• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       3.    Калі далучальная частка выдзелена лагічна, то яна аддзяляецца ад папярэдняй часткі працяжнікам: Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны — гэта хмаркі ладзяць сонцу і дзяньку кароны (Кс). Бабка Наста зірнула — парог хаты пераступіла маладзіца (Кс). Золкай ноччу духмянае вецце стукае ў шыбу — харошы госць! (Вял.). Даярка кладзе смаляныя карчы ў печку — гарэць будуць ярка яны пад плітою ўначы (К.).
       Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі (асабліва калі далучальная частка мае паясняльнае ці заключальнае адценне) замест працяжніка ставіцца коска з працяжнікам: Белы конь стукнуў звонкай падковай,— гарцаваць выязджае Мароз (В. Т.). Там і тут у полі былі відаць людзі,— яны спакойна і мірна працавалі (Мел.). Чутны нібы грому адгалоскі,—■ новы мост над Нёманам гудзе (Бял.).
       4.    Калі далучальная частка раскрывае змест папярэдняй часткі, то гэтыя часткі аддзяляюцца двукроп’ем: Вясна прыходзіла звычайна: на берагі глухіх нізін сачыліся з узгоркаў тайна крывыя вены ручаін (Гл.). Часта
    
    170
    
    за дзвярамі вагона мільгалі цагляныя будынкі ў рыштаваннях: будаваліся станцыі (Шам.). Я чую возера ўсплёскі: то сом прачнуўся на зары і спудзіў шчупака (Бр.).
    
       3     а ў в а г а. Двукроп’е ставіцца таксама перад некалькімі далучальнымі часткамі, якія раскрываюць змест папярэдняй часткі: Ад светлага ранку да цёмнае ночы. не ціхне вялікай работы размах: стаіць за станком працавіты рабочы, за плугам калгаснік ідзе па палях (Гл.).
    
    
    
       70.    Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж асобнымі часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў.
    
       I.     1. У паветры было ціха; расліны стаялі заварожанымі (Ц. Г.). 2. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры, грознымі вартавымі стаяць вячыстыя дубы на лугах (Хадк.). 3. Свяціў месяц, блішчалі зоры (Гур.). 4. Чуваць толькі было — на камінку мурлыкаў шэры кот (Б.). 5. Алесь не спіць — ён у трывозе (Кс). 6. Напэўна дзень надыдзе новы,—не вечна будзе сонца ў хмарах (У. Д.). 7. Каса не косіць — каса брые (Кс). 8. След кулі быў відаць, ён на кары альховай чырванеў (М. Т.). 9. Дзесьці блізка рагатала сава; маладыя ваўчаняты жаласліва вылі (Бяд.). 10. У гэты дзень зямля спявала, калоссе морам зашумела, ясней і сонца нам заззяла, грамчэй і песня зазвінела (Р.). 11. Рушыўся снег, зашумела вада, раскаваліся рэкі ад лёду; хлынула вон зімавая нуда, сонца ўносіць цяпло і пагоду; шумныя песні іграюць лясы, павявае ветрык цеплаваты, белая ніва ад снежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы (Куп.).
       II.    1. Шчабяталі пад страхой ластаўкі, гулі пчолы за сцяной (Лыньк.). 2. Касілкі стракочўць — ідзе сенакос (К. Б.). 3. Будзе жыта красавацца, пройдуць песні па сялу... (Бр.). 4. Свет не забудзе сцяга над рэйхстагам: нялёгка нам было ўзняць яго (Панч.). 5. Праз вокны відаць былі сівыя туманы — яны плылі па лажбінах, клубіліся над рачулкай, над азёрнымі берагамі (Лыньк.). 6. Андрэй быў у добрым гуморы — гэта адразу кідалася ў вочы (Зар.). 7. Пакосім мы густыя асокі, мурагі, усе валкі сухія мы зложым у стагі (Р.). 8. Наша шчасце стала явай, мы здабыткі множым, ордэн Леніна нам славай грудзі ўпрыгожыў (Кр.). 9. Відаць, у добрую часіну збіраўся дзядзька ў пуцявіну: у Баранавічах налучыўся кандуктар добры: ён згадзіўся давезці ў Вільню дзядзьку сходна (Кс). 10. Звыклыя гукі напоўнілі лясныя гу
    
    
    171
    
    шчары: у галлі заварушылася сонная птаха, піскнуў заяц, бязгучна мільгануў кажан (Лыньк.). 11. Прайшла вясна садамі, адспявалі салаўі; адзванілі на пакосе, адцвілі брусніц кусты; жыта ў полі налілося воскам жоўтым і густым (Бр.).
    
       71.    Параўнайце наступныя сказы і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў іх.
    
       1. Белыя хмаркі над намі гулялі, беглі ў няведамы край, чыстыя росы, як срэбра, блішчалі, гоманам поўніўся гай... (Кс). Перасохлі ў сонных лазняках крыніцы. Бор заціх зялёны. Рэчка ледзь бруіцца (Вял.). 2. Зямля млела пад сонцам, на дарогах вецер замятаў пыл (С.). Шуршаў пясок. Плёскалася вада. Беглі хвалі на бераг (Шам.). 3. Пушчы, дубровы, гаі, над голлем шумлівы вятрыска... (Бр.). Торунь. Шырокая, велічнаспакойная Вісла. Прыгожыя масты. Зеляніна (Б.). 4. Снег скрыпучы пад санямі, быстры конь, мяцелі дым; вецер пеніцца за намі, замятаючы сляды (М.). Сіняе неба ўсё сонцам заліта. Полудзень. Вар. Цішыня (Кс). 5. Непраглядная асенняя ноч, глухі шум дажджу (Лыньк.). Пацяплела. Вецер сціх. Залаціцца ціхі асенні дзень (К. Ч.). 6. Вузенькі двор, акуратныя, зачыненыя веснічкі, каля вокнаў весела зелянеюць маладая ліпа і два кусты бэзу (Мел.). Позна. Ноч. Свеціць месяц. Узнімаецца ў самае неба чорная постаць стагодняй бярозы (К. Ч.). 7. Іржуць дзесь коні пры дарозе, з жытоў дыміцца свежы пах, шумяць зялёныя бярозы, начной імглой сінее шлях (Гл.). Маразы прайшлі хутка. Укрылася лёдам рэчка. Зямля пад нагамі звінела. На стрэхі хат клаўся іней (Гал.).
    
       72.    Спішыце бяззлучнікавыя складаныя сказы і пастаўце знакі прыпынку паміж іх часткамі.
       I.     1. Нізка звіслі над зямлёю хмары снегавыя свішча вецер за сцяною, у коміне вые (Кс). 2. Ноч — сяброўка партызан друг іх верны — лес густы (Кр.). 3. Гудзелі на Сожы трывожныя хвалі салдаты магілу сябра засыпалі... (Бр.). 4. За гумнамі бялела цёплае неба цяжкія дзяругі хмар раставалі і гінулі (К. Ч.). 5. Сонца грэе, прыпякае лёд на рэчцы затрашчаў (Кс). 6. Цярэшка глядзіць у акно дахі дамоў абтрушаны снегам (Бяд.). 7. Загараюцца зорыагні новых фабрык, заводаў, палацаў гэта крочыць па нашай зямлі пяцігодкаю новаю праца (М.).
    
    
    172
    
    8. Мне бачна Полацк не старэе ён маладзее з кожным днём (Пр.). 9. Лес быў лісцёвы горда стаяў граб раскідваў густую сетку ясень маячылі светлашэрыя ствалы ліп сямтам высіліся бярозы з пачарнелай унізе і зусім белай пад кронамі карой (Хадк.).
       II.   1. Радаена і шумна шалясцяць асіны радасна і шумна шалясцяць дубы (К) 2. Дождж прашумеў на пачатак узыходзіла сонца ў сотні вясёлак (К.). 3. Лесапільня яшчэ не працавала вяліся толькі падрыхтоўчыя работы (П.). 4. Цяперашняе жыццё не павінна спыняцца на адным месцы яно мусіць вярцецца, віраваць, бегчы наперад (Ц. Г.). 5. Высока зоры ружавеюць лятуць буслы пад Шляхам Млечным з лагчыны цёплы вецер вее над пожняй ціхі летні вечар (Гл.). 6. Кране рукой рабіны куст звон чуецца рабінавы кране яна каліны куст звон чуецца калінавы (М. Т.). 7. Маўчаць высокія бярозы маўчаць туманныя палі (Гл.). 8. Зімой — снягі, мяцеліцы, завеі вясною — бурныя паводкі скрозь улетку — сумныя напевы жнеяў увосень — золкасці халоднай рось балота лес паміж азёраў сініх на цёмным небе цьмяная зара... (Гл.). 9. Загойкалі пілы па лесе вясёла плугі захадзілі па чорнай раллі як звон зазвінелі сасновыя сёлы сцяной загудзелі жытнёвыя долы крыніцамі песні твае пацяклі (Бр.). Ю. Дзень залаты цёплым сонцам заліты лётаў матыль сінякрылы над жытам (М. Т.).
       III.   1. Ужо сонца ўгору падхадзіла, на лісцях роску асушыла ў небе хмарачкі дзянныя плылі, як гускі маладыя, чародкай белай над лугамі, над свежым лесам і палямі (Кс). 2. He сохі і не ветракі пасведчылі аб сіле мы спадарожніка з рукі, як голуба, пусцілі (Вял.). 3. Мы глядзелі на ўсход сонца яркае ззяла на піках (Панч.). 4. У ручаіны спеў ажывае дзень прыбывае (AL Л.). 5. Чутно здалёк рыпіць асвер за смольнаю градой (Вял.). 6. Шумяць пановаму дубровы на край свой люба мне зірнуць (Кс). 7. Дзень устаў зза плеч Урала чырванасцяжная зара святлом святочным фарбавала ў Мінску ліст календара (Вял.). 8. Туман унізе зусім парадзеў новыя малюнкі прасціраліся перад вачыма хвалісты горны хрыбет сінеў удалечыні да ляснога схілу бліжняй гары прыляпілася белая хацінка недзе ўбаку ўзвіваліся струменьчыкі дымкоў напэўна там была вёска дарога змейкай вілася па схілу і хавалася за выступамі скал (Хадк.).
    
    173
    
       73.    Вызначце тып бяззлучнікавых складарых сказаў, пастаўце знакі прыпынку паміж іх часткамі. Укажыце магчымыя пунктуацыйныя варыянты.
    
       I.    1. Маўчала ноч панад палянай зялёны гайнегаманіў (Тр) 2. Збудавалі мы дом будзе станцыя ў ім (К.). 3. Звонка свішчуць шпакі неўзабаве з’явяцца шчабятлівыя ластаўкі (Бяд.). 4. Ляжаць упокат зваленыя сосны галлё і друз паскіданы ў лаўжы (Панч.). 5. Нівы пладавітыя шэпчуць грузным коласам людзі працавітыя кажуць дружным голасам (Гл.). 6. Алесь спрабаваў гукаць ніхто не адказвае (Бр.). 7. To не гул завірухі мяцежнай і не рокаты ўпартага мора гэта Нёман разліўся бязмежна на грудзях Беларусі прасторнай (Тр.). 8. 3 даўніх пор кажуць праца спорыцца пры песні (К. Б.). 9. Жыве паміж намі сяброўская згода ўсе мы працуем для шчасця народа (М. Л.). 10. Дума неспакойная жыла ў майстра ён хацеў пакінуць пакаленням след жыцця свайго (М. Т.). 11. Ранак луг расой купае дзень гарачы будзе (Бял.). 12. Я па садзе іду шмат пладоў залатых цешаць вока сузор’ямі вабнымі (Панч.). 13. Я ведаю не ўсе яшчэ дарогі прайшла пад сонцам наша маладосць (Панч.).
       II.    1. Месца стала як не тое шуміць пшаніца каля жыта (У. Д.). 2. Ціха шумяць вяршаліны хвой ад такой цішыні хочацца спаць (Бяд.). 3. Кідае сонца кветкі з неба яны лятуць на нашу глебу (У. Д.). 4. Плыве ад жыта жоўты пыл яго хвалюе вецер (Астр.). 5. 3 лесу дзяўчына ідзе да паясніцы косы (Хв.). 6. Адбылося неяк дзіва сонца ход свой прыпыніла (У. Д.). 7. Сышлося каля трыццаці чалавек сярод іх былі і Максім з Андрэем (М.). 8. Над горадам вецер асенні гудзе барвянай зарою займаецца дзень (А. Зв.). 9. Наўкол багаты лістапад спакой і цішыня глыбокі сіні далягляд увесь зямны абшар абняў (Шушк.). 10. Няма на сэрцы супакою яго і песня не дае (У. Д.). 11. Я да акна аўтобус (М. Р.). 12. Дыхае спёкай зямля будзе, напэўна, дождж (Гл.). 13. Адшумела лета каласамі ў паплавах зялёных адцвіло журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае сяло (К.). 14. Ідзе цеплаход наш размераным ходам за ім белапенная стужка віецца (У. Д.). 15. На ўсходзе заружавела неба кончылася кароткая летняя ноч (Шам.). 16. Сцелюцца валокны тчэцца павуціна блізкаблізка восень — смутная часіна (Кс).
    
    174
    
    § 21. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У СКЛАДАНЫХ СКЛЗАХ КАМБІНАВАНАЙ БУДОВЫ
    
    
       1.    Калі часткі складаных сказаў камбінаванай будовы звязваюцца (злучнікамі ці без іх) непасрэдна адна з другой, то яны аддзяляюцца тымі знакамі прыпынку, што і часткі складаназлучаных, складаназалежных або бяззлучнікавых складаных сказаў: Наўкола зрабілася ціхсі, толькі недзе дйлёка чулася песня жней, якія spaмадою ійілі пасля працы ў вёску (Ч.). Нам стала холадна, трэба было раскладаць касцёр, каб крыху пагрэцца, дый каля агню неяк весялей чалавеку (Гур.). Лазавенка прыслухаўся — на калгасным гумне, якое ледзь віднелася зза дрэў, чуваць быў гул малатарні (Шам.). Я так бы раіў: выбраць час і аглядзець усё зараз, а там сама пакажа справа, ці варта шуму ўся аблава, бо мо ваўкі ўсе пасхадзілі (Кс).