• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
       Заўвагі: 1. Калі простая мова падаецца ўрыўкамі, то перад ёй ставіцца шматкроп’е; сама ж простая мова пачынаецца з малой
    
    
    184
    
    літары і бярэцца ў двукоссе: Ен успеў пачуць: «...партызаны... узрыў вадакачкі...» (Лыньк.).
       2.    Калі ў простай мове змешчана агульнавядомая прыказка або прымаўка, то яна ў двукоссе не бярэцца: Праўду людзі кажуць: воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць (Кр.)
    
       2.    Калі простая мова, узятая ў двукоссе, знаходзіцца перад словамі аўтара, то гэтыя словы пачынаюцца з малой літары і аддзяляюцца ад простай мовы працяжнікам. У залежнасці ад будовы і інтанацыі простай мовы перад працяжнікам ставіцца коска, пытальнік, клічнік або шматкроп’е (коска — пасля закрываючага двукосся, пытальнік, клічнік і шматкроп’е — перад ім): «Дождж абмывае вызваленую зямлю»,— падумаў Раманенка (Шам.). «Ну, а што ты ўмееш рабіць?» — спытаўся ў Людвіка камандзір роты (Кул.). «Дзядзечка, пачакайце!» — папрасіў Піліпчык (Лыньк.). «Мама, старэнькая мая...» — прашапталі сухія, гарачыя вусны (Б.).
    
       3     а ў в а г а. Калі словы аўтара не толькі ўводзяць у кантэкст простую мову, але і характарызуюць яе, тады перад працяжнікам коска не ставіцца: «Выдатны паэтлірык»— так гавораць пра Максіма Багдановіча чытачы (ЛіМ).
    
       3.    Калі словы аўтара знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы, якая з’яўляецца адным сказам, то яны выдзяляюцца з двух бакоў коскай і працяжнікам. Тая частка простай мовы, якая размешчана пасля слоў аўтара, пачынаецца з малой літары, а двукоссе ставіцца ў пачатку і ў канцы ўсёй простай мовы: «Рабочы і селянін,— гаворыць прамоўца,— павінен быць поўным гаспадаром жыцця» (Гал.). «Мамачка, галубка,— просіць сын так міла,— можа б ты на рэчку пагуляць пусціла?» (Дс). «Прыйдзе вясна,— гаворыць селянін,— вось будзе работы!..» (Як.). «За астраўком,—успомніў Толя,— рукаво рэчкі вузенькае...» (Б).
    
        3 а ў в а г а. Калі замест слоў аўтара ўжыта пабочнае слова кажа,то яно выдзяляецца коскамі, а сама простая мова ў двукоссе не бярэцца: Веснавая сяўба, кажа, у калгасе ўжо закончана (Пасл.).
    
        Калі словы аўтара знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы, якая складаецца з некалькіх самастойных сказаў, то двукоссе ставіцца ў пачатку і ў канцы ўсёй простай мовы. Перад словамі аўтара ў спалучэнні з працяжнікам ставіцца коска, пытальнік, клічнік або шматкроп’е.
    
    
    185
    
    Пасля слоў аўтара заўсёды ставіцца кропка і працяжнік, а размешчаная за імі частка простай мовы пачынаецца з вялікай літары: «Я знаю,— гаворыць магутны Данбас.— У штольнях маіх — беларускія сосны» (Панч.). «Што? Га? — перапытваў Іван.— Гаварыце мацней, нічога не чую...* (Гр.). «Бяда, бабка Наста! — здушаным голасам сказала Аўгіння.— Я прыйійла вас папярэдзіць» (Кс). «Сонца ўзышло...— гаворыць маці.— Пара ўставаць» (Бяд.).
       4.    Калі словы аўтара знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы і маюць два дзеясловы (адзін уводзіць адну частку простай мовы, а другі — другую яе частку), то перад словамі аўтара ставяцца коска (пытальнік, клічнік або шматкроп’е) у спалучэнні з працяжнікам, а пасля гэтых слоў — двукроп’е і працяжнік. Другая частка простай мовы заўсёды пачынаецца з вялікай літары, a двукоссе ставіцца ў пачатку і ў канцы простай мовы: «Глядзі, здаецца знаёмы,— кіўнуў Мікола на паўнаватага чалавека і сказаў голасна: — Гэта ж Яўхім Іванавіч!» (Нов.). «Ведаеш, мама, каго я прывяла?—весела сказала дачка і таемна прашаігтала: — Гэта той самы госць, якога мы. ўсе калісьці ратавалі ад немцаў» (Я. М.). «Уключайце рубільнік! — загадаў інжынер і тут жа папярэдзіў:— Толькі асцярожна...» (ЛіМ). «Збіраецца на дождж...— прамовіў старшыня і дадаў незадаволена: — А ў нас яшчэ не ўсё сена ў стагі зложана» (У. Кр.).
    
       3    а ў в a г і: 1. Калі словы аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне простай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж якімі стаіць кропка, тады кожная з частак простай мовы звычайна бярэцца ў двукоссе: «Вясна ідзе»,— думае селянін і глядзіць на сонца. A потым спакойна гаворыць: «Пара рыхтавацца да сяўбы» (Гал.).
       2.    Калі асобныя часткі простай мовы, якая разрываецца словамі аўтара, належаць розным асобам, тады кожная з гэтых частак заўсёды бярэцца ў двукоссе: «У Петраградзе рэвалюцыя»,— адразу здагадаўся салдат і ўспомніў словы агітатара: «Рэвалюцыя прынясе працоўнаму народу мір і свабоду» (Зар.).
    
       5.    Акрамя слоў аўтара, якія непасрэдна ўводзяць простую мову і знаходзяцца ў канцы або ў сярэдзіне яе, могуць ужывацца яшчэ словы, пры дапамозе якіх перадаюцца знешнія абставіны, што ўдакладняюць змест гэтай мовы. Такія словы звычайна стаяць перад простай мовай і аддзяляюцца ад яе двукроп’ем. Простая мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе, a
    
    
    186
    
    словы аўтара, якія непасрэдна ўводзяць гэту мову, выдзяляюцца знакамі прыпынку на аснове агульнага правіла: Трывожыцца Аленка: «Ці здолеейі ты, Сцёпачка, да канца работу давесці?» — думае яна (Кс). Мішаў бацька, вясковы каваль, сталы і ўдумлівы чалавек, глядзеў на хлопца з непакоем і смуткам: «Што з яго выйдзе?» — думаў ён сабе (Кр.). На беразе Дняпра хлопцы астанавіліся: «Як жа пераправіцца на другі бераг»,— занепакоіліся яны (Зар.).
       6.    Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп’е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі і будове знакам прыпынку ў канцы. Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары (за выключэннем уласных імён), а перад гэтымі словамі ставіцца знак прыпынку, які абумоўлен будовай і інтанацыяй усяго сказа: Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў: «Данчай перакур!» і, перабраўшы,ся па траве праз кювет, хутка пайшоў да майіыны (Мел.). Андрэй узяў каптан і, сказаўшы: «Пабудзіш праз дзветры гадзіны., калі не здарыцца што незвычайнае...», выйшаў з барака (П.). Ен толькі спытаўся: «Ну, як. Дзям’ян? », а ў хату не зайшоў (П.). Засмяглыя губы шапталі: «Таварыш», і падалі слёзы ад братняе ласкі (Гр.). Калі папрасіла Ніна: «Раскажыце штонебудзь!» — Лясніцкі пачаў успамінаць і апавядаць ёй пра розныя з’явы са свайго жыцця (Зар.).
       7.    Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара і выконвае функцыю аднаго з членаў сказа (дзейніка, дапаўнення або азначэння), то перад ёй двукроп’е не ставіцца. У такім разе простая мова бярэцца ў двукоссе (з адпаведным яе інтанацыі і будове знакам прыпынку ў канцы) і пачынаецца:
       з вялікай літары, калі падаецца без усякіх змен і не з’яўляецца гукапераймальным выклічнікам: Палку даюць каманду «Смірна!» (Панч.). 3 крыкам «Татка!» дзяўчынкі кінуліся ў пярэднюю (Пасл.). На воклік «Бывайі» не пачуў я напеву фабрычных гудкоў (М. Т.). Але: Цягучым «муу» адгукалася з вуліцы карова (Гал.);
       з малой літары (за выключэннем уласных імён), калі скарочана і падаецца ў выглядзе асобных слоў ці выразаў: Гэтае «нуну» насцярожыла Міхала (Кс). Колышаў сказаў Архіпаву «бывае і горш» не выпадкова
    
    187
    
    (Мел.). Але: Яму запомнілася толькі адно слова «Зося» (Д. Ч.)
        3 а ў в а г а. Калі простая мова з адпаведным яе інтанацыі і будове знакам прыпьшку (пытальнікам, клічнікам або шматкроп’ем) размешчана ў канцы сказа, то пасля двукосся ставіцца яшчэ кропка: Начальнік, думае над словамі «Як жа быць?». Нехта крыкнуў «ура!». Ен паціху мармытаў мелодыю «Узяў бы я бандуру...».
       8.    Калі асобныя часткі простай мовы арганічна ўваходзяць у склад сказа і выконваюць ролю не аднаго, а некалькіх яго членаў, то гэтыя часткі бяруцца ў двукоссе, пачынаюцца з малой літары і аддзяляюцца знакамі прыпынку на аснове будовы і інтанацыі ўсяго сказа: Данік з касой пайшоў на луг «выкасіць дзенебудзь лапінку атавы» (Шам.). Дачка, безумоўна, паведаміла ёй яшчэ на вуліцы, што «да цёці Шуры прыехаў брат» (Шам.). У пісьме былі прывітанні з далёкага мора, ійчырыя словы, запытанні аб жыцці, аб здароўі і «якія марозы цяпер у нашым краі?» (Лыньк.).
       9.    Калі словы аўтара ўводзяць простую мову некалькіх асоб або розныя рэплікі адной асобы, то пасля гэтых слоў ставіцца двукроп’е, а кожная рэпліка любой асобы бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары: На памяць прыйшлі выразы: «3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся», «Скажы, з кім ты сябруейі, я скажу, хто ты» (Кс). Дыктар штодзённа ў канцы завярйіае: «На гэтым мясцовы. радыёвузел сваю работу заканчвае. Слухайце перадачу з Мінска» або «Уключаю трансляцыю з Масквы» (I. Г.).
    
        Заўвага. У тых выпадках, калі простая мова складаецца з лозунгаў, заклікаў і г. д., пасля слоў аўтара ставіцца двукроп’е, а кожны з лозунгаў або заклікаў бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з абзаца:
        Мільёны людзей гавораць:
        «Не быць вайне!»
        «Прэч з дарогі, падпальшчыкі вайны!»
        «Мір і дружба між народамі свету!» (Я. Колас).
    
       10.    Калі простая мова розных асоб ужываецца без слоў аўтара і пішацца ў адзін радок, то мова кожнай асобы бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы і аддзяляецца адна ад другой працяжнікам: «Дзе старшыня?» — «Не прыехаў».— «Чаму?» — «Работы. ў яго йімат» (Пт.). «Хадзем, таварышы!» — «Куды?» — «На сход» (Зар.).
    
    
    188
    
       11.    Калі простая мова розных асоб ужываецца са словамі аўтара і пішацца ў адзін радок, то паміж мовай адной асобы і мовай другой асобы ставіцца працяжнік, а мова кожнай асобы бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы: Дзяўчына спытала: «Кім вы працуеце?» — «Настаўнікам»,— горда адказаў хлопец (У. Кр~). У пакой увайшоў пажылы селянін і нясмела спытаўся: «Скажыце, калі ласка, хто тут старшыня рэўкома?» — «Я — старшыня рэўкома»,— адказаў Малахоўскі і ўстаў зза стала (ЛіМ).
       Але ў тых выпадках, калі мова адной асобы аддзелена ад мовы другой асобы словамі аўтара, працяжнік паміж імі не ставіцца: Бацька гаворыць сыну: «Уставай, на поле ехаць пара». А той: «Якая ж пара, калі ў хаце яшчэ цёмна» (Кс). «Што будзем рабіць?»—■ пытае заяц. А кот яму адказвае: «Спытаем у вожыка» (Нар.).
       12.    Калі адна асоба перадае мову розных асоб, то мова кожнай асобы бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы і пачынаецца з абзаца:
       Нехта, кажуць, спытаўся ў такога, як ён, свінапаса: «Хлопец, а колькі штук у тваёй чарадзе?»