Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
«Долькі? Сем семярэй, сем старых свіней, свінка, свінок, свінчын браток. і адно парасятка» (Я Брыль).
б) Працяжнік пры простай мове
1. Калі словы аўтара знаходзяцца перад простай мовай і маюць у сваім складзе дзеясловы казаць, думаць і падобныя па сэнсу, то пасля слоў аўтара ставіцца двукроп’е, а простая мова пачынаецца з абзаца і пішацца з вялікай літары. Перад простай мовай ставіцца працяжнік, а ў канцы яе — кропка, пытальнік, клічнік або шматкроп’е:
Часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Міколка будзіць матку:
■— Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім. Яго паравоз гудзіць (Лыньк.).
Раптам каля лодкі пачуліся крокі, і нечы голас ціха спытаў:
— Бацька, дзе ты? (Кул.).
Замест адказу Сцёпка весела гаворыць:
— Ану, прачытай яшчэ раз! (Кс).
Гледзячы ў змрочную далеч, Ніна ціха сказала:
189
— Мая маці з вёскі была... і песні пела вясковыя... (Зар.).
3 а ў в а г а. Калі простая мова падаецца ўрыўкамі, якія складаюцца з асобных слоў ці выразаў, то яна пачынаецца з малой літары і перад ёй ставіцца працяжнік і шматкроп’е:
3за дзвярэй чуваць:
— ...крамола... бунтаўшчыкі... (Гал.).
Але калі простая мова падаецца урыўкамі, якія складаюцца з самастойных сказаў, то перад гэтай мовай ставіцца працяжнік і шматкроп’е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары:
На вуліцы хлопчык расказваў сваім сябрам:
— ...Я адно як падрасту, буду вучыцца на агранома... (Як.).
2. Калі словы аўтара знаходзяцца перад простай мовай і не маюць у сваім складзе дзеясловаў казаць, думаць і падобных па сэнсу, то пасля слоў аўтара ставіцца кропка, а простая мова пачынаецца з абзаца і пішацца з вялікай літары. Перад простай мовай ставіцца працяжнік, а ў канцы яе — кропка, пытальнік, клічнік або шматкроп’е:
Уваходзіць Тамаш Арлоўскі і бярэ мяне за плячо.
— Хадзем, сынку, да мяне (X. Ч.).
Лапко ўвайшоў у кухню.
— ЁСЦЬ тут хто? (Кс).
Мірон Іванавіч падняўся.
— Ахову лагера ўзмацніць! (Лыньк.).
Урэшце дзед дастае з кішэні кавалак хлеба.
— Еш, Віхор... Нааа... (Бяд.).
3 а ў в а г а. Пасля слоў аўтара заўсёды ставіцца кропка, калі гэтыя словы знаходзяцца перад простай мовай і перадаюць знешнія абставіны, якія ўдакладняюць змест гэтай мовы. Сама ж простая мова выдзяляецца знакамі прыпынку на аснове агульнага правіла:
Жэнька паспеў заўважыць, як зпад крылаў жалезнай птушкі, здаецца, проста над імі аддзяляліся два прадаўгаватыя прадметы.
— Бомбы!.. (Б.).
3. Простая мова пачынаецца з вялікай літары і перад ёй ставіцца працяжнік, калі яна знаходзіцца перад словамі аўтара. У канцы простай мовы адпаведна яе будове і інтанацыі ставіцца коска, пытальнік, клічнік або шматкроп’е ў спалучэнні з працяжнікам. Словы аўтара пасля простай мовы пачынаюцца з малой літары:
— Добры дзень,— дружна сказалі дзеці (Я. М.).
— Ці не з Карпілаўкі дзед будзе? — запытаў чалавек у шынялі (Гр.).
190
— Я цябе чакаю, бацька! — ціхім голасам прагаварыў Панас (Кс).
4. Калі словы аўтара знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы, якая складаецца з аднаго сказа, то перад гэтымі словамі (у залежнасці ад будовы простай мовы) ставіцца коска і працяжнік або шматкроп’е і працяжнік, а пасля іх — коска і працяжнік. Перад першай часткай простай мовы, якая пачынаецца з абзаца, ставіцца працяжнік; другая ж частка простай мовы пішацца ў адзін радок з яе першай часткай і пачынаецца з малой літары:
— Я падумала,— усхвалявана і радасна загаварыла Алеся,— з кім гэта мая бабка размаўляе? (Кул.).
— Ад працы,— гаварыла Ганна сыну,— чалавек ніколі горшым не робіцца... (П. К).
— Куды спяшацца...— гаворыць Андрэй,— калі на дварэ дождж як з вядра (П.).
Калі словы аўтара знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы, якая складаецца з некалькіх самастойных сказаў, то пасля гэтых слоў ставіцца кропка і працяжнік, а працяг простай мовы пачынаецца з вялікай літары і пішацца ў адзін радок з яе папярэдняй часткай. Астатнія знакі прыпынку ставяцца на аснове агульнага правіла:
— Заўтра зажынкі,— кажа Пракапеня.— Дармо, што позна сеялі, гляньце, якое зарадзіла (Вял.).
— Хто гэта? — бабуля недагадліва паглядзела на хлопца і вінавата падцягнула вусны.— Нешта я не ведаю, хто гэта (Кул.).
— Таварышы! — гаварыў Максім.— Новая еясна чакае нас (Кс).
— Выбачайце...— да стала падыйіоў чалавек у вайсковым — Вось мае дакументы (ЛіМ).
5. Калі словы аўтара знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы, а ў іх складзе ёсць два дзеясловы, з якіх адзін уводзіць адну частку простай мовы, а другі — другую, то перад словамі аўтара ставіцца працяжнік у спалучэнні з коскай, пытальнікам, клічнікам ці шматкроп ем, а пасля гэтых слоў — двукроп’е і працяжнік. Першая частка простай мовы пачынаецца з абзаца і перад ён ставіцца працяжнік; другая частка простай мовы звычайна размяшчаецца ў гэтым жа абзацы і пачынаевца з вялікай літары:
191
— Пашукаўшы, людзей знойдзеш,— упэўнена гудзе Мартын Рыль і дадае: — Ды вось ты. і я — ужо нас двое (Кс).
— Ты. спіш?—ціха спытаў бацька і тут жа загадаў: — Пара ўставаць! (Гар.).
— Ух, хааа! — засмяяўся ён, грэючы свае мазолістыя рукі. I затым дадаў: — Холадна на дварэ... (I. Г.).
— Так было...— уздыхнуў Санкоўскі і дадаў: — Было і сплыло (П.).
3 а ў в а г а. Калі адзін з гэтых дзеясловаў размешчаны перад простай мовай, а другі — у сярэдзіне яе, то пасля першай часткі аўтарскіх слоў ставіцца двукроп’е, а простая мова пачынаецца з абзаца і перад ёй ставіцца працяжнік. Тая частка аўтарскіх слоў, якая знаходзіцца ў сярэдзіне простай мовы, выдзяляецца знакамі прыпынку на аснове агульнага правіла, а працяг простай мовы пачынаецца з вялікай літары і пішацца ў адзін радок з гэтымі словамі:
Саша спытала:
— Ты не спіш яшчэ? — і уздыхнула, а праз хвіліну пажадала: — Добрай ночы, (Шам.).
6. Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, з якіх першая частка перадае знешнія абставіны, што суправаджаюць гэту мову, а другая — непасрэдна ўводзіць яе, то пасля першай часткі такіх слоў ставіцца кропка, а простая мова пачынаецца з абзаца і перад ёй ставіцца працяжнік. У канцы простай мовы ставяцца знакі прыпынку, якія абумоўлены яе будовай і інтанацыяй, а размешчаныя за ёй словы аўтара пачынаюцца з малой літары і пішуцца ў адзін радок:
Селянін павярнуў галаву і паглядзеў на Лабановіча.
— Збіраецца на дождж,— абыякава прамовіў ён (Кс).
Барыс зірнуў на брата і спалохаўся.
— Ты захварэў, Андруша? — трывожна запытаў ён (Чарн.).
Стары падышоў да акна і паглядзеў на вуліцу.
— Бацька ідзе...— гаворыць ён маленькаму ўнуку (Бяд.).
7. У дыялогу простая мова кожнай асобы заўсёды пачынаецца з абзаца і перад ёй ставіцца працяжнік. У канцы простай мовы ставіцца адпаведны яе будове і інтанацыі знак прыпынку (кропка, пытальнік, клічнік або шматкроп’е):
— Куды едзеце?
192
. П' le
— У раён.
— Чаго?
— На нараду (У. Яраўчанка).
Заўвага. Калі простая мова мае пры сабе словы аўтара, то яны выдзяляюцца знакамі прыпынку на аснове агульнага правіла:
— Слаўная кніжка,— кажа Сцёпка.—■ А за што табе далі. яе?
— А за тое, што я лепш за ўсіх экзамен здала,— горда кажа Аленка (Я. Колас).
8. Калі некаторыя словы адной асобы паўтараюцца ў мове другой асобы, то яны бяруцца ў двукоссе; астатнія ж знакі прыпынку ставяцца на аснове агульнага правіла:
— ...Я цябе трохі правяду. Да мосціка, як тады.
— «Да мосціка?» — усміхнуўся Данік.— Ну йіто ж, хадзем (Я. Брыль).
83. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры простай мове з двукоссем.
1. Ракуцька занепакоіўся: «А можа, я яго чым пакрыўдзіў?» (К. Ч.). 2. «Як жа, аднак, хораша жыць!» — падумаў Мікола (Кр). 3. «Бацька... Бацька...» — паўшэптам пачаў клікаць Міхаіл (У. Кр.). 4. Ветракі, растапырыўшы два крылы ў бок сяла, мелі такі выгляд, як бы іх уразіла навіна, і яны, у здзіўленні сказаўшы: «Ооо!», застылі ў такім стане (Кс). 5. Ен зняў лямпу з драціны, кажучы: «Асвятляе ўсё як на далоні», і павесіў яе пад бэлькай пры сцяне (П). 6. Турсевіч нахіліўся над сябрам: «Вось цяпер ты шчаслівы, бо ні аб чым пе думаеш»,— падумаў ён адыходзячы (Кс). 7. «Добра,— сказаў Крушынскі,—Я зараз...» — і выйшаў з хаты (Бяд.). 8. «Што, добра рыба клявала?» — спытаў Андрэй. «Каб сказаць добра, то — не»,— ахвотна загаварыў Макаравіч (Кул.). 9. Калі Косцік спытаў: «Хутка ў Нежыхаў пададзімся?» — яна адказала: «Мне няма чаго туды падавацца!» (Саб.). 10. «Ці атрымаў бы я сярэднюю адукацыю без калгаса?» — пытаўся я сам у сябе не раз,— «Ніколі!» (Чарн.). 11. «Ой, не ляці, Арцёмка, не ляці...» — «Чаму?»— «Я баюся»,— шчыра сказала сястрычка (Гам.). 12. «Што з маёй Лідачкай? — думала Maui.— Такая была слаўная дзяўчынка... Бывала, са школы прыбяжыць і на шыі павісне, цалуе... Людзі зайздросцілі. «Якая ў цябе ладная дачка,—гаварылі,—Разумніца, прыгажуня!..» (Чарн.)
Z Зак. 2090
193
84. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры простай мове з працяжнікам.
1. Старшыня звярнуўся да публікі:
— Можа хто хоча выказацца? (Зар.).
2. — Дзядзька Талаш? — грымнуў густы бас (Кс).
3. — Э,— махнуў рукою дзед Талаш,— аба мне, сынку, клопат малы... (Кс).
4. — Паехалі,— шапнуў Толя Клімёнак, стаўшы на карме лодкі і шастом даючы ёй патрэбны кірунак.— За вадой. Паехалі,—паўтарыў уголас і ўсміхнуўся (Б.).
5. — Аа, ты тут? — сказаў Леў Пятровіч, папраўляючы на носе акуляры.— Спазніўся?..— Потым з папрокам дадаў: — Што ж гэта ў вас, сябрытаварышы, выходзіць? (Гам.).
6. — А масток застанецца паламаным? — запытаўся паляўнічы, зірнуўшы на дзядка.— He, так мы не зробім. Час у нас ёсць — адрамантуем масток! Ану, мілая кавалерыя,— паклікаў ён хлопчыкаў,— хто можа збегаць дамоў, прынесці сякеру і пілу? (Гам.).
85. Знайдзіце ў сказах простую мову і аддзяліце яе ад слоў аўтара патрэбнымі знакамі прыпынку.
I. 1. 3 вялікіх плакатаў кідаліся ў вочы строгія літары слоў Што ты зрабіў для Радзімы? (Лыньк.). 2. Мартын сам сабе падумаў Куды ён пайшоў? Чаму я не запытаўся ў яго? (Кс). 3. Роіліся думкі, спакойныя, цёплыя Колькі то дзівоснага на зямлі, святлістага... (Лыньк.). 4. Дайце мне сказаць папрасіў слова Сцёпка (Кс). 5. Малайцы, хлопцы! пахвальвае іх Сцёпка Вучыцеся гуртам працаваць (Кс). 6. Вайскоўцы дружна і весела запляскалі Малайчына, дзед! Вот гэта дзед! (Кс). 7. Сэрца наша гатова плакаць па ўтрачанай вясне, і нам хочацца крыкнуць Пастой, вясна, не пакідай нас, вярніся яшчэ хоць на момант (Кс). 8. За песняй У бой мы пойдзем смела расла другая маладосць (X.). 9. Я прывітаўся нясмелым Добры вечар і, пацыганску падкурчыўшы пад сябе ногі, сеў проста на траву (Сач.). 10. Раман ішоў дадому, і супярэчлівыя думкі блыталіся ў яго галаве Лёгка гаварыць старшыні думаў ён А каб паставіў яго на маё месца... (Чарн.). 11. Лабановіч падумаў А добра гаворыць Бас і ўпотайку пазайздросціў яго красамоўству (Кс).