Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
2. Калі злучнікі і або ды ў сказе паўтараюцца і звязваюць тры ці больш аднародных членаў, то ў такім разе ўсе члены аддзяляюцца адзін ад другога коскай: Ажына, і лотаць, і дзікі чарот разносілі водар навокал (Гл.). Лавіў наш дзядзька нератамі, і венцярамі, і сачкамі (Хс). Тут шаблі крышылі французы, тэўтоны, і шведы, і ляхі (Бр.). Абоз імчыцца па завулку, грыміць, і трубіць, і звініць (Кр.).
Заўвагі: 1. Калі пры дапамозе паўторнага злучніка / аб'яднаны тры аднародныя члены, якія цесна звязаны між сабон па сэнсу і інтанацыі, тады коску ставіць неабавязкова: Шмат злажылі казак. і легенд і песень людзі пра балота, пра сваё Палессе (1\уп.).
2. Калі тры і больш аднародных членаў у адным 1 тьім жа сказе аб’яднаны злучнікамі і, ды, то паміж такімі членамі коска не ставіцца: Ведала ўсё сэрца добрае матчына ды прасторыпалі і оары на Вушаччыне (Bp.).
3. Калі два аднародныя члены сказа са злучнікам і суправаджаюцца выніковым або супастаўляльным адценнем ці адценнем нечаканасці і раз’яднаны паўзай, то паміж такімі членамі ставіцца працяжнік: Ляснік, Т^ЬКІ галавою пакруціў— і слова не сказаў селяніну (Кс). Сымон глядзіць на паперу — і нічога не бачыць (Ьяо.). Хлопец пераначаваў дзве ці тры ночы — і ўцёк (Мел.Х Зірнуў тады дзед на свайго ментуза — і ледзь не самлеў (Лыньк.).
Для ўзмацнення такіх адценняў працяжшк ставіцца не перад злучнікам, а пасля яго: Выглянуў кругльі месяц і — зноў схаваўся за хмары. (Бяд.). Параўн.: Ен ведаў: тая на зямлі жыве, што пела песні для яго, малога, і — гладзіла па светлай галаве (Г.).
Але калі названыя адценні не актуалізуюцца, то працяжнік перад злучнікам і ці пасля яго не ставіцца, параўн.: Сымон глядзіць на паперу і нічога не бачыць. Выглянуў круглы месяц і зноў схаваўся за хмарьі. _ _
4. Калі злучнік і звязвае два аднародныя выказнікі,
42
з якіх першы выражан спрагальнай формай дзеяслова, а другі— дзеясловамвыклічнікам, то паміж імі заўсёды ставіцца працяжнік (працяжнік можа стаяць як перад злучнікам, так і пасля яго): Пахіснулася хвоя — і бразь на зямлю (Кс). Машына забуксавала— і стоп! (Мел.). Бабуля набрала лыжачку мёду і — хоп яму ў рот (Б.). Плаўна апускаецйа цяжкі молат і — грук па кавадле, на якім ляжаць нагрэтыя загатоўкі (Чырв. зм.).
5. Калі аднародныя члены сказа звязаны пры дапамозе спалучальных слоў потым, затым, пасля, то паміж гэтымі членамі заўсёды ставіцца коска: 3за хмар выглянула сонца, потым зноў схавалася ў іх (С.). Had людзьмі ўзняўся чырвонм сцяг, затым плакат з надпісам (К. Ч.). Каленбрун некалькі хвілін стаяў у дзвярах, пасля зачыніў іх (С.).
3 а ў в a г а. Словы потылі, затым, пасля набываюць спалучальнауупастаўляльнае значэнне, калі яны выступаюць у якасці сродкаў сувязі разам са злучнікам а. У такім выпадку аднародныя члены таксама аддзяляюцца коскай: Рыпнулі, а потым грукнулі дзверы Ў хаце, а затым і ў сенцах (Кс). Крушынскі пастаяў на двары, а пасля накіраваўся .ў хату (Бяд.).
б) Аднародныя члены з супастаўляльнымі злучнікамі¹
1. Пры дапамозе супастаўляльных злучнікаў а, але, ды, аднак, толькі, не толькі — але і інш. звязваюцца два аднародныя члены сказа, паміж якімі звычайна ставіцца коска: He залпы гарматаў, а сотні вясёлак пад снежаньскім небам высока лятуць (Бр.). Маленькі, але жвавы конік бяжыць трушком (Шам.). Месяц свеціць, ды не грэе (Прык.). Часавы прыгледзеўся, аднак нічога не заўважыў (Лыньк.). Лабановіч нічога не адказаў, толькі ўсміхнуўся (Кс). He толькі чырвонаармейцы, а і партызаны былі ўдзельнікамі гэтага паходу (Кс). Электрычнасць асвятляе не толькі будынкі, але і доўгую вуліцу (Бяд.).
3 а ў в а г і: 1. Калі аднародныя члены звязаны пры дапамозе злучальнага слова наадварот, то коска ставіцца не толькі перад гэтым словам, але і пасля яго: Камбат не асек яго, наадварот, усміхнуўся (Шам.). Параўн.: Буржуазны. ўрад і не думаў аб спыненні вайны, а, наадварот, хацеў выкарыстаць рэвалюцыю для рэалізацыі
¹ Да супастаўляльных адносяцца ўласна супастаўляльныя злучнікі а, ж (жа), супраціўныя злучнікі а, але, ды (у значэнні але), аднак, толькі, злучнікі неадпаведнасці а, але, ажно, дык і інш.
43
сваіх захопніцкіх планаў (Гіст.), дзе слова наадварот канкрэтызуе значэнне злучніка а і выступае ў ролі пабочнага слова.
2. Пастаноўка коскі пасля супастаўляльных злучнікаў_ абумоўлена наяўнасцю паміж аднароднымі членамі звязаных з імі адасобленых членаў, даданых частак складанага сказа і інш.: Каваль слухае, але, не перастаючы. стукаць малатком, маўчыць (Ш.). Хлапчук ідзе, ды, відаць, баіцца (Ч.). Бацька змоўчаў, аднак, колькі ні прасіла маці, да дачкі не паехаў (Бяд.). Андрэй павячэраў, але, як было яшчэ рана, спаць не лажыўся (П.).
2. Калі супастаўленне аднародных членаў мае рэзка антанімічны характар, то перад апошнім з іх ставіцца працяжнік, а перад злучнікам, які звязвае гэты член з папярэднім,— коска: He пракосы, a — палосы выжынае гладка сталь (Гл.). Ен стараецца не для сябе, a — для ўсіх (Пасл.). Невялічкая, але — бурная рэчка пеніцца між скал (С.). Жанчына вельмі стамілася, аднак — усміхаецца (Мік.).
3. Калі супастаўленне аднародных членаў выражаецца ў форме лагічна падкрэсленай неадпаведнасці, то перад злучнікам, які звязвае гэтыя члены, звычайна ставіцца працяжнік: Бабка спіць — а гусей пасе (Бяд.). Хлопчык хацеў папярэдзіць аб небяспецы — але не паспеў (Я. М.). He Марс да нас — а мы, сябры, цяпер бліжэй да Марса (Вял.). Селянін хацеў нешта сказаць— аднак стрымаўся (Ч.).
в) Аднародныя члены з пералічальнаразмеркавальнымі злучнікамі
1. Калі аднародныя члены звязаны пры дапамозе адзіночных злучнікаў ці, або (альбо), ці то, то паміж гэтымі членамі знакі прыпынку не ставяцца: Калгаснікі выбіраюць бульбу ці аруць зябліва (К. Ч.). Цэлы дзень па шашы. ішлі або ехалі розныя людзі (П.). Шмат якія птушкі гнездзяцца ў полі альбо ў лесе (В. В.). Штосьці яшчэ стукае ці то звоніць (К. Ч.).
2. Калі аднародныя члены сказа звязаны адзіночным злучнікам a то, тады паміж імі заўсёды ставіцца коска: Андрэй гаварыў мала, a то ўсё маўчаў (К. Ч.). Ракі мясціліся ў старых карчах, a то глыбока пад берагам, у спецыяльных норахпячурах (Лыньк.). Абапал роўных вуліц выраслі рады новых дамоў, пакрытых гонтамі, чарапіцай, шыферам, a то і бляхай (Гур.).
3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі злучнікамі і — і, ні — ні, то — то, ці — ЦІ, або — або (альбо —
44
альбо), ці то ці то, не то — не то, тады яны часцей за усё аддзяляюцца коскай; Зйпомніў я ў вэты чос і пвсню, і красу, і светлых дум тваіх палёт, і русую касу (Р.). Hi месяца, ні зорак не было відаць за густымі хмарамі (Дс). To знікне, то выблісне сонца ўгары (Гіл.). Цясляр ці з пілкай ходзіць, ці з сякерай (К.). Усе мы былі або малыя, а^° самыя зялёныя падросткі (К. Ч.). Ці то блізкасць падзей, ці то свежае начное паветра напаўнялі сэрца Васіля Іванавіча асаблівай прыўзнятасцю (Лыньк.). Душу сціскае болем не то смутак, не то жаль (Кс).
3 а ў в а г а. Калі аднародныя члены з’яўляюцца адасобленым зваротам, часткай складанага сказа ці самастойным сказам, то перад 'М¹ Пос^я ,с,тавіцца коска’ працяжнік, двукроп’е або кропка (гл. § 9, вЗ, 7—9; II—3; г4; дЗ, 4; еЗ).
4. Калі паўторныя злучнікі і — і, то — то, ці — ці, або або аб ядноўваюць два ці тры аднародныя члены, якія цесна звязаны па сэнсу і інтанацыі, тады паміж гэтымі членамі знакі прыпынку звычайна не ставяцца: Рэспубліка ў новыя строі і горад і вёску адзела (Гл.). Пад гэты гром, пад дождж упарты то тут то там пачуеш жарты (Кс). Ці вясною ці ўлетку мы заўсёды на палет*У<Р) Аб° сёння або заўтра на рацэ кранецца лёд (ЛіМ). Вязу і сярпы я і косы і граблі ў свой стан на Сажы (К.). I швец і жнец і на дудзе ігрэц (Прык.).
5. Калі тры аднародныя члены звязаны парнымі злучнікамі ці — або, або — ці, то паміж гэтымі членамі знакі прыпынку не ставяцца: У кожнага партызана была вінтоўка^або аўтамат ці пісталет (Лыньк.). Летам хлопчык хадзіў у ягады і грыбы ці гуляў з дзецьмі на вуліцы або купаўся з імі ў возеры (У. Кр.).
6. Калі паўторныя злучнікі і—і, ні — ні звязваюць два адна^родныя члены, якія маюць супрацьлеглыя значэнні і ўтвараюць цэласныя выразы, то паміж гэтымі членамі знакі прьшынку не ставяцца. Такімі выразамі з яўляюцца: і так і сяк, і туды і сюды, і там і тут, і нашым і вашым, і дома і замужам, і ў кола і ў мяла, ні жывы ні мёртвы, ні складу ні ладу, ні гневу ні ласкі, ні сват ні брат, ні слуху ні духу, ні дому ні лому, ні рыба ні мяса, ні спору ні ўмалоту, ні грозьбай ні просьбай, ні ў пяйь ні ў дзесяць і г. д.
3 а ўв a г а. У мове мастацкай літаратуры ў залежнасці ад стылістычнай і сэнсавай афарбоўкі такія выразы часам інтанацыйна членяцца і раздзяляюцца коскамі: I тут, і там чуліся песні (Ч.).
45
Hi днём, ні ноччу ад турбот спакою ён не мае (К.). Амаль што цэлая аўчына пайшла на гэтую шапку, з якой Астап не расставаўся ні зімой, ні летам (Лыньк.).
г) Аднародныя члены з уступальнымі і ўмоўнымі злучнікамі
1. Уступальныя злучнікі хоць, дарма што звязваюць два аднародныя члены сказа, паміж якімі заўсёды ставіцца коска: Стораж Піліп быў крэпкі, хоць і стары (Кс). Шапаціць мне штосьці жы.та, хоць слоў не гаворыць (Куп.). Хітры гэты ляснік з каморы, дарма што малады (Кс).
3 а ў в а г а. Калі аднародныя члены з уступальнымі злучнікамі знаходзяцца ў сярэдзіне сказа, то коска пасля гэтых членаў не ставіцца: Дужы, хоць невялікі конік добра ішоў у плузе (Гал.). Ад аднародных членаў трэба адрозніваць адасобленыя члены, якія ў сярэдзіне сказа выдзяляюцца коскамі з абодвух бакоў разам з уступальнымі злучнікамі: Аграном, дарма што малады, хадзіў з барадой (Зар.).
2. Умоўны злучнік калі звязвае два аднародны^ члены сказа, паміж якімі заўсёды ставіцца коска: Абодва хлапчукі ўжо напэўна вярнуліся дадому, калі не заблудзіліся (Я. М.). Яна пойдзе працаваць цялятніцай, калі не даяркай (Зв.).
д) Аднародныя члены з уступальнасупраціўнымі злучнікамі
Уступальнасупраціўныя злучнікі хоць — але, хоць — ды і інш. звязваюць два аднародныя члены сказа, паміж якімі заўсёды ставіцца коска: Хоць стомленая, але вясёлая вярнулася Фрося дадому (Бяд.). Хоць балюча, ды без злосці мне сябры давалі ў косці (Панч.). Хоць цёплае, затое суровае было лета 1941 года (ЛіМ).