Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
III. Пачынала развідняцца. Прыбярэжныя кусты ўсё больш і больш вырысоўваліся, выплывалі з ранішняга змроку, святлелі, развясельваліся, і шырэй разгортваліся прыгожыя краявіды, поўныя радаснага спакою і маўклівага задумення.
Дарога павярнула ўлева, пайшла грудамі, шчыльней тулячыся да Нёмана, дзе ён апісваў вельмі зграбную луку, падыходзячы да лесу. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў
126
раслі разложыстыя, дуплястыя, з асмаленымі жараламі дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часамі гэтыя гнёзды, заціснутыя ў разваліны стромкіх аголеных шпянёў, высока ўзнятых над зялёнаю кронаю дуба, што пачынаў сохнуць зверху, здаваліся нейкімі дзіўнымі падвескамі над дубамі, бо самыя шпяні скрадваліся адлегласцю і губляліся ў празрыстых хвалях паветра (Я. Колас).
IV. Паабапал гасцінца, вузкага, заросшага зялёнай мяккаю мураўкай, ляжала неагляднае поле залацістага жыта. Высокія тоўстыя дубцы яго згіналіся да нізу пад цяжарам ядраных важкіх каласоў...
...У сінім, празрыстым як шкло, паветры, у нерухомай і спакойнай цішы паўднёвай пары насіліся над палатном ніў, неўгамонна пеючы, рэзвыя жаваранкі. 3 гушчару жыта ім адклікаліся крыклівыя перапёлкі ды рэдкія палахлівыя драчы.
Дзесьці там, далёка, у правым канцы гасцінца, чуліся спевы жней. Знаёмыя меладыйныя гукі песень жніва вынікалі з пахучых каласоў жыта, гойдаліся над золатам ніў і, нарэшце напіўшыся паху, змаўкалі ў чыстым паветры, у праменях сонца. Іх змянялі новыя, яшчэ болей пявучыя, яшчэ болей звонкія ды радасныя (Ц. Гартны).
55. Выпішыце простыя сказы і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў іх. Укажыце, дзе магчыма пастаноўка іншых знакаў прыпынку.
I. He даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман забіраў управа, пралёгшы роўнаю бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны, перамешаныя са старым лесам. Тамсям з зялёнага мора маладога хвойніку ўзнімаліся верхавіны старых дрэў, што як бы аглядалі зялёныя прасторы свае маладое змены, цешачыся яе размахам і сакавітай жыццёвасцю. I гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую лінію паваротаў, разгортваючы сваё цёмназялёнае крыло і ахватваючы пясчанае поле, дзе раскінуліся маўклівыя пагоркі. А над усім над гэтым ляжала цішыня і спакой раніцы (Я. Колас).
127
II. Жыццё — гарэнне, жыццё — барацьба. Гэта твой дэвіз, малады рамантык, камсамолец 80х гадоў. Ты будуеш фабрыкі і заводы, узводзіш кварталы будучых г.арадоў, засяваеш нівы і радуешся высокім надоям малака... Ты сёння на пярэднім краі будаўніцтва камунізма.
Разам з усім народам маладое пакаленне барацьбітоў крочыць упэўнена, пераможна. I пуцяводнай зоркаіі на гэтым шляху з’яўляецца велічнае вучэнне марксізмаленінізма, нязгасны светач ленінскіх ідэй.
Моладзь раіцца з Ільічом, імкнецца будаваць сваё жыццё па Леніну. Жыццё Леніна, палымянае, да канца адданае партыі і народу, служыць прыкладам для сённяшняга маладога пакалення (Чырвоная змена).
III. У незашпіленым асеннім паліто з аксамітным старамодным каўняром Уладзімір Ільіч хутка перайшоў цераз крамлёўскі двор і падаўся на месца свайго заўсёднага адпачынку — у Тайнінскі сад. Маладая, яркая зеляніна ўкрыла ўсю зямлю, залезла на купінкі, нясмела пацягнулася па дарожках і паказалася з расколіны струхнелага пня. Цесна стаялі, прыслухоўваючыся, яшчэ голыя дрэвы. Празрысты сад быў заліты блакітным ззяннем сонца. Каля вялізнай таполі Уладзімір Ільіч нагнуўся, падняў смалістую лушпінку ад распукнутай пупышкі і, расціраючы яе пальцамі, удыхаў поўны глыбокай радасці абноўленага жыцця пах вясны.
Над галавой празвінела сініца і, пераляцеўшы на маладую бярэзіну, дзе ўжо больш, чым звычайна, згусцела сінеча ў доўгім падатлівым вецці, успыхнула там зялёным полымем у промнях сонца, потым зноў прывабліва зазвінела і знікла. 3 дарожкі спакойна ўзляцела на дрэва берасцянка, пачысціла дзюбу і праспявала сваю вясновую песню. Гэтых дзвюх птушак Уладзімір Ільіч бачыў і ў Расіі і на Захадзе заўсёды разам, і кожны раз іх спевы будзілі ў ім адчуванні вясны і дзяцінства (Д. Сакалоў).
IV. Сонца не было цяпер такое яркае, як раней. Аддаўшы амаль увесь свой пал лету, яно берагло рэшткі цяпла, грэла мала, але на дзіва лагодна і пяшчотна. Гэтай лагоднасцю і пяшчотай было напоўнена ўсё ў прыродзе, усе дні. У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат, дрэвы ў недалёкім лесе. Як сівізна ад былога, ад перажытага, бялела ўсюды павуціна. Яна вісела ў паветры, абчэплівала павялы і пасохлы бульбоўнік, калы і жэрдкі вакол
128
агародаў, пажоўклыя кусты. Усё агартаў с'Пакойны, стары, як свет, смутак, смутак развітання з цяплом, з летам, набліжэння слаты, халадоў (I. Мележ).
56. Спішыце сказы, ставячы знакі прыпынку. Укажыце, дзе магчымы пунктуацыйныя варыянты.
I. 1. Ноч доўгая жудасная трывожная ноч цяжка аблягала зямлю (Кс). 2. Дзед сядзеў маўклівы сур’ёзны і ўглядаўся ў празрыстую вышыню, дзе здавалася вось вось запяюць першыя жаваранкі светлыя госці вясны (Лыньк.). 3. Стромкія сосны адна ў адну густа наступалі на канал, каб убачыць сябе як у люстры (П.). 4. Возера паглядае як сіняе вока з бязмежнага зялёнага прастору зямлі (Бр.). 5. Ты ляці маё слова праз палі і лясы прывітайся, з краінай маёй дарагою (Панч.). 6. Доўгі і нізкі нядаўна пабелены домік віднеўся за дрэвамі недалёка ад вуліцы (А. Ч.). 7. Нічога не кажучы засунуў дзед Талаш за пояс сякеру ў дзеда быў звычай браць сякеру адлучаючыся з дому і пайшоў да свайго стажка (Кс). 8. А над гаем гаем патанулі гусі а над борам борам узвіліся зноў (Тр.). 9. Памалу мерна крок за крокам у сваім раздум’і адзінокім дадыбаў бацька скора к дрму (Кс). 10. Палаюць асіны каліны чырвоныя сцелюць лісты і вязкай жаўцеючай гліны цяжкія крыюць пласты (Бч). 11. Тут у памяшканні станцыі роўна і ўжо не так звонка як спачатку гудзеў генератар і рэдка чапляючыся швом пляскаў пас (Шам.). 12. Андрэй паспяшаў дзе пехатою а дзе поездам да месца свайго новага прызначэння ў Пінск (П.).
II. 1. Калі калі мае песні сны зазвіняць між ніў залатой вясны?! (М. Т.). 2. Зайцы ўзнімаліся на заднія лапкі стаялі стаўпкамі грызлі мёрзлую кару перабіраліся з куста ў куст ныраючы пад снежныя шапкі гурбаў, што ляжаць на спляценнях кустоў (С.). 3. У святле месяца сінім і кволым пачала выступаць ваколіца пажаўцелыя хмызнякі стагі цёмны край лесу (Бяд.). 4. Песняй вясны лебядзінаю скінуўшы зімнія чары шэпчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам (Куп.). 5. Хвалі беглі на бераг злізвалі прыбярэжную пену ўсплёскамі кідаліся на жоўты пясок стомлена скочваліся назад ды вялі свае шэпты з асакой (Лыньк.). 6. Неўзабаве лодка параўнялася з экскаватарам пад аглушальны грукат яго нават і прывітання не крыкнеш! прайшла з апошняй завіліны ў новае простае рэчышча, і яе сапраўды паняс
5 Зак. 2090
129
ло нібы да вадаспаду (Б.). 7. На кожным кроку сустракаліся грыбы баравікі падбярозавікі падасінавікі (В. В.). 8. Ноч плыве аснежанымі палямі над цёмным гушчаром лясоў, дзе пульсуе ціхае прыглушанае насцярожанае жыццё яго насельнікаў... (С.). 9. Корань разгарнуў запісную кніжачку папера ў ёй пажоўкла сцерліся асобныя словы і запінаючыся стаў чытаць (Гур.). 10. Усё відаць як на далоні і кожнае дрэва на шляху і калодзежны жураў у дальняй вёсцы і зубчасты край лесу і бялявы дымок далёка далёка, дзе праходзіць чыгунка (Лыньк.). 11. Да радаснага жывдя вёска ідзе поплеч са сваім старшым братам горадам (К. Ч.). 12. Срэбраны месячык то круглы то вузкі як серп як хораша свеціць над чорнаю цемрай, што густа засцілае белы свет! (Кс).
III. 1. Засыпаныя снегам шпалы старыя трухлявыя пні даўно загубленых дрэў гнілыя галіны ўсё выглядала зпад снегу і ўсё здавалася радавалася, што не апошні дзень бачыла сонца (Кс). 2. Пахне тугой набрынялай зямлёй бярозай і леташнім разапрэлым іржышчам ды бульбоўнікам (Р. М.). 3. Уздзёртая ветрам шамятала на суседняй страсе салома пад цвёрдым голлем голых ігруш (К. Ч.). 4. У чарадзейным карагодзе ў неабсяжнай свабодзе без аковаў на прыволлі ўжо віхрыцца Hama доля (Куп.). 5. Пасля вайны Драздовіч прыехаў у родную вёску Папялішчы адкуль пайшла такая назва, ніхто не ведаў, дзе яго выбралі старшынёю калгаса (Гур.). 6. Дзесьці там далёка за самым мабыць лесам ахутаным лёгкім туманам грукатаў трактар (ЛіМ). 7. Наша жыццёвая школа Ленінскі наш камсамол (К). 8. Красуй жа ў радасці няспынна краіна вольная Саветаў! (Куп.). 9. Лён дагледжаны як трэба Міхалём Навіцкім урадзіў на славу (Пасл.). 10. Пад прысадзістым згорбленым дубам, які шырока раскінуў кручкаватае галлё, стаяў нізкі падобны на капец будан (Мел.). 11. Лета ты лета прыгожаквяцістае колькі ты ўносіш аздобы з сабою (Куп.). 12. Там далёка над Ледавітым акіянам вісела палярная ноч (Шам.). 13. Зарэчная балотная роўнядзь злівалася з небам і здавалася не мела канцакраю (Кс). 14. Там далей на рачной вадзе адбіваюцца агеньчыкі мястэчка пераліваюцца расплываюцца бліскучымі плямамі то залатой кропкай скачуць калышуцца на вадзяных струменях (Лыньк.). 15. Цяпер адсюль гавораць жартам усё па край зямлі відно (Вял.).
130
57. ГІастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
I. Беларускі народ як і кожны народ мае сваю багатую гісторыю барацьбы супроць прыгнятальнікаў барацьбы за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне за сваю незалежнасць. Толькі Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя дала яму дзяржаўнасць і прынесла поўную нацыянальную і сацыяльную незалежнасць забяспечыла буйны росквіт роднага слова мовы народа, якую пранёс ён праз вякі і не страціў яе... Дарога шырокая як мора прасторная як свет рассцілаецца сягоння перад намі. Геній Леніна яго прарочая празорлівасць скіравалі мільёны людзей на гэту дарогу дарогу творчай працы па пабудове новага свету, дзе гаспадарыць новы чалавек. А на паваротках гэтай дарогі красуюцца надпісы Дружба Народаў Вольная Творчая Праца нашы Пяцігодкі Савецкая Канстытуцыя... Колькі прароблена вялікай работы! На якую вышыню ўзнесена наша краіна сталёваю воляй бальшавікоў! А якія велічныя малюнкі разгортваюцца перад нашым зрокам! (Я. Колас).