Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
. Пры лагічным жа выдзяленні галоўнай часткі і асабліва ^працяглан паўзе замест працяжніка ставіцца двукропе: Усе поглядам пытае маладога года што нясе нам чым спаткае новая прыгода? (Кс). Абавязкова паведаміць не забудзься: калі ў Дуброве будзеце вы будаваць гідрастанцыю (М. Т.). v ч
в) Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі часткамі
1. Даданая дзейнікавая частка звязваецца з галоўнай
часткан складаназалежнага сказа злучнікамі і злучальнымі словаш хто, што, які, каб і інш. і аддзяляецца ад
яе коскан: Хто не спытаў хоць раз трывогі, жыццю не
145
ведае цаны! (А. Зв.). Што аднаму з цяжкасцю даецца, тое калектывам лёгка бярэцца (Прык.). Цікава, якая рыба не любіць вады! (Кс). Рэдка калі бывае, каб Семка сумаваў (Н X.)' Яшчэ невядома, калі закончьіцца оудаўніцтва камбіната (Зв.).
2. Калі даданая дзейнікавая частка знаходзіцца у сярэдзіне галоўнай, яна выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Усе, хто быў на лузе, хаваліся ад дажджу (Кс). Усё, аб чы.м нам марыцца, збываецца ў жыцці (Хв.). Кожны, хто ішоў па дарозе, бачыў гэты вялікі камень (К. Ч.).
3. Калі даданая дзейнікавая частка стаіць перад галоўнай, у якой адсутнічае ўказальны^займеннік, то пры ўзмоцненай інтанацыі і працяглай паўзе яна аддзяляец. ца працяжнікам: Хто з нядоляю рос устань гартаваць сляды непакорных (X.). Хто ў грыбы хадзіў ведае іх смак (Кс). Што было — ужо сплыло (Прык.) ■
г) Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі часткамі
Даданая выказнікавая частка звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікамі і злучальнымі словамі хто, што, які, як і інш. і заўсёды аддзяляецца ад яе коскай: Старшыня быў з тых, каго партыя паслала на работу ў вёску (Зв.). Якое поле, такі і ўраджай (Прык.). Словы такія, як некалі маці мне гаварыла (Ч.). Сцёпка не такі, каб адразу здацца (Кс). Мароз такі, што скоўвае дыханне... (А. Зв.).
д) Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу
1. Даданая частка часу звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікамі калі, як, пакуль інш. і аддзяляецца ад яе коскай: Мы выабзем ранарана на нашу сенажаць, калі яшчэ туманы за рэчкаю ляжаць (Р.). Прайшло ўжо каля года, як задымілі трубы новага завода (ЛіМ). Вясеннім днем на пасяуной брыгада працавала, пакуль вячэрняю імглой на нівы, ноч апала (М Т ) Як толькі падсохла сырая зямля, брыгаба лён сеяць у поле пайшла... (М. Т.). Had жытамі песнь льюцца, толькі сонца ўстане (Кс).
146
2. Калі даданая частка часу знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай, то яна выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Вечарам, калі на небе запальваліся першыя зоры, падарожнікі спыніліся на начлег (Д. Ч.). Вясной, як забуяюць росы, зашуміць, загойдае калоссе (Бр.). Уранку, толькі бойка адгула, баец ійіоў па вуліцы сяла (Бр.). 3 завода мінскага вясною, як толькі снег з узгоркаў знік, вазіць насевакяравое прыйшоў шматтонны грузавік (М. Т.).
3. Калі на складаныя злучнікі да таго як, пасля таго як, перад тым як, да таго часу калі і інш. непрыпадаелагічны націск, то гэтыя злучнікі коскай не раздзяляюцца: Да таго як пачаўся сход, сяляне гаманілі аб сваіх справах (Зар.). Пасля таго як зайшло сонца, над рэчкай паднімаецца малачавы туман (У. Кр.). Перад тым як пачалося жніво, школьнікі дапамагалі калгаснікам убіраць сена (Чырв. зм.). Да таго часу калі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, беларускі народ жыў у цемры і галечы, (Зв.).
Але калі на першую частку ўказаных злучнікаў прыпадае лагічны націск, тады пасля яе ставіцца коска; ролю ж злучніка выконвае другая яго частка, якая размешчана за коскай: Ужо цямнела тады, калі хлопцы ўвайшлі ў горад (Лыньк.). Я збіраў басанож крапіву каля плота перад тым, як зямля наліецца цяплом (Гл.). Яшчэ ў той час, калі Страмічка быў маладым інжынерам, трапіў ён на перйіую сусветную вайну (Лыньк.).
4. У складаназалежных сказах з даданымі часткамі часу ставіцца працяжнік:
калі галоўная і даданая часткі з’яўляюцца развітымі і маюць свае знакі прыпынку: А калі навальваўся вораг усёй сваёй масай і гатовы быў, здавалася, восьвось расціснуць, скрышыць, сцерці ў пыл сваёй тэхнікай, артылерыяй, мінамётамі ■—■ тады. партызаны прасочваліся, прасклізалі праз яго баявыя парадкі і тут жа, злучыўшыся, сабраўшыся, зноў білі ворага (Лыньк.);
калі даданая частка суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй і падкрэслена лагічна: Далі ўстане сонца— на рыштаванні ўзыдуць будаўнікі (С.). Пакуль спакойна зоры. ў нас гараць — палі ў калгасах зноў буду араць (Панч.);
калі даданая частка суправаджаецца дадатковым умоўным адценнем: Толькі вьшшлі мы з сяброўкай на шырокую пляцоўку — як памалу ды патрошку нас пры
147
вабілі дарожкі... (Гл.). Як толькі прыеду дамоў—бацька вядзе мяне адразу ў сад (Б.).
Пры асабліва ўзмоцненай інтанацыі і больш працяглай паўзе даданая частка аддзяляецца ад галоўнай коскай і працяжнікам: Ледзь першыя раннія промні зары затлелі на стрэхах, на зелені свежай,— мы вывелі ў поле свае трактары і ў наступ пайшлі на спрадвечныя межы... (М. Т.). Акрапіліся раніцай гмахі,— як магутначырbohum роты ўздымалі над вёскаю сцяг (Тр.).
е) Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі месца
1. Даданая частка месца звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучальнымі словамі дзе, куды, адкуль, дакуль і аддзяляецца ад яе коскай: Неба яшчэ чырванела там, дзе зайшло сонца (Бяд.). Шалашы стаялі між стромкіх камлёў глухой дзікай пушчы, куды рэдка заглядала людское вока (Кс). Некалькі коннікаў галопам прамчала туды, адкуль нядаўна чуліся стрэлы (Лыньк.). Дзе зажурыліся пад шэранню прысады, там чары восені я ў радасці спавіў (Тр.).
3 а ў в а г а. Калі даданая частка цесна звязана па сэнсу з галоўнай і выконвае ролю аднаго з яе членаў, то паміж такімі часткамі коска не ставіцца: Хлапчукі рассыпаліся куды каторы (Лыньк.).
2. У тых выпадках, калі даданая частка месца знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай, яна выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Там, дзе вайна зялёны сад агнём смяротным апаліла, зноў маладых каштанаў шмат мы працавіта насадзілі (М. Т.). На захадзе, куды бясконцым патокам рухаліся вайсковыя часці, чулася артылерыйская кананада (Мел.). Там, дзе еднасці і згоды няма ў людзей, праца іхняя заўсёды марна прападзе (Куп.). Між глыбокіх снягоў, дзе лес глуха шуміць, ціхі дом леснікоў адзінока стаіць (Кс).
3 а ў в а г а. Пры больш працяглай паўзе і кантрастным змесце прэдыкатыўных частак пасля даданай часткі можа ставіцца коска і працяжнік: Там, дзе аблада паноў была,— выкоўваем і сашрубоўваем сваю маладую гісторыю (М. Л.). Там, дзе агрэсары сустракаюць цвёрды адпор свабодалюбівых сіл,— яны не дасягаюць сваіх мэт (Зв.).
3. Калі даданая частка месца знаходзіцца перад галоўнай і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то
148
паміж гэтымі часткамі ставіцца працяжнік: Дзе бляск зоркі зардзее — там знікае спрадвечная дрымотная імгла (Нях.). Дзе былі непраходныя балоты — каласіцца высокая пшаніца (У. Кр.). Дзе дуб малады вяршаліну ўзнёс — жыве селянін Асташэня (Гл.).
Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі абгяднаных частак замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Арлы. дзе біліся ў змаганні над кручай роспачыжыцця,— сягоння там у баравінні над краем зоры шалясцяць (Тр.). Дзе Вуса цалуецца з хвалямі Лошы,— Нёман вячысты выходзіць у свет (Ал.).
ж) Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі прычыны
1. Даданая частка прычыны звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа простымі злучнікамі бо, што, як і інш., перад якімі звычайна ставіцца коска: Ля акон дзве таполі не шумяць, бо баяцца парушыць твой сон (Панч.). Злаваць чыноўнік пачынае, што дзядзька вытрыманасць мае (Кс). Бацька ўсміхнуўся, як убачыў сына за работай (Гал.). Андрэй хутка падняўся з пасцелі, быццам на дварэ ўжо быў дзень (П.).
2. Калі для сувязі галоўнай і даданай частак ужываюцца складаныя злучнікі таму што, дзеля таго што і інш., на якія не прыпадае лагічны націск, то гэтыя злучнікі коскай не раздзяляюцца: У хаце халодна, таму ійто на дварэ мароз (Бяд.). Дзеля таго што пачалося жніво, усе калгаснікі працуюць на полі (Зв.).
Але калі на першую частку ўказаных злучнікаў прыпадае лагічны націск, тады пасля яе ставіцца коска; ролю ж злучніка выконвае другая яго частка, якая размешчана за коскай: Зазвінела ў сэрцы радасці струна не таму, што ў кветках расцвіла вясна (Р). Дзеля таго, ійто на дварэ холадна, дзеці гуляюць у хаце (Мік.).
з) Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі мэты
1. Калі даданая частка мэты звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікам каб, то перад ім звычайна ставіцца коска: Зямля залатая руду аддавала, каб домны. кіпелі патопам металу (Вял.). Трактары праложаць першы круг, каб квітнеў тут збожжа акі
149
ян (К. Б.). За мір усюды, ўстаў народ, каб не крануў ніводнай хаты агонь звышатамных грымот (Вял.).
2. Калі на складаныя злучнікі для таго каб, на тое каб і інш. не прыпадае лагічны націск, то гэтыя злучнікі коскай не раздзяляюцца: Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур’ёзных адносін да яе з маладых гадоў (Кс). Работа зроблена дасканала, на тое каб яе ўжо не перарабляць (Гар.).
Але калі на першую частку ўказаных злучнікаў прыпадае лагічны націск, тады пасля яе ставіцца коска; ролю ж злучніка выконвае другая яго частка, якая размешчана за коскай: У калгасе створаны ўсе ўмовы для таго, каб атрымаць высокі ўраджай (Зв.). Я вярнуўся затым, каб засведчыць усім вернасць марам сваім, як жыццё, маладым (К).
3. Калі даданая частка мэты суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, тады яна аддзяляецца ад галоўнай часткі працяжнікам: Каб багата радзіла наша зямля — трэба за ёй як за дзіцем глядзець (Бяд.). Каб пераправіцца на другі бок Нёмана — мы прыняліся шукаць лодку (ЛіМ). На плечы ён накінуў старэнькі светлы плашч — каб не запыліць касцюм (Шам.).
Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі аб’яднаных частак ставіцца коска і працяжнік: Каб былі шчаслівыя нашы дні,—я пайшоў рэспубліку бараніць (Гл.). Каб ад сцюжы не сканаць,— мусіць заяц ноч скакаць (М. Т.).