Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
V. Дружба іх пачалася з аднаго выпадку. У лістападзе калі замерзла возера што было паблізу горада Анатоль выйшаў раніцай на лёд выпрабаваць новыя канькі якія нядаўна купіў яму бацька. I толькі быў разагнаўся зрабіў круты паварот як нечакана лёд пад нагамі затрашчаў і пачаў паволі прагінацца... Хлопчык разгубіўся не здолеў выбрацца з небяспечнага месца і праваліўся ў возера. Ледзяная вада скавала ўсё цела. Сутаргай звяло ногі. Хлопчык у роспачы закрычаў і пачаў тануць. Яго крык пачуў Кастусь які быў паблізу на возеры. Ён кінуўся на дапамогу і выратаваў хлопчыка. 3 той пары Анатоль і Кастусь сталі неразлучнымі сябрамі (П. Кавалёў).
VI. Паўстае над ціхімі палямі над маўклівым лесам густая малінавая заслона зары. Здаецца што яна зусім блізка трэба толькі прайсці з гадзіну і ты ўжо адчуеш цёплае дыханне яе чыстага агню. Адзінокая аблачынка трапіўшы ў яго полымя ўся ўжо зіхацела ружовай яснасцю новага дня. Абуджаныя зарою зацыркалі ў росным жыце перапёлкі. Яшчэ не спынялі сваёй рыпучай пераклічкі драчы бяссонныя вартаўнікі балотнай цішы калі Дзямід Сыч абмінуў кароўнік і выйшаў на палявую дарогу. Над галавою яго празвінела пругкімі крыламі
209
стайка дзікіх качак. Хораша назіраць як абуджаецца зямля! (М. Паслядовіч).
VII. Добра было ў раннюю восень у калгасе. 3 поля прыбралі багаты ўраджай сеялі жыта. На адным палетку ляжалі яшчэ снапы позняга аўса. На паплавах гатова была да касьбы атава. Яшчэ цвілі познія палявыя кветкі а на месцы тых што адцвілі ў канцы лета даспявала і сеялася на зямлю насенне чорныя шэрыя і жоўтыя зярняты якімі так любяць ласавацца дробныя птушкі шчыглы чыжы. I нават шустры верабей які прывык да сытай пажывы дзенебудзь на калгаснай стайні гумне ці свінарніку вылятаў за сады і агароды і весела раздзёўбваў у густым зеллі спелыя галоўкі з зернем. Павучкі плялі белае павуцінне яно лётала ў паветры і чаплялася за траву і галлё. Гэта была адзнака таго што доўга будзе стаяць яснае надвор’е (К. Чорны).
93. Пастаўце знакі прыпынку, якія прапушчаны ў тэксце. Укажыце магчымыя пунктуацыйныя варыянты.
I. Беларусь Зямля нашых бацькоў дзядоў і прадзедаў Мы ганарымся табою мы любім цябе бясконца. Хораша разлеглася ты наша зямля на ўлонні старажытнай маціпланеты. I абрысы твае на дзіва сімвалічныя і высакародныя яны нагадваюць на картах мужную добрую чалавечую далонь. Бяры ж у гэтую працавітую далонь свае багацці і здабыткі вышэй іх падымай над светам хай ведаюць людзі ўсіх кантынентаў Савецкая Беларусь разам з іншымі братнімі рэспублікамі жыве працуе змагаецца за камунізм. Над ёю горда трапеча вялікі непераможны ленінскі сцяг. I яна не адна ў яе ёсць аж чатырнаццаць добрых і шчырых сясцёр з якімі лёгка і жыць і весяліцца і ісці ў паход да вялікай светлай будучыні (М. Гамолка).
II. Сёлетняя вясна зусім інакшая яна і раней прыйшла яна і трымаецца ўвесь час на адну толькі радасць людзям. Цяпер рэдка хто можа абыякава праехаць ці прайсці каля гэтых трох бярозак абавязкова спыніцца залюбуецца. Можа і ніколі не былі яны такія свежыя і вясёлыя. Маладое яшчэ нібы малочнае лісце не толькі свеціцца а быццам бы прасвечваецца. Усім вядома што бярозка не пахне нават у час цвіцення аднак не верылася ў гэта. Мабыць кожнаму ўяўлялася што калі нарваць такі зялёны букецік ён будзе пахнуць як мята (А. Кулакоўскі).
210
III. Вецер зусім сціх а зза лесу пачала выпаўзаць шэрасіняя хмара акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Разамлелыя куры купаліся ў сыпкім пяску а як толькі недзе далёка завуркатаў глухі гром пачалі збіраць жоўценькіх куранят пад свае натапыраныя крылы. Упалі першыя буйныя кроплі дажджу і нібыта крупінкі жывога срэбра задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. Па шырокай Дзвіне заскакалі спорныя дажджынкі. Здавалася хтосьці нябачнаю рукою забівае мільёны шкляных цвікоў у шэрую роўнядзь вады. Пачаўся першы летні лівень (С. Грахоўскі).
IV. Чэрвень пышна красаваў на палях. Зеляніна ажно шумела ў росце і на палетках і на ўзмежках і на паплавах і на імшарынах. Кожная былінка ўпарта цягнулася да сонца. Ясным днём палі пераліваліся квеценню лугавінак шызасінімі хвалямі жыта што адкаласавала ўжо і восьвось закрасуе смарагдавымі колерамі лёну і ячменю і нібы млелі ў пяшчоце духмяная парнасць узнімалася ад іх лёгкай смугой калыхаласядрыжала над зялёным морам. У гэтым моры ледзь прыкметнымі былі постаці палольшчыц на ярыне і трактары што пераворвалі папары і ўздымалі падлесныя балацінкі (Т. Хадкевіч).
V. Было вельмі хораша выйсці са стракатай засені на вялікую паляну з духмяным цветам грэчкі ў якой роўна і заклапочана гулі пчолы. Белае як снег поле з трох бакоў было акаймавана цёмназялёнаю сцяною сосен а чацвёрты яго бок атульваў больш светлы пояс арэшніку і чаромхі. Над лісцяным зараснікам сямтам драмалі ў жнівеньскай гарачыні кучаравыя дубы. У прасветах відаць былі воддаль платы паселішча дахі хат васковага колеру жытні палетак. За ўсім гэтым у непарушнай урачыстасці зноў стаяў высокі і густы бор (М. Паслядовіч).
VI. Быў канец верасня. Раніца выдалася ясная халаднаватая. Узыходзіла сонца і палі пад яго праменямі ляжалі залітыя залацістаружовымі і бледназялёнымі фарбамі. Маўкліва стаялі старыя прыдарожныя бярозы раняючы долу першае пажоўклае лісце. Далягляд быў празрысты і палоска лесу на небасхіле акрэслівалася выразна на чыстым небе. У палях у гэты ранні час было пуста воддаль на грэбні ўзгорка паказаўся трактар маленькі ў палявым бязмежжы нібы казюлька і знік зноў як бы растаў. Сцірты саломы падобныя на высокія пяс
211
чаныя курганы адзначалі месцы палявых такоў на якіх нядаўна яшчэ гулі малатарні. Бялеў на лугавінах разасланы лён чарнелі побач квадраты ўзаранага ржышча (Т. Хадкевіч).
VII
П а д м а ч т а й
Калі на полі глуха пуста I ночы выбеляць траву Рассыплюць хмары з сініх хустак Дажджоў сцюдзёную жарству Калі дарогі пашарэюць I вецер з поўначы мацней У імгле зацягне адысею 3 крылатым табарам гусей Люблю стаяць пад цяглай соснай Нібы пад мачтай залатой I плыць туды дзе звоняць вёсны Плыве і край ўвесь за табой (М. Танк).
94. Знайдзіце сказы, у якіх прапушчаны знакі прыпынку. Запішыце іх, ставячы патрэбныя знакі прыпынку.
I. Вясна, пачаўшыся раптоўна, несупынна збірала сілу і ў некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні дзе маркотна выступалі адны толькі парыжэлыя купіны з сухою леташняю травою голыя купы лазовых кустоў да палавіны залітыя вадою ды высокія шпяні алешын ужо выбыўшых са строю жывога жыцця захаваўшы толькі журботна ўзнятыя ўгару гнілыя цыбуры. Адны толькі цёмныя пушчы захоўвалі сваю звычайную суровасць, нават няветлую панурасць, тоячы ў сваіх нетрах звярыныя логавы, непраходныя дрыгвяністыя балоты, рэчкі, азярцы, пясчаныя грудыастравы, вузкія, не ўсім вядомыя, праходы, дарогі з бясконцымі бродамі і цэлыя шырачэзныя рэчкі снегавой вады, што рухліваю, хоць маруднаю, лавінаю пералівалася з балота ў балота па цёмных нізінах, накіроўваючыся ў Прыпяць. Але як вясёлы і прыветны цяпер ускраіны гэтых пушчаў дзе кожная пядзя зямлі прыгрэтая веснавым сонцам жыве радасным абуджаным жыццём выпускаючы першыя парасткі маладога зеляніва. Заварушыліся мурашкі разнастайныя жучкі кузуркі такія малюсенькія што трэба ўважліва прыгля
212
дацца каб заўважыць іх радасны мітуслівы рух на кожным абагрэтым сонцам шматочку зямлі на сухіх былінках на кары даўно згніўшага дрэва. А паветра звініць птушыным гомапам крыкамі і клопатамі аб сваім доме аб прыпынішчы дзе б можна было асталявацца і зажыць сямейным жыццём. Аднаўляецца зямля, ажывае прырода, і радасны шолах жыцця ходзіць па галінах кустоў і старога лесу (Я Колас).
II. Сонца хілілася ўжо на захад, калі Надзя наважылася ісці далей. Яна прыглядалася дзе б зручней прайсці цераз гасцінец каб пайсці праз лес аж да самай хаты. Ісці засталося небагата якіх кіламетраў з восем калі прасцяком. Дарогай было куды далей. У лесе было цёпла зацішна. Над палянай звінеў лясны жаваранак ціўкалі на ўсе галасы розныя птушкі мільгануў на сухадрэвіне стракаты дзяцел спрытна ўзбіраючыся па стваліне. Усё было так знаёма і міла, да драбнюткага лісціка, да пахучых поцекаў смалы, да птушынай пярынкі, прыстаўшай да галінкі ядлоўцу, што Надзя глыбока ўздыхнула. Усё пражытае бачанае ў гэтыя дні нібы адыіпло растала расплылося. Нібы сон які страшны знік і навокал зноў усё тое, чым пахла непаўторнае дзяцінства: сонца, гонкія дрэвы, настоеная густая цішыня лесу, ледзь чутны гоман хваёвых вяршынь. А ўнізе краскі суніцы расцвітаюць сінеюць лесавыя званочкі зелянее бруснічнік. Салодкі пах багунніку злёгку кружыць галаву. I ціхая думка ўзнікае:
— Няйначай, хутка буякі паспеюць...
I сапраўды зялёныя кусты буякоў нібы асыпаны нежназялёнымі і белаватымі гарошынамі не спелых яшчэ васковых ягад. На ляшчыне насупроць зелянеюць першыя завязі арэхаў. Праз якія месяцы два можна будзе пайсці па арэхі. Вясёлы час тады ў лесе! (М. Лынькоў).
III. Паступова насоўвалася ноч. Над ракой узняліся празрыстыя кудзеркі пары. Яны гусцелі з кожнай хвілінай і хутка белы туман ахінуў раку берагі прыбярэжныя лесавыя ўзгоркі... У недасяглай вышыні замігцелі першыя зоры. Вялі загадкавы гоман казачныя ў прадначным змроку велізарныя хвоі яліны. Пляскалася вада ўнізе ў рацэ. Чуліся галасы начных птушак лесавыя шолахі нечыя дзіўныя ўздыхі нібы ўздыхала зямля і ціхаціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі. Стаяла чэрвеньская ноч калі ў буйной квецені красуе зямля поў
213
ніцца сокамі лісцяны змрок лесу і ў цішыні ночы чуваць як распраўляе малады ліст зялёная папараць атрасаючы з сябе засохлую ігліцу як шамаціць вожык пад кустом збіраючыся ў начныя паходы.
...Дзесьці ў самым гушчэрніку закугакала сава і здавалася нібы недзе блізкаблізка вось пад самым кустом заліваецца жаласным плачам дзіця: ааа... ааа... Але плач пераносіўся ўсё далей і далей і хутка знік перайшоўшы раптам у густы раскацісты рогат. Нібы смяяўся хто дзіка, шалёна. Гэты рогат пракаціўся па лясных абшарах падхоплены і памножаны рэхам. I хутка абарваўся і знік, бясследна растаючы ў старожкай цемені ночы. Толькі чуваць было як шалпаціць пад лёгкім ветрам трапяткая лістота асіны ды ціхаціха гудуць высачэзныя хвоі (М. Лынькоў).