• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       II.   1. Унь дзядзька йдзе! гукаюць дзеці (Кс)2. Дзесь пад Вязьмай у бары сказалі тры танкісты Быць
    
    
    194
    
    першымі ў баі, сябры, клянёмся ўрачыста! (Панч.). 3. Хочацца вясны шчыра прызнаўся Юзік Ой як хочацца! (Кул.). 4. Ну, дачушка бацька кажа ў шчаслівы пуць!.. (Панч.). 5. Людское мора кругом задрыжала Няхай жыве Ленін! (Гл.). 6. Настаўнік часта казаў Аляксандру Вырасцеш, навучышся і будзеш аграномам (Гр.). 7. Пятроў і Сяргееў! Вас просяць наверх да старпома! у гурт пасажыраў гукнуў маладзенькі матрос (М. Л.). 8. Таварышы паўтарыў Салавей у Петраградзе ўладу ўзялі рабочыя і сяляне... (Гр.). 9. Нам Ленін ветліва махнуў рукою і прывітаў кароткім, моцным словам Мы заваёў сваіх не аддадзім, ніколі рэвалюцыі не здрадзім! (У. Д.). 10. Лыжнікі зрэдку перакідваліся словам Паглядзі або Паслухай (ЛіМ). 11. Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце дзівіўся Мікола I прылятаюць дакладна ТУДЬО куды трэба (Нов.). 12. Запражыце майго каня загадаў^Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся Калі ласка... (Гр.).
    
        86.    Замяніце ўскосную мову простай і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
        1. Настаўнік сказаў Сцёпку, каб той не пакідаў навукі. 2. Якуб сказаў, што ён ведае месца, дзе ловіцца рыба. 3. Букрэй не паверыў, што дзед Талаш такі дужы. 4. Сёмка пацікавіўся, куды ідзе Рыгор. 5. Мірон Іванав*ч загадаў, каб узмацнілі каравулы. 6. Тапурыя адказаў, што работы ў яго хопіць да самага вечара. 7. Крушынскі цікавіцца, ці ідзе на дварэ дождж. 8. Міколка спытаў у дзеда, калі яны пойдуць на паляванне. 9. Настаўніца спытала ў вучняў, ці выканалі яны дамашняе заданне. 10. Падарожнік спыніўся і запытаў у дзяцей, як называецца іх вёска. 11. Аленка здзівілася, адкуль у Сцёпкі столькі ведаў. 12. Міхалка думаў, што ў лесе ўжо шмат спелых арэхаў. 13. Людзі кажуць, што калі рана ўзарэш, то і ўраджай добры збярэш. 14. Хлопцы папрасілі старога машыніста, каб ён расказаў пра браняпоезд.                                             ...
    
        87.   Прыведзеныя сказы зрабіце простай мовай, прыдумайце да іх словы аўтара і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
    
       1.    Мы змагаемся за мір. 2. Хачу стаць касманаўтам! 3. Настойліва будзем вучыцца. 4. На дварэ была ноч... 5. Хлопцы, пачакайце! Я таксама іду з вамі. 6. 3 Новым годам, таварышы!
    
    
    7*
    
    195
    
    § 23. ЗНЛКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ЦЫТАТАХ
    
    
       1.    Цытаты выдзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і простая мова з двукоссем: П. Глебка з поўнай падставай пісаў: «Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў» (ЛіМ). «Трэба, каб са слоў і дзеянняў чалавека было відаць, які ён»,— гаварыў М. Горкі (Юр.). «Розум чалавечы,—пісаў У. I. Ленін,— адкрыў многа дзівоснага ў прыродзе і адкрые яшчз больш, павялічваючы тым самым уладу над ёй» (Гіст.).
    
       3 а ў в а г а. Калі цытата прыводзіцца не даслоўна, а ўводзячыя яе словы ўжываюцца ў ролі пабочнага або ўстаўнога сказа, тадьі гэта цытата ў двукоссе не бярэцца: Рабочы клас Ро.сіі, пісаў у, I. Ленін, павінен выступіць як перадавы барацьбіт за дэмакратыю, як арганізатар і кіраўнік агульнанароднай барацьбы супроць царызму (Гіст.). Словы, як гаварыў Гарацый, трывалей за бронзу (Юр.).
    
       2.    Калі цытата складаецца з некалькіх абзацаў, то ў двукоссе бярэцца не кожны абзац, а ўся цытата:
       «Капітал ёсць сіла міжнародная,— пісаў У. I. Ленін.— каб яе перамагчы, патрэбен міжнародны. саюз рабочых, міжнароднае брацтва іх.
       Мы — праціўнікі нацыянальнай варожасці, нацыянальнай розні, нацыянальнай адасобленасці. Мы. міжнароднікі, інтэрнацыяналісты» (Гіст.).
       3.    Калі цытата прыводзіцца ў скарочаным выглядзе, то на месцы скарачэння заўсёды ставіцца шматкроп е. Пры скарачэнні пачатку цытаты, якая знаходзіцца за ўводзячымі словамі, пасля адкрываючага двукосся ставіцца шматкроп’е, а сама цытата пачынаецца з малон літары: Нвўзабаве пасля перамогі 1\астрычніцкай рэвалюцыі У. I. Ленін гаварыў: «...пачынаючы сацыялістычныя пераўтварэнні, мы павінны. ясна паставіць перад сабой мэту, да якой гэтыя пераўтварэнні, у канчатковым выніку, накіраваны, іменна мэту стварэння. камуністычнага грамадства» (Весці). Параўн.: В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам: «...слова,— пісаў ён,— покрыва, адзенне, форма, адлюстраванне думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова» (Юр.). о „
       Калі ж уводзячыя словы знаходзяцца ў канцы або ў сярэдзіне такой цытаты, то пасля адкрываючага двукосся ставіцца шматкроп’е, а сама цытата пачынаецца з вялікай літары: «...Даііце нам арганізацыю рэвалюцыяне
    
    
    196
    
    
    pay — i мы перавернем Расію!» — абвясціў У. I. Ленін (Гіст.). «...Наша непахісная рашымасць,— пісаў У. I. Ленін,— дабіцца ў чым бы там ні стала таго, каб Русь перастала быць убогай і бяссільнай, каб яна стала ў поўным сэнсе слова магутнай і багатай» (Весці).
       4.   Калі цытата або яе часткі арганічна ўваходзяць у склад сказа, то яны бяруцца ў двукоссе і пачынаюцца з малой літары. Шматкроп’е на месцы пачатковага скарачэння, а таксама двукроп’е пасля ўводзячых слоў у такіх выпадках не ставяцца: Яяка Купала клікаў народ да змагання за чалавечыя правы — «людзьмі звацца» і ісці «да сонца і да зор» (К. Ч.). Якуб Колас справядліва ўказваў, што «роднае слова — гэта перйіая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет» (ЛіМ).
       5.   Калі ўводзячыя словы размешчаны перад цытатай або ў сярэдзіне яе, а скарачэнне знаходзіцца ў канцы цытаты, то пасля закрываючага двукосся (са шматкроп’ем перад ім):
       ставіцца кропка, калі цытата не з’яўляецца самастойным апавядальным сказам: М. I. Калінін у свой час падкрэсліваў, што народ аберагае, «захоўвае і нясе, шліфуючы на працягу многіх дзесяцігоддзяў, толькі самае каштоўнае, самае геніяльнае...». (Звязда);
       не ставіцца кропка, калі цытата з’яўляецца самастойным апавядальным сказам: «Сапраўднае хараство мовы, ійто дзейнічае як сіла,— пісаў Горкі,— ствараецца дакладнасцю, яснасцю, гучнасцю слоў, якія афармляюць карціны, характары, ідэі кніг...» (К. Крапіва).
       6.   Калі ўводзячыя словы знаходзяцца ў пачатку або ў сярэдзіне цытаты, а сама цытата мае пытальную або клічную інтанацыю, то пасля закрываючага двукосся (з пытальнікам ці клічнікам перад ім) заўсёды ставіцца кропка: У заключным слове на III Усерасійскім з’ездзе Саветаў У. I. Ленін гаварыў, што «цяпер жа ўсе цуды тэхнікі, усе заваёвы культуры стануць агульнанародным здабыткам, і ад гэтага часу ніколі розум і геній чалавека не будуць ператвораны ў сродкі насілля, у сродкі эксплуатацыі. Мы гэта ведаем,— і хіба ў імя гэтай найвялікшай гістарычнай задачы не варта працаваць, не варта аддаць усіх сіл?». (Звязда.)
       Рабочы клас заклікан быў выступіць «на чале ўсяго народа і ў асаблівасці сялянства — за поўную свабоду, за паслядоўны дэмакратычны пераварот, за рэспубліку!
    
    197
    
    На чале ўсіх працоўных і эксплуатуемых — за сацыялізм!». (Гісторыя КПСС).
       Калі ж уводзячыя словы знаходзяцца ў канцы цытаты, то яна афармляецца як простая мова з двукоссем: «Есць такая партыя!» — заявіў У. I. Ленін (Весці).
    
       88.    Параўнайце наступныя сказы і адкажыце, чым адрозніваюцца цытаты ад простай мовы. Выпішыце асобна сказы з цытатамі і растлумачце ў іх знакі прыпынку.
    
       1.    «Імперыялізм ёсць пярэдадзень сацыяльнай рэвалюцыі пралетарыяту» — так характарызаваў У. I. Ленін апошнюю стадыю капіталізму (Гіст.). 2. «Я ў свеце баец»— так гаварыў пра сябе Бялінскі (Кс). 3. «Цудоўны чалавек!» — гавораць пра старшыню калгаснікі (Шам.). 4. «Мы не фармалісты,— гаварыў Аляксандр Фадзееў,— але мы за прыгожую форму» (Кс). 5. «Дыктатура пралетарыяту,— пісаў У. I. Ленін,— неабходна для звяржэння буржуазіі і адбіцця яе контррэвалюцыйных спроб» (Гіст.). 6. «Цяжка ўявіць сабе вобраз бацькаўшчыны без характэрных пейзажаў роднага краю»,— піша В. Вольскі (Я М.). 7. «Па нашай зямлі,— піша К. Чорны, прыгадваючы мінулыя гады,— бесперапынна разыходзіўся гул і грукат ад хады войск» (Кудр.)8. «Гасне цемры панаванне, шчасцем поўніцца душа» — гучыць музыка паэзіі П. Труса (К. Ч.). 9. «Пісьменнік вялікай душы» — кажуць пра Кузьму Чорнага людзі, якія добра ведаюць яго творы (Кр.). Ю. Мы жывём у краіне, дзе слова чалавек «гучыць горда» (Кс). 11. Хутка ўжо ўсе ведалі, што ў вёску «прыедуць казакі» (Гал.). 12. Ленін падкрэсліваў, што Талстой «здолеў з надзвычайнай сілай перадаць настрой шырокіх мас, прыгнечаных сучасным парадкам, абмаляваць іх становішча, выказаць іх стыхійнае пачуццё пратэсту і абурэння» (Кс). 13. «Жанравая разнастайнасць,— гаворыць I. Бехер,— ёсць вынік шырокага размаху паэтычных пошукаў» (ЛіМ).
    
    § 24. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СПАСЫЛКАХ
    
    
       1.    Спасылка, у якой указваецца прозвішча аўтара, звычайна размяшчаецца пасля цытаты і бярэцца ў дужкі. Пасля дужак заўсёды ставіцца кропка, а перад імі — той знак прыпынку, якім заканчваецца цытата (акрамя кропкі): Беларуская восень пахне хвояй і ціійынёй
    
    
    198
    
    (К. Чорны). Хіба ж выкажаш у словах усе шляхі да перамог?! (П. Глебка). Будзем змагацца за ідэйную і мастацкую сталасць нашых твораў! (К. Крапіва).
    
        Заўвагі: 1. Калі цытата прыводзіцца ў вершаванай форме, то спасылка размяшчаецца пад цытатай і ў дужкі не бярэцца. Пасля спасылкі кропка не ставіцца, а ў канцы цытаты ўжываецца знак прыпынку, які патрабуецца будовай і інтанацыяй гэтай цытаты:
                       Шумяць пановаму дубровы, На край свой люба мне зірнуць.... Цябе, зямля, у адзенні новым Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць.
    Я. Колас
       2.     Спасылка размяшчаецца пад цытатай і не бярэцца ў дужкі, калі гэта цытата ўжываецца ў якасці эпіграфа:
               Літаратура — гэта майстэрства пластычнага адлюстравання пры дапамозе слова.
    М. Горкі
        Прозвішча аўтара (у прыватнасці пасля ілюстрацыйнага матэрыялу ў граматыках) можа ставіцца ў скарочаным выглядзе: Шчырыя сэрцы, Радзіме адданыя, смелым палаюць агнём (A. В.). Будзем цвёрда і чуйна стаяць на варце міру! (Кс).
       2.     Спасылка, у якой указваецца прозвішча аўтара і назва твора, звычайна размяшчаецца пасля цытаты і бярэцца ў дужкі. Пасля дужак заўсёды ставіцца кропка, а перад імі— той знак прыпынку, якім заканчваецца цытата (акрамя кропкі). Паміж асобнымі часткамі спасылкі (прозвішчам аўтара і назвай твора) ставіцца кропка: Мова з’яўляецца вялікім здабыткам народа (К. Крапіва. Аб некаторых пытаннях беларускай мовы). Беларусь першая пры.няла на сябе ўдар закаванага ў жалеза нямецкага цемрашала (К. Чорны. Дзень добры, беларуская зямля!). Мы за прагрэс душой і сэрцам... (П. Панчанка. Нам грозяць...).