Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
Але калі выказнік у сказе лагічна не выдзяляецца, тады паміж ім і дзейнікам працяжнік не ставіцца: AUхалка цяпер сам не свой (X. Ч.). Дны з мухі слана зробяць (Віт.). Старшыня ў калгасе шырокай натуры чалавек (Чырв. зм.).
16. У тых выпадках, калі выказнік выражаны сінтаксічна непадзельным спалучэннем слоў у форме аднасастаўнага або двухсастаўнага сказа, паміж дзейнікам і выказнікам заўсёды ставіцца працяжнік: Дарога — хоць шаром каці (Бяд.). Надвор’е — хоць з хаты не вылазь (Кс). Хата — толькі ваўкоў ганяць (Прык.). Вуліца — быццам толькі падмялі (Д Ч.). Лугі — нібы хто выгладзіў (Панч.).
11. Прачытайце наступныя сказы і вызначце, чым выражаны дзейнік і выказнік. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах.
1. Жыццё — гэта барацьба (А.). 2. Вялікая справа — умець данесці да народа бальшавіцкую праўду (Шам.). 3. Лагуновіч добры камандзір. (Мел.). 4. Вагон— хата Міколкава (Лыньк.). 5. Гурбы — не ўзабрацца (Шушк.). 6. He воўк работа, як гавораць, і ў лес яна не пабяжыць (Кс). 7. Хлопец — у форме рамесніка, зграбна падпяразаны (I. Г.). 8. А найважнейшая тут мэта — звярнуць з дарогі і да цёткі зайсці на час які кароткі (Дс). 9. Ластаўка — птушка разумная (Б.). 10. Бурбалкі са дна возера — бульбульбуль (Б.). 11. Выканаць план — важнейшая задача, якая стаіць перад намі (Пасл.). 12. Цудоўная рэч жыццё (Шам.). 13. Шаша начная — у дзіўных фарбах (Панч.). 14. Ленін — самы
37
блізкі і самы родны чалавек... (Бял.). 15. У калгасе жыць — шчаслівым быць (Прык.). 16. Айсбергі — гэта алмазы палярнага ззяння (М. Т.). 17. Кніга — верны сябар кожнага школьніка (Чырв. зм.). 18. Важны работнік дзядзька Язэп (Як.). 19. Сябры нашых сяброў — нашы сябры (Б.). 20. Вучыцца ў народа — задача кожнага пісьменніка (К Ч.).
12. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Укажыце магчымыя варыянты іх.
1. Чалавек натура складаная (Гур.). 2. Бацька счэпшчык на станцыі (Лыньк). 3. Дзіўная дзяўчынка маленькая Агатка (Кс). 4. Савецкае краіны мы верныя сыны! (fic). 5. Камуністы гэта Леніна салдаты (К.). 6. Будаўнік у наш час самая паважаная прафесія (Сав.). 7. Сэрца маці не камень (I. Г.). 8. Мікуцічы вялікае сяло на беразе Нёмана (Кс). 9. Ехаць па лесе адна любата (Гам.). 10. Мы камунізма і міру салдаты (Астр.). 11. Павышаць кваліфікацыю асноўны абавязак савецкага вучонага (Зв.). 12. Асаблівы чалавек яго бацька (Гар.). 13. Ты мой госць (Бяд.). 14. Анэля гэта імя дзяўчынкі (Б.). 15. Лес наша багацце (У. Кр.). 16. Цяпер Міхась чырвоны афіцэр (Лыньк.). 17. Абыякавыя адносіны да людзей, да чалавека працы страшэнны эгаізм (П.). 18. Цемра хоць вока выкалі (Пт.). 19. Усё наша жыццё барацьба (Як.). 20. Партыя выпрабаваны ў баях карабель (М. Т.). 21. Азёры вынік дзейнасці ледавіка (В. В.). 22. Мінск адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі
13. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам у наступных сказах.
1. Вясёлыя людзі — снуюць і гамоняць (Кс). 2. У каханні была сарамлівай, у паходах — адважнай была (Пр.). 3. Шапка Юзіка — ссунута на патыліцу (Кр)4. Засталіся аб мінулым — толькі ўспаміны (Бр.). 5. Чалавек малады, а валасы ў яго — сівыя (П.). 6. Сон ахінуў мяне цёмным крылом, а поўдзень далёкі — прысніўся (Гл.). 7. Мне кожны лістапад, шчаслівай песні звон, калгаснай нівы плён, смех радасны дзіцяці — напамінаюць зноў аб славе нашых дзён (Л4. Т.). 8. У хаце іх слухалі: Марылька, Антусь, Няміра (К Ч.). 9. У зямлянцы начштаба сядзелі: сам гаспадар, былы сакратар сель
38
савета Коля Голас, начальнік асобага аддзела капітан Зімін і Адам Бухавец (Б.). 10. Клімат на Беларусі, як вядома, памяркоўны: зіма — не вельмі халодная, лета — не вельмі гарачае; паветра — свежае, у меру вільготнае (В. В.).
14. Параўнайце сказы і адкажыце, чаму ў адных выпадках перад параўналыіымі злучнікамі стаіць працяжнік, а ў другіх выпадках яго няма.
1. Іржышча як рыжы вожык (М. Т.). 2. Марскія хвалі быццам горы (Лупс.). 3. Ласкавае сонца — што дзень ясны (К.). 4. Тут кветка ледзь не кожная — як пляжны парасон (Панч.). 5. Ён мне быў як родны бацька (К. Ч.). 6. Шчокі — як ружы, вусны — як вішні спелыя, вочы —• як васількі (Гур.). 7. Наш калгас — як дружная сям’я (Нар.). 8. Імя тваё — як снег іскрысты на Татрах прамяністыі (М. Т.). 9. Агуркі ляжаць як дырыжаблі, як аэрастаты—■качаны (Панч.). 10. Жыта— як сцяна (Пасл.). 11. Вясенні луг што выстаўка народнага мастацтва (Шам.). 12. Жыццё маё, ты — як цягнік бясконцы (Панч.). 13. Шапка як мае быць (Бяд.). 14. Шчокі— быццам расквечаны макам (Бр.). 15. Раніца як раніца; самы час спаць (Мел.).
15. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выконвалі б роло дзейнікаг Паміж дзейшкам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, пра' цяжнік.
Мінск, вуліца, дом, аўтобус, трактар, вучань, пісьменнік, рабочы, яна, кожны, мы, пяць, гэта, чытаць, вучыцца, стаць касманаўтам, будаваць камунізм.
16. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выкопвалі б ролю выказніка. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, працяжнік.
Вёска, машына, навука, вясёлы, зялёны, наш, першы, дзесяць, падрыхтаваны, жыць, добра, блізка, наша багацце, чарговая задача.
§ 7. ЗНАКІ ПРЫПЫІІКУ ПАМІЖ СІНТАГМАМІ
1. Для дакладнай перадачы сэнсу паведамлення ў сказе ствараюцца слоўныя групы (сінтагмы) ’, паміж
¹ Сінтагма — рытмікаінтанацыйная адзінка мовы, якая вызначаецца адпаведнай структурнай, сэнсавай і інтанацыйнай цэласнасцю. Гэта адзінка істотна адрозніваецца ад адасобленых членаў, якія могуць супадаць з ёй па сваёй структуры.
39
якімі пры наяўпасц' працяглай паўзы і ўзмоцненым лагічным выдзяленні асобных слоў у іх складзе звычайна ставіцца працяжнік: У ружовай постаці — над нівай цвіце зара (Тр.). 3 любой засады— вымчаць коні (Гл.). Начамі чорнымі — упарта за крокам крок цягну паход (М.). Ранняй вясенняй парою — мы сюды заглянулі аднойчы (М. Т.).
3 а ў в а г а. Пры адсутнасці паўзы паміж сінтагмамі працяжнік не ставіцца, бо асобныя словы ў іх складзе лагічна (прытым ўзмоцнена) не выдзяляюцца, напрыклад: Ранняй вясенняй парою мы сюды заглянулі аднойчы.
2. Калі паміж сінтагмамі ў сказе выражаны адносіны неадпаведнасці або адносіны нечаканасці, то на стыку іх заўсёды ставіцца працяжнік: Дарысці з цябе — кот наплакаў (Кс). 3 вялікай хмары — дождж малы (М. Л.). Раптам — пачула трывожнае вуха нечыя'крокі (Гл.). I вось — смяецца сонца (Бял.).
3. Працяжнік можа ставіцца ў адной частцы складанага сказа непасрэдна пасля той сінтагмы, якая супастаўляецца з адпаведнай сінтагмай у другой частцы гэтага сказа: Досвіткам дазналіся, што будзем чакаць тут наступнай ночы, тады рушым далей, а цяпер — мы ўсе ўпокат ляжалі за паўзлеснымі хмызнякамі (К. Ч.). Перад намі разгарнулася мора, за плячыма— сцяною стаялі сосны (I. Г.). 3 трох бакоў быў дубняк і ельнік; з чацвёртага боку — горбілася поле (К. Ч.).
4. Працяжнік можа ставіцца паміж сінтагмамі, калі ў склад адной з іх уваходзіць некалькі аднародных членаў, якія ў аднолькавай ступені звязаны з адным і тым жа словам другой сінтагмы: Мы едзем пад сінім да' хам дарагой Радзімы, па сонечнай Арменіі вясёлай, па вінаграднай Грузіі — дамоў (Панч.). Для мяне, цябе і для такіх — ёсць у нас адзіная айчына (Гл.). Звонам рэчак песенных, бурнаю паводкаю — адышло прадвесенне і вясна кароткая (Гл.).
17. Прачытайце наступныя сказы і адкажыце, чаму ў іх пастаўлены працяжнік.
1. Пад узгорак або ў гразь — конь насілу возьме (Кр) 2. I раптам — вялікая радасць агортвае мяне (Бяд.). 3. За бартом — кудлатых хваль грызня... (Панч.'). 4. Ісці туды — сапраўды не варта (Б.). 5. Тут — грук яму ?конка ў плечы (Кс). 6. I скрозь — тваім чыстым, ня
40
сплямленым словам гамоняць сягоння лясы і дубровы л.). 7. Можа, вы і не ведалі гэтага ўсяго, а для нас яно —нашым маленствам было (Гл.). 8. За пясчанай касон ракі зелянеў луг, а далей — пачынаўся сасновы бор ^°в.). у лесе моцна шастала пад цяжкімі ботамі не зляжалае яшчэ лісце, за лесам — гучна шоргаўся аб абцасы жвірысты пясок на дарозе (К. Ч.). 10. Каля хаты — ляжыць бярвенне, звалены ў адну кучу дошкі (Д. Ч.).
Ноле дагледжана, жывёла дагледжана — услужлівымі рукамі (Бяд.). 12. У дамах калгаснікаў — гарыць электрычнасць, грае музыка (Шах.).
18. У прыведзеных сказах выдзеліце слоўныя групы (сінтагмы) і пастауце, дзе трэба, знакі прыпынку. (сштагмы)
\ НаД пшаніцамі густымі пеніць песня цераз край
2. 11а блізкіх і далёкіх пералесках аб днях шчаслівых песні паплылі (Нях.). 3. Пад нагамі прыемна ^ШЬхЦЬ асенняя ^ава W Г) 4 Над вадой крута ўзнімауся бераг ракі (Зар.). 5. У марозным паветры гучна прагрымела некалькі стрэлаў (М. Л.). 6. На балоце з чХГгя' ЛаЗНЯКІ. шапталі (^С) ⁷ На пашы рыжыя чмялі гаспадарылі між кветак (Панч.). 8. Меў ён выгляд чарнявы тады, а цяпер валасы пасівелі (Д.). '9 У яркім бляску спачывае на ракіце ліст (Кс). 10. На шляху вялікім гэтым нас чакае слава, шчасце, перамога (Гл.). 11. Раптам пасыпаліся буйныя кроплі дажджу (Пасл.). іД^Справа была вёска, злева шырокаю падковай пягнууся панурьі лес (Бяд.). 13. За гарою ціхаціха песіі м™^ЦЬ ⁽К'С> J4 у пачатку мая на далёкай Поўначы растаюць ільды... (Вял.). у
§ 8. 3HAK1 ПРЫПЫНКУ ПРЫ АДНАРОДНЫХ ЧЛЕНАХ СКАЗА ~
а) Аднародныя члены са спалучальнымі злучнікамі
1. Калі спалучальныя злучнікі і, ды звязваюць два аднародныя члены, то паміж гэтымі членамі знакі прыпынку не ставяцца: Дзед і Міколка мнагазначна пераглянуліся (Лыньк.). Радасна і сумна шалясцяць асіны (К ) ”™yxay гул™млі ¹ ^Р^ (Панч.). У чарацяным гушчарьі шчабеча ды. шастае нейкая птушыная дробязь (Б ) Зоожжа было ў гумнах ды ў сціртах (Шам.).
41
Заўвага. Пастаноўка коскі паміж аднародпымі чЛенамі ў сказе абумоўлена наяўнасцю пры іх адасобленых членаў сказа, ^вароткаў, гіабочных і ўстаўных слоў, а таксама даданых частак складанага сказа: Лейтэнант пастаяў якую хвілшу, нешта разбумваючы, і, спяшаючыся, пайшоў да вакзала (Лыньк.). Ляці ж наша песня, і звіні над светам (Куп.). Гукне вясна і, як ветрам, развее горанцду (Бч). Ен прыйдзе, бывала, ды скажа парудругую трапных слоў (К. Ч.). Бацька не ведаў, што яна сёння прыедзе дамоу, і не прыслаў машыны (Чарн.). Ен туліць вочы ў зямлю ды, каб не расплакацца, прыкусвае губы (Гал.).