Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
1. Ты паспаў бы з дарогі, а я... (Б.). 2. Чаму я вас ведаю, а вы мяне... (Б.). 3. Г'лядзі, якая перад намі гарыць і свеціць зорка... (X.). 4. Камуністы!.. Гэты заклік да
22
змагання вымаўляць без хвалявапня не магу... (К.). 5. Даўно мінулі сенакосы... Трава ляжыць ужо ў стагах... (М.). 6. Вывелі сцяжыначкі нас на біты шлях... (К). 7. Няма краю больш на свеце, дзе б жылі шчаслівей дзеці, як у СССР... I растуць яны на славу для савецкае дзяржавы, як дубкі вясной (3.). 8. Пара ўжо нам класціся спаць... (П.). 9. Сям’я... Я абвыкся і не заўважаў, як патрэбна яна чалавеку, які адзінокі, нікчэмны і непатрэбны ён без яе... (Сач.). 10. Ночка ў чорным сарафане робіць свой абход, расчыніўшы аканіцы ясным зорам і зарніцам, люстру ціхіх вод... (Кс). 11. Белыя хмаркі над намі гулялі, беглі ў няведамы край, чыстыя росы, як срэбра, блішчалі, гоманам поўніўся гай... (Кс). 12. Люблю я ўзгоркі, і насыпкурган, і сіняй далечы празрысты тумап... (Кс). 13. Габруся пачынае разбіраць нейкі страх... Ен не можа знайсці сабе месца... Але раптам якаясь невядомая сіла пераносіць яго ў сваю хату... (Ч.). 14. Здаецца ім — сядзяць яны за сталом... Маці радуецца, што прыйшлі... Корміць іх цёплым праснаком... Бацька пазірае на іх добрымі вачыма і лагодна ківае галавой... (Бяд.).
АБАГУЛЬНЯЮЧЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ HA ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У КАНЦЫ СКАЗА
6. Растлума'чце знакі прыпынку, якія стаяць у канцы сказаў.
I. 1. Раздолле ў лузе, эх, раздолле! А колькі смеху, і сваволля, і жартаў, плюскату, штурхання над гэтым Нёманам у купанне!.. I хіба можна ўжо ўстрымацца ў час касьбы не пакупацца? (Кс). 2. Хто не ведае, як пасля доўгай разлукі прыемна сустрэцца з суседзямі. Асабліва, калі яны харошыя і не любяць вельмі часта завітваць у госці (Кул.). 3. За імі ўслед гоніцца завіруха. Вые, злуецца. Немаведама на каго і за што... (Сач.). 4. Спачатку гулялі на вуліцы. Потым нехта прапанаваў схадзіць за пасёлак. Там пачынаўся лес і цёк невялікі ручаёк. Вось дзе была гульня! (Чарн.). 5. Вясна!.. Вясна!.. Удалі над краем зара вяргіняю цвіце (Тр.). 6. Шэпты... Лясныя шэпты! Чаму вас не чутна? (Бяд.). 7. Наляцеў вецер... Закруцілася полымя... Стоўб агню прыгнуўся і магутнай хваляй паслаўся па дахах (С.). 8. А ты ж мне васількоў
23
прынясеш? Прынясі, мамачка! Сіненькіхсіненькіх. I бя> розкі (Кр) 9. Марына заўсёды саромелася назваць сваё роднае сяло. Ну, як гэта выгаварыць перад усімі? Адкуль ты? 3 Пальчыка. Куды ты едзеш? У Пальчык. Сорамна неяк... (I. Г.). 10. Сцяпан блукае навокал цябе і не можа знайсці. Чуе твой стогн, ідзе на яго, але цябе не знаходзіць. Ці вецер тут вінаваты, ці зямля, што разносіць твае стогны адначасна ва ўсе бакі? Мацней адзавіся, Дзям’ян, ты жывы, ты яшчэ будзеш жыць! (П.). 11. Што за гук, што кожны год непакоіць сны, перайшоўшы цераз брод лета і вясны? (К).
II. 1. 3 суседняга гумна чуваць звыклыя гукі: татата! Там ужо дамалочваюць запыленыя, закураныя малацьбіты. 3 ціхім здаволеннем ад зробленай працы паглядаюць яны: ці не ідуць ужо гукаць іх снедаць? (Гар.). 2. Сваё хараство было на лузе. Змерзлае сена адрывалася ад стажка, лажылася ў сані з сухім, ломкім шамаценнем, з сярэдзіны патыхала цеплынёй, густым, казытлівым настоем зляжалай травы, здавалася, было такое смачнае, што і сам быццам з’еў бы!.. (Мел.). 3. Прывітанне, Першамай! 3 пахам ліпкага лісця! Чырвань грае з краю ў край — колер сцяга і жыцця (Вял.). 4. 3пад капыта шугнула ў неба птушка. А, жаўранак!.. Звіні, грымі, малы! (Панч.). 5. Хораша вясной! I дыхаць лягчэй, і на нагах неяк цвярдзей становішся. I цяплей куды робіцца... (Лыньк.). 6. Чым толькі не частавалі госця! I мёдам, і яблыкамі, і гарбузікамі... А на адыходзе бабка насыпала яму гарбузікаў яшчэ і ў кішэню (Віт.). 7. Вокны ў пакоі выходзілі на ўсход. Сонца, падняўшыся над невысокімі домікамі, зазірнула і сюды, разліло сваё святло па карункавых фіранках і сурвэтках, па чыстым абрусе. Андрэй жмурыўся ад сонца, ад утульнасці, якая акружала яго, і сам сабе ўсміхаўся. Як усётакі добра жыць на свеце! (Шах.).
III. Вясна была ўжо ва ўсёй сваёй красе. Андрэю здавалася, што такой вясны яшчэ ні разу не было ў яго жыцці. Навокал столькі ласкавага сонца, празрыстага неба, ветру і адвечнага шуму бору. Якая ж сіла ў шуме баравым! Ці не народная быль векавая гаворыць аб сабе ў гэтым шуме — быль многатанальная і, аднак, адзіная? Яна калыша, супакойвае, навявае песню аб тым, што радасць і гора ходзяць па зямлі сваімі дарогамі і часам сустракаюцца. Тады бор шуміць трывожна, бурна, заракоча магутны з краю ў край. Многа з трэскам упа
24
дзе дрэў пад налётам віхру. А пасля ўсё роўна бор стаіць, магутны, бяскрайні, калыша, навявае песні аб сіле, і радасць квітнее навокал (П. Пестрак).
IV. Уязджаем у лес. Спачатку рэдкія хвойкСголыя бярозы, алешнік. Чым дален у лвс, тым гусцей дрэвы тым вышэй магутныя снегавыя шапкі, што маўчаць, не зварухнуцца, нібы думаюць думу, нібы мараць у халодным сне. Аб чым? Запытай іх, мо даведаешся. Мо аб леце цёплым, аб прамяністым сонцы, аб бярозавым соку вясновым, аб бліскучым дубовым лістку... Маўчаць снегавыя шапкі, пахіліліся галіны пад белым уборам. Унізе змрок і бледныя плямы ад месяца. У іх каламаціцца аснежанае ламаччагаллё, выступаюць пні ў прытульных снегавых ямках.
Добра ў лесе і страшна, прызнацца. Прыгнятае незвычайная цішыня, якая нібы павісла ў паветры, не зварухнецца. Толькі гайданецца часам галіна і пасыплецца з кудлатае хвоі срэбны пух, зацярушыцца ціха, ціха па зялёных іголках. А вуха адразу напружана ловіць гэтыя ледзь чутныя гукі, насцярожваецца, гатова ўцягнуць у сябе ўсю цішыню, каб не прапусціць, не абмінуць аніводнага шораху, ні трэску замёрзлай галінкі (М. Лынькоу).
7. Якія знакі прыпынку трэба паставіць сказаў?
у канцы наступных
I. Каржакаватыя хвоі, чырвонаагнявыя асіны і жоўтыя бярозы, і пад імі шумяць кусты/ Шумяць/ Шумяць/ I ядлоўцам пахне над полем/ Густа паўсхоцзіла жыта і усе таксама смяюцца яму ясныя дні/ Праляцелі ўжо гусі і жураўлі, чорныя дзікія птушкі клююць сакаўную рабіну, і журацца дні над свежай раллёю і над балотнай сухой асакою/
Мы выбіраем^ познюю бульбу/ 3 пахнучых зямной вільгаццю загонаў мне відно, як за шыпшынавымі межамі клапоціцца дзядзька Язэп — нешта там камандуе моцна, а бабы са смехам сыплюць кашамі на воз бульбу (К. Ч.). ?
II. Хмары цярушаць перад вачыма раямі белых сняусцілаюць зямлю пухам крылаў сваіх лебядзіных/ Цепла/ Вочы зліпаюцца і бачаць не цёмную шэрань гасцшца, а асветленае сонцам поле/ У полі так багата святла сонечнага/
25
Сонца, гарачае і ляное, спынілася на паўнебе якраз, дзе самы’глыбокі і чысты блакіт, і кружыцца па ім, гуляе (Гал.).
III. Піліпка раздзьмухвае агонь на жытнішчы, на ўзмежку з самым поплавам/ Зямля тут мяккая, сухая, за гадзіну нагарыць прысак/ На полі да самай сцірты ідуць дзядзькавы пракосы/ Навошта ён накасіў каля узмежку/ Травы тут ніякай, адна салома/ Хіба на подсціл/ Пілшка кладзецца воддаль ад агню і зноў думае/ Ен любіць думаць (I. Н.).
IV. У лясах стаіць вёска/ Куды б ні пайшоў —дубы векавыя, бярозы вецце гушкаюць, арэшнік хмарай сцелецца/ А сярод іх — палянкі, балотцы з чаратамі, верасы ружовым дымам клубяцца/ А які гоман птушыны — з ранняй вясны і да восені/
Недалёка ад вёскі — сенажаць/ Яна ўся ўсыпана народам/ Дрыжыць, пераліваецца празрыстая далячынь/ Звіняць пад граблямі сухія рады/ Сямтам ужо копы падплываюць да распластаных стагоў^на якіх пасталі майстрыстагаправы/ Гоман на зялёнай прасторы і самая вясёлая работа ў вясковага люду (М. Р.).
V. Рыгорка асцярожна абыходзіў купіны, кустьі, вываратні, пятляў паміж імі, да ўсяго прыглядаўся і прыслухоўваўся/ Вось нечыя слядкі дзве лапкі побач і адна наперадзе —абабеглі вакол куста і павялі ў гушчар/ А вось нехта ішоў грузны, паклаўшы ў лесе следглыбокі і роўны, лапа за лапай/ 3 верхавіны высокай яліны ўпала жоўтая шышка, пасыпаўся снег—^можа там скача вавёрка/ Ах, каб убачыць яе/ Недзе ўбаку прарэзліва піснула птушка, ёй адгукнулася другая/ He такі ўжо зімою маўклівы лес, як здаецца, калі да яго падыходзіш з поля/ Еп і зараз жыве сваім жыццём (Хадк.).
VI. Вясна была дружная, цёплая/ Схапіла яна аберуч сонца і рассыпала яго шчодрай рукой па дарогах, па шырокіх лясах і палях, па звілістых рэчках і рэках/ Адшумелі паводкай воды, зямлю абмылі/ Набрыняла яна сокамі пахучымі, захмяліла дрэвы кляновікам ды бярозавікам, упрыгожылася краскамі веснавымі, нясмелымі/ I, здаецца, бялей сталі гнуткія бярозы і яшчэ вьшіэй падаліся стромкія хвойкі і елкі/ Ды пад елкай шарэлі штодня і ніклі апошнія лапікі снегу, і на месцы іх праз леташняе лісце выціналіся першыя парасткі, дьі белыя пралескі на прагалінах убіралі зямлю сонечнай красой вясновай (Лыньк.).
26
8. Вызначце тып сказаў паводле іх будовы, інтанацыі і мэты паведамлення. Спішыце і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў канцы кожнага з іх.
I. 1. Скажы маім братам далёкім, за што ішоў я паміраць (Гл.). 2. Партыя/ Я — адзін з яе радавых (М. Т.). 3. Ты чуеш/ Спорны дождж ідзе (Гр.). 4. Я буду жыць,— бо я мужык (Куп.). 5. Камуністы/ Вымаўляць без хвалявання гэта слова не магу (І\.). 6. Мой родны кут, як ты мнс мілы/ Забыць цябе не маю сілы (Кс). 7. Адпачынак/ Добра было б адпачыць/ Хоць не месяц, а тыдзень/ Але Лукашу не было часу адпачываць (Чарн.). 8. Сяло/ Сяло/ А за сялом прасторы/ А за сялом нітуюцца пуціны і шляхі (Тр.). 9. Яна страціла ў сваім жыцці самае дарагое і адзінае/ I цяпер ужо не мае надзеі знайсці яго другі раз/ Шчасце/ Няўжо ж яно даецца толькі адзін раз. (Чарн.). 10. Улёгся пыл на вуліцы/ Іуман да рэчкі туліцца/ He плач у самоце, дзяргач, на балоце (Вял.). 11. Яркі вясновы дзень/ Слаўна, пагодна/ Сонца плыве па вадзе/ Беляць палотны (М. Л.).
Ле СПЛЬ пРастоР шырокі/ Гудзе аўтазавод/ Вось зноў і зноў мы чуем, быццам будучыні крокі, удары шматпудовых малатоў (Панч.).
II. Ужо трэція пеўні праспявалі на вёсцы/ I які дзіўны, які далёкі і глухі голас іх/ Гэта вясковыя гудкі і сірэны, што з глыбіні вякоў данеслі свой голас аж да гэтага часу і першабытнаю мераю мераюць вясковым людзям час і вяшчаюць аб зменах надвор’я/ Пашумлівае вецер у голым вецці бярозы, у вокны пазірае бясконцая зімняя ноч/ А там, за вёскаю, ляжаць бяскрайнія, амярцвелыя прасторы/ Пракоп бачыць іх у сваіх мыслях, лежачы на палку каля печы/ Дакучлівыя, невясёлыя думкі таўкуцца ў яго галаве, і на сэрцы цяжка/ Ад гэтага ніяк не можа заснуць Пракоп/ Перабірае ў памяці падзеі сённяшняга дня і вечара/ I які гэта доўгі бясконца доўгі дзень (Кс).