• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
        43.    Знайдзіце часціцы і аддзяліце іх знакамі прыпынку.
    
       1.    Так жыццё бязмерна шпарка крочыць (Хв.).
       2. Што ж з песні слова не выкінеш (Шах.). 3. Хлопчык вытрымаў экзамен але! (Кс). 4. He не забывае Алёша сваіх сяброў (I. Г.). 5. Так вырабы фабрыкі карыстаюцца вялікім попытам у насельніцтва (Зв.). 6. He народа майго ніхто не сагне (Панч.). 7. Я хачу, каб адказалі на адно мне слова ну чыё жыццё ў калгасе лепш за пастухова? (Бр.). 8. Ну як жа маецеся? (К. Ч.). 9. He не пагасне ніколі Ленінскай праўды святло! (Гл.). 10. Ну ж і выдаўся дзянёк! (Кс). 11. Як жа Цімох і ў вус не дзьме (Кс). 12. Разагнаў дзед каня, выхапіў маладзецкі шаблю і ну ёю махаць, каб ямчэй секануць па бярэзіне (Лыньк.). 13. Так сена ўжо ўсё зложана ў стагі (Шам.). 14. Ну і іграй жа, скрыпка (Ц.). 15. Ага хлопцы вельмі спяшаліся, бо ісці было яшчэ далёка (Лыньк.). 16. Вось што сядайце і расказвайце, што вас прывяло сюды (Кр.). 17. Ну як жа ўсякую работу Шашура любіў выкон
    
    
    107
    
    ваць як след (Мел.). 18. Што дождж яшчэ не перастаў? (Бяд.). 19. Так Лабановіч сапраўды думаў пра Турсевіча (Кс). 20. Што ж даводзіцца часамі думаць (Гл.). 21. «Зрабіце гэта без шуму!»— «Ага я вас разумею» (Зар.).
    
    § 14. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПАБОЧНЫХ СЛОВАХ, СЛОВАЗЛУЧЭННЯХ I СКАЗАХ
    
    
       1.    Пабочныя словы і словазлучэнні звычайна знаходзяцца ў пачатку або ў сярэдзіне сказа і аддзяляюцца ад яго членаў коскай: Відаць, зіма ўжо не за гарамі (Бяд.). Памойму, ураджай сёлета што трэба (Пасл.). Адным словам, выгляд у нас быў сапраўдных паляўнічых (Гур.). Хлопцы, вядома, працуюць старанна (Бяд.). Саша, на думку Лялькевіча, паводзіла сябе дзіўна (Шам.).
    
       3 а ў в а г а. Пабочнае слова мо знакамі прыпынку не выдзяляецца: Мо ў гэты час прачнецца Міхайла? (Бяд.) Гэта быў мо цуд калісьці (Кр.).
    
       Пабочныя сказы (злучнікавыя і бяззлучнікавыя) незалежна ад месца размяшчэння ў сказе звычайна аддзяляюцца пры дапамозе коскі: Як гавораць, сад калгасны дзед трымае на плячах (Бял.). У рэчцы пад карчамі, калі я не памыляюся, водзяцца ракі (Я. М.). Глыбей, ведала Марыся, жылі карасі (С.). Наколькі мне вядома, лясы Беларусі славяцца багаццем грыбоў і ягад (В. В.). Тут нешта не так, разумееце... (А.).
       2.    Калі пабочныя словы, словазлучэнні і сказы размешчаны непасрэдна за злучальнымі ці падпарадкавальнымі злучнікамі, то яны выдзяляюцца коскамі без гэтых злучнікаў: Ад ёду шрам павялічыўся і, здаецца, заржавеў (I. Г.). Сёння ці, у лепшым выпадку, заўтра мы думаем схадзіць у грыбы, (У. Кр.). У Яўмена загарэліся шчокі, але, на шчасце, Надзя нічога не заўважыла (Шам.). Там была вёска, дзе, ведала жанчына, жылі яе сваякі (К. Ч.). Прыйшла самая гарачая пара, калі, як кажуць хлебаробы, дзень год корміць (Гур.).
       Узмацняльныя часціцы ад пабочных слоў і словазлучэнняў не аддзяляюцца, а выдзяляюцца разам з імі ў сказе: Брыгада, і сапраўды, даўно стала яму і домам і сям’ёй (Мел.). А прызнацца, страшна было ў лесе (Р. М.). Дожджык, і праўда, так і паўзе за каўнер (Б.).
    
    
    108
    
    А памойму, гэта не так дрэнна (Бяд.). Дык жа праўда, смеламу нічога не страшна (Бар.).
       3.    Пабочныя словы і словазлучэнні разам са злучнікамі а, ці выдзяляюцца коскай, калі яны ўжываюцца для сувязі паясняемага і паясняючага членаў сказа: Змрочцай, а галоўнае, пусты.ннай здалася Андрэю свая хата (П.). Яна [дзяўчынка] была гэтакая просценькая, ці лепш сказаць, прастадушная (К. Ч.).
       Калі пасля злучнікаў ці, або знаходзяцца пабочныя сказы, якія маюць свае знакі прыпынку, то коска ставіцца не толькі перад злучнікамі, але і пасля іх: Сымон, ці, як звалі яго цяпер, Салавей, нават не варухнуўся (Бяд.). 3 маленства жыццё не песціла Макара, або, як яго звалі, Макарку Васілёвага (У. Кр.).
    
       3     а ў в а г а. Калі паміж злучнікам і пабочным сказам знаходзіцца паясняючы член сказа, то ён аддзяляецца коскамі разам са злучнікам: Трохметровы шомпал, або баннік, як яго называюць у арміі, адзінока ляжаў каля плота (Чырв. зм.).
    
       4.    Калі пабочныя словы і словазлучэнні ўваходзяць у склад адасобленых зваротаў і размешчаны ў пачатку або ў канцы іх, то паміж гэтымі словамі або словазлучэннямі і адасобленымі зваротамі коска не ставіцца: Некалькі грузавікоў замітусіліся па ўзбярэжжы, відаць спадзеючыся праскочыць якімнебудзь бродам (Лыньк.). Механік Шавель, завёўшы матор камбайна, схіліў набок галаву, відаць прыслухоўваючыся да яго работы (Пасл.). Старшыня імкліва абыходзіць вакол маійынм, няйначай прыглядаючыся неспакойным вокам да яе паклажы (Шам.).
       Калі ж пабочныя словы і словазлучэнні знаходзяцца ў сярэдзіне адасобленых зваротаў, тады яны выдзяляюцца коскамі на аснове агульнага правіла: Людзі слухалі ўважліва, баючыся, відаць, прапусціць хоць адно слова (П.). He чакаючы, як відаць, далейшай размовы, жанчына хутка выіішла з хаты (Гал.).
       5.    У тых выпадках, калі пабочныя словы, словазлучэнні і сказы суправаджаюцца ўзмоцненай інтанацыяй і падкрэслены лагічна, яны аддзяляюцца працяжнікамі: Наогул — лета ў вёсцы прыгажэйшае, чым у горадзе (Гам.). На вазу апошнім— хочаш — падвязу (М.). Лагуновіч прынёс аднекуль вядро, схадзіў, ці — лепш сказаць — збегаў, па ваду (Мел.). Разведчыкі ішлі ў той бок. дзе — як яны спадзязаліся — стаіць яшчэ на Нёма
    
    
    109
    
    не іх брыгада (Б). Прыехаў я сюды зза свету, зпад самых Стоўбцаў— чулі можа? (Кс).
       Пры больш працяглай паўзе і слабай сувязі са зместам сказа замест працяжніка можа ставіцца коска з працяжнікам: Выбачайце,— сум ваш патрывожу (В. Т.). Карпюк ціха,— як здалося Платону,— хмыкнуў (Шам.). Сонца ўставала ў той дзень, каб свяціуь на зямлі, роўна ў чатыры,— як сказана ў календары (К).
       6.    Заўсёды выдзяляюцца працяжнікамі пабочныя словазлучэнні і сказы, калі яны знаходзяцца ў сярэдзіне сказа і маюць пытальную або клічную інтанацыю (з пытальнікам ці клічнікам пасля іх): Пад восень ■— ці чулі? — сам прыехаў Пуцята (Бял.). Рыба — хоць ты плач/— на кручок не бралася (ЛіМ).
       7.    Калі пабочныя словы і словазлучэнні знаходзяцца паміж часткамі сказа, якія аддзяляюцца адна ад другой працяжнікам, то коска пры працяжніку можа не ставіцца або ставіцца (пры больш працяглай паўзе і аслабленайсувязі): Ты мяне прычаравала, як гавораць— варажбой (К.). Міколка хаваўся — відаць, у лесе (Нов.). Аслу раз выдалі мандат,— няйначай, памылкова (Кр.). Цяпер,— калі ласка, ідзіце сюды, (Кл.).
       8.    Калі пабочныя словы і сказы вызначаюцца аслабленай сувяззю са зместам усяго сказа, то яны выдзяляюцца з двух бакоў дужкамі: Жанчына была (ці мо толькі здаецца) высокая ростам (К. Ч.). Пасвяточнаму ўбраныя людзі (як быццам загадаў хто гэтак) ішлі на вуліцу гуляць (Р. М.). Прыязджалі аратары з горада, якія (як Аўгінні казалі суседкі) гаварылі аб розных простых сялянскіх справах (Бяд.).
    
       44.    Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры пабочных словах, словазлучэннях і сказах.
       I. 1. Я прыгадаю тут, дарэчы, далёкі час мае вясны (Кс). 2. Відаць, дзед ужо дома (17.). 3. На гасцінцы, чуваць, начлежнікі пяюць (Тр.). 4. Была яна невысокая, павольная і, відаць, дужая (Мел.). 5. Між іншым, я сам люблю прыход вясны (Панч.). 6. Напішы мне, калі ласка, пісямко дахаты (Кс). 1. Я, так сказаць, застаюся пры сваёй думцы (1. Г.). 8. Шчырага прывітання, як чакаў Кузьма, не атрымалася (Кс). 9. Галоўнае — дваццаць гектараў калгаснага саду ўжо запланавана (Шам.). 10. Бег свой, здавалася, час замарудзіў (М. К.) 11. Неўзабаве, можна сказаць, у двор сышліся ўсе суседзі (К. Ч.).
    
    
    110
    
       12. Адным словам — калгас рос і багацеў з кожным годам (Пасл.). 13. Новая мэбля, простая, недарагая, але такая выгодная і — здавалася Надзі — надзвычай прыгожая, пахла лакам (Шам.). 14. Пад бярозаю, і сапраўды, стаяў чалавек (/G Ч.).
       II.    1. У нас, скажам, поле — усё за вёскай відно (М. Р.). 2. На шчасце, бераг выдаўся вельмі ўтульны (Я. М.). 3. Дзед, здаецца, нічога не чуў і не бачыў (Кс). 4. Гарадскі каваль, відаць, добры майстар, які ведае сваю справу (В. В.). 5. 3 дыпломам агранома, вядома, у калгас (Астр.). 6. Прыедзьце да нас, калі ласка, сардэчна сустрэнем усіх (Бял.). 7. Вёска стаяла на скрыжаванні дарог і, само сйбой зразумела, шмат чаго бачыла (Гур.). 8. Бондар вострыць інструменты. На першы погляд, гэта рэч вельмі простая і звычайная (Бяд'). 9. Сапраўды, на лузе пасвіліся тры казулі (Хадк.). 10. Тут прыемнасць яшчэ ў тым, што каля кожнага магазіна купляй сабе марожанае, калі хочаш, або хлебны квас ці газіраваную ваду (Кул.). 11. Яго, мабыць, тут ніхто не бачыў (Бар.). 12. Брыгадзір, як кажуць, і вочы вырачыў (П. К.). 13. Вялікая, калі яе можна так назваць, «пярэдняя» з доўгімі лавамі ля сцен была запоўнена людзьмі (П.). 14. Справа, бачыце, у тым, што чалавек любіць працаваць у спрыяльных умовах (Лыньк.).
    
       45.    Выпішыце сказы з пабочнымі словамі, ставячы патрэбныя знакі прыпынку.
    
       1. Напэўна маці не спіць (Кр.). Міколка напэўна ўжо дома (Лыньк.). 2. Нарэшце скрозь дарогі сохлі (Гл.). Машына нарэшце стала хутка выпаўзаць з вады (Мел.). 3. Наогул яна гаварыла шмат (Гр.). Пра шаблю дзед наогул не любіў успамінаць (Лыньк.). 4. Дажджу мусіць сёння не будзе (Кс). Перакладчык мусіць імкнуцца да сэнсавай тоеснасці, а не да літаральнага падабенства радкоў (Пал.). 5. Сапраўды ў лесе было ціха і глуха (К. Ч.). Ферма сапраўды не красавалася выглядам (М. Р.). 6. У нас па шчырасці добрыя лясы (Гл.). Размова была па шчырасці (У. Кр.). 7. Учора няйначай ішоў дождж (С.). Няйначай як сёння давядзецца ехаць у горад (Зар.). 8. Вы відаць не любіце гэтыя мясціны (Кс). Дарога з узгорка была добра відаць (С.). 9. На добры лад Лабановічу не трэба было спяшацца ў мястэчка (Кс). Усё ідзе на добры лад (Бяд.). 10. У журботную восень здаецца зямля ўся галосіць (Панч.). Пугач здаец
    
    
    111
    
    ца тлустым з выгляду (В. В.). 11. Словам чалавек— гэта гучыць горда! (Мік.). Яго ўсюды сустракалі добрым словам (Кс). 12. Праўда Міхалка нядаўна прыехаў з вёскі (Кс). Праўда вачэй не засмуціць (Прык.). 13. Віхура скажам па страсе завею ў студзені нясе (М. Л.). Мы скажам маці, што пойдзем на раку (Гам.).
    
       46.    Знайдзіце пабочныя словы, словазлучэнні і сказы і аддзяліце іх знакамі прыпынку.