Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
Але пры інтанацыйнай паўзе, лагічным выдзяленні аднаго з галоўных членаў сказа і рэзкім проціпастаўленні іх зместу пастаноўка працяжніка абавязковая: Стараснь — не радасць (Прык.). Свякруха — не маці (Шам.). Зямлянка — не дом (К.). Свет — не беспрытульнасць (Тр.). Галава — не качан капусты (X. Ч.).
Працяжнік ставіцца таксама тады, калі пасля выказніка з адмоўем не знаходзяцца словы, якія супастаўляюцца з гэтым выказнікам або тлумачаць яго змест: Людзі — не людзі, а манекены, якія рухаюцца па сцэне (Кр.). Чужына — не родная матка, хлеба не дасць (Прык.). Абед — не заяц, у лес не ўцячэ (Прык.Д Панскае поле — не ўласная ніва, сваіх парадкаў не ўстановіш (Чарн.).
Пры інверсійным размяшчэнні дзейніка і выказніка з адмоўем не ў сказе працяжнік паміж імі не ставіцца: He гаспадар ужо стары Цімох (Бяд). He дружба царская
32
служба (Kyn.). He рыбак гэты. чалавек (Лыньк.) He трава для сенажу дзікі асот (Вожык).
5. Калі выказнік выражаны назоўнікам ускосных склонаў без дзеясловазвязкі або спалучэннем назоўніка з іншымі часцінамі мовы, то паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік звычайна не ставіцца: Фурман у зімовай шапцы (Бяд.). Высокая хвоя без верху (Я. М.). Садок у колькі вішань (Бр.). Дарога ўся ў лужах (Бч). Вясна ва ўсёй сваёй красе (Бяд.). Яўхім пры грашах (Кс).
Але калі выказнік выдзяляецца лагічна і перад ім існуе працяглая паўза, тады ставіцца працяжнік: Жанчына — невысокага росту (К. Ч.). Палын і туга — да знямогі (Вял.). Травы — аж па грудзі (Бял.). Парк — у асеннім убранні (Ч.). Усе— малайцамі (К. Ч.). Яна— у квяцістай сукенцы (I. Г.).
6. Калі выказнік выражаны прыметнікам, займеннікам або прэдыкатыўным прыслоўем без дзеясловазвязкі, то паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца: Вецер халодны (К~с). Вуліца шырокая (Кул.). Луг повен пчалінага гуду (Kae.). Хлеб у нас свой (Шам.). Задача не абыякая (Мел.). Зося ўжо замужам (К. Ч.). Вясна яшчэ далёка (Р. М.).
Працяжнік ставіцца тады, калі выказнік выдзяляецца лагічна і перад ім ёсць працяглая паўза: Ночысінія, зорныя (Бяд.). Неба—высокае, блакітнае (Я. М.). Партыя і народ — адзіны (Зв.). Выгляд — нічога (Б.). Лясок на ўзгорку — нішто сабе (Кс). Усе вокны ў райкоме — насцеж (Пасл.).
7. Калі дзейнік і выказпік выражаны колькаснымі лічэбнікамі, то пры адсутнасці дзеясловазвязкі паміж імі ставіцца працяжнік: Чатыры і тры— сем. Тры ў квадраце — дзевяць. Пяць плюс пяць — дзесяць. Восем мінус два — шэсць. Трыццаць чатыры — не дваццаць.
У тых выпадках, калі выказнік выражаны колькасным лічэбнікам (адным ці з залежным ад яго словам), а дзейнік — назоўнікам або займеннікам, паміж імі ставіцца працяжнік: Далгас— адзін з лепйіых у раёне (Бяд.). Дзень Першага мая — адно з самых радасных свят (Кс). Ен — адзін (К. Ч.). Узрост— пяць гадоў (Я. М.). Адлегласць — два кіламетры (Гар.).
Калі ж выказнік выражаны парадкавым лічэбнікам, то працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца або не ставіцца згодна з іх лагічным выдзяленнем у сказе: Жаніх — перйіы (Чарн.). Я — дваццаты, (Мел.). Вы
2 Зак. 2090
33
падак — трэці (Ш.). Але: Дзень шосты. (С.). Яна заўсёды першая (К. Ч). Наша хата дзесятая ад канца сяла (Як.).
8. Паміж дзейнікам і выказнікам заўсёды ставіцца працяжнік, калі яны выражаны інфінітывам: Жыць — радзіме служыць (К.). Век пражыць— не поле перайсці (Бяд.). Гаспадарку весці — не лапці плесці (Гур.). На полі працаваць — ураджай здабываць (Прык.).
Таксама ставіцца працяжнік, калі выказнік выражаны інфінітывам, а дзейнік — назоўнікам, займеннікам або субстантывіраваным прыметнікам у назоўным склоне і наадварот: Алеся— бегчы (Тр.). Сцяна—■ не ўзабрацца (Дав.). Вунь уЖо снегу колькі, я санкі з гарышча здыму, а ты — хварэць (Б.). Галоўнае— не хвалязацца (Лыньк.). Вучыцца — добрая справа (Зв.). Жыць— нішто сабе (Kae.). He хвалявацца — галоўнае зараз (Кс).
9. Калі дзейнік выражаны інфінітывам, а выказнік — прэдыкатыўным прыслоўем на а, то працяжнік паміж імі ставіцца або не ставіцца згодна з іх лагічным выдзяленнем у сказе: Працавауь — цяжка: нясцерпна пячэ сонца (М.). Хавацца— брыдка: могуць падумаць, што Мікола нечага баіцца (П.). Навучыцца іграць— нялёгка (Бяд.). Але: Жыць у зямлянцы нязручна (К. Ч.). Праз гзты двор прайсці прыемна (Жс).
10. Калі выказнік выражаны выклічнікам, тады паміж ім і дзейнікам звычайна ставіцца працяжнік: Надвор'е — айяйяй! (Кс). Ураджай сёлета — ого! (Хадк.). Заробак — фі! (X. Ч.). Шчупак — ууу! (С.). Стары Панкрат — уга! (Бяд.). Лужок невялікі, але сена там — ого! (У. Кр.).
У тых выпадках, калі ролю выказніка выконваюць дзеясловывыклічнікі, а абазначанае ім дзеянне характарызуецца адценнем нечаканасці і падкрэслена лагічна, паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік: Лабановіч — скок на ганак (Кс). Вочкі ў Піліпа— лыплып (Лыньк.). Ен—бултых у ваду (I. Г.). Казёл— бац ваўка рагамі (Як.). Стук насмерць яго пужае, а на стук той скрыпка — бом! (Жс).
Калі ж дзеяслоўвыклічнік не мае адцення нечаканасці і лагічна не выдзяляецца, то паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца: 3 гуменца бацька шусь у хату (Кс). Я тым часам шмыг за дзверы (Бяд.). Снег скрып ды скрып пад нагамі праходзячых людзей (Ш.).
34
Яасунеш руку у нару, а рак цап за Пальцы кляшнёй (Лыньк.).
11. Калі выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе параўнальных злучнікаўчасціц, то знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам не ставяцца: Жыта як сцяна (I. Н.). Валасы што кудзеля (Ч.). Вочы. нібы васількі (Бяд.). Яны быццам родныя (Лыньк.). Лета як лета (Скр.).
3 а ў в a г a. He ставяцца знакі прыпынку паміж іменнай часткай састаўнога выказніка і дзеясловамзвязкай, калі яны прымацаваны параўнальнымі злучпікамічасціцамі, напрыклад: Ноч была нібы казка (Бяд.). Сады сталі як бы чужыя (Гал.).
Калі ж параўнанне дзейніка і выказніка падкрэслена з асаблівай сілай, тады паміж імі ставіцца працяжнік: Час — як плынь рачная (А. 3.). Нервы.— што сталь (Кл.). Для мяне Азорыч— быццам брат (Гл.). Ліпа — нібы цёмная хмара за іхнім гумном (Б.). Жалуды— як залатыя бочачкі: стукні ў донца — кожны загудзл (Панч.). Воблакі — нібы залочаныя чаўны (А. Зв.).
Аднак пры адваротным размяшчэнні дзейніка і выказніка працяжнік паміж імі не ставіцца: Як граблі мазолістыя рукі (Кс). Як камень стала зямля (Зар.). Нібы вата зрабілася яна (Бяд.). Быццам нейкія стра.йыдлй выглядалі дрэвы ў цемнаце (Бяд.).
12. Калі выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе ўказальных слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось гйто, то перад гэтымі словамі заўсёды ставйціа працяжнік: ^'ыццё—гэта мудрасць (Гал.). Змагаццагза рэвалюцыю — гэта значыць праходзіць самую вышэ'йшую навуку ў свеце (К Ч.). Падтрымліваць крытыку — значыць ' быць патрабавальным да сябе і іншых (Зв.). Пабудова камунізма — вось наша задача (Весці). Хлеб — вось йіто галоўнае ў жыцці чалавека (Кс).
3 а ў в а г а. Калі слова гэта выступае ў ролі дзейніка, то ў залежнасці ад яго лагічнага выдзялення ў сказе працяжнік ставіцца або не ставіцца: Неўзабаве ляжа зіма. Гэта — факт (Мік.). Але: Гэта вельмі адказнае заданне (Лыньк.).
13. У тых выпадках, калі выказнік выражаны асабовай формай дзеяслова або іншымі часцінамі мовы з дзеясловамзвязкай, паміж галоўнымі членамі сказа знакі прыпынку не ставяцца: Шчасліваю доляй жыццё расцвіло (М.). Дзед Юрка быў рыбак (Кс). Дні стаялі
2*
35
спякотныя (Шам.). Лес быў ахутаны вячэрнім спакоем (Хадк.). Вёска была недалёка (Лыньк.).
Але пры наяўнасці асобай паўзы паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік:
калі супастаўленне выказніка з дзейнікам у сказе лагічна ўзмоцненае: Стаячае балота — гніе (Гур.). Мы — людзей прымалі ветла (М. Л.). Вочы — радасцю гараць (Астр.). Выгнуўся дугой у сетцы— сам шчупак (К.). Засталася 'нам — аб днях мінулых скруха (Панч.). Ты — быў лесніком (К.);
калі супастаўленне дзейпіка і выказніка адной канструкцыі з дзейнікам і выказнікам другой канструкцыі больш узмоцненае: Палявыя загоны павінны. радаваць вока, дні — павінны. прыносіць светлую радасць (К. Ч.). Гэта ішла не ў міністраў гульня, гэта ішла — рэвалюцыя (Bp.). Лявон пасе каровы, а ляснііс— лес вартуе (Ч.). Дні імчаць к :вету. Гады — лічаць вялікія дасягненні (К. Ч.);
калі супастаўленне выказніка з дзейнікам ускладнена ўмоўнавыніковым адценнем: He гарманіст — не іграю (Прык.). He каўбаса ~не пахне (Нрык.). Некуплёнае — не прадасца (М. Л.).
14. Працяжнік ставіцца перад дзеяслоўным выказнікам, які знаходзіцца ў сказе пасля аднародных дзейнікаў, калі паміж гэтымі дзейнікамі і выказнікамі існуе працяглая паўза (у такім разе лагічна выдзяляюцца дзейнікі) ■ Моцны голас Бірга, яго суровае аблічча — пры.мушаюць. слухаць (С.). Рып калёс, і хлебны пах зямлі, і гэты вечар — гавораць мне аб шчасці чалавечым (Панч.). Прыгнаць коней на выган, пад вечар зганяць табун да\ рэчкі, памагаць дзядзьку ўпраўляцца — было маім самым лепшым заняткам (I. Г.).
Заўвага 1. Пры адсутнасці паўзы паміж аднароднымі дзейнікамі і выказнікам працяжнік не ставіцца: Цар, генералы і панства вяльможнае з крыкам і свістам спраўлялі банкеты (Куп.). Верас, шышкі ды мох пляцелі,зпад ног (К).
3 а ў в a г a 2. Калі: выказнік далучаецца да аднародных дзейнікаў пры дапамозе слова такі, то перад гэіым словам заўсёды ставіцца працяжнік: Песні, рамансы, оперы і аперэты — такім з’яўляецца творчы дыяпазон. маладога кампазітара (Зв.).
Але калі дзеяслоўны выказнік знаходзіцца перад аднароднымі дзейнікамі, то пры наяўнасці працяглай паўзы паміж гэтымі дзейнікамі і выказнікам звычайна ставіцца двукроп’е (у такім разе лагічна выдзяляецца выказ
36
нік): У цяньку пад дрэвам сядзелі: Іліко, Вано і стары Тапурыя (С.). Чакаюць вестак: аграном, пілот, вадзіцель за рулём, у белым кіцелі марак, вучоны, школьнік і рыбак (М. Л.). На плошчы размясціліся: школа, сельсавет, пошта, прадуктовы і прамтаварны магазіны, чайная, малочны завод (Зв.).
15. Паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік, калі выказнік выражаны фразеалагічным зваротам або сінтаксічна непадзельным спалучэннем слоў і лагічна выдзяляецца ў сказе: Поле — вокам не абняць (Р.). Возера — рукою падаць (Скр.). Хлопец — так сабе (Лыньк.). Выгляд — нічога асаблівага (У. Кр.). Вуліца — даўжынёю каля вярсты (К. Ч.). Дзядзька — добрай душы чалавек (Кс).