца кропка з коскай або кропка.
    
       Пры аслабленым абагульненні і ўзмоцненым лагічным выдзяленні аднародных членаў пасля абагульняючага слова ставіцца працяжнік: Пацягнуўся лес сцяною — ельнік, дуб і хваіна (Кс). Ля машмн натоўпам дзеткі — і дзяўчаткі, і хлапцы (Кр.).
       3.    У тых выпадках, калі пасля агульнага назоўніка, які не з’яўляецца абагульняючым словам, размешчаны аднародныя члены, выражаныя ўласнымі назоўнікамі, двукроп’е або працяжнік не ставіцца: У зямлянку ўвайшлі лейтэнанты Колышаў і Гогаберыдзе (Мел.). На прэсканферэнцыі прысутнічалі лётчыкікасманаўты Юрый Гагарын,, Герман Цітоў, Андрыян Нікалаеў і Павел Паповіч (Зв.). Многа вершаў прысвяцілі беларускія паэты рэкам Нёману, Дзвіне, Бярозе, Прыпяці і інш. (ЛіМ).
       Але калі'агульны назоўнік з’яўляецца абагульняючым словам, то ў залежнасці ад характару абагульнення паміж ім і аднароднымі членамі, выражанымі ўласнымі назоўнікамі, ставяцца двукроп’е або працяжнік: У разведку паййілі салдаты: Мухін, Сцяпанаў, Кухарчык, і Юсупаў (Зв.). Дзяўчаты былі ў горадзе — Ніна, Вера і Валя (Мел.). У Чорнае мора ўпадаюць рэкі: Днепр, Дон, Кубань і інйі. (Мік.).
       Калі ж абагульненне, выражанае агульным назоўнікам, падмацоўваецца звязаным з ім прыметнікам або іншай часцінай мовы, тады пастаноўка двукроп’я або працяжніка з’яўляецца абавязковай: У гутарцы прынялі ўдзел наступныя таварышы: Падабед, Пахомаў, Сілівон і Трапеза (Зв.). Кожны дзень сюды наведваліся нашы хлопцы— Сымон або Мікіта (К. Ч.). Тут жылі тры браты — Сымон, Ігнат і Мікола (Бар.).
    
    
    54
    
       4.    Калі паміж абагульняючым словам і аднароднымі членамі ёсць словы напрыклад, а іменна, то перад гэтымі словамі ставіцца коска, а пасля іх — двукроп’е: ЦруЛ сялянскі з’езд прыняў некалькі рэзалюцый, напрыклад: аб дзейным удзеле ў выбарах, аб падтрымцы пазыкі свабоды і г. д. (Весці). Савецкі Саюз лічыць, што нармальныя адносіны паміж дзяржавамі могуць быць забяспечаны. на аснове практычнага ўжывання міжнародных прынцыпаў, а іменна: роўнасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы, ненападу і адмовы ад замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць інійых дзяржаў, павагі суверэнітэту і нацыянальнай незалежнасці (Зв.).
       5.    Калі абагульняючае слова знаходзіцца пасля аднародных членаў, то перад ім ставіцца працяжнік: I рывогу, радасць, смутак і адчай— усё аддам краіне маладой (М.). Звон жалеза, стук малатоў, шоргат і скогат, ^ул і трэск горнаў— усё злівалася ў адзіны гук заводскай працы (К. Ч.). Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу або паехаць на сялібу ці ў млын малоць на хлеб збажынку — усё гэта вабіла хлапчынку (Кс).
       Пры большай паўзе і ўзмоцненай катэгарычнасці абагульнення паміж аднароднымі членамі (асабліва калі яны развітыя або ўтвараюць шматчленны рад) і абагульняючым словам ставіцца коска і працяжнік: У агарод, на рэчку, у сяло,— усюды я браў яго з сабою (I. Г.). Разбітыя талеркі, парваныя партрэты, одзенне, яго кніжкі, сшыткі,— усё гэта ляжала параскіданым злой рукой на падлозе (Лыньк.).
       6.    Калі абагульняючае слова, выражанае назоўнікам, узмацняецца займеннікам увесь (уся, усё, усе) і знаходзіцца пасля аднародных членаў, то яно аддзяляецца ад іх коскай: Вераб’і, ластаўкі, сініцы, усе птушкі любяць сонца і цяпло (Бяд.). Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы, уся Беларусь ад краю ў край (Бр.). Шахцёры і металургі, нафтавікі і станкабудаўнікі, увесь рабочы клас змагаецца за павелічэнне выпуску прамысловай прадукцыі (Зв.).