• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
         3 а ў в а г а. Калі аднародныя члены з уступальнасупраціўнымі злучнікамі знаходзяцца ў сярэдзіне сказа, то перад словам хоць, якое з’яўляецца часткай гэтых злучнікаў, коска не ставіцца: Я хоць і абураўся, але маўчаў (I. Г.).
    
            е) Аднародныя члены з параўнальнасупастаўляльнымі злучнікамі
    
       1.    Параўнальнасупастаўляльныя злучнікі як — так (так і), не столькі — колькі звязваюць два аднародньія члены, паміж якімі ставіцна коска: Як дзень, так і
    
    
    46
    
    ноч палыхае ў домнах агонь (Вял.). Як цяпер, так і потым усё будзе ісці сваім парадкам (Лыньк.). Пра яго гаварылі не столькі добрага, колькі смешнага (Кс).
        Заўвагі: 1. Калі аднародныя члены з параўнальнасупастаўляльнымі злучнікамі знаходзяцца ў сярэдзіне або ў канцы сказа то перад словамі як, не столькі, якія з’яўляюцца часткай гэтых злучнікау, коска не ставіцца: Пачалі расказваць пра забастойкі як й горадзе, так , ў вёсцы (П.). На дварэ было не столькі цёмна, колькі мокра: церусіу халодны восеньскі дождж (Зар.).
       2.     Калі аднародныя члены з параунальнасупастаўляльнымі злучнікамі знаходзяцца ў пачатку сказа, то пры ўзмоцненай інтачацыі пасля іх звычамна ставіцца працяжпік: Як на полі, так і і/ школе — не згультаіць ні хвіліны (Бр.).
    
    
       2.    I Іараўнальнаўмоўнасуііастаўлялыіыя злучвікі калі то, калі дык, як — дык звязваюць аднародныя члены сказа, якія аддзяляюцца адзін ад другога коскай: Учора, зусім выпадкова яна сустрэлася вечарам на вуліцыса сваёй калі не таварыійкай, то ву ўсякім разе блізкай знаёмай (Лыньк.). Калі не сёння, дык заўтра трэба закончыць рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі (Пасл.).
        не сігары, дык чорныя іхнія мары каля граніцы дымілі пажарам лясным (К.).
    
       3     а ў в а г а. Для сувязі аднародных членаў у размоўным стылі мог>ць ужывацца параўнальнаўмоўнасупастаўляльныя злучнікі у якіх няма слоу калі, як. У такім разе паміж аднароднымі членамі ставіцца коска: He конь, дык карова ходзіць па ўзмежкц (Кс). He сення дык заўтра пачнецца сяўба (Бял.). He тут, дык там прыйдзецца затрымацца (Гур.). ■
    
    
            ж)    Аднародныя члены з далучальнымі злучнікамі
    
       1.    Калі далучальныя злучнікі ды і, a то і, прычым, a таму і інш. звязваюць два аднародныя члены сказа, ’то паміж гэтымі членамі звычайна ставіцца коска: Летам, ды і ў самую восень дуброва прыгожа сабой (ЛіМ). Не’куды спяшалася, а таму не зусім старанна замяла за сабою сляды хітрая лісіца (Сач.). Дарогай, а то і проста па полі ішло і ехала шмат людзей (Гал.). Мікола доўга гаварыў, прычым зусім не хваляваўся. (Нов.). Кастусь Лукашэвіч быў вельмі задумёны, бадай што сумны (К. Ч.). Кар’ербыў стары, амаль што закінуты (Лыньк.). ~ „Заўвага. Паміж двума аднароднымі членамі са злучнікам аый коска не ставіцца: Нзык век па балоце скача дый не гразне (Нс). Вожык зробіць сабе хатку дый будзе жыць (Б.).
    
    
    47
    
       2.    Калі для сувязі аднародпых членаў ужываюцца злучальныя словы адным словям, словам, якія сумяшчаюць і пабочную функцыю, то гэтыя словы выдзяляюцца з двух бакоў коскамк У яв была карова, хата, адным словам, гаспадарка (Чарн.). Пан Крулеўскі сабраў паноў афіцэраў і падрабязна вылажыў ім свой стратэгічны план, размеркаваў пазіцыю, даў кожнаму аддзелу сваю баявую задачу, назначыў пункт, да якога павінен рухацца батальён, расчлянёны на тры часткі, даў падробныя інструкцыі кожнаму начальніку, паклапаціўся аб сувязі між паасобнымі аддзеламі, словам, нічога не ўпусціў зпад увагі (Кс).
       Калі ж далучэнне аднародных членаў падкрэслена з асаблівай сілай, то перад злучальнымі словамі адным словам, словам ставіцца працяжнік або коска і працяжнік (пры ўзмоцненай інтанацыі і лагічным выдзяленні): Дзень быў цёплы, сонечны — адным словам, вясенні (Гар.). Цяпер Саўка злез з печы, ажывіўся, парухавеў,— словам, другім стаў чалавекам (Кс).
       3.    У тых выпадках, калі два аднародныя члены звязаны злучнікамі і, ды (у далучальнай функцыі), і то, знакі прыпынку паміж гэтымі членамі не ставяцца: Тамаш. гаварыў сам з сабою і гэтага не заўважаў (Бяд.). Прыказкі і прымаўкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў народзе і таму з’яўляюцца самым распаўсюджаным відам вуснай народнай творчасці (Весці). У мокрую ды яшчэ халодную восень лісцвяныя дрэвы надта хутка чарнеюць (I. Г.). Мацей толькі пвршы дзень выйшаў на сваё поле і то быў хворы (Ц.).
       Калі ж злучнікі і, ды далучаюць аднародныя члены са значэннем падагульнення, тады гэтыя члены выдзяляюцца з двух бакоў коскамі або працяжнікамі (пры ўзмоцненай інтанацыі): Бярозы, вольхі, і наогул усе лісцвяныя дрэвы, зімой вельмі крохкія (Кс). Студэнтам — ды, бадай, кожнаму жыхару — хацелася мець сваё пасаджанае ў горадзе дрэўца (I. Г.).
       4.    Калі аднародныя члены далучаюцца адзін да другога пры дапамозе паўторнага злучніка ды, то паміж імі заўсёды ставіцца коска: Толькі мы, ды Радзіма, ды балотны гушчар помнім кожнага імя (Гл.). Вьірас> засеў небывалы, ды прыгожы, ды прыўдалы (Кс.). А настольнік — пласт імшысты, ды прыгожы, ды іскрысты (Кс).
    
    48
    
    
            з) Аднародныя члены без злучнікаў
    
       1.    Калі паміж аднароднымі членамі сказа выражаны спалучальныя адносіны, то гэтыя члены аддзяляюцца коскай: Люд рабочы, люд сялянскі не засне ўжо болей (Дуп.). Дзед падышоў да стала, зняў шапку, пагладзіў далоняй бараду (Шам.). Дзень быў ціхі, ясны, цёплы (Кс). Перад восеньскім прасторам, перад полем, перад борам, перад ранняю заранкай прысягала пар’тызанка (Бр.).
    
        Заўвагі: 1. Два і больш дзеясловаў, якія абазначаюць адно паняцце, з яўляюцца неаднароднымі і коскай не аддзяляюцца’ Вецер дзьме не сунімаецца (Кс). Я вьшду пагляджу, што робіцца на оварэ (К. Ч.). Давайце сходзім у грыбы (Я. М.). Але калі такія дзеясловы абазначаюць два паняцці, то паміж імі ставіцца коска параўн • Вецер дзьме, не сунімаецца.                         ' г ⁷ "
    , .. 2' Два назоўнікі, якія ўказваюць на мяжу працякання дзеянняў, з яўляюцца неаднароднымі і коскай не аддзяляюцца: 3 узгорка й лагчынку дарожка збягае (Кс). Пра іх праходзіць слава аж ад Мінска да Масквы (Р.).
        3.    Калі два назоўнікі або лічэбнікі абазначаюць адрэзак часу меру, прастору з канкрэтным значэннем мяжы (ад... да), то паміж гэтымі словамі (якія не з’яўляюцца аднароднымі членамі) ставіцца ледалека праходзіць шасейная дарога Мінск — Масква
           У канцы ХІХ — пачатку XX стагоддзя партыя выйшла на гістарычную арэну і смела павяла рабочы клас і сялянства на бой сйпроць царскага самадзяржаўя (Гіст.).
       Але калі такія словы ўжываюцца не з канкрэтным значэннем мяжы (ад... да), а са значэннем выбару таго, што абазначана іх зместам, тады паміж імі ставіцца дэфіс: Даля кожнай хаты стаялі пяцьшэсць фурманак (Бяд.). 3 клубамі марознай пары ў зямлянку не (ё7ьіШ°^) а ^ка^Ўся РУхавь¹ хлопец гадоў пятнаццацішаснаццаці
        4.     Калі два назоўнікі (пераважна ўласныя) абазначаюць пэўнае вучэнне, навуковую ўстанову і г. д., то паміж гэтымі словамі (якія не з яуляюцца. аднароднымі членамі) ставіцца працяжнік: Вучэнне Маркса — Леніна ляжыць у аснове практычнай дзейнасці нашай партыі (Весці). Коншца Будзённага разграміла асноўныя сілы карпйсой Мамантава — Шкуро на подступах да Варонежа (Весці).
        5.    He з яўляюцца аднароднымі членамі спалучэнні двух сінанімічных або блізкіх слоў, якія цесна звязаны па сэнсу і выражаюць адно паняцце. Паміж асобнымі словамі ў гэтых спалучэннях заўсёды
            ?э*іс: Каля Браслаўскіх сініх азёр гусілебедзі мыліся БДйЧ°Ў сустракалі з хлебамсоллю (Зар.). Жылібылі дзед і баба (Кс).
    
    
       2. Дапасаваныя азначэнні з’яўляюцца аднароднымі і аддзяляюцца адно ад другога коскай:
    
       калі абазначаюць адметныя адзнакі розных прадметаў або розныя адзнакі аднаго і таго ж прадмета, характарызуючы яго з аднаго якоганебудзь боку: Не
    
    49
    
    /гадалёку быў гбрад, якІ зіхацеў сінімі, белымі, жоўтымі агнямі (Бяд.). Буйное, густое зарадзілажыта (Бр.). Перад самым сялом цягнуўся роўны, прасторны выган (Кс);
       калі маюць сінанімічны характар: Ясным, сонечным днём атрад рушыў у паход (Я. М.). І\ацярына засталася круглай, горкай сіратой (Бр.). Сані віхрам памчаліся па крыштальнай, наезджанай дарозе (Лыньк.);
       калі стаяць пасля азначаемага слова: Спакой халодны, амярцвелы паклаў на ўсё сваю пячаць (Кс). Перакатвалася цераз поле «ўра» — бурлівае, шматгалосае, маладое (Лыньк.). А зверху свяціла сонца: зыркае, цёплае, чэрвеньскае (Лыньк.).
    
       3    а ў в а г а. Калі азначэнні разам з азначаемым словам утвараюць тэрміналагічныя назвы, то яны лічацца неаднароднымі і коскай не аддзяляюцца: Адна з раслін, менавіта лапчатка гусіная лясная, звычайна расце на палянах (Весці).
    
       3.   Калі дапасаваныя азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў, але ва ўмовах кантэксту аб’яднаны якойсьці агульнай адзнакай (знешнім выглядам, падабенствам, прычыннай сувяззю і г. д.), то такія азначэнні лічацца аднароднымі і аддзяляюцца коскай: Шэрая, мёрзлая зямля блішчэла ад месяца (К. Ч.). Цёмныя, сукаватыя ствалы дрэў выразна акрэсліліся на пасвятлелым ранішнім небе (Лын.ьк.). Марозная, ціхая ноч плыве над зямлёй (С.). Быў ясны, халаднаваты дзень вясны (Мел.). Had абрывістым берагам Нёмана стаяў стары, прысадзісты, таўсты дуб (Кс).
       4.   Прыдаткі з’яўляюцца аднароднымі і аддзяляюцца коскамі тады, калі яны характарызуюць асобу або прадмет з аднаго якоганебудзь боку. Гэтыя прыдаткі заўсёды ўваходзяць у склад адасобленых зваротаў: Неўгамон, непаседа, ён не мог доўга затрымлівацца на адным месцы. (Лыньк.). Усе віталі Міколку, слаўнага маійыніста браняпоезда, слаўнага партызана, смелага сына бальшавіка (Лыньк.).
       5.   Прыдаткі, якія характарызуюць асобу або прадмет з розных бакоў і стаяць пасля паясняемага слова, таксама лічацца аднароднымі і аддзяляюцца коскамі: Старшынёй калгаса выбраны. таварыш. Пятроў, палкоўнік у адстаўцы, Героіі Савецкага Саюза (Зв.). Сход адкрыў К. Крапіва, народны пісьменнік, Герой Сацыялістычнай Працы, віцэпрэзідэнт АН БССР (Зв.).
    
    
    50
    
       Калі ж такія прыдаткі стаяць перад паясняемым словам, то яны лічацца неаднароднымі і коскамі не аддзяляюцца: Лётчыккасманаўт Герой Савецкага Саюза палкоўнік A. В. Філіпчанка расказаў пра палёт касмічнага карабля «Саюз16» (Зв.). Цікавы даклад на канферэнцыі маладых вучоных прачытаў кандыдат гістарычных навук дацэнт Іваноў (Зв.).