Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
Як відаць, кожная з адзначаных тэорый грунтуецца на адной з дыферэнцыяльных адзнак сказа — сэнсавым
7
змесце, граматычнай будове або інтанацыйным афармленні. Між тым вядома, што ні граматычная будова сказаў, ні іх змест і інтанацыя не існуюць ізалявана, яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і сумесна характарызуюць кожны сказ як асноўную камунікатыўную адзінку мовы. Безумоўна, у кожным канкрэтным выпадку граматычная будова сказа, яго змест і інтанацыя рэалізуюцца парознаму і адыгрываюць розную (большую мі меншую) ролю ў выбары таго або іншага знака прыпытаКу на пісьме. Але ва ўсіх выпадках гэтыя адзнакі сказаі абавязкова ўлічваюцца, бо толькі ў сваёй сукупнасцЬ яны з’яўляюцца той асновай, на якой грунтуецца «учасная пунктуацыя.
Нарматыўнасць пунктуацыі і пунктуацыйныя варыянты. Сучасная пунктуацыя — дасканалая сістэма? правіл, якія вызначаюць пастаноўку розных знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце. Асноўныя правілы пунктуацыі маюць нарматыўны характар, яны адносна ўстойлівыя ў пісьмовай практыцы, аднолькавыя і абавязковыя для ўсіх, хто піша або чытае пісьмовы тэкст. Устойлівасць пунктуацыйнай сістэмы тлумачыцца тым, што ў яе аснове ляжаць граматычныя, інтанацыйныя і сэнсавыя асаблівасці тэксту. Між тым вядома, што адзін і той жа тэкст можа афармляцца рознымі знакамі прыпынку, у выніку чаго ўзнікаюць пунктуацыйныя варыянты. Такія варыянты часта сустракаюцца ў канцы сказаў Дождж ідзе. Дождж ідзе? Дождж ідзе! Дождж ідзе..., дзе выбар канкрэтнага знака прыпынку залежыць ад мэты паведамлення, ад таго, пра што трэба паведаміць у сказе. Шмат пунктуацыйных варыянтаў сустракаецца і ў сярэдзіне сказа, Так, напрыклад, у простым сказе Дзьмуў eeuepf сухі, марозлівы дапасаваныя азначэнні пры звычайным адасабленні аддзяляюцца ад азначаемага слова коскай,. а пры ўзмоцненым — працяжнікам. У складаным сказе Павеяў ветрык/ зашалясцела лісце бярозы паміж састаўнымі часткамі могуць ставіцца коска, працяжнік і двукроп’е: коска паказвае сінтаксічную раўназначнасць састаўных частак, аб’яднаных спалучальнымі адносінамі і пералічальнай інтанацыяй, а працяжнік і двукроп’е еведчаць аб сінтаксічнай нераўназначнасці састаўных частак, аб’яднаных умоўнавыніковымі або прычыннавыніковымі адносінамі і тлумачальнай інтанацыяй. Розныя знакі прыпынку могуць істотна змяняць структуру тэксту. Адзін і той жа тэкст пры пастаноўцы коркі Ў детні
поўдзень была спёка, выходзіць рой, снуе высбка можна кваліфікаваць як бяззлучнікавы складаны сказ, а пры пастаноўцы працяжніка У летні поўдзень — была спёка выходзіць рой, снуе высока — як просты сказ, ускладнены ўстаўной канструкцыяй. Безумоўна, такая’ пастаноўка знакаў прыпынку залежыць ад рознага актуальнага члянення сказа і падказваецца той дадатковай інфармацыяй, якая можа перадавацца ў гэтым сказе. Адсюль добра відаць камунікатыўнае прызначэнне пунктуацыі, яе цесная сувязь з функцыянальнастылістычнымі асаблівасцямі тэксту.
Такім чынам, пунктуацынныя варыянты не парушаюць нарматыўнасці сучаснай пунктуацыі, яны сведчаць аб сінтаксічнай мнагазначнасці тэксту і, разумеецца, не могуць разглядацца як нейкія памылкі ці адхіленні'ад устаноўлсных правіл. Гэтыя варыянты робяць сучасную пунктуацыю надзвычай гнуткай, дазваляюць ёй афармляць структурную разнастайнасць тэкстаў і выражаць самыя тонкія адценні змешчаных у іх паведамленняў.
Класіфікацыя знакаў прыпынку. Сістэма знакаў прыпынку, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, складаецца з наступных графічных адзінак: кропкі пытальніка [?], клічніка [!], шматкроп’я [...], коскі [] кропК1 з коскай [;], двукроп’я [:], працяжніка [—], дужак () і двукосся [,, ]. Некаторыя з гэтых знакаў прыпынку спалучаюцца і ўтвараюць састаўныя знакі прыпынку, якімі з яўляюцца коска з працяжнікам [,—], пытальнік з клічнікам пытальнік са шматкроп’ем [?..], клічнік са шматкроп ем [!..], пытальнік і клічнік са шматкроп’ем [?!.]
Знакі прыпынку бываюць раздзяляльныя і выдзяляльныя.
Раздзяляльныя знакі прыпынку служаць для аддзялення самастойных сказаў у тэксце або асобных членаў простага сказа ці састаўных частак складанага сказа. У канцы самастойных сказаў ставяцца кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е або розныя спалучэнні гэтых знакаў прыпынку: Песнямі ўслаўлю сваімі наша жыццё маладое (Куп.). Чаму глядзяцца зоры ў люстэрв⁰^ (^) Шчасце ідзе па маёй старане! (Ц. I .).у вясёлы. вечар мая салавей у гаі свістаў... (Кс). Хіба ж не любавацца сваім прыгожым краем?! (Куп.). Колькі мы снапоў паназнасілі?.. (Бр). Беларусь мая родная, як жа я рвуся яшчэ раз пеша ўсю цябе змераць!.. (/(■)■ Як мне выявіць шырыню новай радасці?!. (X. Ч.).
9
Для аддзялення асобпых членаў простага сказа і састаўHbjx частак складанага сказа ўжываюцца коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік і коска з працяжнікам: Had палямі, лугамі, садамі зноў у вырай ляцяць жураўлі (Пр.). Гартоўным нарогам падымем новыя дні; залатых ураджаяў зару збяруць у снапы маторы рукамі стальнымі', і вёснамі будзе цвісці маладымі, вясёлкамі песняў мая Беларусь (М. Т.). На ўсходзе заружавела зара: канчалася кароткая летняя ноч (Шам.). Калі выходжу пасля работы на вуліцу — інйіы раз спяваць хочацца (М. Г.). Дзе Вуса цалуецца з хвалямі Лойіы,— Нёман вячысты выходзіць у свет (Ал.). Раздзяляльныя^ знакі прыпынку могуць быць а д з і н о ч н ы я і п а ў т о рп ы я. У якасці адзіночных ужываюцца ўсе раздзяляльныя знакі, а паўторных — толькі коска і кропка з коскай, якія звычайна аддзяляюць аднародныя члены простых сказаў і састаўныя часткі складаназлучаных ці бяззлучнікавых складаных сказаў.
Выдзяляльныя знакі прыпынку служаць для выдзялення са структуры сказа асобных яго частак (адасобленых членаў, параўнальных зваротаў, звароткаў, пабочных і ўстаўных слоў і сказаў, простай мовьі), якія маюць дадатковае значэнне ў раскрыцці агульнан думкі. Да гэтых знакаў прыпынку адносяцца коска, працяжнік, коска з працяжнікам, дужкі і двукоссе, якія ўжываюцца ў п а р н ы м выглядзе: Had лесам, выплыўйш з туману, стаяў месяц (Пт.). Засвяціў, як цубны сон, лён шаўковым валакном (Куп.). Нрыгожы вы, калгасныя палі, сваім багаццем і сваёй красою (Бр.). Хутка 6ydynb называцца — знаю гэта — камуністамі ўсе люdзi на зямлі. (К.). На лузе,— а ён пачынаўся adpasy за вёскай,—іскрылася і зіхацела раса (Зар.). Віхрасты хлапчук (яму было габоў шэсць) штосьці мармытаў праз сон і смяяўся (К. Ч.). Шафёр калгасны гукае: «Сябай на машыну, Рыгор» (Панч.). Калі выдзяляемыя члены знаходзяцца не ў сярэдзіне, а ў пачатку ці ў канцьі сказа, то замест выдзяляльнага знака прыпынку (коскі, працяжніка ці коскі з працяжнікам) на стыку самастойньіх сказаў ставіцца раздзяляльны знак прыпынку, які патрабуецца зместам, граматычнай будовай і інтанацыйным афармленнем сказа: Ноч. Цішыня. Нібы казачныя асілкі, стаяць магутныя Зубы, аблітыя скупым святлом месяца (Кав.). У яе былі нейкія непрыемнасці — у каго іх няма! (Шах.). Яна хвалюецца,— як і кожная маці (Хомч.). Дужкі і дву
10
коссе заўсёды ўжываюцца ў парным выглядзе незалежна ад таго, дзе знаходзіцца канструкцыя, якую япы афармляюць: Буслы над возерам замёрлі (нас ахапіла цішыня) (Гл.). «Праўда даражэй за золата»,— любіў гаварыць дзядзька (К Ч.).
Адзін і той жа знак прыпынку можа адначасова выконваць і раздзяляльную, і выдзяляльную функцыі. Так, у складаным сказе Скажы мне, дарога, хто ездзіць табою (Кс) коска, якая стаіць пасля назоўніка дарога, аддзяляе адну састаўную частку ад другой і адначасова выдзяляе гэты назоўнік, таму што ён ужываецца ў ролі зваротка.
Знакі прыпынку ў сучаснай беларускай мове мнагазначныя. I таму натуральна, што дзесяці простых і пяці састаўных знакаў прыпынку зусім дастаткова для таго, каб дакладна перадаваць на пісьме сэнсавыя, граматычныя і інтанацыйныя асаблівасці любога тэксту.
ЗНАКІ ПРЬІПЫНКУ V КАНЦЫ СКАЗА
§ 1. КРОПКА
1. Кропка ставіцца ў канцы апавядальнага сказа (простага і складанага, развітага і неразвітага), які вызначаецца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю.
Ачысцілася ад снегу зямля, прайіумелі ручаі і рэкі ды зноў увайшлі ў свае берагі. Новай, пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы. Тысячы рознагалосых ггтушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Вакол гаманіла адноўленае, маладое жыццё.
Калі пры сказе ёсць спасылка, то кропка ставіцца пасля яе¹: Палі збажыною шумяць (Куп.). Крокамі цвёрдымі, мужнымі горда ідзе па планеце нашай зямлі маладосць (Астр.). Мы да змагання і працы прывычныя, новай эпохі сыны. Справамі славім Радзіму Кастрычніка, славім краіну вясны (A. В.).
Заўвага. У мастацкіх творах кропка часта ставіцца пасля кароткіх сказаў з мэтай надаць іх сэнсу большую выразнасць: Світае. Кружыцца снег. Шумяць дрэвы (Бяд.). Поле. На полі людзі. Яны выбіраюць бульбу (К. Ч.). Цёмная ноч. Шуміць вецер. Бліскае маланка. Грыміць гром. Набліжаецца навальніца (С.). Параўн.: Світае, кружыцца снег, шумяць дрэвы; тут асобныя паведамленні маюць не толькі меншую выразнасць, але і страчваюць граматычную, інтанацыйную і сэнсавую закончанасць.
2. Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі яны не маюць яркай эмацыянальнаэкспрэсіўнай афарбоўкі: Давайце песняй весці людзей за камунізм у атаку (Панч.). Ніколі не спыняйцеся на паўдарозе (Кс). Пра сонечны родны наш край, вясёлая песня, звіні (М.).
¹ У школьным падручніку кропка звычайна ставіцца перад дужкамі, у якіх падаецца спасылка на аўтара: Для радасці песні складаю. (Дір.) Такая пунктуацыя абумоўлена выключна практычнай мэтай: пры карыстанні прыкладамі вучням не трэба запамінаць або запісваць спасылку.
12
Балыйавіцкай сям’і не застрашыш і не зможаш нідзе і нічым (М.).
Кропка ставіцца таксама ў канцы складанага сказа, калі адна або некалькі яго частак з пабуджальнай формай ужываюцца без яркай эмацыянальнаэкспрэсіўнай афарбоўкі: Вер, брат,— жыцце залатое будзе ў нашай старане (Кс). Калі душою молад ты,— хутчэй да нас прымкні (М.). Давайце прагуляемся па гэтых мясцінах, і ў вас адразу зменіцца ўяўленне аб іх (Кс).
3. Кропка ставіцца ў канцы сказаў, якія маюць клічную або пытальную форму, але ўжываюцца з апавядальнай інтанацыяй: Люба глянуць на поле вясною (Кс). Колькі песень добрых спета (Бял.). 0, якое ў полі жыта каласістае (Кс). Адкуль у дзеда столькі сілы (Кс). KaAi пачнецца ўжо касьба (Куп.).