• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       3 а ў в а г а. Калі ў склад адасобленага прыдатка са злучнікамі ці, або ўваходзіць пабочны сказ са сваімі знакамі прыпынку, то перад злучнікамі звычайна ставіцца коска, а пасля прыдатка — працяжнік: Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў»— шырылася вельмі ўдала (К Ч.).
    
       4.    Калі адасобленыя прыдаткі (іншы раз са злучнікам як) стаяць перад азначаемым словам, якое выражана асабовым займеннікам, то яны аддзяляюцца ад
    
    69
    
    яго коскай: Дваццаціпяцітысячнік, ён быў першы старшыня калгаса «Перамога» (Пасл.). Плытнікам, нам не спыніцца з вірам жыцця маладога (Тр.). Салдат пяра, ён быў напагатове са словам, як з адвостраным штыком (А. Зв.). Як франтавік, ён дайшоў да Эльбы... (17. К.). Як чалавек і работнік, ён выпрацоўваўся ўжо на ўсё жыццё (К. Ч.).
       Калі ў ролі азначаемага слова ўжываецца ўласны назоўнік, то размешчаны перад ім прыдатак аддзяляецца коскай толькі пры ўзмоцненай інтанацыі, лагічным выдзяленні і працяглай паўзе: Сын батрака, Дузьма Чорны з малых год наглядаў гаротнае жыццё вясковай беднаты і сам зазнаў усе нягоды гэтага жабрацкага жыцця (Кр.). Сам шавец па прафесіі, Арон любіў дасканалую і сумленную работу (Р. М.).
       Калі ж такія прыдаткі цесна звязаны па сэнсу і інтанацыі з азначаемым словам, то яны не адасабляюцца і коскай не аддзяляюцца: Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй, тонкім разуменнем і пачуццём паэзіі (ЛіМ).
       5.    У тых выпадках, калі адасабленне прыдаткаў падкрэслена з асаблівай сілай, звычайна ставіцца працяжнік: Былы воін — ён з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку (П. К.). Ідуць балтыйцы маладыя — савецкіх зод вартаўнікі (А. Зв.). Шуміць ласкава ў жоўтьіх хвалях поле — вынік веснавое працы балыйавіцкай (Панч.). Бацька Лго— слесар — працаваў на машынабудаўнічым заводзе (Хадк.).
    
       3 а ў в a г а. Пры больш працяглай паўзе і развітасці адасобленых прыдаткаў і найслабейшай сувязі іх з азначаемым словам у сказе можа ставіцца коска з працяжнікам: За высокай панурай сцяною, дзе звінелі няволі замкі, там юнак з паднявольнай душою паміраў,— камсамолец Укім (Тр.). Госця,— маладая дяўчына,— сядзела ў пакоі і ціха размаўляла з маці (У. Кр.).
    
       6.    У сказах ускладненай будовы, у якіх ёсць свае знакі прыпынку, адасобленыя прыдаткі заўсёды аддзяляюцца працяжнікам: На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык— стары рыбак і паляўнічы — сядзіць на перавернуты.м чоўне пры слаба тлеючым вогнішчы. і дыміць люлькай (Бяд.). Якраз год таму, летась, па прасохшых сцежках, напрамік цераз поле, прыйшоў быў з суседняй вёскі — Цёмнага Бору — шчуплы і худы чала
    
    
    70
    
    век— Сцяпан Кірык (К. Ч.). Побач з дзедам сядзіць русая дзяўчына, год семнаццаці, у шаўковай сукенцы, з ямачкамі на шчоках, з вачыма незвычайнай сінявы — праўнучка Данілы Шчура (Кав.).
       7.   Калі адасобленыя прыдаткі звязаны з аднароднымі членамі сказа, то для дакладнага размежавання гэтыя прыдаткі аддзяляюцца або выдзяляюцца працяжнікамі: Андрэй, Сцяпан— селянін з суседняй вёскі— і незнаёмая дзяўчына выйшлі на дарогу (П.). У нядзелю Бушмар заўсёды ўсцягвае шкарпэткі— шэрыя, у чырвоную палоску ўпоперак—жончына работа — і камашы (К. Ч.).
       8.    У тых выпадках, калі адасобленыя прыдаткі ўдакладняюць або тлумачаць змест азначаемага слова, яны заўсёды аддзяляюцца працяжнікам: Камандзір заслужана насіў вядомае па вобласці імя—Грозны (Б.). Ёсць станцыя такая — Камунары (К.). Мне дрэўца роднае — рабіна — зноў падвясельвае душу (М. Л.). Начны драпежнік — сава — бясшумна плыве ў паветры (В. В.).
    
       3    а ў в а г а. Калі ж удакладняючыя прыдаткі з’яўляюцца аднароднымі, то пры звычайнай інтанацыі яны аддзяляюцца або выдзяляюцца коскамі: Буйное насенне сеялі супольна ўдарнікі калгаса, хлопцы і маладзіцы (Панч.). Госці, мужчыны і жанчыны, выйшлі на плошчу (I. Г.).
       Пры ўзмоцненай інтанацыі і лагічна падкрэсленым сэнсе аднародныя прыдаткі аддзяляюцца або выдзяляюцца працяжнікамі: Грабцы — дзяўчаты, маладзіцы — штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы (Кс). Жыхары нашых рэк — выдры і бабрьі'—зімою не спяць (В. В.). Had глухімі кварталамі — вузкімі вуліцамі і малымі дамамі — крык гарадской раніцы адчуваецца зычней (К. Ч.).
    
            в) Адасобленыя акалічнасці
    
       I.   1. Адасобленыя акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, звычайна аддзяляюцца коскай, калі стаяць пасля паясняемага выказніка: На маўклівыя нізіны бяжыць, шалеючы, вада (Гл.). У пячурцы трашчыць, палаючы, яловая лучына (Гал.). 3 сярпом і молатам мандат падняла, галасуючы, Марыля (Ал.). Панад прасторамі ракі гудуць, прачнуўшыся, гудкі (М. Т.).
       Калі ж акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, цесна звязаны па сэнсу і інтанацыі з паясняемым выказнікам, то яны не адасабляюцца і коскамі не аддзяляюцца: Жанкі падыходзілі гамонячы (Мел.).
    
    
    71
    
    Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы (Гл.). Ен ішоў не спяшаючыся (Лыньк.). Спявалі жнеі ідучы (Тр.).
       2.    Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія знаходзяцца пасля паясняемага выказніка, амаль заўсёды адасабляюцца і аддзяляюцца коскай: Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, тоячы словы і думкі свае (К.). Усю ноч шумеў, не сціхаючы ні на хвіліну, асенні дождж (Бяд.). Маўчыць зямля, набракшы сокам (Нр.). Людзі вышэй падымаюць галовы, пачуўшы таварыша Леніна словы (Пр.). Шуміць, прыгнуўшыся над возерам, аер (Ал.).
       Часам акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, цесна звязаны па сэнсу і інтанацыі з паясняемым выказнікам, то яны не адасабляюцца і коскамі не аддзяляюцца: Яны ішлі вельмі спяшаючыся (Я. М.). Hop слухаў стаіўшы дыханне (Шам.). Сцёпка сядзеў угнуўшы галаву (Кс). Халілюн стаяў абапёршыся на шула (Гал.).
       3.    Калі дзеепрыслоўнае словазлучэнне знаходзіцца пасля прыслоўя і звязана з ім злучнікам і, то ў такім разе коска не ставіцца, бо гэта словазлучэнне і прыслоўе з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа: Ен выслухаў маўкліва і не падымаючы галавы (Мел.'). Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця (Бяд.).
       У тых выпадках, калі паміж выказнікам і дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным словазлучэннем ёсць узмацняльная часціца і, коска таксама не ставіцца: Чытаць можна і лежачы (Кс). Антон умее гаварыць і не падумаўшы як след (Гал.).
       Апрача таго, коска не ставіцца, калі перад дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным словазлучэннем знаходзяцца часціцы толькі, нават: Маўчаць звычайна толькі сплючы (Ш.). Стары пайшоў нават не адпачыўшы як след (К. Ч.).
       4.    Акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія знаходзяцца перад паясняемым выказнікам, звычайна адасабляюцца і аддзяляюцца коскай: Спяваючы, яна не зводзіла вачэй з кроснаў (Бяд.). He змаўкаючы, гула завіруха (Мел.). Скалануўшыся, лісце зляцела з галля (К ). Жандары, уцякаючы, адстрэльваліся (Ч.).
       У тых выпадках, калі адзіночныя дзеепрыслоўі ўжываюцца ў ролі прыслоўяў, яны не адасабляюцца і коскай не аддзяляюцца: Лабановіч не спяшаючыся ідзе далей
    
    72
    
    (Кс). Андрэй не спрачаючыся згадзіўся з планам (П.). Ты не марудзячы збірайся ў дарогу (Мік.).
       5.    Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія знаходзяцца перад паясняемым выказнікам, заўсёды адасабляюцца і аддзяляюцца коскай: Спакойна засыпаючы, сінеюць берагі (М. Т.). Зняўшы шапку, ён гладзіў лысую галаву (Скр.). Чорны жук, коўзаючыся па шэрай плёнцы пылу, перапаўзаў дарогу (Пасл.). Галлё спусціўшы над парканам, расла тут грушка з тонкім станам (Кс). Каля хаты, у садочку, схіліўшысь ціхенька ў куточку, стаялі дзве вярбы старыя (Кс).
    
       3     а ў в а г а. Калі дзеепрыслоўныя словазлучэнні, размешчаныя перад паясняемым выказнікам, страцілі сваё акалічнаснае значэнне і сталі пабочнымі словамі, то яны заўсёды аддзяляюцца коскай: Уласна кажучы, будаўніцтва электрастанцыі пачалося (Бр.). Дакладней кажучы, усюды відаць любоў да працы (П.).
    
       6.    Калі адасобленыя акалічнасці знаходзяцца паміж аднароднымі выказнікамі са злучнікам і, то коска ставіцца на аснове агульнага правіла: Лукаш узяў ад старшыні паперку і, развітаўшыся, пайшоў з кабінета (Гал.). Хлопцы астанавіліся, узняўшыся на невялікі ўзгорак, і ўбачылі перад сабой вёску (Ц. Г.). Пятро Сыч уздрыгануўся, пачуўйіы. добра знаёмы голас, і, не азіраючыся, рынуўся да патравы (Пасл.).
       Калі пры адным з аднародных выказнікаў (звычайна апошнім) стаяць адасобленыя акалічнасці са злучнікам а, то яны выдзяляюцца коскамі разам з гэтым злучнікам: Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўйіы, весела ўсміхнуўся і выйшаў з кватэры (Ц. Г.). Паліцаі трывожна пераглянуліся, а пачуўшы. першыя выстралы, хутка пакінулі вёску (Лыньк.).
       Але калі злучнік а звязвае два аднародныя выказнікі з супрацьлеглым значэннем, то адасобленыя акалічнасці выдзяляюцца коскамі без гэтага злучніка: Лабановіч не спыніўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, смела рушыў наперад (Кс). Ен не гаварыў, а, махаючы кулакамі, крычаў у натоўп (П.).
       7.    У тых выпадках, калі злучнік і звязвае дзве адасобленыя акалічнасці, якія з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа, коска паміж імі не ставіцца: Разгрузіўшы воз і паставіўшы каня, ён увайшоў у хату (X. Ч.). Хлопцы маўчалі, седзячы на беразе рэчкі і думаючы аб сваіх
    
    
    73
    
    планах (Лыньк.). Яны абедзве радаваліся цяпер, ідучы зарунеўшым полем і любуючыся вынікам сваіх веснавых клопатаў (Хадк.).
       Калі ж такія акалічнасці звязаны бяззлучнікавай сувяззю, то паміж імі заўсёды ставіцца коска: Хлопцы, штурхаючыся, перакідаючыся жартамі, пайшлі па лузе (Мел.). Нерухома стаяў густы, змярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавінм да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крохкай шапаткой шэрані (Кс).
       8.    Калі адасобленыя акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, маюць пры сабе злучнікі нібы, як бы, злучальныя словы дзе і інш., то перад гэтымі злучнікамі або злучальнымі словамі заўсёды ставіцца коска: Аленка, нібы спалохаўшыся, раптам спыняецца (Кс). Бушмар правёў рукою па твары, як бы знімаючы з яго штосьці чужое і непрыемнае (X. Ч.). Паміж лясамі, дзе ўзбягаючы на ўзгоркі, дзе знікаючы ў нізінах, ляжалі нівы (Шам.). Раман сядзеў пад дубам, то прыслухоўваючыся да грому гармат, то паглядаючы на падарожных (Кс).