• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       III.   1. Нам трэба, каб палкае слова вяло наперад думы людскія (Панч.). 2. Няма ў нас мясціны такой, дзе не ззяе Купалава сэрца (М. Л.). 3. Там, дзе косы мыюць вербы ў яснай глыбіні, паласатыя, як зебры, ходзяць акуні (Вял.). 4. Каб дрэва к сонцу выгнала расток — мы накармілі прагнае карэнне (М. Л.). 5. He дамся дзіву, калі заўтра, пакінуўшы лясную ціш, ты на ракеце касманаўта да зор, зямлячка, паляціш (Вял.). 6. Усё, чым нашая зямля багата, належыць майму дарагому народу (Панч.). 7. Дзе мост над ярам — летам на світанку не змаўкаюць песні салаўёў (Хв.). 8. He шукайце кветак у полі, бо вясна йшчэ не прыйшла (Кс). 9. Калі сонца за мора пайшло,—: вечар зоры сабраў на мітынг (Гл.). 10. Каля сіняга мора, у далёкай тайзе, дзе Амур свае воды да мора нясе,— асяліўся нанайскі народпаляўнік (У. Д.). 11. Трэба дбаць, каб сцябло ні адно не змарнела ды каб зерне расло, налівалася, спела (М. Л.). 12. Я люблю часіну навальніцы, калі б’е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах (Панч.). 13. Гляджу на ўсё ў радасным здзіўленні — як ластаўка гняздо старанна лепіць і як шчупак у
    
    160
    
    затоне ломіць аер, як дзедсадоўнік беліць ногі вішням і песню пра Купаліньку пяе; як на світанні зоры паміраюць, каб нарадзіцца вечарамі зноў (Панч.). 14. Я хацела толькі аднаго: каб ён хутчэй паправіўся... (X. К)
    
        64.    Вызначце тып складаназалежнага сказа і адкажыце, чым абумоўлены знакі прыпынку ў ім.
    
        Людзі ўчулі і зразумелі Лаўрэнаву радасць, учулі: што калгас перавыканаў да тэрміну льнонарыхтоўкі; што калгас прэміяваны на дзве тысячы рублёў;
        што маладзёжная Лаўрэнава брыгада ў апошнія суткі работы працавала тры змены без адпачынку;
        што новая стрэльба вісіць над Лаўрэнавым ложкам; што прыёмнік стаіць у канцылярыі калгаса;
        што цудоўная музыка гучыць у цеснай хаце і ў cappax людзей (Э. Самуйлёнак).
    
        65.    Параўнайце наступныя сказы і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў іх.
    
        1. Заставалася яшчэ кіламетраў з шэсць, каб выйсці на Гудароў Лог (Кс). Астап уважліва агледзеў мясціну. Каб не памыліцца! (Лыньк.). 2. I калоссі мнагазначна хіляць, гнуць галовы, нібы іх чым устрывожыў душны дзень ліпнёвы (Кс). У шчыліне аконнай шыбы тонка і візгуча вые вецер. Нібы хто грае на грэбені (С.). 3. Дзед Талаш ведаў у пушчы спрытна пабудаваныя шалашы, дзе летам мелі прытулак смалакуры (Кс). Старшыня едзе туды, на поле, дзе калгаснікі выбіраюць бульбу (У. Кр.)_ 4. Бачу неаглядную Радзіму я ў вялікай радасці, калі загавораць моваю адзінаю ўсе народы скрозь па ўсёй зямлі (М. Л.). 3 поўдня салавей вяртаецца даволі позна. Калі ўжо добра распусціцца лісце ў гаях і дубровах (Я. М.). 5. Вясновай паводкай жыццё забурліла, бо Леніна слова ўсіх акрыліла (Хв.). Маленькі Міхалка ў хаце сядзіць. Бо на дварэ холадна, зіма (Бяд.). 6. Сонца ўсходзіць над ракой —хоць вазьмі яго рукой (Кір.). У зямлянцы сыра і холадна. Хоць на fleapa ўжо вясна... (Мел.). 7. Спачатку Сцёпка захапляўся яздою і тымі повымі малюнкамі, што мільгацелі перад яго вачыма (Кс). Каляндар нібы жартуе, што ўжо канец сакавіка. Што недзе вербы ў завушніцах стаяць па плечы ў вадзе (Гр.).
    
    
    6 Зак. 2090
    
    161
    
        66.    Вызначце тып складаназалежных сказаў і пастаўце знакі прыпынку паміж іх часткамі.
       I.    1. Слава палкім байцам хто за волю Радзімы загінуў (Хв.). 2. Было цёмна хоць вока выкалі (Зар.). 3. Ледзь толькі неба пацямнее пяюць штоночы салаўі... (Гл.). 4. Я слухаў як хвалі калоссяў шумяць (Панч.). 5. Хто ведае куды бягуць гэтыя хмаркі дзе спыняцца яны (Гал.). 6. Дзе тая крынічанька што голуб купаўся? (Нар.). 7. Як даспеюць плады на ўцеху людзям будзе радасці свята ў нас (Панч.). 8. Сурвіла ехаў паволі каб не трэсла па бруку f^. Ч.). 9. Вепры дзе жыў Мартын Рыль былі па дарозе на дзедаву вёску (Кс). 10. Я рад быў што памог чалавеку ў бядзе (I. Г.). 11. Праз даль шляхоў мы бачылі як блізка ля нашай мэты здзейсненай стзім (Бр.). 12. Рямнн пяншоў на вёску паслухзць што гавораць людзі (Кс). 13. Дождж мусіў пайсці бо ўжо гэтак сушыла што проста дыхнуць не магла канюшына (М. Л.). 14. Вось і сонца не відаць бо за хмары легла спаць (Хв.). 15. Настала ў нас цяпер пара такая што ў полі ад зары і да зары камбайнаў гул і песні не змаўкаюць (Панч.). 16. Па Дняпры па сінім дзе бушуюць хвалі плытнікі ў Кахоўку сасонку прыгналі (Р)
       II.    1. Працаваць і вучыцца заўседы мы будзем упарта бо на тое юнацтва шчаслівае дадзена нам (Нях.). 2. Паглядзі як над борам сонца стала высока (Бр.). 3. Я любіў такі час калі блізіцца зіма (К. Ч.). 4. Няхай думкі мае пабягуць чарадой як чародкамі хмары бягуць (Кс). 5. Нашто сумаваць калі б’е ў сто гарачых струменяў жывдё! (Панч.). 6. Чуць на дварэ пасвятлее маці ўстае даіць карову (Ц. Г.). 7. Як у калысачцы дзіцятка калі ўжо трохі акрыяе сваю галоўку падымае і навакол глядзіць здзіўлёна так гэта збожжайка зялёна да сонца цягнецца лісткамі, бы к матцы дзіцятка рукамі (Кс). 8. Шчарбацюк які стаяў на беразе, накінуўшы на плечы бурку, бачыў як у тумане салдатьі неслі плыты і бярвенні да вады (Мел.). 9. Вечарам калі паліліся першыя зоры і туман спавіваў лесавыя дароп прыляцела на узмыленых конях палкавая развсдка (Лыньк.). 10. Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот і шэпча зялёнай жорсткай траве на купінах аб тым што сюды ідзе новы, савецкі чалавек каб парушыць іх зняменне каб абярнуць іх у багатыя нівы і лугі (Кс).
    
    162
    
       III.    1. Шчаслівы хто жыве пад зорамі Радзімы дарагой!.. (Панч.). 2. Мы металаў і нафты знаходзім артэрыі каб іх сілу ў машыны свае пераліць (М. Л.). 3. У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці на якіх дзенідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары (Лыньк.). 4. Будзённы дзень чырвоніцца нядзеляй калі гаворыць Партыя са мной (Вял.). 5. Хто не бачыў палескіх паводак вясной той ніколі прыгожай не знаў панарамы (Гл.). 6. Я бачыць рад што пачала ад коп зямля ўгінацца (Панч.). 7. Туды дзе святло гарадоў агніцца голас свой улівай, калгас! (М. Л.). 8. Я прыгадаў ізноў дарогу якой у векапомны год братам сваім на дапамогу ішлі мы ў верасні ў паход (Гл.). 9. Бяссмертнай славай апавіты той хто пракладвае ў паходах шляхі народнае свабоды (М. Л.). 10. Чакаць тады спакойна можна калі няма чаго чакаць (А. Зв.). 11. Зарастаюць дарожкі імхом што тапталі калісь партызаны (М.). 12. Мы хочам каб мірнае неба не зналапажараў вайны (ЛіМ). 13. А як раніца настане бляскі сонца загуляюць рос прыходзіць адцвітанне туманы ў рэчцы таюць (Куп.).
    
        67.    Утварыце складаназалежныя сказы, ужываючы наступныя злучнікі і злучальныя словы:
    
       што, каторы, дзе, калі, як, быццам, куды, хто, які, чый, нібы, каб, тады як, калі — то, чым—тым, хоць — але.
    
        68.    Пастаўце знакі прыпынку паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежных сказаў. Укажыце, якю злучнікі з’яўляюцца простымі, а якія — складанымі.
    
       1. Жанчына была захутана так што нельга было разгледзець яе твар (Кс). 2. Весела звіняць ручайкі таму што прыйшла вясна (Мік.). 3. Перад тым як пакінуць бераг Мірон Іванавіч уважліва агледзеў раку (Лыньк.). 4. Дружба сапраўдная пачынаецца тады калі людзі як мае быць ведаюць адзін аднаго (К. Ч.). 5. Для таго каб многа ведаць трэба настойліва вучыцца (Чырв. зм.). 6. У часы голаду калі буржуазія з усяго свету хацела задушыць нашу рэвалюцыю Ленін кіраваў новым будаўніцтвам у вызваленай краіне (Бяд.). 7. Дняпро разліваецца шырокашырока так што зусім не відаць процілеглага берага (Зар.). 8. Гаворка заўсёды пачынаецца не для таго каб нічога не сказаць (Мік.). 9. Раніцаю як
    
    
    6*
    
    163
    
    толькі сышоў змрок Букрэй аддаў загад выстўпаць у паход (Кс). 10. Ужо цямнела тады як Андрэй вярнуўся з горада (П.). 11. Па меры таго як Сцёпка выкладаў свой план слухачы ўсё больш і больш захапляліся ім (Кс). 12. Толькі тады калі людзі не будуць ваяваць можна будзе выкарыстоўваць усю магутнасць сучаснай тэхнікі на карысць чалавека, а не на яго знішчэнне (Бяд'). 13. У той час калі Адам Міцкевіч уступаў на літаратурную ніву ў польскай паэзіі панаваў класіцызм (Кс). 14. Завея круціла ўжо так што за які дзесятак метраў цяжка было заўважыць чалавека (Лыньк.).
    
        69.   Спішыце складаназалежныя сказы, ставячы знакі прыпынку паміж галоўнай і даданай часткамі. Укажыце магчымыя пунктуацыйныя варыянты.
    
       1.    Пракладае трактар след дзе збіраў апенькі дзед (Шушк.). 2. Гнуцца, гойдаюцца травы як пройме ветрык іх ласкавы (Кс). 3. 3 хаты пачынаецца кут што людзям люб (К). 4. Да тых мясцін дзе жыў калісь Купала не зарастуць травою сцежкі (Шушк.). 5. Лес зрэдку разрываўся невялікімі палянкамі на каторых часам рунела жыта (Кс). 6. Яны ехалі на рынак купляць што ім трэба было (X Ч.). 7. Я на ўсё жыццё абраў дарогу на якой калючак больш, чым руж (К.). 8. Зайгралі тысячы музыкаў бы іх на баль тут хтось заклікаў (Кс). 9. Вецер калі яму зажадаецца гуляў непрычэсанаю на страсе саломаю (Кр.). 10. Чуваць як б’е прыбой і залівае дзюны... (Шушк.). 11. Над Дняпром ужо зусім светла так што калі вудзіць дык відаць паплавок (Лупс.). 12. Гасне дзень у задуменні як гаснуць жыцця летуценні (Кс). 13. 3 сваіх рук я не выпушчу зброі пакуль лёсам мне суджана жыць (Астр.). 14. Наступленне пачалося праз дзень пасля таго як камандзіры добра азнаёміліся з мясцовасцю (Мел.). 15. На сонейку ранішнім чуваць як па ржышчы конікі путамі звіняць (К). 16. У кожным месцы з раньпары куды ні глянь што ні крані гараць сняжынкіліхтары (Шушк.). 17. Я павольна крочу туды дзе гай спавіў зялёны дым і птахі звоняць на’ ўсе лады (Панч.). 18. Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок (Кс).
    
    
    164
    
    § 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У БЯЗЗЛУЧ НІКАВЫХ СКЛАДАНЫХ СКАЗАХ
    
    
            а) Бяззлучнікавыя сказы са спалучальнымі часткамі
    
       1.    Пры звычайнай інтанацыі спалучальныя часткі бяззлучнікавых сказаў аддзяляюцца коскай: Плывуць у небе самалёты, у даль імчацца цягнікі (Гл.). Залатое жыта зжата, дажынаецца авёс (К. Б.). Вясна мінецца, прыйдзе лета (Кс). Плачуць бярозы кудлатыя, сцелецца сівы туман, шэпча над шэрымі хатамі стрэх саламяных дыван (А. Зв.).
       2.    Калі спалучальныя часткі слаба звязаны па сэнсу і расчленены інтанацыйна, то яны аддзяляюцца адна ад другой пры дапамозе кропкі з коскай: Стаяць палкі баравікоў; дрыжыць басок чмяліны (Вял.). Моцна брахалі сабакі; дзесьці непадалёку пачуліся людскія галасы. (К. Ч.). Стогнуць пад мурам халодным таполі; крыліцца ў ветках начніца; плачуцца совы па днеўным прыволлі; вецер калыша званіцай (Куп.).