Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
3. Калі даданая далучальная частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай, то пры звычайнай інтанацыі яна выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Надвор’е, як. і трэба было чакаць, змянілася (Лыньк.). Для пермскага перыяду, калі я не памыляюся, характэрны амфібіі... (Кр.). Свае рыдлёўкі, каб не збіць руку, мы аправілі на гладкія дзяржальны (М. Л.).
Але калі даданая частка вызначаецца ўзмоцненай інтанацыяй і суправаджаецца дадатковым адценнем устаўкі, тады яна выдзяляецца працяжнікамі: Піліпчык абяцаў яйічэ паказаць яму — калі адыдуць немцы далей — рэшткі спаленых ім машын (Лыньк.). На стромкім беразе ракі ■— дзе гліна і пясок — капалі ямкі пад сад калгасны (Лыньк.).
р) Складаназалежныя сказы з некалькімі галоўнымі часткамі
1. Калі ў складаназалежным сказе ёсць некалькі галоўных частак, якім падпарадкавана адна даданая, то
155
ўсе яны звычайна аддзяляюцца коскай: Калі апускаецца над ракою глухая палеская ноч, тады памалу заціхае горад Пінск, маўклівымі робяцца вуліцы і перавулкі, a рэдкія крокі прахожых рэхам аддаюцца ў каменных сценах (Лыньк.). Далі браты дабеглі да Сцёпкі, то яны моцна затаміліся ад ійпаркага бегу, але твары іх былі вясёлыя (Кс). Я слаўлю гэту ўрачыстасць, я слаўлю радасныя дні, калі ў праменях залацістых над краем вольным і квяцістым гараць святочныя агні (Гл.).
3 а ў в а г а. Калі галоўныя часткі звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ці, або, коска паміж гэтымі часткамі не ставіцца: Ук толькі на зямлю апускаецца ноч, у дамах калгаснікаў ярка гарыць электрычнасць і гаворыць радыё (Кс). Калі наступае глыбокая восень, над зямлёй нізка сцелецца туман або імжыць дробны дождж (К. Ч.).
2. Калі даданая частка складаназалежнага сказа выдзяляецца лагічна, то паміж ёй і галоўнымі часткамі ставіцца працяжнік: Дзе зусім нядаўна шумеў лес — вырас новы завод, пабудаваны прыгожыя жылыя дамы, праложаны шырокія вуліцы (Дул.). Дзе было балота — ніва каласіцца, калышацца морам жыта і пшаніца (Р.)Хоць на дзераве зжоўкла ўся ліства — вясна вернецца, адрасце трава (Кс).
Пры ўзмоцненым лагічным выдзяленні і больш працяглай паўзе замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Калі шэсць дзесяткаў грукне працавітых слаўных год,— ныюць ногі, ныюць рукі ад асенніх непагод (Панч.). У моры згінуць груды хмар, прарве імглу суровы зрок,— каб стаў усёй зямлі ўладар і твой і мой чарговы крок (X.).
3. Паміж двума падпарадкавальнымі злучнікамі або злучальнымі словамі, якія стаяць паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа, коска не ставіцца: Кніга і толькі кніга змусіла Сцёпку на вуліцу выскачыць, бо каб Аленка ішла без кнігі, то ён ані зварухнуўся б (Кс). Старшыня спадзяваўся, што калі не будзе дажджу, то калгас датэрмінова закончыць уборку збожжа (У. Кр.). Сымонка ў захапленні ловіць звону галасы, бо як толькі звон зазвоніць і завойкае ўвышы,—• адгукнуцца, загамоняць струны ўсе яго душы (Кс).
Але калі даданая частка мае далучальны ці ўстаўны характар, а яе пропуск не парушае сэнсу ўсяго сказа, то паміж падпарадкавальнымі злучнікамі або злучальнымі словамі ставіцца коска: Яны ідуць да Крушын
156
скага, каб, калі будзе яго згода, адразу прыступаць да справы (Бяд.). Чалавек пазіраў туды, дзе, калі гаварыць праўду, ён пражыў добрую палову свайго жыцця (К. Ч.).
с) Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі
1. Калі кожная з даданых (сузалежных) частак у аднолькавай ступені адносіцца да галоўнай часткі складаназалежнага сказа, то ўсе яны аддзяляюцца коскай: Будуць помніцца заўсёды гэтыя дзянькі, як грымелі танкі ў полі, як ішлі палкі (Бр.). He згасала ніколі, надзея, што і асенняя ноч развіднее, зоймецца ўдосвітку дзень залаты (Гл.). He, няма другой такой краіны, дзе б шырэй пралеглі пуцявіны, дзе б так ветла далі вабілі, ласкалі! (К.с).
_ 3 а ў в а г а. Калі даданыя часткі звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ці, або, то паміж гэтымі часткамі коска не ставіцца: Як толькі змаўкаюць за. брамай зудкі і ночка маўчыць за акном, я зноўку выходжу глядзець на блакіт, на зоры далёкія зноў (К.). Я люблю пазіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы або рассйілаюцца бясконцыя зялёныя лугі (Кс).
2. Калі даданыя часткі складаназалежнага сказа маюць надзвычай развітую будову (іншы раз са сваімі знакамі прыпынку), то паміж імі ставіцца кропка з kocl кай: Я не знаю месяца больш за май шчаслівага, калі нушчы цешацца з гоману шумлівага; калі вербы ніцыя рвуЦЦа ўвысь галінамі; калі скрозь пшаніцаю пахне над далінамі... (Гл.).
Апрача таго, кропка з коскай ставіцца паміж асобнымі групамі даданых частак, якія слаба звязаны па сэнсу: Многа слаўненькіх куточкаў ёсць у нашым краі, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаі рой журботных дум пакінеш; дзе няма трывогі, дзе душою адпачынеш, змучаны з дарогі; дзе прыемны ветрык млее, збажыну калыша; дзе пакоемзгодай вее, дзе ўсё шчасцем дыша (Кс).
3. Даданыя часткі, якія размешчаны перад галоўнай часткай і суправаджаюцца ўзмоцненай інтанацыяй, могуць аддзяляцца пры дапамозе працяжніка: Як драмалі палі, засынаў небасвод — я спаткаўся з чароўнай дзяўчынаю (Тр.). Дзе нага не ступала і дзёран буяў — каласіцца йіырокая ніва (Хв.).
157
Пры больш працяглай паўзе, развітасці аб’яднаных частак і аслабленай сувязі паміж імі замест працяжніка можа ставіцца коска з працяжнікам: Дзе раслі ў пустэлях травы, слаўся дзікі мох,— там расце ў вялікіх справах радасць перамог! (К). Калі над гаем у апошняй песні вершалін краса вяргіняй адцвітае ды смутак сочыцца ўдалі; калі лісцё пасцеле долу ўзор марознага акна,— тады ў раздум’і невясёлым гайдала голлямі сасна (Тр.).
4. Калі даданыя часткі складаназалежнага сказа знаходзяцца ў сярэдзіне галоўнай, то яны выдзяляюцца коскамі з абодвух бакоў: Пад вечар, калі было ціха і барвовае сонца драмала над курганамі, у канцы сяла пачулася песня (Нях.). Там, дзе раней ляжалі хмызнякі або жаўцеў голы пясок, раслі стройнымі радамі маладыя сасонкі (Чарн.).
Пасля даданых частак для іх выразнага адмежавання, апрача коскі, можа ставіцца працяжнік: Там, дзе сосны гурбою заглядаюцца ў высі, дзе чароты. сцяной над вадою ўзняліся, дзе арэшнік развесіў гронкі вочакарэхаў,— заблудзілася ў лесе зялёнае рэха (Кір.). Між натоўпу гор белагаловых, дзе застыла чорная рака, дзе хадзілі часам звераловы на пясца, агнёўку, каланка, дзе стаяў кедрач, марозам скуты, дзе туманам слалася імгла, дзе калісь пракладвалі якуты шлях далёкі на Андыгалах,— там, прабіўшы трэшчыну ў граніце, у грудзях замшалае скалы пацякла гарачая крыніца, нібы кроў параненай зямлі (А. Зв.).
5. Калі даданыя часткі складаназалежнага сказа знаходзяцца ў паслядоунай залежнасці, яны аддзяляюцца ад галоўнай часткі і адна ад другой коскай: Яшчэ з вечара вецер нагнаў чароды хмурынак, якія так. і застылі на месцы, калі вецер супакоіўся (Як.). На іх запытанне, куды ідзе дзед, ён адказаў, што ідзе па дровы (Кс). Плыла, цалавалася хмара з зямлёй, аж жнеі сярпы пакідалі, бо ўгледзелі ўжо, як узбягаюць па ёй маланкі на жытнія далі (К.).
6. Калі адна або некалькі даданых частак складаназалежнага сказа суправаджаюцца аслабленай інтанацыяй і набываюць значэнне ўстаўкі, то яны выдзяляюцца коскай і працяжнікам: 1 толькі пасля, калі чорная сінь, і гром, і маланкі спаўзлі за адхоны, мы чулі выразна, што блізка зусім храпуць неспакойна і цокаюць коні (Гл.). У той час, калі Сцёпка думаў над пытаннем,
158
ці дома была Аленка, ці проста не хацела з ім пабачыцца,— бо быў такі момант, калі яму здалося, што яна быццам бы стаяла ў хаце каля акна,— Аленка ламала галаву, думаючы над тым, чаго Сцёпка каля іх хаты вандраваў (Кс).
7. Калі даданыя часткі з паслядоўнай залежнасцю з’яўляюцца развітымі (іншы раз са сваімі знакамі прыпынку), то пры працяглай паўзе паміж імі ставіцца кропка з коскай: Ніхто не знаў тых струнаў, патайных ніцей душы, што злучаюць гук. пярунаў з немым голасам цішы; бо і ў той ціійы зацятай ёсць і голас, і свой твар, разнастайны. і багаты, поўны музыкі і чар (Кс).
Калі адна з даданых частак выдзяляецца лагічна, то перад ёй можа ставіцца двукроп’е: Піліпчык баяўся, што дзядзька не дазволіць яму далёка адыходзіцца ад лагера: таму, нічога не гаворачы,, ён пайшоў на востраў адзін (Лыньк.). Час ад часу мы спыняліся, каб прыслухацца: ці не шаркаюць па жвіры, усцяж рэек, падкаваныя боты патруля... (Б.).
63. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж састаўнымі часткамі складаназалежных сказаў.
I. 1. Сяргей Карага стаў углядацца ў тое месца, адкуль толькі што грымнула гармата (Кс). 2. Той дарогай, што ішла паміж тарфяніку і роўна пастаўленых у адну лінію хат, вельмі шпарка ішоў чалавек (К. Ч.). 3. Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграў войт, уцёк зпад канвою (Кс). 4. Усё жыве на свеце, каму жыццё дадзена (X.). 5. Хлопчык пазіраў на гусей, што гагаталі на выгане (Бяд.). 6. У Навадворках той, хто не меў вакол хаты якойнебудзь зелені, лічыўся дрэнным гаспадаром (П. К.). 7. Сонца такое, што не зірнеш на снег!.. (Б.). 8. У падножжы лясных шатаў, дзе каліна расцвіла, легла пышна і багата тканка цені і святла (Кс). 9. Змоўклі ўсе вакол абшары, бо замыслілі штось хмары... (Кс). 10. He страшны дні суровыя, калі рады сталёвыя (Прык.). 11. Шум стаіць над лясістай дуброваю, быццам рада аб нечым ідзе... (Куп.). 12. Старыя яліны высока ўзнялі свае лапы ў чорнае неба, на якім мігцелі рэдкія зоры (Лыньк.). 13. Лабановіч сабраўся паблукаць па верханскіх ваколіцах, тым больш што не ўсе яны былі даследаваны ім (Кс).
II. 1. Ураджайным будзе лета, калі снег аж да акон (Бял.). 2. Здавалася, што ад грому воплескаў зараз абва
159
ліцца нізкая столь стальмашні або зляцяць са шнуроў сонечныя шары электрычных лямп (Пасл.). 3. Ен паведаміў бы аб тым, як захопліваюць чалавека нязмерная радасць і шчырае шчасце, калі ён бачыць, што рукі яго твораць адну пекнату (Бяд.). 4. Салдаты адпачывалі сабе спакойна, бо, калі не лічыць рэдкіх перастрэлак з таго і другога боку, на тутэйшым участку фронту панавала зацішша (I. Г.). 5. He раз блізкіх сваіх пытаю пра ўраджай і сенакос: ці лебяда яшчэ сівая расце нявырванай з палос? (М. Т.). 6. Як узняўся вецер хіжы — поле плачам занясло (Бр.). 7. Змоўкнуць совы ў дуплах, як развіднеецца на дзень (Кс). 8. 3 зямлянкі выходзіў чалавек, корпаўся ля коміна, папраўляў яго, застаўляў яловымі лапамі, плашкамі дроў — каб перашкодзіць ветру выдзьмухваць цяпло з лясной хаткі (Лыньк.). 9. Рассыпле месяц пацеркі з прыполу, заўе карункі на pace,— дзе вербы хіляцца дадолу ў сваёй чаруючай красе (Тр.). 10. Мяне ўжо радуе і тое, што ночка стала ўбываць і што ад мёртвага спакою пачне прырода ажываць; што з кожным днём бліжэй к вясне мы, калі абудзяцца гаі і сон палёў, спакой іх немы пабудзяць з шумам ручаі (Кс). 11. Дзе праеду я, дзе прайду —там прыхільнікаў незлічона (Панч.).