Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
I. 1. У Сёмкі вядома гамонка адна (Бр.). 2. Бывала ў вечар смугласіні расою ўпоіцца сасна (Тр.). 3. Там, дзе чарот шумеў бывала, цяпер пшаніца шалясціць (Кс). 4. Як ён казаў у суседнім раёне добрыя сады (Пасл.). 5. Учора што вы думаеце надумаўся дзед аладкі пячы (Лыньк.) 6. Прызнацца Івась трохі баяўся далёка адыходзіцца ў лес (Кс). 7. Месяц здавалася ў здзіўленні спыніўся і спакойна глядзеў з цёмнасіняга неба (П.). 8. Данік павярнуўся і па прывычцы паглядзеў на маці (Б.). 9. У лесе казалі многа ваўкоў (Кс). 10. Рэвалюцыя на думку Андрэя павінна была спыніць вайну (Гал.). 11. Бацька глядзіць на мяне і нарэшце смяецца (Б). 12. Спрэчкі былі гарачыя, бо само пытанне было так сказаць цікавым і важным, патрабуючым неадкладнага вырашэння (Лыньк.). 13. У гутарцы Калыска як кажуць браў ініцыятыву ў свае рукі (I. Г.). 14. Праўда браліся яны [мужчыны] за справу як відаць без усякага апетыту як гаварыў Анохін (Лыньк.).
II. 1. На небасхіле лес сцяной стрымаць здаецца сонца рад (Шушк.). 2. Цяпер калі ласка зірніце навокал: прастор, як у казцы, не змерыш і вокам (М.). 3. Усе ў хаце зразумела спалі (К. Ч.). 4. Пэўна шмат каму сніцца высокі пад зорамі шлях (Пр.). 5. Зразумець мы хочам мову вешчых траў і светлых дрэў: можа ў іх ёсць тыя словы, што сказаць хтось не паспеў (А. П.). 6. Безумоўна Яраш выконваў адказныя заданні (Шам.). 7. Бывала вечарам як завядуць радыёлу, дык і спаць не хочацца (Чарн.). 8. Недалёка ад Серадзібора можна сказаць на ўскраіне праходзіла вузкакалейка (П.). 9. Адным словам было над чым задумацца (Я. М.). 10. Насустрач грукоча ламавая калымага, што аж зямлю здаецца скаланае (Саб.). 11. Палі бадай апусцелі (Як.). 12. Дрэва яшчэ няцвёрда стаяла на гарадской глебе і заўважыла жанчына было з розных бакоў прывязана да тратуара дротам (Мел.). 13. У цэнтры ляснога масіву ў найбольш
112
як можна думаць дрымучым месцы знаходзіўся штаб партызанскага злучэння (Б.). 14. Марыя ўзялася за клямку — брамка аднак не адчынілася: яна была замкнута ці можа падпёрта чымсьці з сярэдзіны (Пасл.).
47. Складзіце сказы, у якіх бы прыведзеныя словы ўжываліся ў ролі пабочных. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
Бясспрэчна, вядома, аднак, зразумела, прабачце, калі ласка, панашаму, трэба думаць, самае лепшае, галоўным чынам, як гаворыцца, разумееце, мне толькі што казалі.
§ 15. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ УСТАУНЫХ СЛОВАХ, СЛОВАЗЛУЧЭННЯХ 1 СКАЗАХ
1. У адрозненне ад пабочных устаўныя словы, словазлучэнні і сказы не паказваюць адносін гаворачай асобы да выказваемай думкі, а развіваюць, удакладняюць ці тлумачаць яе. Устаўныя словы і словазлучэнні, якія маюць аслабленую сувязь са зместам сказа, заўсёды выдзяляюцца дужкамі (у такім разе ўстаўныя словы і словазлучэнні змяшчаюць неістотную інфармацыю, якая не патрабуе лагічнага выдзялення ў сказе): Мільён купін з каржакаватымі (нязграбнымі) хвойкамі рассыпаліся па балоце (Кс). Хлопчык спяшаўся (бег) дадому (Бяд.). Есць тут беламорскі лунны камень (лабрадор) (Гал.). Корань працаваў качагарам на Кіраўскім (былым Пуцілаўскім) заводзе (Гур.).
2. Устаўныя словы і словазлучэнні, якія маюць больш цесную сувязь са зместам сказа, аддзяляюцца працяжнікамі (у такім разе ўстаўныя словы і словазлучэнні змяшчаюць істотную інфармацыю, якая патрабуе лагічнага выдзялення ў сказе): На возе ляжаў жалезны і чыгунны лом — утыльсырэц (К Ч.). Палавіна дарогі — каля пяці вёрст — праз балотныя хмызнякі (Мел.). Па перакідным мосціку — калідоры на вышыні другогатрэцяга паверхаў — мы перайшлі з парахода ў будынак вакзала (Лыньк.). Лявон сыпаў у модную люльку— з Нямеччыны прывёз — самасейку (Гал.).
3. Устаўныя сказы выдзяляюцца:
коскамі, калі маюць неразвітую або маларазвітую будову, лагічна не выдзяляюцца, слаба звязаны з асноўным зместам сказа і суправаджаюцца непрацяглымі паўзамі
113
на стыку з яго членамі: Жыу дзед мой, ходзяць чуткі, каля дняпроўскай пльіні (/(.). Першы раз, было й нязвычна, я пайшла гуляць у сад (Ал.). Вучні мясцовай школы, а іх тут было каля трыццаці чалавек, дапамагалі калгаснікам выбіраць бульбу (Чырв. зм.);
працяжнікамі, калі маюць маларазвітую або развітую будову, лагічна выдзяляюцца, слабей звязаны з асноўным зместам сказа і суправаджаюцца працяглымі паўзамі на стыку з яго членамі: Had апусцелым полем— праз вокны відаць было — неба ўзняло некалькі малых і чырванаватых хмар (К. Ч.). Вацлаў Стралічка — так звалі палкоўніка — спачуваў партызанам (Лыньк.). Неўзабаве — на дварэ быў ужо вечар — пачалі сыходзіцца суседзі (Мел.);
коскамі з працяжнікамі, калі маюць развітую будову, выдзяляюцца лагічна, яшчэ слабей звязаны з асноўным зместам сказа і суправаджаюцца больш працяглымі паўзамі на стыку з яго членамі: Па дарозе,— далёка гэта чуваць,— едуць калёсы (Кав.). Каля Нёмана,— а ён працякаў тут зусім недалёка,— чуліся галасы дзяцей (Кс). Малая дзяўчынка Галя,— якая плакала,— згубіла сваю маці (Мел.);
дужкамі, калі маюць самую развітую будову, лагічна не выдзяляюцца, надзвычай слаба звязаны з асноўным зместам сказа і суправаджаюцца асабліва працяглымі паўзамі на стыку з яго членамі: Бараноўскія (тры. хлопцы як дубы.) былі дома (Гур.). Плылі (я падлічы,ў) сто дзесяць хмар (Панч.). Ля канторы стаяла легкавая машына (нехта прыехаў) (Гур.).
Заўвага. У залежнасці ад значэння і яго актуалізацыі ў сказе аднолькавыя або блізкія па форме ўстаўныя сказы могуць выдзяляцца рознымі знакамі прыпынку, параўн.: Людзі, а іх тут было багата, проста за жываты хапаліся ад смеху (Лыньк.). Хлопцы— а іх было трое—ніяк не маглі злавіць каня (Гал.). Птушкі,— а іх тут было шмат,— спявалі на розныя галасы (Я. М.). Разведчыкі (а іх было каля дзесяці чалавек) вярталіся з задання (Зар.).
4. Калі ўстаўныя словазлучэнні і сказы суправаджаюцца пытальнай або клічнай інтанацыяй, тады пасля іх (непасрэдна перад працяжнікам ці дужкай) ставіцца пытальнік або клічнік: Міхал — навошта ўжо таіцца? — любіўтакі павесяліцца (Кс). 3 шарачка — дзе ж корту таго ўзяць?— з кантамі мне галіфэ пашыла маці (Віт.). Змітрок (добры ён хлопец!) чытае розную літарату
114
ру (Кав.). Шкода (вось якая рэч!) і хацінкі гэтае і неба (К)
5. Калі ў склад устаўных сказаў, выдзеленых працяжнікамі або дужкамі, уваходзяць пабочныя словы ці сказы, то гэтыя словы і сказы звычайна аддзяляюцца коскай: 3 сянец паказалася дзяўчынка— мабыць, Волька!— і скоранька пайшла цераз двор (Скр.). Трава на ўзмежку (скошаная, відаць, нядаўна) яшчэ не ўспела высахці (К. Ч.). У полі (хаця ў ім, праўда, яшчэ ляжаў снег) ужо чулася скорая вясна (Мік.). Пачулія паставіў лямпу на вялікае бюро з чырвонага дрэва (вельмі тонкай работы, як заўважыў Сімон) (С.).
6. Калі ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы звязаны ў кантэксце з аднароднымі членамі, адасобленымі зваротамі ці часткамі складанага сказа, то яны бяруцца ў дужкі і аддзяляюцца коскай разам з гэтымі канструкцыямі: Сцёпка падняўся на ногі, закінуў за плечы торбачку (а яна ўжо палягчэла трохі), выйшаў на чыгунку і патрапаў уздоўж яе па вузенькай бясконцай сцежачцы (Кс). Якуб Панасавіч, нягледзячы на свае вялікія гады (яму было пад семдзесят), выглядаў яшчэ даволі рухава (Бр.). Недалёка ад мястэчка, дзе я пачаў вучыцца ў школе (гэта было ў 1922 годзе), знаходзілася невялікая вёска Стычыны (Чарн.).
У тых выпадках, калі ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы выдзелены працяжнікам, коска ставіцца перад ім: Важна надзьмуўйш шчокі,— а гэта азначала, што ён трохі ўтаміўся,— Васіль стаў распранацца (Кс). Час мінае — я сам таму сведка,— надыходзіць нарэйіце вясна (К.). Яшчэ і цяпер лясы былой Заходняй Беларусі разносяць славу пра атамана Груйіу — гэта быў Драздовіч,— які наводзіў страх на магнатаў і асаднікаў (Гур.).
7. Калі ўстаўныя сказы знаходзяцца непасрэдна за самастойным сказам, то пасля такога сказа ставіцца знак прыпынку, які патрабуецца яго зместам і інтанацыяй, а ўстаўны сказ пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў дужкі: У паветры кружылі легкакрылыя ластаўкі, чырыкалі непаседлівыя вераб’і, працавіта гулі пчолы. (Была сонечная ліпеньская раніца.) (Бяд.). Мой голас вельмі ціхі. (Чаму такі ціхі ў мяне голас?) (Бар.). У той дзень было ясна, сонечна. Пасля паўдня моцна прыгрэла сонца і з дрэў закапала снегавая вада... (Былі апошнія дні лютага.) (К. Ч.).
115
48. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах.
I. 1. Важна ступаюць кароўкі, жуючы жуйку (жвачКУ) (К~с) 2. Феадальныя (прыгонніцкія) перажыткі накладалі адбітак на ўвесь грамадскі лад краіны (Пст.). 3. Перад хатаю да самага гасцінца (крокаў з трыццаць) буяў спарыш і трыпутнік (К. Ч.). 4. Дзве стрэльбы (сняць гушчар) сумуюць у кутку (К.). 5. Мне не лёгка расстацца з табою (хоць даўно ўжо мінуў аўдыенцыі час) (М. Т.). 6. Пытаецца аб чымнебудзь Волька — яе заўсёды цікавяць розныя рэчы,— а маці не чуе і не адказвае (Мел.). 7. Камандзір, у баях суровы (хваляваўся вельмі рэдка), усё ж двух вучняў Смалячкова пасылае на разведку (Бр.). 8. Яўмен чытаў газету, у якой зноў (каторы раз за вясну!) пісалі пра Сяргея Бярозку (Шам.). 9. ІПчасце здабудуць сабе назаўсёды — так будзе! — гордасць і слава зямлі нашай — простыя людзі (К.). 10. Вугор, чорны, вялізны, як змей,— мы ў казках такіх сустракалі,— скача далей і далей, з хвалі на хвалю (А. Зв.). 11. Нам кожнаю назвай (вялікай і дробнаю) патрэбна, як імем сваім, даражыць (Панч.). 12. Я дадому ішла. (Спеў начлежнікаў чуўся аднекуль.) (Нар.).
II. 1. Абвяшчае генерал — у ім пазнаў ён сына — байцам дывізіі прывал (К.). 2. Ад яе працы (любая мамачка!) вее ў сэрца цёплай радасцю (Гар.). 3. Кавалёва хата — каму б гэта калі прыснілася — ператварылася ў самадзейны тэатр (В.). 4. Выпаліўшы ў печы (калі сонца ўжо стала вышэй лесу), выйшлі ў поле жанчыны (Кав.). 5. Уперадзе мяне шафёр у чорных рагавых акулярах (сонца біла якраз у вочы) апавядаў нешта (Пт.). 6. Палатак уздоўж (праз поле, праз нетры, праз цёмную буру!) таварыш Ганчарык — наш лепшы яздок — памчаўся, як віхар, шалёным алюрам (Бр.). 7. Калі будан (або «юрта», як казаў Віктар) быў гатовы, хлопцы прыступілі да ўпарадкавання агню (Я. М.). 8. Над зялёным прасторам, над статкам і — гэй, далёка! — над палямі паплыла, палілася песня (Б.). 9. Стары Мікіта зняў сваю кепку,— такую пакамечаную, нібы яе жавала карова,— і прывітаўся (Б.). 10. Антон Крамарэвіч убачыў перад сабою хударлявага хлапчука, у якім (і гэта адразу кідалася ў вочы) нерашучасць і баязлівасць змагаліся з самай выразнай адвагай (К. Ч.). 11. Дубы (лесавыя пасланцы ў поле) застылі ў перадранішняй дрымоце.