• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
        31.   Выдзеліце знакамі прыпынку ўдакладняючыя і паясняючыя члены сказа.
    
        1. Крамарчык углядаўся туды за раку (С.). 2. Тут на гэтай чароўнай зямлі нашы думы і годы прайшлі (Гл.). 3. Трапіць туды на будоўлю Аліку давялося толькі ранняй вясною (Хадк.). 4. А там далей на. даляглядзе на лета жоўтым папялішчы зямлю скупое сонца гладзіць (А Зв.). 5. Воддаль на другім беразе рэчкі вызначаюцца цені вясковых будынкаў (Бяд.). 6. Панад Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка хат можа так трыццаць ці сорак (Кс). 7. Тут каля лесу будуецца новы завод (Кул.). 8. Там за рэчкаю ўвечар танула ў зелені сяло... (Тр.). 9. Адзін раз у нядзелю цэлая чарада вясковых хлопцаў пасвіла коні
    
    
    88
    
    ў Лужках каля цёмнага бору (Ч.). 10. Называлася гэта паселішча смешна Пальчык (Гр.). 11. А вакол на ўзлессях ясных на крутых абрывах як вясной рунее жыта... (Вял.). 12. Заўсёды раніцай днём увечары па сталёвых рэйках бягуць цягнікі (Ш.). 13. Там недзе за кустамі каля рэчкі ляжыць сухая атава (Л. Ч.). 14. У нас ужо звычай такі частаваць дык частаваць (Кр.). 15. Тут на ўзгорку бялеюць сасновыя сцены хаціны (М. Т.).
    
    
        32.    Спішыце сказы падкрэсліце далучальныя члены і растлумачце пастаноуку знакаў прыпынку пры іх.           Р У
    
        1. Марозік на дварэ, і добры (Гл.). 2. Трэба шчырае слова народу, ды такое, якое б заўсёды ў сэрцы магло запалаць (М. Т.). 3. Ен быу чалавек сталы, ураўнаважаны і разважлівы, хоць, праўда, да пэўнай граніцы •     . ⁴;/асл™аУ бьіЎ начальнікам дэпо, і якім началь
    нікам! (Лыньк.). 5. Пражьіўшы амаль усё жыццё ў горадзе, Чмаруцька не вельмі захапляўся лесам, ды яшчэ ў начны час (Лыньк.). 6. Маленькі Толік спіць у калысцы, за шырмай (Б.). 7. Трэба такі сказаць, што дзед дУжа падабаў рыбу, ды яшчэ такую, як смажаны мянтуз (Лыньк.). 8. Снег лятае, ды так спакойна, так ціхутка! (Кс). 9. Ен знае сам — і дасканала — Данілу Смыка (Кс). 10. Букрэй катэгарычна асуджаў грабежніцтва, дзе б яно ні было, і асабліва на вайне (Кс). 11. Ен вельмі захапляўся спортам — прычым не адным якімнббудзь відам, а многімі... (Мел.'). 12. Ідзе гоман, ды крылаты,. ідзе, не сціхае... (Kyn.). 13. Пабліскваюць штосьці зарніцы, ды часта, адна за другою (Кс). 14. Аднекуль, з нязнаных прастораў, прыйшла цішыня, ды такая, што ўсе, як адзін, мы змоўклі раптоўна (М. Т.). 15. Праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызані (^с).
    
    
        33.     Знайдзіце далучальныя члены і выдзеліце іх знакамі поыпынку. г
    
    
        1. Аблюбавалі вераб і вельмі добраб месца і не дзснебудзь, а пад страхою гаспадарскага дома (Кс). 2. Сухавараў крыху ^спяваў але толькі пад гітару (Кс).
    ^а™ДЬІНЯ пайшла ў бакавыя дзверы відаць на кух\ к ⁴' СяЛ? Х⁰ЦЬ ’ пры святле месяца добра відаць (Бр.). о. Сяргей спрабаваў брацца за розную работу і
    
    
    89
    
    ўсё няўдала (Лыньк.). 6. Карызна не раз выступаў з прамовамі ды яшчэ як (Зар.) 7. Жыццё людзей таксама, друг, не дробязь тым больш жыццё такога чалавека (Гл.). 8. Пра свае думкі ён часам кажа ўголас ды ў які яшчэ голас! (Лыньк.). 9. Дзень ягонай працы займае сваё месца ў агульнай гаспадарчай сістэме і месца немалое (П.). 10. Ужо трэці дзень ён адчуваў сябе дрэнна асабліва пасля заходу сонца (С.). 11. Лагуновіч асабіста агледзеў і не адзін раз кожную машыну (Мел.). 12. Ён выконваў невялікія даручэнні гаркома галоўным чынам па сувязі з чыгуначнікамі (Лыньк.). 13. Міколка разумеў, што трапілі яны з дзедам у бяду ды яшчэ вялікую (Лыньк.).
    
        34.    Вызначце від адасобленых членаў і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры іх.
        I 1 Калісьці хвоя, елка, дуб, клён і ліпа мелі адну на3BV — дрэва (Бяд.). 2. Аздоблен квас быў і грыбамі, выключна ўсё баравічкамі (Кс). 3. Дарога ішла па доўгай___з кіламетр — паляне (Лыньк.). 4. Над дзвярыма паціху стукае старасвецкі, можа дзедаўскі яшчэ, гадзіннік (К. Ч.). 5. Грымнулі воплескі, ды такія дружныя і гучныя, што, здавалася, задрыжэлі сцены клуба (Шам.)
       6. Я рысую найбольш партрэты, алоўкам, з натуры (Б.). 7. За сталом, ды пасяродку, сядзяць госці дарагія (Бр.). 8. 3 берагоў Бабра патыхае чарэмхаю ды калінаю — у самым цвеце (Лыньк.). 9. Стары глядзеў на Шарэйку, а той —цераз стол — падміргнуў яму. (Б.). 10. Стаіць — ад застольнай лавы да парога — зроблены бацькам тапчан (Б.). 11. Я іду, ІДУ далёка — у гушчу шыры палявой (Ал.). 12. Наперадзе —як кінуць вокам — цягнулася шэрая пожня і чорная ралля (К Ч.). 13. Яна была вельмі падобна да Насцечкі — і з голасу, і з постаці, і з усяго выгляду (К. Ч.). 14. Хлопцы зарагаталі гучным сакавітым смехам —з поўных грудзей (Бяд.). 15. Дзяўчына была ў звычайнай сваёй вопратцы — у белай вышыванай сукенцы (Зар.).
        II. 1. Выйшла б казка, ды якая, каб маглі вы расказаць (Кс). 2. Мядзведзь — звер страшны, асабліва таму, хто яго бачыць першы раз (Чарн.). 3. Даніла набівае люльку — і, відаць, не першую (Як.). 4. Зямля, хоць і ў лапінах снегу, пахла вясной (Бяд.). 5. Трэба нешта рабіць — альбо тое, альбо сёе (Кр). 6. Маці па натуры была нязлосная, а тым больш да свайго дзіцяці (ЛіМ).
    
    90
    
       7. Яны спыніліся ў зарэчнай вёсцы, але ненадоўга (К. Ч.). 8. Конь ішоў памалу, хіба толькі з горкі прыбаўляў ходу, ды і то не па сваёй ахвоце (Кс). 9. Ласі заходзяць у населеныя пункты, нават такія буйныя, як Гомель, Віцебск і Мінск (Зв.). 10. Шыпелі сіваваронкі ля дзвюх старых дуплаватых асін — мусіць ля сваіх гнёздаў (Пт.). 11. У гады вайны мне двойчы давялося пабываць у варожым тыле, у тым ліку і на роднай Случчыне (Астр.). 12. Бачыліся яны звычайна толькі ўдзень, і то не ў кожны (Мел.). 13. Сабраліся людзі, дый толькі па часе (Куп.). 14. He прыняла Сцёпку камісія, і не аднаго Сцёпку, а сотні такіх Сцёпак: месц не хватала (Кс).
    
       35.    Выпішыце сказы з адасобленымі членамі, ставячы патрэбныя знакі прыпынку.
    
       I.    ...Нізам сцелецца верас у румяным ранішнім святле, а над верасам таксама ў сонцы густа высяцца гонкія сосны. Добра ўзняць галаву, заглядзецца на іх шэразялёныя са стальным адлівам кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і галубіных воблакаў. Сосны гамоняць. Нібы расказваюць чароўныя казкі маленства адну за адной нястомна і радасна ціха і мудра як гэта ^можа добрая, пагодлівая старасць. Возера сёння маўчыць. Каля нізкага берага чыста пясчанага ці пабрыджанага рэдзенькай травой ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Чайкі гуляюць над люстранай вадою пікіруючы на спажыву або садзяцца на вільготны вылізаны прылівам пясок толькі імі затупаны пацярушаны іхнімі пёрцамі. Тут жа выштурханая на бераг мноствам бурных прыбояў парахнее петрае на сонцы разбітая лодка. Па рыбацкаму звычаю лодкі пакідаюцца назаўсёды там, дзе іх засцігне апошняя бяда (Я. Брыль).
       II.    Прыгожа летам у Зяленічах невялічкай вёсачцы, што расцягнулася шнурам усцяж па Дняпры. За гумнамі, за нешырокай крокаў у сто або дзвесце палянай, па якой разбегліся важка асеўшы ў зямлю хмурамагутныя асілкідубы, залёг стары Дняпро ў глыбокую бярлогу і старожка затаіў у сівалюстранай гладзі свой напорнаімпэтны поступ, здрадлівы рух сваіх патаемных віроў. Адзін бераг Дняпра крута зрываецца высокай жоўтай стромай, па якой сямтам раскіданы чорныя рэбры калматых карчоў. Тут Дняпро пагрозна хмурыцца цёмным прадоннем і, як хітры драпежнік, прыцішвае свой ход прыкідваючыся ціхенькімціхенькім і ў той жа час заў
    
    
    91
    
    сёды гатовым праглынуць неасцярожную ахвяру. А другі бераг Дняпра хаваецца пад нізка навіслае над вадой вецце кучаравага лазняку, за якім раскошна сцелецца аксамітны дыван заліўных сенажацей (М. Зарэцкі).
       III.   У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі жыццё прыроды ідзе на спад. Скошаны луг і паскладаныя курганамі стагі парыжэлыя ад дажджоў і сонца яскрава гаварылі аб гэтым. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны. Але было прыкметна, што не на пажытак пазбіраліся яны сюды, а для нейкай іншай справы. Пастаяўшы павольна адзін за адным уздымаліся яны ўгару, кружыліся там, і кожны круг падымаў іх усё вышэй і вышэй. Там яны спляталіся ў адну фігуру, у адзін шырокі круг і не махаючы крыламі плаўна і згодна, як па камандзе, насіліся ў неаглядным прасторы сініх нябёсаў... Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі не варушачы ніводным лістом і купалі ў сонцы свае адвечныя лапы (Я. Колас).
       IV.    Хутка імчалі над лесам ускудлачаныя хмаркі. Дзесьці высока, высока за самымі хмарамі курлыкалі журавы. I кожнаму хацелася ўбачыць іх, і ўсе ўглядваліся ў глыбокую цемрадзь неба сілячыся разгадаць, распазнаць у цьмяным мігценні зораў, у разрывах хмар сілуэты прываблівых і загадкавых птушак. Ледзьледзь далятала жураўліная песня і праглынутая ноччу, вятрамі непрыкметна злівалася з шолахам лісту, з шархаценнем травы, з няўмоўчным гоманам бору...
       Узышоў над лесам месяц. Выразна выступілі зубчастыя верхавіны елак, у срэбраным ззянні ўсталі задумлівыя хвоі, глыбокія цені ахуталі лясную паляну. Людзі прынікалі да зямлі, не варушыліся прагна прыслухоўваючыся да гукаў восеньскай ночы: дзесьці хрупаснуў сучок, мякка ўпала паблізу хваёвая шышка, за лесам гучна заіржала жарабя,— і зноў усё ціха і глуха. Толькі верхавіны соснаў гудзелі ледзь чутна ды шалясцелі няўмоўчныя трапяткія асіны перашэптваючыся аб нечым сваім з пакрыўджанымі непагаддзю бярозамі. Пахла перакіслымі брусніцамі, прэлай саломай, прыхвачаным першым замаразкам грыбам. Ды яшчэ даляталі ледзь улоўныя пахі каменнавугальнага гару і сатлелай шпалы, якая доўга праляжала ў зямлі. Дзесьці блізка праходзіла чыгунка (М Лынькоў).
    
    92
    
    § 10. 3HAK1 ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПАРАУНАЛЬНЫХ ЗВАРОТАХ
    
    
       1.    Калі параўнальныя звароты адносяцца да ўказальных слоў, то пры звычайнай інтанацыі яны заўсёды аддзяляюцца коскай: Вецер свішча так, як звер (Кс). Пах травы быў не такі, як у сярэдзіне лета (Мел.). Вы сёння так вясёлы, як ніколі (Кс). Дзед пазіраў так, як горды арол (Бяд.). Had усёй планетай неба павінна быць такое, як і над намі (Панч.). У такім калгасе, як наш, моладзь не сумуе (Пасл.).
       2.    Калі параўнальныя звароты адносяцца не да ўказальных слоў, то большасць гэтых зваротаў таксама аддзяляецца коскай: Рукі моцны, бы са сталі (Куп.). Сажалка замярзае раней, чым рэчка (Шам.). Як быццам спуджаны, маўчыць сасняк (М.). Пырскі крохкія, як шкло, узлятаюць пад вяслом (Гл.). Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць (Панч.). Had возерам устае, быццам белая воўна, пахучы туман (Бяб.).