• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
       Заўвагі: 1. Паміж злучальным і падпарадкавальным злучнікамі коска не ставіцца, калі даданая частка мае злучальны характар, а яе пропуск парушае сэнс усяго складанага сказа: Цёмнсія ноч азарнула лес, але калі прыслухацца, то і ў гэтай цемнаце пульсуе жыццё (Бяд.).
       2.    Паміж злучальным і падпарадкавальным злучнікамі ставіцца коска, калі даданая частка мае далучальны характар, а яе пропуск не парушае сэнсу ўсяго складанага сказа: Прсіз пяць хвілін камандзір загадаў ісці далей, і, пакуль сонца апусцілася да захаду, рота прайшла яшчэ пятнаццаць кіламетраў гасцінцам (А. Ч).
    
       2.    Калі асобныя часткі складаных сказаў камбінаванай будовы звязваюцца ў блізкія па сэнсу групы, то паміж гэтымі групамі ставіцца коска, кропка з коскай (пры працяглай паўзе) або коска і працяжнік (пры супастаўлвнні): На дварэ цёплй — дзеці гуляюць каля хаты, а стане халадней — яны ідуць у хату (Бяд.). Напэўна б выйшаў сказ тут цэлы., калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку; але Міхалу непрыемна, бо й тут пан лаяўся дарэмна, а ён стаяў, свяціў вачамі перад людзьмі і леснікамі (Кс). He шумелі палеткі жытамі, не шуршэла трава пад нагой,—крумкачы кружынялі над намі і зямля застагнала журбой (М.). Разгромленыя, змятыя часці варожага войска ўжо не думалі, каб запыніць напор насядаўшых палкоў Чырвонай Арміі, яньі думалі толькі аб тым, каб вырвацца са сціскаўшых іх кляшчоў і адступіць за Прыпяць (Кс).
    
    
    175
    
       3.    Калі пераход ад адной групы частак да другой характарызуецца рэзкай зменай інтанацыі, то паміж гэтымі групамі камбінаванага сказа (перыяду) ставіцца працяжнік, а пры больш працяглай паўзе, развітасці і аслабленай сувязі — коска і працяжнік: Ці буду я ў шчасці, ці буду я ў смутку, ці буду ў вялікай бядзе — цябе на часінку, цябе на мінутку нідзе не забуду, нідзе (Бял.). Дзе ляжалі дзірванамі панскія абійары, дзе казённыя вякамі пусцелі гушчары, дзе была адна пустэча — елкі ды бярозкі,— поле будзе, пушча згіне, стануць хаты, вёскі (Куп.).
       4.    Першая частка камбінаванага сказа аддзяляецца: двукроп’ем, калі наступныя часткі ўказваюць на прычыну або раскрываюць яе змест: Работа спачатку не ладзілася: то перайікаджала надвор’е, то не хапала патрэбнага матэрыялу (У. Кр.). Зусім неспадзявана Міхалка ўбачыў цікавы малюнак: ці то кружыліся на гарызонце маленькія мошачкі, ці то проста дрыжэла паветра, напоенае густымі пахамі лесу (Бяд.);
        працяжнікам, калі наступныя часткі дапаўняюць або развіваюць яе змест: He пазнаць — не то вецер надрываецца, не то дзесьці далёка шуміць машына (Гар.). Рыгору невядома — ці паедзе ён заўтра ў вёску, ці прыйдзецца затрымацца ў горадзе (Ц. Г.).
    
       74.   Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж асобнымі часткамі складаных сказаў камбінаванай будовы.
    
       I.    1. Часам крылы ветрака круціліся, і мне здавалася, што ён махае рукамі, нібы некага кліча (Б.). 2. У хвойніку было ціха, толькі час ад часу крыкне варона, шарахнецца заяц (Бяд.). 3. Ужо ўзышоўшы на двор.Драздовіч заўважыў, што перамяніўся напрамак ветру, значыць, не мінуць навальніцы (Бур.). 4. Ен невысок, не надта ёмак, ды карчавіты і няўломак, а волас мае цёмнарусы, і зухаўскія яго вусы ў меру доўгі, густаваты, угору чуць канцы падняты; а вочы шэры, невялічкі, глядзяць прыветна, як сунічкі, але раптоўна і адразу не расчытаеш іх выразу: то смех, то хітрасць з іх бліскае, то дабрата, але якая! (Кс). 5. Цяпер зноў чуваць, як чахкае сякера: дзядзька цярэбіць на зваленым дрэве галлё... (Б.). 6. А ноч ціхутка: у багне цёмнай пустэлі страшнай і бязмоўнай гараць дрыготна, ззяюць зоркі, як найдарожшыя пацёркі, то паасобку, то гурткамі, то брыльянцістымі радкамі; а іх пучочкізлатаблёскі наў
    
    
    176
    
    кола кідаюць пялёсткі,— яны гараць, жывуць і граюць, бы вочкі там чыесь міргаюць; ды зрэдку ў небе дзесь далёка над лесам тым у момант вока мігнецца стужка агнявая —то знічка згасне залатая (Кс). 7. Падоўгу раніца ў туманах сонца носіць, антонаўкаю грукаюць сады, ідуць са свежым збожжам паязды, а павуцінне ўслед, як быццам толькі з кросен,— так неўзаметку падступае восень (М. Л.).
       II.    1. Кожны дзень, як толькі раніца настане, гудок далёка прагудзе і патане ў начным тумане; як спяць яшчэ глыбокім сном гаі і цёмныя даліны,— устае заспаная дзяўчына і ціха стукае ў акно... (Тр.). 2. Калі ж ты быў чысты заўсёды душою, не ведаў злачынства, ні цёмных дарог, калі ты сагнуўся пад цяжкай бядою ці ў бойцы знясілеў, ад мук занямог,— ідзі і напіся з крыніцы гаючай, да роднай зямелькі прынікні на міг, ты голас пачуеш, жывы і пявучы, і сэрцам зачэрпнеш там сіл маладых (М.). 3. Адкрытыя, прыязныя ўсмешкі простых людзей, якія сустрэлі нашу дэлегацыю за Бугам; залатая, спакойная восень абапал стрункай асфальтавай паласы; аратыя, што раскашаліся няспешнай працай пад сонейкам позняй восені; дзецішкольнікі і малышы, якія на фоне багатай руні, на вуліцах вёсак і гарадоў гулліва махалі ручкамі і смяяліся,— ужо ўсё гэта было пачаткам той хвалюючай песні, якую нам давялося неўзабаве спяваць... (Б.). 4. Калі ты бачыш на шляхах вазы са збожжам у мяхах, двухсотпудовым, залатым; чытаеш рапартаў радкі, што будуць жыць і жыць вякі,— скажы: 'хвала і слава тым, хто слова даў, калі араў, начэй нямала не даспаў, раллі тугія камякі зрабіў рукой мякчэй мукі (Панч.).
    
        75.   Вызначце тып асобных частак у складаных сказах камбінаванай будовы і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
        1. Люблю той лес што над табою высока ўзняў свае камлі яго ж карэнні над вадою нібы вянок табе сплялі... (Кс). 2. Іллюк углядаўся ў прадаўгаваты бялёсы твар Шведа і ў сэрцы ўзнікала глыбокая прыязнасць да яго чалавек гаварыў пра агульныя справы так быццам у іх заключалася ўсё яго жыццё (Хадк.). 3. Ярка ўспыхнулі вочы дзяўчыны нібы суровая сінь расплылася ў нежнай цеплыні і ў гэтай цёплай сіні раптам замільгалі смяшлівыя іскры (Лыньк.). 4. Сцёпка ведае як называецца станцыя але яму трэба разгаварыцца з хлапчукамі каб да
    
    177
    
    знацца таго што цікавіла яго цяпер (Кс). 5. Васіль апрануты ва ўсё тое ў чым прыехаў з Валгаграда на ім добрыя суконныя майткі боты яшчэ зусім новыя і лёгкая сцёганая куртка (Кул.). 6. Над ракой дзе каліна сенажаць церабілі ў сяле дзе хлапчына ў паход затрубілі (Куп.). 7. Ужо пара мне дадому збірацца вечар позні а час не стаіць (Бч). 8. Высокія хвалі білі ў бераг усё часцей і часцей па ўсяму відаць было што хутка пачнецца шторм (Кул.). 9. Там дзе праходзіць дарога скрыпяць калёсы чуваць людскія галасы (К. Ч.). 10. Ужо хата новая гатова прыбраны трэскі ўжо і дровы над белым дахам, як карона, красуе комінак чырвоны прыветна вокны пазіраюць бы вас у госці запрашаюць ну добры выгляд хата мае... (Кс).
    
    АБАГУЛЬНЯЮЧЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ HA ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
    
        76.   Выпішыце складаныя сказы і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж іх часткамі.
       I.   Увесь вопыт класавай барацьбы вучыць, што рэвалюцыя толькі тады чагосьці варта, калі яна ўмее сябе абараніць. Вялікі Кастрычнік паказаў, наколькі важная гэта ісціна для сацыялістычнай рэвалюцыі, супраць якой апалчаюцца ўсе сілы старога свету. У грозныя дні, калі на маладую Савецкую рэспубліку наваліліся полчышчы контррэвалюцыі і інтэрвентаў, у абстаноўцы блакады, сабатажу, кулацкіх мяцяжоў рэвалюцыйная Расія трымала свой самы адказны экзамен. I яна вытрымала яго, адстаяўшы сваё права на жыццё. Вытрымала таму, што рэвалюцыйныя рабочыя і сяляне на палях грамадзянскай вайны, у харчатрадах, на працоўным фронце змагаліся за блізкую, родную ім справу, ад якой залежалі іх уласны лёс, іх свабода, іх будучыня (Звязда).
       II.   Ленінскі зорны сцяг Кастрычніка апраменьвае будзень і свята ўсіх савецкіх народаў, з яднаных у адзіную сацыялістычную сям’ю. Іх братэрская дружба не нейкае сімвалічнае 'ўяўленне, яна праяўляецца ў штодзённым нашым жыцці ўсюды, дзе людзі ствараюць для грамадства матэрыяльныя і духоўныя даброты. У гэтым зноў і зноў пераконваешся, ездзячы па краіне. Я быу за Палярным кругам —там на вечнай мерзлаце прадстаўнікі розных нацый будуюць гарады і плавяць метал.
    
    
    178
    
    Ездзіу па Туве — і там адчуваў, як дружба народаўбратоу дапамагае аратам (жывёлаводам —Л. Б.) пераўтвараць свой край. Падарожнічаў па Таджыкістану,— і на яго зямлі бачыў плён еднасці братняй: таджыкі сумесна з рускімі, украінцамі, беларусамі ўзводзяць на Вахшы гіганцкую электрастанцыю, якая будзе энергетычным сэрцам усіх нашых сярэднеазіяцкіх рэспублік. Недзе на сібірскай зямлі я запісаў у блакнот: за паўвека ў нас вырасла болей за 400 новых гарадоў і большасць з іх — на былых ускраіяах царскан імперыі. Гэта яшчэ адно сведчанне правільнасці нацыянальнай палітыкі партыі Леніна (М. Калачынскі).
       III.   Партыя абудзіла ў народных масах усведамленне іх уласнай сілы, упэўненасць у магчымасці пабудаваць новы, лепшы свет на зямлі. Сёння мы можам з гордасцю сказаць, што справа, за якую змагалася Камуністычная партыя, справа рабочага класа — стала справай усяго народа. Савецкі народ аказаў нашай партыі высокае давер’е як кіруючай партыі першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы. Наша партыя даражыць гэтым давер’ем. У яе няма іншых інтарэсаў, акрамя інтарэсаў народа. Савецкія людзі могуць быць упэўнены, што камуністы заўсёды будуць у авангардзе ўсенароднай барацьбы за нашу вялікую справу. Узброеная перадавой тэорыяй і багацейшым палітычным вопытам, партыя пракладвае правільны курс, які вядзе да перамогі камунізма (Звязда).
       IV.    Калі акінуць зрокам і мінулае і сучаснае жыццё беларускага народа, мы ўбачым, які шлях прайшоў ён за 60 год: ад дымнай лучыны — да лямпачкі Ільіча, ад сах*~Да. трактара і камбайна, ад непісьменных крыжыкаУ’ якімі распісваўся,— да ўсеагульнай асветы і перадавой навукі, ад сумных і гаротных песняў —да велічных сімфоній, музыкі рэвалюцыі, паэм і гімнаў, услаўляючых жыццё, ад трывогі за заўтрашні дзень — да ўпэўненасці ў сваёй яшчэ больш светлай будучыні, ад бяспраўя і ўніжэння да сваёй дзяржаўнасці і славы. Беларускі народ добра ведае, што ўсё гэта здабыў ён дзякуючы нашай Ленінскай партыі, дзякуючы сваёй роднай Савецкай уладзе (М. Танк).
       V.    Калі глянеш на геаграфічную карту нашай Радзімы, Беларусь уяўляецца зеленаватажоўтым кляновым лістом з прожылкамі рэк, дарог, сталёвых магістралей, з кропкамі гарадоў. Сярод іншых рэспублік яна займ’ае шостае месца па тэрыторыі, пятае —па колькасці на