Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
II. Мы ганарымся сваімі багатымі калгаснымі палеткамі, абноўленымі вёскамі, сваімі новымі гарадамі, дзе поба'ч з сучаснымі магутнымі заводамі і фабрыкамі шумяць маладыя паркі і скверы, ганарымся сваімі шырокімі вуліцамі і плошчамі, дарогамі і аўтастрадамі пад зялёнымі шатрамі прысад. Савецкі чалавек, будуючы прамысловыя гіганты, ствараючы ракеты для штурму космасу, прабіваючыся глыбока ў зямныя нетры за іх
204
скарбамі, ніколі не крыўдзіць матухныпрыроды, гэтай самай першатворнай і самай вечнай крыніцы эстэтычнага задавальнення. Змяняецца пейзаж нашай краіны, у самыя далёкія куткі прыходзіць індустрыяльнамашынны каларыт, і ў той жа час савецкі чалавек упрыгожвае новы пейзаж новымі малюнкамі, новымі зялёнымі насаджэннямі... 3 гордасцю глядзіш на абноўленую зямлю, і хочацца сказаць: навекі слаўся, мой родны край, слаўся, мая Радзіма, лепей за цябе няма нічога ў свеце! (К. Кірэенка).
III. Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што Алесь захапляўся высокім абрывістым берагам, як раптам дарожка, што белая ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачыма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізнывялізны AbiBan, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Дзенідзе толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай зялёнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, як тыя дзяўчаты ў карагодзе. Зусім на доле дарожку перабягаў невялікі ручай, які цурчэў зпад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаротамі. Вада была такая чыстая, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, што ляжалі на дне ручая, здаваліся белымі каралямі. I хоць Алесю не хацелася піць, ён нахіліўся, і прыемны халадок асвяжыў яго ўсяго. Пасля падняўся, далоняю выцер губы, абтрос з кашулі празрыстыя кропелькі і адчуў, што прасвятлела ў вачах. Нават лягчэй цяпер ступалі ногі... (П. Броўка).
IV. Наперадзе, у лагчыне, святлела рачулка з нізкімі берагамі, парослымі лазняком, з пясчанай выспай і лёгкім драўляным мастком ля павароткі. Па той бок ракі, на ўзгорку, размясцілася досыць вялікая вёска ў некалькі вуліц і завулкаў. Хаты ў ёй былі амаль усе новыя, праўда, далёка не аднолькавыя па памерах і выгляду — і ладныя пяцісценкі, і маленькія катухі, адны крытыя гонтамі, другія — бляхай, трэція — саломай. Пасярод вёскі вылучалася пара будынкаў прастарнейшых за іншыя,— не інакш як школа і, магчыма, калгасная кантора. За вёскай відаць былі пабудовы калгаснага двара і яшчэ далей — асобны пасёлак з падобнымі на вялікія аборы будынкамі, абгароджанымі разам з пляцам між імі дашчаным плотам. Паўз вёску ішоў стары тракт з рэдкімі разложыстымі бярозамі паабапал (Т. Хадкевіч).
V. Ад горада да горада, ад сяла да сяла ўюцца, бя
205
гуць дарогі. Бягуць праз палі і лясы, лугі, балоты. To цяжка, стомлена ўзлазяць на пагоркі, як бы прагнуць паглядзець, што ж там, далей, то весела спадаюць уніз, у лагчыны, нібы хочуць ад некага схавацца. Бітыя, абсаджаныя векавымі бярозамі і ясакарамі, і ледзь прыкметныя ў траве сцяжынкі; дарогі крывыя, з грэблямі на кожным кіламетры і вузенькімі драўлянымі масткамі; дарогі роўныя, як струна, на ўвесь абсяг людскога вока; дарогі кружныя і дарогі прамыя. Хто пратаптаў вас, дарогі, і колькі людзей вас перамерала ўжо сваімі нагамі ўздоўж і ўпоперак, зімою і летам, гразкай вясною і ў дажджлівую восень? (Б. Сачанка).
VI. Канчалася лета, дагараў адзін з апошніх жнівеньскіх дзён. Вялікае барвовае сонца нізка павісла над асмужанымі дубровамі. На скошаных лугах слаўся сіняваты дымок ад далёкага вогнішча. Было ціха і паасенняму празрыста ў чыстым высокім небе. Недзе за гаямі плыла працяжная песня, яна трывожыла сэрца і будзіла сум па далёкім маленстве. У ёй мне чуўся матчын голас і звонкія падгалоскі суседак, хоць іх даўно ўжо няма на свеце. Быў той час, калі хочацца маўчаць, нічога не думаць і, нікуды не спяшаючыся, глядзець удалеч. I ўсе пасажыры, якія былі на параходзе, адразу прыціхлі, задумаліся, зачараваныя цішынёй і хараством, мяккасцю фарбаў жнівеньскага надвячорка і ледзь чутнаю далёкаю песняю. Кожнаму ўспаміналася сваё (С. Грахоўскі).
91. Спішыце сказы, вызначце іх тып і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
I. Стаяла на дзіва прыгожая раніца, якія бываюць у канцы жніўня, калі з поля ўжо звезена ўсё да апошняга снапа, калі грамаздзяцца на лугах парыжэлыя ўжо стагі сена, калі шпакі лятаюць над полем, а якінебудзь тэлефонны дрот ад слупа да слупа ўнізаны так густа ластаўкамі, што аж угінаецца пад імі. Але яны ўжо не шчабечуць так, як вясной, сядзяць маўкліва, спакойна, нібы ціха раяцца між сабой аб хуткай дарозе ў далёкія краі. Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў. Але падымецца сонца вышэй, абсушыць сцюдзёныя росы, аблашчыць цяплом дарогі, палі, і ўжо мала чым розніцца жнівеньскі дзень ад чэрвеньскага. Адно, што спякоты няма, пылу няма, цеплыня пяшчотная, ласкавая (М. Лынькоў).
206
II. За горадам салявыя шахты. Велічныя капры ўзвышаюцца над усім наваколлем, і толькі новая тэлевізійная вышка можа трохі раўняцца з імі. I ад капроў і ад вышкі ноччу ідзе многа святла. Гэтае святло неяк вельмі дзіўна і чароўна перайначвае з маленства знаёмыя палеткі, вёскі, невялікія пасёлкі, якіх тут многа. I часам пачынае знікаць адчуванне, што гэта твае звычныя, родныя мясціны. Можна ўявіць, што нейкім цудам ты апынуўся ў далёкім краі, вельмі прыгожым, але зусім незнаёмым.
I раптам нечаканы подых з палетка. Няхай самы лёгкі, самы няўлоўны, але ён абавязкова прынясе пах нечага роднага, на ўсё жыццё свайго. Няхай гэта водар спелай канюшыны, рамонку, няхай проста ўзаранай зямлі, але ўсё роўна адчуеш сябе дома, на тым месцы, дзе радзіўся, вырас, дзе прайшло ўсёжыццё (А. Кулакоўскі).
III. Хто ідзе ці едзе гэтым шырачэзным шляхам, які сцелецца з поўначы і хутка хаваецца ў серадзіборскіх вуліцах, той не міне, каб не глянуць на хатку ля абочыны ўздоўж шляху, што адным пярэднім акенцам глядзіць на Серадзібор. Другое акно ў падоўжнай сцяне ўглядаецца цераз шлях на сасновы стары лес, які тоўстымі чырвонымі стваламі падступае да сядзіб самога Серадзібора, не сціхаючы густа шуміць нават тады, калі над наваколлем запануе непарушная цішыня. Калі зайсці на падворак, то там убачыш два акенцы, адно з якіх адабрала куханька з печчу. Праз гэтыя акенцы вачам адкрываецца шырокі краявід палёў, акаймаваных лесам, а там, далей, паблісквае — калі сінню, калі залацістым россыпам — серадзіборскае возера. Гэта — хатка маці Платона Грушкі, Аляксандры, якую пасуседску завуць яшчэ Максіміха (П. Пестрак).
IV. Тым часам канчалася лета. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Дзень за днём пусцелі палі. Людзі ўжо збіралі познія пасевы ярыны. Паспявала грэчка. Прасторы зямлі нібы звужаліся ў межах і таілі ў сабе нейкую неакрэсленую і невыказную сумоту. Сціхлі разнастайныя птушыныя песні. Адны толькі дружныя, вясёлыя шпакі, навыводзіўшы дзяцей, зляталіся ў велічэзныя гурты, ляталі над палямі, то збіваючыся ў густыя, чорныя кучы, то рассыпаючыся ў паветры празрыстымі сеткамі. Старыя шпакі, відавочна, практыкавалі маладых у лятанні,
207
каб умацаваць іх крылы перад дарогай у вырай. Тое самае рабілі і буслы. Яны то збіраліся на грудах на лузе ў цэлыя чароды і доўга, павольна пахаджвалі або стаялі нерухома, нібы трымаючы нейкую нараду, то падымаліся высока ў неба і доўгадоўга кружыліся пад аблокамі, выпрабоўваючы сілу сваіх крылаў... Эх, вольныя птушкі, як не пазайздросціць вашым лёгкім і быстрым крылам!.. Канчалася лета, замірала прырода, затухалі яркія агні ясных праменяў сонца. Лёгкаю, цёплаю смугою, нібы сумам, засцілаліся ціхія далечы з іх лясамі і сіняватымі кудзеркамі далёкіх гаёў і пералескаў (Я Колас).
92. Пастаўце знакі прыпынку, якія прапушчаны ў тэксце.
I. Луг пачынаўся за возерам. На поўнач і на поўдзень у шырокай даліне густа стаялі стагі роўныя па форме нізкія і пузатыя высокія і тонкія прыгожыя і нязграбныя дзенідзе крыху схіленыя збочаныя з бярозавымі і дубовымі вопаўзнямі кажуць што стагі ладобны на гаспадароў якія іх кідаюць. Стагі нагадвалі дзіўнае войска рассыпанае на шырокім прасторы. Паміж імі ўзвышаліся старыя дубыасілкі а пад імі тамсям уздоўж крыніцраўчукоў і на пясчаных узгорках раслі лазнякі. У нізінах ярка зелянела атава і буйная раса блішчала пад праменямі сонца зіхацела і пералівалася вясёлкамі (I. Шамякін).
II. Залатая восень тысячамі дарог ступала хоць яшчэ і нясмела на зямлю і афарбоўвала яе далі і прасторы неба ў лагодныя тоны нейкага ціхага роздуму. Тонкая сіняватая смуга поўная цеплыні і ласкі песціла далёкія лясы і купчастыя бярозы што адзінокімі постацямі абступалі старую і цяпер ужо заглухлую дарогу бегучы разам з ёю кудысьці далёка на захад і на ўсход. Праз невялікія адлегласці мяняліся далі то звужаліся сціснутыя лясамі то зноў расступаліся адкрываючы цэлы рад новых малюнкаў. Апошнія бабкі жыта і аўса ўжо звезены з прасторных калгасных палёў. Зноў загулі трактары падгатаўляючы зямлю да прыёму новага насення а месцамі ўжо вялася і самая сяўба (Я. Колас).
III. Зімою Міхась працаваў з бацькам у кузні. ён быў ужо выдатным кавалём і добрым слесарам. За зіму ўдвух з бацькам яны прыводзілі ў парадак увесь калгасны інвентар і вясна ніколі не заставала калгас «Шлях Леніна» непадрыхтаваным. Калі шмат збіралася работы Міхась знімаў з галавы шапку як толькі ён умеў гэта pa
208
біць і гаварыў Ну стары сёння я табе закурыць не дам і браўся за работу. Ды так браўся, што бацьку сапраўды не было калі закурыць. Асабліва любіў Міша коні каваць. Бацька ледзь паспяваў падрыхтоўваць яму падковы. Міша рабіў гэту работу так спрытна і хутка што маці глядзела на яго са страхам. Яна баялася што Міша скалечыць каню нагу. Але гэтага не здаралася (К. Крапіва).
IV. Напорыста інюў параход. Глыбокае Выгожскае возера бязмежна раскінула свае берагі ўкрытыя лесам штабялямі бярвення дрывамі. Ішоў гістарычны сплаў на возеры беламорскі сплаў. Безліч лесу пайшло на расчыстку на высечку бо трэба было падняць возера на некалькі метраў затапіць сотні тысяч гектараў балот і лясоў. I возера паднялося бязмежнае няўёмнае ў глыбіні і шырыні. Вялікія параходы паплылі па ім і не відаць было дна не відаць было раскарчовак вялізных валуноў пагрозлівых падуноў. Усё схавала пад сябе блакітная роўнядзь і толькі параходы чаўны прамазучаныя маторкі важкія плыты бараздзілі гэту роўнядзь трымаючы курс то на Балтыку то на поўнач насустрач Вялікаму Паўночнаму шляху (М. Лынькоў).