• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       Кропка ставіцца таксама ў канцы складанага сказа, калі яго часткі маюць клічную або пытальную форму, але ўжываюцца з апавядальнай інтанацыяй: Каму не трэба парасон, калі на дварэ праліўны дождж (С.). Люба слухаць той спеў, несціханы, густы, і пад песні яго адпачынеш і ты (Кс). А ці ён паранены ў баях ідзе, ці яго забітага пахавалі дзе (Гл.).
       4.   Кропка ставіцца ў канцы складаназалежных сказаў, у якіх даданая дапаўнялыіая частка выступае як ускоснае пытанне: Андрэй не паспеў запытаць, калі ж пачнецца сход (П.). Хлопчыку вельмі хацелася спытацца, колькі вёрст да горада (С.). Маці не ведала, што ж будзе рабіць дзед (Лыньк.). Стары спытаў, адкуль ідзе маладзіца і ці далёка ёй ісці (Шам.).
       Але калі пытанне афармляецца як прамое, тады ў канцы складанага (не складаназалежнага, а бяззлучнікавага) сказа ставіцца пытальнік: Гаспадыня занепакоілася: чаму доўга няма кватаранта і госця? (Шам.). Дай, думаю, спытаюся: калі яна вернецца назад? (К. Ч.). Дзед зірнуў на незнаёмага чалавека — хто ж ён такі? (Кс).
       5.   Кропка можа ставіцца перад далучальнымі ¹ злучнікамі і то, тым болый, прычым, ды і, ды і то, якія пачынаюць новы самастойны сказ: Атрад спыніўся ў вёсцы. / то ненадоўга (Лыньк.). He хочацца сядзець у хаце, Тым болый летам, калі ярка свеціць сонца і лёгкі ветрык чуцьчуць калыша верхавіны дрэў (Кс). Дружна кіпіць
    
        ¹ Далучальнымі з’яўляюцца злучнікі, якія звязваюць словы, словазлўчэнні і сказы, прызначаныя для развіцця, удакладнення або тлумачэння зместу папярэдняй канструкцыі (сказа ці яго часткі).
    
    13
    
    праца на калгасным полі. Прычым само поле выглядае нібы абноўленым (ЛіМ).
       Іншы раз кропка можа ставіцца перад злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі, якія ўжыты ў далучальнай функцыі і пачынаюць новы сказ: У яго былі залатыя рукі і разумная галава. I добрае сэрца (К. Ч.). Ля агню цёпла. Але некалі грэцца дзеду (Лыньк.). Мы вярнуліся назад, у горад. Калі была ўжо глыбокая ноч (Зар.). Ляціць гэта песня, яе не стрымаць. Бо лепшае песні на свеце няма (Хв.).
       6.    Кропка ставіцца пасля пэўных слоў і словазлучэнняў у разгорнутым паведамленні з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім функцыю асобнага сказа: Раніцаю, ледзь толькі ўзышло сонца, падхапіўся Міхаська з пасцелі, хутка паснедаў, узяў койіык і пабег з хаты. У лес. Па грыбы (Бяд.). Палац уздымаем. Мы. Дзецям сваім (Вял.). Па мяккай раллі роўным ланцугом ішло чалавек. дваццаць сейбітаў. Без шапак, у чыстых палатняных кашулях (Гр.).
       7.    Кропка ставіцца ў канцы сказа перад словам напрыклад, якое далучае новы сказ, прызначаны для раскрыцця або ўдакладнення зместу папярэдняга сказа: У нашым калгасе ўрадлівыя палі. Напрыклад, у бягучым годзе атрыманы ўраджай збожжа па 35 цэнтнераў з гектара (Зв.). Састаўны. выказнік са звязкай «ёсць» часта ўжываецца ў навуковай мове. Напрыклад: Квадрат ёсць раўнабокі прамавугольнік (Жырк.).
    
       3    а ў в а г а. Калі далучальны сказ (або асобныя словы) цесна звязаны са зместам папярэдняга сказа, тады перад словам напры~ клад звычайна ставіцца коска: Падоўжанае вымаўленне зычных на пісьм& перадавцца падвойным напісаннзм іх, напрыклад: збожжа, палоззе, Аксіння, ралля... (Жырк.).
    
       8.    Пры працяглай паўзе кропка ставіцца пасля слоў, якія лагічна выдзяляюцца ў сказе, а іх змест раскрываецца ў наступным сказе: Мы зробім еось што. Сваімі сіламі адрамантуем жняярку і заўтра ж пачнём уборку жыта (У. Кр.). А цяпер такая справа. Вечарам, калі вернуцца з поля калгаснікі, правядзём нараду брыгадзіраў (Пасл.). Успомнілася адно здарэнне. Ідучы праз пушчу, я нечакана сутыкнуўся з мядзведзем і спалохаўся (Ш.).\
    
        3 а ў в а г а. Пры меншай паўзе такія словы ў сказе лагічна не выдзяляюцца, таму пасля іх ставіцца двукроп’е або працяжнік (гл. § 9, е4, 6; § 19, п2; § 20, ві, 2; г4).
    
    
    14
    
       9.   Кропка ставіцца ў канцы асобных пунктаў рэзалюцый, пастаноў і г. д., асабліва калі гэтыя пункты маюць лічбавую нумарацыю, а змешчаныя ў іх паведамленні з’яўляюцца адносна самастойнымі і ўжываюцца са сваімі знакамі прыпынку.
        На парадку дня камсамольскага сходу стаялі наступныя пытанні:
       1.   Удзел камсамольцау у падрыхтоўцы да веснавой сяўбы.
       2.   Паведамленне аб ходзе выканання асобных мерапрыемстваў, прынятых на агульным сходзе калгаснікаў.
       3.      Бягучыя справы.
       10.   Кропка ставіцца пры скарачэнні слоў, напрыклад: г.— год, руб.— рубель, кап.— капейка і іншыя. Калі скарочанае слова стаіць у канцы сказа, то гэта ж кропка адначасова афармляе і канец сказа (другая кропка пры гэтым не ставіцца): Дэлегаты падпольнай канферэнцыі збіраліся ў горадзе Н.
        Але калі пасля такога сказа знаходзіцца спасылка, то кропка перад ёй захоўваецца: Калі пачаўся мітынг, Андрэй тлумачыў Лясніцкаму, хто выступае, да якой ён належыць партыі, якое яго мінулае і г. д. (Зар.). Параўн.: Да з’яў і аб’ектаў прыроды загадка звяртаецца вельмі часта, асабліва да вобразаў з жывёльнага свету (свойскіх жывёл, звяроў, птушак, насякомых, рыб, паўзуноў і інш.) (Гіл.).
    
       1.   Адкажыце, чаму ў канцы наступных сказаў пастаўлена кропка.
    
       1.   Нам мір патрэбен (Гал.). 2. Хто цікавіцца нашым жыццём, няхай заходзіць у хату як самы родны чалавек (I. Г.). 3. Ах, якая цішыня вакол (Мел.). 4. Заспявай ты мне песню такую, каб душу мне паліла яна (Дс). 5. Мы чыстату роднага краю псаваць і брудзіць не дазволім (X.). 6. Пятро падышоў і спытаў у шафёра, ці можна пад’ехаць (Шам.). 7. Людзі бусла пусцілі чысціць свет з брыды ўсякай, дый ці ж птушынай сіле ўсіх знішчыць вужакаў (Куп.). 8. Салдат адкрыў затвор вінтоўкі і праверыў, ці ёсць у каробцы патроны (Гал.). 9. Зачыняйце шчыльна хату, каб не дзьмулі халады, на акно пляціце мату, каб не клаў мароз сляды (Кс). 10. Хай святло навукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход (Кс). 11. Паслухаць бы драздоў свістанне ў час ружовага світання
    
    15
    
    (Панч.). 12. Нашай дружбы нікому не парушыць (Зв.). 13. Як жа нам не весяліцца, калі ўсюды лад ідзе (Куп.). 14. Нам бы ў добрых усмешках за працай яснець (Панч.).
    
       2.       Прачытайце сказы і растлумачце пастаноўку кропак.
    
       1.    Надзіну маці Марылю ў наваколлі звалі Калініхай. Па мужу (Чарн.). 2. Быў Васька раней за кухара ў Маскве. За кухара не за кухара, а падкухарам, так сказаць, аб чым кожны з нас дасканала ведаў (Лыньк.). 3. Ляснік Тарас яшчэ досвіткам прыехаў у горад Н. (Кс). 4. Мерны тупат ног. Скрып і скрыгат калёс. Грукатанне павозак. Крыкі людзей. Калінікалі страляніна (Бяд.). 5. Яму вельмі хацелася сонца. I ласкавага неба. Але ўсё было інакш (Шам.). 6. Вясна. Красавік. Наліваецца сінімі почкамі сад (Бр.). 7. Адзін чалавек другому, што каля лесу быў, рукою махнуў. Сышліся. Гавораць. На дарогу паглядаюць (Кс). 8. Тав. Альжбета змоўкла на хвіліну (Бяд.). 9. Мы прыехалі на станцыю. У распалажэнне ворага. У тую ж самую ноч. Прасёлкамі (С.у 10. ён моўчкі сядзеў ля стала. Ці то драмаў, ці думаў што (Гал.). 11. Каб запыталі ў Адама, дзе ён нарадзіўся, то наўрад ці адказаў бы. Hi то ў Шэметаве, ні то ў Шабунях, а можа, у Шапілаўцы (Чарн.). 12. Ціха. Ночка. Нічагутка навокал не дрогне (Кс).
    
    § 2. ПЫТАЛЬНІК
    
    
       1.   Пытальнік ставіцца ў канцы простых сказаў (поўных, няпоўных, слоўсказаў), якія маюць пытальную інтанацыю: Доўга яшчэ трэба чакаць? (Кс). Вы. бачылі луг у срабрыстай pace? (Гам.). Пойдзеце з намі ў кіно? (Чырв. зм.). Ягады ўжо спелыя? (Чарн.). Разанскі я. А ты? (Пр.).
    
        3 а ў в а г а. Пры ўзмоцненай пытальнай інтанацыі ставіцца падвоены (іншы раз патроены) пытальнік. Напрыклад: Вы што? 3 намі?? Да самага канца??? (Гар.).
    
        Заўсёды ставіцца пытальнік у канцы тых сказаў, у якіх пытальная інтанацыя падкрэслена пытальнымі займеннікамі або пытальнымі часціцамі, размешчанымі ў пачатку сказа: Ці не казку лес складае? (Куп.). Што ня
    
    
    16
    
    Сё нам вясна маладая? (Кс). Можа брамкі позні рыппатрывожыў слых? (/(.). Хто на лугу пакінуў след, з духмяных траў абіўшм росы? (М. Т.). «А я ведаеш што зраблю?» — «Ну?» — «Палячу на Марс» (Гам.).
       2.    Пытальнік ставіцца ў канцы канструкцый з аднароднымі члепамі або аднароднымі сказамі, якія маюць агульную пытальную інтанацыю: Ці ж калі мы. снілі аб такіх парадах, аб рабоце дружнай, слаўных ураджаях? (Кс). Куды падзелісь хмарачкі, чаго маланка ззяе? (3.).
       Пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена або аднароднага сказа з мэтай расчляніць і лагічна падкрэсліць асобныя часткі разгорнутага пытання: А ці помнійі той дзень? Залатыя зарніцы над краем? (Тр.). Ці хутка, дружок, мы вернемся з фронту ў родны куток? Ці хутка мазолі з абмуляных ног залечыць нам родных аселіц мурог? (3.).
       3.    Пытальнік ставіцца пасля пэўных слоў і словазлучэнняў у функцыі асобных сказаў, якія маюць пытальную інтанацыю і ўжываюцца для канкрэтызацыі і ўдакладнення зместу папярэдняга (галоўным чынам пытальнага) сказа: Куды вы едзеце? У горад? (Шам.). Чаго ты плачайі апоўначы? Слязьмі, як росамі крыніц? (Тр.). Хто ён, гэты. чалавек? Стары? Малады? (Шам.).
       4.    Пытальнік ставіцца ў канцы складаных сказаў, у якіх кожная або асобная часткі маюць пытальную інтанацыю: Ці не вецер гэта звонкі ў тонкіх зёлках шапаціць, або мо сухі, высокі ля ракі чарот шуміць? (Бч). Хіба ж не міл і час такі на схіле лецейка, пад восень, калі па верасах між сосен пачнуць расці баравікі? (Кс). Скажыце, таварыйі, вы Леніна бачылі? (Гр.). Неўзабаве пад акном узняўся адмысловы дом, ну, з чым яго нам параўнаць? (Бр.).
       5.    Пытальнік з клічнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім пытальная інтанацыя суправаджаецца рознай эмацыянальнаэкспрэсіўнай афарбоўкай: Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?! (Тр.). Хіба ж не любавацца сваім прыгожым краем?! (Хуп.). Пад камсамольскай гулкай хваляй ці ж устаіць варожы свет?! (Кс).
    
       Заўвага. У канцы пытальных сказаў, якім надаецца асабліва яркая эмацыянальнаэкспрэсіўная афарбоўка, ставіцца пытальнік з двума клічнікамі: Як жа так?!1 (Мел.). А мы нашто?!! (Бяд.).
    
    17
    
       6.    Пытальнік са шматкроп’ем ставіцца ў канцы сказа, які мае пытальную інтанацыю і выражае незакончанае ці неакрэсленае паведамленне. Шматкроп’е ў гэтым выпадку абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за пытальнікам: Што гэта за спевы чуваць?.. (Ч.). Я ўсё пра цябе думала, няўжо ты такі ўпарты?.. (Зар.). Усіх непакоіла думка: як. жа ўсётакі будзе далей?.. (Кс).