Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
Пытальнік са шматкроп’ем ставіцца таксама пасля асобных пытальных сказаў, калі паміж імі ёсць працяглыя інтанацыйныя паўзы, абумоўлепыя рознымі затрымкамі ў разгорнутым паведамленні: Ганна, йіто з табою робіцца?.. Чаму ты такою стала?.. Ганна?.. (К. Ч.).
3 а ў в а і' а. Калі незакончанае або неакрэсленае паведамленне суправаджаецца пытальнай і клічнай інтанацыяй, тады ў канцы сказа звычайна ставіцца пытальнік, клічнік і шматкроп’е. Прычым шматкроп’е ў такім разе абазначаецца адной кропкай: Як мне выявіць шырыню новай радасці?!. (К Ч.) А што ты цяпер рабіць будзеш?!. (Б.).
3. Растлумачце пастаноўку пытальнікаў у наступных сказах. Адкажыце, чаму пытальнік ужываецца ў спалучэнні з іншымі знакамі прыпынку.
1. Хто штурмуе неба ды ідзе ў дазоры, дзе ніхто ніколі не хадзіў у свеце? (Кс). 2. Каму не дораг любы сад у пышнай квецені вясною? (3.). 3. Што ж мне можа быць больш за Радзіму любімую міла? (Панч.). 4. Дзеці зноў засмяяліся. А чаго? (Б.). 5. Зоры свецяць, а хіба ж іх паляць? (Лыньк.). 6. Хіба спакойна пад’ясі, калі цябе чакае цэлая кампанія? (Гам.). 7. Успомнілася Ніна,— дзе яна, што з ёй? (Мел.). 8. Як мяне спаткае вялікі горад?! (К. Ч.). 9. А ці чуў ты, аб чым там араты пяе?.. (Куп.). 10. Дзяўчына не чытае, яна аб нечым думае. Аб чым?.. (Сач.). 11. Граў Сымон ужо нямала, а чаго ж яго рука так парыўна задрыжала пад узлётамі смычка? (Кс). 12. Хто ж мне будзе радней за таго, хто Радзіму стварыў? (Панч.).
§ 3. КЛІЧНІК
1 . Клічнік ставіцца ў канцы простых сказаў (поўных, ііяпоўных, слоўсказаў), якія маюць клічную інтанацыю: Найі век вялікай праўдай апраменен! (Г.). Добра ў лузе ў час палудны! (Кс). Вясна! Залатая пара! (Бяд.).
18
Што ж! У добры час! (Шам.). Сягоння на новых шляхах Беларусь! (А. Зв.). Мы створым новы. свет і новыя пуціны праложым на зямлі! (Кс).
3 а ў в а г а. Пры асабліва ўзмоцненай інтанацыі ў канцы сказа ставіцца падвоены (іншы раз патроены) клічнік: Хо! Я сам сабе доктаріі Ды не абыякі!!1 (С.).
Клічнік заўсёды ставіцца ў канцы сказаў, у якіх клічная інтанацыя падкрэслена эмацыянальнаэкспрэсіўнымі часціцамі і выклічнікамі, размешчанымі ў пачатку сказа: Як прыемна пахне збожжа! (Кс). Колькі зор на небе! (Кс). Эх, дзянёк харошы! (Куп.). 0, колькі песень з сэрца рвецца! (Куп.). Ого, як прыемна і хораша імчацца вярхом на кані! (I. Г.). Ах, добра летам каля рэчкі! (Кс).
2 . Клічнік ставіцца ў канцы вакатыўных сказаў. Яны складаюцца з назоўніка (часам з залежнымі ад яго словамі) і выражаюць здзіўленне, дакор, абурэнне і г. д. Гэтыя сказы звычайна ўваходзяць у склад простай або дыялагічнай мовы:
3 грудзей само вырвалася слова:
— Мама! (Б. Сачанка).
Яны кінуліся адзін да аднаго:
— Янка!
— Андрэй! (Я. Колас).
3. Клічнік ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, якія маюць эмацыянальнаэкспрэсіўную афарбоўку: Будзьце храбрымі і мужнымі! (Лыньк.). Напіійы мне, калі ласка, пісямко дахаты! (Кс). Гэй, прачніся ты, віхор, і махні крылом сваім! (М.). Хай мірны. вецер яркія сцягі калыша на трыбунах стадыёна! (А. 3.).
3 а ў в а г а. У канцы пабуджальных сказаў заўсёды ставіцца клічнік, калі просьба, загад і інш. выражаны інфінітывам, назоўнікам або прыслоўем (часам у спалучэнні з іншымі словамі): He быць вайне! (3.). Шчыльней рады! (П.). «Брава, дзед!»— пахвалілі Талаша вайскоўцы (Кс).
Заўсёды ставіцца клічнік у канцы сказаў, у якіх нерадаюцца розныя заклікі, лозунгі і г. д.: Няхай жыве мір і дружба паміж народамі! (Закл.). Слава перадавой савецкай навуцы! (Закл.). Уся ўлада Саветам! (Гіст.).
4. Клічнік ставіцца пасля пэўных слоў і словазлучэН’ няў У функцыі сказа ці асобных сказаў у разгорнутым паведамленні з мэтай надаць ім асобую змястоўнасць і
19
эмацыянальнаэкспрэсіўную выразнасць: На коней! Хутчэй! (Ч.). Усім хавацца! Проста ў лес! (Лыньк.). Наперад к новым перамогам! Да новых подзвігаў, браты! (Кс). Прыйдзі пад вечар ты на поле і палюбуйся ім, саколе! У якія роўныя шнурочкі цяпер пакладзены снапочкіі I як прыгожаслаўны бабкі! Якія ладныя іх шапкі! (Кс).
5. Клічнік ставіцца ў канцы складаных сказаў, у якіх кожная або асобныя часткі маюць клічную інтанацыю: Расцвітай жа, наша ніва, і жыві, наш XIМ! (Кс). Раскажы другому краю, як жыве ў нас народ! (Кс). Як міл гэты свет і прасторы стэпаў, дзе прыгожыя хмаркі плывуць! (Кс). На прастор, на шырокі разлог выхадзі, мой народ, грамадою,— сотні новых і ясных дарог рассцілае жыццё прад табою! (Кс).
6. Клічнік з пытальнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім клічная інтанацыя суправаджаецца пытальным адценнем: Што значыць адзін чалавек у параўнанні з вялікаю сілай народнай!? (К). Як жа можна, каб чалавек ды не любіў прыроды!? (К. Ч.). Хто там згадае, ійто золакам раннім папрадусе сніцца!? (Куп.).
7. Клічнік са шматкроп’ем ставіцца ў канцы сказа, які мае клічную інтанацыю і ўжываецца для перадачы незакончаных або перарывістых паведамленняў. У такім разе шматкроп’е абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за клічнікам: Шчаслівы, хто жыве пад зорамі Радзімы дарагой!.. (Панч.). Ну што ж, здараюцца і ў будзённым жыцці гераічныя моманты!.. (I. Г.). Налятаў віхор з навальніцаю, ды не гнуўся ты перад бураю!.. (Кс). Беларусь мая родная, як жа я рвуся яшчэ раз пеша ўсю цябе змераць!.. (К.).
4. Прачытайце сказы і растлумачце пастаноўку клічнікаў. Укажыце, чаму клічнікі ўжываюцца ў спалучэнні з іншымі знакамі прыпынку.
1. Хмурыцца, браце, не варта! (Al. Т.). 2. Імкненняў нашых не стрымаць! (Бач.). 3. Прывет табе ад сэрцаў нашых! (М. Т.). 4. Эх, лес! Колькі чаго давялося бачыць яму на сваім вяку! Многа ён ведае ўсяго! (Кс). 5. Заўсёды наперад, ніколі — назад! (Куп.). 6. Слава тым, хто пад кулямі лёг за цябе, беларускі народ! (Панч.). 7. Засвяціліся хоць бы зза хмары высокія лямпачкі зор! (Вял.). 8. 3 тых дзён не шмат прайшло гадоў, калі з вайны прыйшлі салдаты, а колькі вырасла садоў навокал
20
нашых светлых хатаў! (3.). 9. I тут на табе! — дзверы насцеж — і на парозе з’явілася вялізная постаць Наўроцкага (Чарн.). 10. Я ж бядняк быў пры панах!! (Б.). 11. Братка ты мой, Іван! Ты знаеш, як я цябе люблю!!! (Кс). 12. Слаўна ў лясочку!.. (Кс). 13. Кароткі час, a колькі ў ім падзей! (Кс). 14. Няхай ведаюць ворагі міру, што ім сонца не пагасіць скавытаннем сваім! (М. Т.). 15. Давайце паслухаем, як гай спявае песню!.. (Панч.). 16. Хто не любіць красуні вясны, калі месяц так хораша свеціць! (Астр.). 17. Чаго мы толькі не сустрэнем! Якіх не ўчуем галасоў у лясным звонкім сутарэнні між пышных хвой і верасоў! (Кс).
§ 4. ШМАТКРОП’Е
1. Шматкроп’е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа (простага і складанага), змест якога не закончаны граматычна: Лаўрэн узнімае стрэльбу і... (С.). Крушынскі ўглядаецца, але... (Бяд.). Людзі ездзяць, а ты... (Б.).
2. Шматкроп’е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа, які закончаны граматычна, але не закончаны па сэнсу і інтанацыйнаму афармленню: Сноп апошні залатога жыта застаецца ў памяці палос... (X.). У вясёлы вечар мая салавей у гаі свістаў... (Кс). Вецер ярасна дзьмуў, і рака буйіавала... (Панч.). Мне сказала маці: выжні гы цялятам асакі... (X.).
3 а ў в a г a.* Калі падобныя сказы маюць пытальную ці клічную інтанацыю, то ў канцы іх ставіцца пытальнік са шматкроп’ем або клічнік са шматкроп’ем (гл. § 2, 6; § 3, 7).
3. Шматкроп’ем аддзяляюцца сказы, паміж якімі ёсць працяглая паўза, а другі сказ перарывае змест папярэдняга: Лясныя птушкі стаіліся... У небе кружыў каршун (Кс). Хаты... Дзіўнымі здаюцца Андрэю хаты (П.). Палае змрок. Асенні свіст налёг на хілкія задворкі... Ідзе вясковы гарманіст, ідзе з сябрамі на вячоркі (X.).
4. Шматкроп’е ставіцца ў канцы сказа перад злучнікамі, што пачынаюць новы сказ, у якім раскрываецца і ўдакладняецца змест папярэдняга сказа, калі паміж гэтымі сказамі існуе асабліва працяглая паўза: Плылі гады... А з гадамі скора маленства светлае праходзіла, як дзень (Тр.). Ярка свеціць сонца... Але яно ўжо халоднае, зімняе... (Бяд.). Ішлі гады... I кожны год прыносіў Кастрычніка здабыткі і дары, і між лясоў і спеючых калоссяў
21
раслі гусцей фабрычныя муры (М.). IIас разбудзіў нечы грубы голас... Калі добра ўжо развіднела (Бар.).
Пры менш працяглай паўзе ў такім разе ставіцца кропка, параўн.: Нас разбудзіў нечы грубы голас. Калі добра ўжо развіднела.
5. Шматкроп’е ставіцца ў канцы простых сказаў з аднароднымі членамі або складаных сказаў з аднароднымі часткамі, калі пералічэнне гэтых членаў або частак поўнасцю не закончана: У лесе было ціха, спакойна... (Зар.). Чуецца гоман мне спелае нівы, ціхая жальба палёў, лесу высокага шумгуд шчаслівы, песня магутных дубоў... (Кс). Ішоў дождж, шумелі дрэвы, гулі правады... (Лыньк.).
Шматкроп’е можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена або аднароднай часткі сказа, калі ім надаецца асаблівае значэнне і функцыя асобнага сказа: Там лясы... Сенажаці... Даліны... Цёмны гай... Адзінокі Дарней... (Тр.). Жарнавік устрапянуўся... Павярнуў галаву... (П.). Трактар гудзе сабе, гудзе... Уздымае тарфянікі... (Кул.). Цвітуць сады... У вішнях хаты... (Тр.).
6. Шматкроп’е ставіцца перад пэўнымі словамі і словазлучэннямі, якія аддзелены ад асноўнага сказа працяглай паўзай, маюць важнае значэнне і ўжыты ў функцыі асобнага сказа: Будзеце гуляць сабе там... Паснедаўшы... (К. Ч.). Прьшдзецца наведаць горад... Купіць там што... Паглядзець... (У. Кр) Раней у нас былі экзамены... У дзесятым класе... (Кул.).
7. Шматкроп’е звычайна ставіцца паміж абзацамі пры нечаканым пераходзе ад аднаго плана апавядання да другога:
Лна была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Тоненькія маршчынкі сабраліся на яе лбе і каля роту, сінія кругі былі пад вачыма, твар увесь быў запэцканы зямлёй. Кароценькі рваны кажуйюк на ёй быў таксама ў зямлі...
Часавы раздзеўся, набраў у кварту вады і стаў умывацца. За ім памыліся яшчэ два. Кабета падняла галаву і /гапрасіла дазвалення памыцца (Д. Чорны).
5. Прачытайце сказы і растлумачце, чаму ў канцы сказаў пастаўлена шматкроп’е.