• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
        95.    Спішыце сказы, вызначце іх будову і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
    
       I.    Пачуццё Радзімы ва ўсіх у нас развіта вельмі моцна. Цудоўнае пачуццё! I яно жывіцца вядома не толькі сузіраннем хараства нашай зямлі. Трэба, як гаворыцца, урасці ў яе каранямі, і калі чалавек да поту папрацуе на ёй, хлеб вырасціць, заложыць горад, пабудуе новую дарогу або акопы будзе капаць на гэтай зямлі абараняючы яе,— вось тады ён зразумее да канца што такое Радзіма (Л. Брэжнеў).
       II.    У галаве Аляксандра круцілася кола ўспамінаў даўжэзныя гаманлівыя поўныя салдат і матросаў калідоры Смольнага. Здавалася, ён і цяпер чуе бразгат вінтовак і кацялкоў, грукат падкаваных ботаў змены каравула. Адзін раз ён бачыў як з вялікіх дзвярэй трымаючы ў руцэ тоўстую тэлеграфную стужку выставіўшы наперад плячо нібыта разразаючы моцны вецер прабег па калідоры невысокі з лысінаю чалавек. ён з некім вітаўся, нешта некаму гаварыў і так, як з’явіўся, нечакана знік за высокімі дзвярыма. Услед за ім каціўся шэпт: «Ленін! Ленін пайшоў!..» (С. Грахоўскі).
       III.    Раніцай парачанцы выходзілі на касьбу. Яшчэ сонца толькі выглядала першымі праменямі зза далягляду, а з калгаснага двара ўжо ішлі на луг мужчыны і падлеткі з косамі і сонечныя водбліскі ігралі вясёлкай на сіняватай сталі кос. Ад кузні следам за імі праехалі дзве конныя касілкі замыкаючы шэсце і надаючы яму
    
    
    214
    
    асаблівую ўрачыстасць. Гэтая ўрачыстасць і прыўзнятасць сапраўды адчувалася і ў касцоў для якіх пачынаўся доўгачаканы гарачы час і ў Адама Лупача які яшчэ досвіткам бегаў ад кузні на калгасны двор і непакоіўся больш звычайнага і ў надвор’і якое абяцала быць пагожым... (Т. Хадкевіч).
       IV.    А які гэта сад! Цэлы гай раскінуты наводшыбе ад калгаса на сонечным схіле касагора што збягае да зялёнага лугу... Яго пасадзілі ў той год, калі Міхалка першы раз пайшоў у школу. Потым, на другое ўжо лета, дзед перавёз сюды сваю пасеку. Тады было ўсяго шэсць вулляў уцалелых ад вайны. А зараз, калі Міхалка скончыў пяты клас, тут ужо красуецца аж пяцьдзесят дзевяць. I дзед лічыць, што гэта яшчэ зусім мала. ён хоча каб пасека штогод не падвойвалася а патройвалася бо пчала гэта не толькі фабрыка мёду а і добрая прыбаўка ўраджаю: там дзе яна садзіцца на кветку не бывае пустацвету,— і яблык вырасце буйнейшым і грэчка дагледжаная пчоламі не «сядзе макам» і канюшына і люцэрна... Адным словам, выходзіць, што пчала — самая надзейная памочніца калгасніка (А. Якімовіч).
       V.     Колькі гадоў таму дубу ніхто з вяскоўцаў не ведае. He адно пакаленне людзей бачыла і бачыць яго такім які ён сёння. Стаіць дуб на правым беразе Нёмана і сваімі лісцямі глядзіцца ў празрыстую ваду. Увосень лісце падае на халодныя хвалі і гойдаючыся на іх плыве далёкадалёка. А па суседству з дубам між кустоў чаромхі прымасцілася сасонка. Старыя людзі памятаюць яе маленькай на іхніх вачах яна вырасла ў гонкае дрэва вышэйшае за дуб. He раз сасна ганарылася перад старым суседам сваім ростам. Дуб не зайздросціў ёй. За свой век ён бачыў як такія сосны далейшыя яго суседкі вырасталі ў гонкіх прыгажунь а потым або самі падалі на зямлю ад старасці або людзі высякалі іх. А дуб жыве сабе ды жыве згубіўшы лік гадам (А. Пальчэўскі).
       VI.     Уперадзе каля самай дарогі стаяў лясок пераважна бярозавы. Зрэдку пракідаліся і хвойкі трапляліся елкі і нават кусты ядлоўцу. Лабановіч звярнуў з дарогі і пайшоў аглядаць лес. «Мясціна для баравікоў падхадзяшчая»,— падумаў ён і з захапленнем заўзятага грыбніка стаў аглядаць найбольш зручныя для баравікоў лясныя сховы. He прайшоў ён і сотні крокаў як раптам спыніўся бы ўкопаны. Яму рэдка калі траплялася бачыць такое мноства баравікоў на зусім невялічкай лапінцы.
    
    215
    
    Грыбы сядзелі дзе па адным дзе парамі а дзе і цэлымі гуртамі. А самае цікавае што гэта былі не бярозавікі жоўценькія як яечня а чорнагаловыя самыя лепшыя баравікі якія растуць толькі ў сасонніках (Я Колас).
       VII. Дзень быў спякотны і ветраны. Хвалявалася жытнёвае мора. Хвалі набягалі адна на адну разбіваліся ў нізіне каля старой ігрушы адступалі назад на ўзгорак на нейкі момант нібы заміралі на адным месцы. Разам з хвалямі рухаліся па полі колеры, адцснпі. Нахілялася збажына лажыўся колас на колас — цямнеў колер на ўзгорку рабіўся цёмнавасковы з шэрым адценнем, у нізіне жоўтазялёны там азіміна яшчэ не зусім паспела. Прабягала хваля — выпрамлялася жыта і колер яго адразу зменьваўся набываў натуральныя вясёлыя летнія фарбы (I. Шамякін).
       VIII. Некалькі разоў бацька вадзіў Петруся да загарадкі дзе жывуць зубры. У загарадцы што ахоплівае вялікую плошчу лесу іх было трое пара старых зуброў і зубраня якому яшчэ і года няма. Стары зубр проста дзіва не налюбуешся! Вялізны, грузны, з пакатым гарбом, з прыгнутай галавой над якой завостранымі падковамі раскідваюцца рогі. Нетаропка сунецца ён гэткан махінай між дрэў — сустрэнься з ім адзін на адзін.страху не абярэшся! Але за агароджай ён выглядае зусім ДІрным падыдзе да самага плота з тоўстых жэрдак прыўзніме барадаты хіб і ўтаропіцца на цябе праз шчыліны дабрадушнымі маленькімі вочкамі. Так і цягне пагладзіць яго (Т. Хадкевіч).
    
    
    
       96.    Пастаўце знакі прыпынку і растлумачце іх сувязь з граматычнымі, сэнсавымі і інтанацыйнымі асаблівасцямі тэксту.
    
       I.    Вера і Надзя прыселі пад вялікай хвояй, якая адзінока стаяла на пясчаным узгорку сярод поля. Над галавой чуўся пчаліны гуд відаць беспрытульны рой атабарыўся ў старой пачарнелай калодзе якую яшчэ даўнымдаўно ўсцягнуў на дрэва руплівы пчаляр. Да пчалінага гуду дамешваўся шолах хвоі і ціхіціхі ледзь улоўны шэпт жыта. Угрэтая сонцам зямля дыхала ласкай і цеплынёй. I так добра было сядзець тут і бяздумна ўзірацца як пераліваецца над полем трапяткое марыва як у шызай смузе паблеклі растварыліся яркія фарбы далёкага лесу парабіўшыся светласінімі празрыстымі.
    
    
    
    216
    
    I здаецца нібы адарвалася ад зямлі і павісшы ў паветры хвалюецца гэтая зубчастая палоска лесу і нябачна зліваецца з блакітам неба (М. Лынькоў).
       II.    Луг не роўны і не гладкі ён перарэзаны старыцаміраўчакамі канавамі берагі якіх зараслі лазняком на ўзгорках стаяць дубы ў зарэчнай далечы сінее лес злева зза хмызнякоў выглядаюць стрэхі хат. Але ўсё адно нідзе нават у самым шырокім полі няма такога адчування прасторы і неабсяжнасці як тут... Дзіўна што неба тут таксама здаецца вышэй чым дзе ў іншым месцы. I бачыш усё адразу зялёную зямлю і блакітнае неба. I ваду. Няхай мала яе але яна адлюстроўвае ўсё неба і дубы. А павярніся назад і ты ўбачыш яшчэ адно дзіва прыроды лес. Цудоўны бор сасна ў сасну абступаў невялікую абжытую паляну. Злева бліжэй да ручая што аддзяляў лес ад лугу сосны саступілі месца дубамасілкам якіх нямала засталося ў нашых краях. Каля самага бору туліліся старыя будынкі лясніцтва кантора хаты ляснічага лесніка канюшня (I. Шамякін).
       III.   Быў пачатак жніўня. Стаялі гарачыя дні і цёплыя росныя ночы. Раніцай калі сонца падымалася над вершалінамі самых высокіх дрэў тайга пачынала курыцца абсыхала раса. Пара як празрыстая кволая смуга вілася над лесам і тады здавалася што ён дыхае. А потым аж да вечара нерухома і маўкліва як у чароўным сне замірала тайга. Можна было падумаць што ў ёй няма жыцця ўсё спіць сагрэтае гарачым летнім сонцам. I сапраўды ціха бывае ў тайзе ў канцы лета. Птушкі ўжо адспявалі свае песні. Толькі зрэдку пачуецца стук дзятла ці жаўны заскрыпіць сухое дрэва ўпадзе на зямлю пераспелая шышка. Зверына пахаваўшыся ў бярлогі і норы спіць чакаючы вечара каб змрокам прачнуцца і ісці на пажыву. Цішыня. He скалыхнецца галінка не трэсне сучок. Моўчкі стаяць магутныя дрэвы нібы ўспамінаюць нешта старое далёкае тое што вядома толькі ім і што яны пабачылі за сваё доўгае жыццё (А Чарнышэвіч).
       IV.    Была асенняя але на дзіва яшчэ цёплая ноч ціхая парная з нізкім валакністым небам якое выпраменьвала слабае роўна рассеянае святло завоблачнага месяца. Аднак святла гэтага хапала каб разгледзець палубу з нешматлікімі пасажырамі квадратньг строй малочных бітонаў на ёй высокі штабель напакаваных мяхоў а ля іх з дзесятак новенькіх скрынак даверху насыпаных яблыкамі. Параход трымаўся бліжэй да стромкага берага і ў
    
    217
    
    яго падножжы добра былі бачны то серабрыстыя шатры вербаў то высокае шчэцце чароту.
       За шырокай з ціхім водбліскам прасторай вады ішоў другі бераг нізкі пакацісты далёка адкрыты вачам. I толькі адтуль залятала сюды да ракі жыццё яшчэ неглыбокай вераснёўскай ночы. Блішчалі на пагорках у вёсках агні на палях сямтам буркаталі трактары то далёка то блізка выразна чуліся галасы вясковых пявунь і здавалася яшчэ ніколі не чаравалі слых такая мілагучнасць і такое хараство (М. Ракітны).
       V.    Роснай блакітнай раніцай калі над сакавітым травастоем клубіўся белаваты туман на заліўныя і сухадольныя лугі выехалі калгасныя касілкі.
       На сенажаць па загадзя распрацаваным плане апрача паляводчых брыгад выйшлі большасць працаўнікоў жывёлагадоўчых ферм.
       Луг на якім два дні назад панавала тамлівая цішыня расквітнеў зараз стракатымі сукенкамі жанчын напоўніўся тарахценнем касілак рытмічным шчоўканнем конных грабляў. Замест ізумруднага дывана на скошаным узбярэжжы ляжалі пакінутыя граблямі валы сена.
       3 правага боку лугу на зялёных кучаравых хвалях канюшыны плыў магутны трактар цягнучы за сабой касілку. За рулём пад парусінавым парасонам сядзеў Гарошка і калі набліжаўся да лугу ветліва махаў дзяўчатам якія граблямі падварушвалі сена.
       Здавалася што сенаўборка ідзе добра і кожны вінцік гэтага зладжанага механізма працуе рытмічна (А. Стаховіч).
    
       97.   Прыведзеныя тэксты падзяліце на сказы і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
       I.   Вясна ўваходзіла ў поўную сілу якія прыгожыя былі раніцы да ўсходу і на ўсходзе сонца яснае неба распрасцірала над адноўленаю зямлёю свой бяздонпы купал абапёршы яго берагі па акружыне кругавіду чыстае свежае ранішняе паветра разносіла па невідомых струнах песні жаваранкаў шчэбет сумятлівых вераб’ёў гагатанне гусей і гарластае кукарэку верханскіх пеўняў (Я Колас).
       II.   Акінь поглядам у думках сваю краіну таварыш яна неабсяжная ўся ў будоўлях усяго немагчыма пералічыць будоўлі за суровым Палярным кругам у таежнай Сібіры ў пустынях Сярэдняй Азіі на спрадвечна рус