• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
       3      а ў в a г і: 1. Калі цытата прыводзіцца ў вершаванай форме, то спасылка размяшчаецца пад цытатай і ў дужкі не бярэцца. У канцы спасылкі ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп’е (за выключэннем кропкі), тады як асобныя часткі гэтай спасылкі аддзяляюцца кропкай. У канцы ж цытаты знакі прыпынку ставяцца на аснове агульнага правіла:
                    Глянь! Усходзіць ужо Зорка праўды святой I няволюбяду Сваёй зніме рукой...
    Я. Купала. Што ты спіш?..
    
    199
    
       2.     Калі спасылка арганічна ўваходзіць у склад сказа, які ўводзіць цытату, то ніякія знакі прыпынку не ставяцца, толькі назва твора бярэцца ў двукоссе:
       У паэме «Дзесяты падмурак» Паўлюк Трус пісаў:
                  ...О край, калі ж ты станеш
                  Краем фабрык дымных і машын?
       3.     Спасылка, у якой указваецца прозвішча аўтара, назва твора, месца і час выдання, старонка, даецца ў зносцы пад тэкстам унізе старонкі і ў дужкі не бярэцца. Пасля прозвішча аўтара і назвы твора ставіцца кропка, а паміж астатнімі звесткамі, якія аддзяляюцца працяжнікам,— коска. У канцы ўсёй спасылкі ставіцца кропка, а перад спасылкай — знак зноскі:
    
       ¹     Шкраба Р. В. Беларуская савецкая літаратура.— Мн„ 1980, с. 95.
       ²        Крывіцкі A. А. Наша родная мова.— Мн., 1973, с. 80.
    
       Заўвагі: 1. Калі пасля прозвішча аўтара ўказваецца яго прафесія, навуковае званне і г. д., то паміж гэтымі часткамі спасылкі ставіцца коска:
    
       ¹     Крывянкова М. I., даярка калгаса «Бальшавік» Хоцімскага раёна. Мой вопыт работы.— Мн., 1961, с. 15.
       2     . Калі ж назва прафесіі, навуковае званне і г. д. знаходзяцца перад прозвішчам аўтара, то паміж гэтымі часткамі спасылкі знакі прыпынку не ставяцца:
    
       ¹     Прафесар Абакумаў С. I. Методыка пунктуацыі.—М., 1954, с. 28.
       У тых выпадках, калі пасля месца выдання твора ўказваецца выдавецтва, паміж гэтымі часткамі спасылкі ставіцца двукроп’е; астатнія знакі прыпынку ў спасылцы ставяцца на аснове агульнага правіла:
    
       ¹     Аксамітаў A. С. Беларуская фразеалогія,—Мн.: Вышэйшая школа, 1978, с. 30.
       ²     Булыка A. М. Даўнія запазычанні беларускай мовы.— Мн.: Навука і тэхніка, 1972, с. 254.
       3     а ў в а г а. Калі спасылкі падаюцца ў падбор, то яны аддзяляюцца адна ад другоіі кропкай з коскай:
       ¹     Гілевіч Н. С. Паэтыка беларускіх загадак.— Мн.: Вышэйшая школа, 1976, с. 15; Цікоцкі М. Я Стылістыка беларускай мовы.— Мн.: Вышэйшая школа, 1976, с. 185.
       4     . Калі твор напісан калектывам аўтараў, то пры бяззлучнікавай сувязі паміж прозвішчамі ставіцца коска.
    
    
    200
    
    Знакі прыпынку паміж астатнімі часткамі спасылкі ставяцца на аснове агульнага правіла:
    
    
       ¹    Яўневіч М. С., Андрэенка У. К. Беларуская мова.— Мн„ 1978, с. 34.
    або:
       ¹    Яўневіч М. С., Андрэенка У. К. Беларуская мова,— Мн.: Народная асвета, 1978, с. 34.
       Калі ж прозвішчы аўтараў звязаны злучнікам і, то паміж імі коска не ставіцца:
    
       ¹    Барысенка В. В. і Івашын В. У. Беларуская літаратура.— Мн., 1975, с. 64.
    або:
        ¹     Барысенка В. В. і Івашын В. У. Беларуская літаратура.— Мн.: Народная асвета, 1975, с. 64.
       5    . Калі выданне твора або збору твораў шматтомнае, то ў спасылцы пасля назвы твора ці збору твораў ставіцца двукроп’е і ўказваецца колькасць тамоў, а канкрэтны том, на які робіцца гэта спасылка, указваецца пасля rofla выдання і аддзяляецца ад іншых частак спасылкі коскай; астатнія знакі прыпынку ставяцца на аснове агульнага правіла:
    
       ¹    Лынькоў М. Векапомныя дні: Раман у 4х т.— Мн., 1958, т. 2, с. 147.
       ²    Чорны К. Збор твораў: У 8мі т.— Мн., 1972, т. 1, с. 457. або:
       ¹     Лынькоў М. Векапомныя дні: Раман у 4х т.— Мн.: Дзяржвыд БССР, 1958, т. 2, с. 147.
       ²    Чорны К. Збор твораў: У 8мі т.— Мн.: Мастацкая літаратура, 1972, т. 1, с. 457.
       6    . Калі цытата ўзята з твора, змешчанага ў кнізе ці ў зборніку, то ў спасылцы пасля назвы твора ставіцца кропка і працяжнік, а затым даецца назва кнігі або зборніка, якая аддзяляецца ад наступных частак спасылкі на аснове агульнага правіла (за выключэннем працяжніка, які перад месцам выдання не ставіцца). У канцы ўсёй спасылкі ставіцца кропка, а перад спасылкай — знак зноскі:
    
       ¹    Жураўскі A. I. Запазычаная лексіка ў старабеларускай мове.— У кн.: Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970, с. 112.
    
    201
    
       ²   Лапаў Б. С. Таўталагічныя сказы і спалучэнні.— У зб.: Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР. Мн., 1960, вып. VII, с. 29.
       У спасылках, якія робяцца на творы, змешчаныя ў газетах і часопісах, месца выдання звычайна не ўказваецца:
    
       ¹   Вольскі В. Важны элемент разрадкі.— Звязда, 1975, 9 студз., с. 3.
       ²   Лойка А. Няспынная эстафета паэзіі.— Полымя, 1970, № 8, с. 183.
    
            АБАГУЛЬНЯЮЧЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ НА УСЕ ПРАВІЛЫ ПУНКТУАЦЫІ
    
    
       89    . Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў наступных тэкстах.
    
       I.    Вякі, што прайшлі па нашай планеце, засведчылі нямала сацыяльнапалітычных зрухаў, чулі водгулле многіх рэвалюцый. Самая грандыёзная, самая адчувальная з іх — Кастрычніцкая Сацыялістычная. Па праву ёй дадзена імя Вялікай. Вялікая яна па здзяйсненню наканаваных гісторыяй задач: лопнуў ланцуг спрадвечнага эксплуататарскага ладу, на панаванне заступіла Праца, пачалася эпоха ўсеагульнага абнаўлення свету. Вялікая па энергіі, выкліканай у сэрцах яе творцаў — рабочых, сялян, салдат, матросаў; яны не толькі перамаглі ў рашучым паўстанні, але і змаглі адстаяць здабытую заваёву ў цяжкіх баях з белагвардзейшчынай і іншаземнымі інтэрвентамі, а затым перайсці да мірнай працы, абнавіць, перайначыць жыццё. Вялікая па размаху сваіх чырванасцяжных крылаў, па свайму ўздзеянню на ўсе наступныя падзеі, на хаду сусветнай гісторыі: дні Кастрычніка пракацілі грознае адгалоссе з Расіі па ўсіх краінах і кантынентах, «скаланулі,—як пісаў Джон Рыд,— увесь свет» (М. Калачынскі).
       II.   Наша жыццё — няспынны рух наперад. Марксісцкаленінская навука ляжыць у аснове грандыёзнай і мнагаграннай дзейнасці па ўтварэнню новага чалавечага грамадства. Яна азначыла і акрэсліла тыя шляхі, якімі мы павінны ісці і ідзём да найвялікшага прагрэсу і росквіту нашай вялікай многанацыянальнай дзяржа
    
    
    202
    
    вы. Даволі кінуць самы абеглы погляд на пройдзены шлях, каб убачыць, колькі вялікіх і слаўных спраў зроблена нашым савецкім народам пад мудрым кіраўніцтвам бальшавіцкай партыі. Вялікая Айчынная вайна, якая скончылася ўзяццем Чырвонай Арміяй Берліна,’ прадэманстравала перад усім светам магутнасць Савецкага Саюза, гераізм і маналітнасць яго народаў і жыццёвую сілу і праўду марксісцкай навукі, развітай вялікім Леніным. Вайна прычыніла нам цяжкія страты і глыбокія раны. Але як ні цяжкі страты, як ні глыбокі раны, вайна не затрымала нашага маладога, бурнага руху наперад у ясныя далі заўтрашніх дзён (Я. Колас).
       III.   Прыйшоў пагодлівы канец сакавіка, пачатак новай вясны, што заўсёды так моцна хвалюе. Вераб’іны кірмаш у кучы бярозавага вецця пад плотам. Гуллівая песня шпака каля новай шпакоўні. Звоняць жаваранкі, звоніць вада ў ручаінах. На вёсцы цэлы дзень пераклікаюцца вербалозавыя свісцёлкі, якімі ў гэты час узброены кожны хлапчук. Запечны абібок — наш кот Цімох — знайшоў ужо сухое месца на прычолку страхі і шчасліва мурлыча пад промнямі ласкавага сонца. А коні, выпушчаныя на руды загуменны поплаў, грабуць капытамі зямлю і, спыніўшыся на ляту, прагна храпуць, удыхаючы ноздрамі свежы вецер сырых палёў. Вясна! Ужо на нашым балоце з радасным гогатам часта садзяцца дзікія гусі. Ужо кігікаюць заўсёды незадаволеныя доляй кнігаўкі. Ужо даўно вызвоньвае адыходную зіме наша калгасная кузня. Вясна, вясна ідзе, цяпер ужо бясспрэчна і няўхільна!.. (Я. Брыль).
       IV.    Заціхла к позняму вечару рэчка Лабжынка, яе ўжо нават і не відно, калі глядзець збоку. На лузе пацямнела і нібы прытаілася ў чаканні жыватворнай расы густая трава. I раса, пэўна, будзе, вялікая будзе раса, бо дзень сёння быў цёплы, пагодлівы. Ужо цяпер над рэчкай пачынае ўзнімацца шызабелы туман і вызначаць на лузе ўсе свавольныя звілінкі, якія робіць тут рака. Чароўная шызабелая лента ўецца па лузе, па вербалозніку і рассцілаецца далёкадалёка, аж да самага небасхілу. Каля яе зрэдку падаюць свае паўдрымотныя галасы кулікі, сядытады скрыпуча абзавецца драч. А самы канец ленты раптам пачынае чырванець. Чырвань гэтая хутка пашыраецца і што далей, то ўсё больш радзее, пераходзіць у барвовасць, а потым у светлую жаўцізну. Гэта ўзыходзіць месяц. Хутка ён залье сваім святлом
    
    203
    
    луг, лясок непадалёку ад рэчкі, густыя ўпрыцемку, нібы злітыя, кусты вербалозніку (А. Кулакоўскі).
       V.    Многа радасці можна зазнаць у „зшнім лесе. Асабліва прыгожай бывае палеская пушча ў ціхія марозныя дні, калі пасвяточнаму ўбраны ў белае лес стаіць застылы ў нерухомасці і на кожным дрэве, на кожнан галінцы дыяментамі іскрацца, пераліваюцца асветленыя сонцам блёсткі снегу. Варта, затаіўшыся, пастаяць адну хвілінку, каб адчуць, якім поўным жыццем жывс палеская пушча. Ціха вакол, не зварухнецца, трымаючы на сабе багатыя дары зімы, ніводная галінка на дрэве. I раптам — шась! — аднекуль з вышыні сыплецца снежны пыл. Гэта рыжая непаседававёрка пераскочыла з дрэва на дрэва. Адзін кароткі міг, і яна маланкан знікла ў вяршаліне кашлатай хвоі... А вось недзе невідочны у галлі забубніў дзяцел — татата!.. Лапатнуу крыламі, сарваўшыся з галіны, цецярук. Дзве казулі вьіскачылі на прасеку, спыніліся, пастаялі кароткі момант і адразу, нібы адчуўшы нейкую небяспеку для сябе, скокнулі j панесліся на сваіх тонкіх нагах, пакінуўшы за сабон толькі воблачка снежнага пылу. I калі, воблачка гэтае знікае, нават няма ўпэўненасці, ці праўда, што тут, на прасецы, міг таму назад стаялі дзве казулі, ш гэта толькі здалося... (У Краўчанка).
        90.    Растлумачце знакі прыпынку і вызначце іх ролю ў тэксце.
       I.   Радзіма —гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго друга, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легенда заўтрашняга твайго дня, і гераічная слава бацькоў, і тая сонечная дарога, якой сёння ты ідзеш горда ў сваю будучыню. I вось чаму кожны чалавек без сваёй Радзімы — нішто, без Радзімы няма чалавека, няма жыцця, і вось чаму так радасна б’ецца ў кожнага сэрца, калі ён чуе пра славу і поспехі свайго роднага краю, пра шчасце і новыя ўзлёты дарагіх і знаёмых людзен.